Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
КРЫЖ ЛАЗАРА БОГШЫ
імем найпадобнейшай Еўфрасінні звязана і стварэнне полацкім май- страм Лазарам Богшам славутага крыжа — шэдэўра ювелірнага мас- тацтва, старажытнага сімвала нашай
духоўнасці і дзяржаўнасці Беларусі. Богша зрабіў яго на заказ князёўны-ігуменні ў 1161 го- дзе. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання атрыманых з Канстанцінопаля і Ерусаліма (маг- чыма, адначасова з абразом Багародзіцы) хрысціянскіх святынь. Аснова шасціканцовага крыжа драўляная. У часы Еўфрасінні асабліва
важныя культавыя рэчы вырабляліся з кіпары- савага дрэва. Найверагодней, што яго скарыстаў і полацкі майстар. Прынамсі, вопісы рэліквіі, зробленыя ў XIX стагоддзі, яе дрэва нязменна называюць кіпарысавым, а не дубовым, як у больш позніх дакументах.
Шасціканцовая форма крыжа сімвалізавала створаны Богам за шэсць дзён свет.
Крыж меў вышыню каля 52 сантыметраў, даўжыню верхняе папярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыню — 2,5. Зверху і знізу дрэва за- крывалі 22 залатыя пласткі, аздобленыя каш-
тоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцы- ямі і дваццаццю эмалевымі абразкамі з выявамі
святых.
Богша быў не проста выдатна знаёмы з тэх-
нікай перагародкавай эмалі: яго абразкі не са- ступаюць найлепшым узорам візантыйскага ўжытковага мастацтва, якія мелі сусветную славу.
На верхніх канцах крыжа майстар размясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Па- пярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжаван- ня — чацвёра евангелістаў, на канцах — архан- гелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — патроны (апе- куны) заказчыцы і яе бацькоў: святая Еўфра- сіння Александрыйская, святыя пакутнікі Геор- гій і Сафія. На адваротнай паверхні — выявы айцоў царквы Іаана Залатавуснага, Васіля Вя- лікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялёймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс.
У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных пад- пісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гаспод- няга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Дзімітрыя. Бакі святыні былі абкладзеныя дваццаццю срэбнымі з пазалотаю пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абведзеныя шнурком перлаў.
Паводле задумы полацкай князёўны-ігуменні святыня павінна была вечна «жыватвараць» ду- шы палачан і ўсіх жыхароў Бацькаўшчыны.
Крыж увасабляў перамогу над злом, сімвалізаваў адзінства сіл дабра. Рэліквія спалучала хрысці- янскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Яна была закліканая служыць яднанню зямель нашых продкаў вакол іх найстаражытнейшай сталіцы — Полацка.
Крыж Еўфрасінні Полацкай — адначасова і каштоўны помнік старажытнабеларускага пісь- менства. Кароткі дробны надпіс на адваротным баку, каля мошчаў святога Панцялеймана, паве- дамляе нам імя аўтара гэтага мастацкага шэдэўра і тое, што ён створаны дзеля храма святога Спа- са: «Господн, помозн рабоу своеому Лазорю, нареченомоу Богыпн, сьделав'ьшемоу крьсть снн црьквн святаго Спаса н Офроснньн». Па- чатак надпісу супадае з тым, што быў высечаны на Барысавых камянях.
На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі: «Bt лето 6669 покладаеть Офросннья чьстьный кресгь ві> манастырн своемт> ві> црьквн святого Спаса. Чьстьное древо бесценьно есть, акованье его злото н серебро н каменье н жьнчюгь Bt> 100 грнвн"ь а да... (пропуск.— У. А.) 40 rpMem?. Да не нзнесеться нз манастыря ннкогда же, яко нн продатн нн отдатн. Аіце се кто преслоушаеть нзнесеть н от манастыря, да не боудн емоу по- моіцннк'ь чьстьный кресгь нн вь се(й) вект> нн вг> боудоуіцнй н да боудеть проклягь святою жнвотворяіцею тронцею н святымн отцн 300 н
50 (?) семню сьбор-ь святых'ь отець, н боудн емоу часть сь Нюдою, нже преда Хрнста. Кто же дрьзнеть сьтворнтй се ... властелмн'ь нлн князь нлй пнскоуггь нлн ягоуменья нлн ннт> ко- торый любо человекіэ а боудн емоу клятва сн. Офросннья же, раба Хрнстова, сьтяжав'ьшн кресть снй, прннметь вечную жнзнь сг> всемн святымн...»
Перакладзем гэты тэкст на беларускую мову: «У лета 6669 (паводле сучаснага летазлічэння, 1161.— У. А.) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэ- ва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да... (про- пуск.— У. А.) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не адда- юць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з ма- настыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі 300 і 50 (?) сямі сабораў святых айцоў і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж асмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфра- сіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...»
У першай частцы тэксту паведамляецца кошт золата і срэбра, а таксама камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць,
плата, якую атрымаў сам Богша. Гэта былі вя- лікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за машчэнне 8000 локцяў (4000 метраў) драўля- най мастоўкі або за 160 лісіных шкур. Адсюль можна зрабіць выснову, што Лазар Богша — заможны рамеснік-ювелір, асабіста свабодны ча- лавек. Богша — яго свецкае, дадзенае пры на- раджэнні, імя, магчыма, скарочаная форма ад Багуслаў. Мы памятаем, што наяўнасць двух імё- наў была тады традыцыяй: бацька заказчыцы крыжа князь Георгій меў, напрыклад, яшчэ адно імя — Святаслаў.
Другая палова вялікага надпісу — тыповы заклён той эпохі, калі рабункі цэркваў былі ня- рэдкаю з’яваю нават у мірны час. Здараліся і выпадкі