Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
Уяўленне пра светабудову адукаваным лю- дзям давалі творы візантыйскай навуковай думкі. Візантыйскія вучоныя лічылі свет наглядным сведчаннем мудрасці яго Творцы. Паводле іх, прыродныя з’явы, звычкі звяроў і птушак, нават адметнасці мінералаў — усё гэта ўвасобленыя ў жывых істотах і матэрыяльных вобразах нейкія вечныя ісціны або паняцці.
Еўфрасіння чытала так званыя «Шасцідзё- ны». Гэтыя кнігі дапаўнялі і тлумачылі біблейскі аповяд пра тое, як за шэсць дзён (адсюль і назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, ра- сліны, жывых істот і чалавека. «Шасцідзё- ны» — зводы ўсіх вядомых на той час візантый- скай навуцы звестак пра жывую і нежывую пры- роду. Найбольш пашырапы быў «Шасцідзён»
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ 37 балгарскага экзарха (намесніка канстанціно- пальскага патрыярха) Іаана. У ім гучала нату- ральнае захапленне ўсемагутнасцю Бога, які стварыў такі шматстайны, цудоўны і разумна ўладкаваны свет.
Прыродазнаўчы характар меў і такі помнік эпохі Еўфрасінні, як «Фізіялог». У адрозненне ад «Шасцідзёнаў», што апавядалі аб прыродзе ў цэлым, тут гаворка ішла пераважна пра жывыя стварэнні, у ліку якіх побач з рэальнымі сустра- каліся міфічныя: кентаўры, сірэны, неўміручая птушка Фенікс. «Фізіялог» паведамляў пра ўласцівасці нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, што павінна было знайсці аналогію паміж гэтымі ўласцівасцямі і адным з багаслоў- скіх паняццяў. Як прыклад можна прывесці апо- вяд пра льва. Калі верыць «Фізіялогу», ільвіца нараджае нежывое дзіцянё, а потым, праз тры дні, леў-бацька, дыхнуўшы на львяня, ажыўляе яго — пэўная аналогія з увасабленнем, смерцю і ўваскрэсеннем Хрыста.
3 разважаннямі пра будову Сусвету можна было пазнаёміцца, чытаючы «Хрысціянскую тапаграфію» Касмы Індыкаплова, купца, які каля 530 года зрабіў падарожжа па краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Індыка- плоў сцвярджае, што Зямля — плоская; яе і не- ба ён параўноўвае з залаю, якая мае скляпеністую столь. Неба, што бачаць людзі, складаецца з вады, але над ім ёсць яшчэ адно — невідочнае.
Атмасфернымі з’явамі і рухам свяцілаў кіруюць адмысловыя анёлы.
«Жыціе» і іншыя нешматлікія крыніцы не даюць нам дастатковых звестак, каб з усёй пэўнас- цю ахарактарызаваць погляды святой Е.ўфрасінні на ўзаемадачыненні чалавека і навакольнага свету, але адну выснову мы можам зрабіць. Грунтуючыся на біблейскім вучэнні, патрыстычная літаратура на- зывала чалавека «мікракосмам» (малым сусветам), а прыроду — «макракосмам». Гэтым падкрэсліва- лася арганічнае адзінства, у якім павінны існаваць названыя сусветы. Ужо ў раннім сярэднявеччы на ўсходнеславянскіх землях была выказана думка, што прырода — храм, дзе чалавек здзяйсняе сваё творчае служэнне. Так, відавочна, лічыла і Еў- фрасіння Полацкая.
Да рук асветніцы, відаць, траплялі і творы, што ўступалі ў пэўную супярэчнасць з тагачас- нымі багаслоўскімі поглядамі на чалавека і пры- роду. Візантыйскі філосаф, пісьменнік і дзяр- жаўны дзеяч Міхаіл Псел (1018—1090 гады XI стагоддзя) у сваіх трактатах, напрыклад, вы- смейваў веру ў пуды, даводзіў, што кожная з’ява прыроды мае натуральную прычыну. Прырода ў Псела — гэта рассеяны паўсюль, нябачны, але спасцігальны розумам пачатак. Этычныя погля- ды вучонага вылучаліся памяркоўнасцю і былі накіраваны супраць празмернага манаскага ас- кетызму. Сучаснікі абвінавачвалі Псела ў пры- хільнасці да паганскае філасофіі, асабліва да Платона.
Вучэнне Міхаіла Псела развіваў яго пасля- доўнік Іаан Італ. Ен лічыў матэрыю вечнай, адмаўляў пасмяротнае існаванне душы і схіляўся да таго, каб прызнаць або магчымасць яе пера- сялення, або поўнае знікненне пасля смерці. Італ дайшоў да адкрытага канфлікту з хрысціянствам. Па загаду імператара Аляксея I Комніна (маг- чыма, жанатага з цёткаю Еўфрасінні) вучэнне філосафа разгледзеў і аддаў анафеме царкоўны сабор 1082 года.
Ці чытала святая Еўфрасіння працы Арыс- тоцеля, Платона і іншых антычных аўтараў? Пы- танне застаецца адкрытым, але на яго можна даць і станоўчы адказ, бо сучаснік асветніцы Клімент Смаляціч у сваім «Пасланні Фаме прэ- світэру» зарэкамендаваў сябе знаўцам антычных філосафаў.
Гаворачы пра грамадскія погляды полацкай ігуменні, спашлемся на пецярбургскага вучонага Наталлю Сярогіну. Тэкст спеўнага цыкла XII стагоддзя пра Еўфрасінню прывёў яго даслед- чыцу да думкі: там сцвярджаюцца тыя самыя ідэі, што і ў «Слове пра паход Ігаравы»,— па- лымяны пратэст супраць братазабойчых усобіц, неабходнасць яднання ўсходнеславянскіх кня- стваў перад знешняю пагрозаю. У прысвечаным Еўфрасінні Полацкай каноне* гаворыцца: «Кня- зем сродннком друг на друга дерзаюіце подьятн
Канон — царкоўны спеў у гонар святого або свята.
мечь возбраннла есн, яко оружне обоюдоостро словесем божнм устрашаюіцем». Н. Сярогіна мяркуе, што невядомы аўтар «Слова» і знака- мітая палачанка — людзі аднаго кола, якія мелі блізкія перакананні і светапогляд, а магчыма, і былі знаёмымі. Гэтая выснова добра стасуецца з версіяй, паводле якой аўтар «Слова пра паход Ігаравы» быў ураджэнцам або жыхаром бела- рускіх зямель.
Мы не маем непасрэдных звестак, як ігумен- ня Еўфрасіння ставілася да сялян і іншага за- лежнага люду, але, думаецца, яна не магла не падзяляць поглядаў Кірылы Тураўскага, які ў адным са сваіх «Словаў» абураўся тым, што ва- ладары «неміласэрныя да рабоў і да рабынь, не даюць ім досыць ежы і адзення, і работаю над- сіляюць і іншымі злыбедамі, і б юць ні за што». На Еўфрасінню мог уплываць і згаданы вышэй Міхаіл Псел, што ў сваёй «Хранаграфіі» асуджаў паўстанні народных нізоў, але выступаў супраць дэспатызму імператара і вялікіх выдат- каў двара.
Як ставілася асветніца да паганства? Ужо адзначалася, што яго пазіцыі ў Полацкім княстве і пасля прыняцця хрысціянства заставаліся да- волі моцнымі не толькі сярод простага народу. Паганскія вешчуны («волхвы») мелі доступ да княжага двара. Гэта пацвярджаецца летапісным паведамленнем, што князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей нарадзіўся ад «волхвовання». Дума- ецца, невыпадкова гістарычныя крыніцы не па-
даюць звестак пра якія-небудзь жорсткія ганенні на паганцаў і іх ідэолагаў-вешчуноў у Полацкай зямлі. Святая Еўфрасіння, вядомая як міратво- рыца, наўрад ці магла быць прыхільніцай бяз- літаснага пераследу суайчыннікаў-іншаверцаў.
Аднак вернемся да юнай Хрыстовай нявесты і паспрабуем прайсці побач з ёю па прыступках яе духоўнага ўзыходжання.
СХІЛІЎШЫСЯ
НАД ПЕРГАМЕНАМ
ражыўшы нейкі час у посце і ма- літвах за манастырскімі сценамі ці ў манастырскай слабодцы пры ад- ным з полацкіх храмаў, Еўфрасіння вырашыла, што яна ўжо падрыхта-
валася да самастойнага падзвіжніцтва. Князёў-
на-чарніца звярнулася да полацкага епіскапа Іллі з просьбаю пасяліцца ў Сафійскім саборы. Маг- чыма, яна наследавала сваёй нябеснай апякунцы Еўфрасінні Александрыйскай або самой Бага- родзіцы, якая некалі жыла пры храме ў Еру-
саліме. Але найпершаю прычынаю звароту да
ўладыкі ўяўляецца імкненне быць бліжэй да кніг,
да саборнай бібліятэкі, пра якую асветніца потым усё жыццё клапацілася.
Атрымаўшы ад Іллі дазвол, Еўфрасіння па- мяняла сваё ранейшае жытло на келлю-галубніцу ў Сафіі і «нача кннгы пнсатн свонмн рукамн».
Працэс пісьма ў тыя часы быў вельмі скла- даны і марудны. Кнігі пісалі на пергамене ўста- вам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, у якім кожная літара аддзялялася ад суседняй і, можна лічыць, не пісалася, а малявалася (злітнае пісьмо з явілася толькі ў XV стагоддзі). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішнёвага клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату — неабходна мець і мастацкія здольнас- ці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба аздабляць жывёльным ці раслінным ар- наментам.
Апрача ўсяго іншага пераспісванне кніг было нялёгкаю фізічнаю працай. Тагачасны перапіс- чык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую падпіраў локцем аб калена. Гэтай працаю займаліся амаль выключна мужчыны. Ужо адно тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам.
Частка перапісаных Еўфрасінняю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным.
Якія ж кнігі доўгімі гадзінамі дзень пры дні перапісвала князёўна ў сафійскай галубніцы? «Жыціе» не дае адказу, але можна з упэўненас- цю сцвярджаць, што гэта было Святое Пісанне і творы айцоў царквы, патэрыкі і жыціі. Апрача іх пяро асветніцы магло выводзіць радкі візан- тыйскіх гістарычных хронік і Полацкага летапісу,
папулярных тады зборнікаў афарызмаў. Яна пі- сала і ўласныя творы — малітвы, казанні, а так- сама перакладала з грэцкай і з лацінскай моў. Такім чынам, некаторыя кнігі візантыйскіх аў- тараў маглі пашырацца на ўсходнеславянскіх
рылам Тур
землях у перакладах палачанкі.
3 «Жыція» вядома, што асветніца мела пе- рапіску з Візантыяй. He будзе пярэчыць гіста- рычнай верагоднасці думка, што Еўфрасіння ліс- тавалася з суайчыннікамі і братамі па духу Кі- аўскім, Кліментам Смаляцічам, а,
магчыма, і з аўтарам «Слова пра паход Ігаравы».
Вядома, пры ўсёй ахвярнасці маладой манаш- кі плён яе самотніцкай працы ў келлі быў адносна невялікі. Еўфрасіння марыла пра тое, каб пера- пісваннем кніг у Полацку займаліся не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.
«ТУТ НАЛЕЖЫЦЬ БЫЦЬ ТАБЕІ»
алі падзвіжнікі дасягаюць мараль- най дасканаласці, Гасподзь заклі- кае іх да стварэння сваіх духоўных цвярдынь. Так было наканавана і Еўфрасінні.
«Жыціе» апавядае, што аднойчы ў сне анёл
узяў яе за руку і адвёў за дзве вярсты ад Полацка ў Сяльцо, дзе была драўляная царква Спаса і
мураваны храм-пахавальня полацкіх епіскапаў.
На гэтым месцы анёл прамовіў да манашкі: «Тут належыць быць табе!».
Сон паўтарыўся тройчы.
У тую самую ноч падобны сон бачыў і полацкі епіскап. Нябесны пасланец загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэр- каўку, што ў Сяльцы на беразе Палаты. Епіскап пачуў таксама прароцтва пра богаабранасць князёўны, якую чакала святое жыццё і царства нябеснае.
Запрасіўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава-Георгія і знаных палачан, уладыка абвясціў князёўне-чар- ніцы, што аддае ёй Сяльцо. Атрымаўшы бла- славенне, Еўфрасіння памалілася ў Сафійскім са- боры і, узяўшы з сабою адну манашку, выпра- вілася на паказанае анёлам месца.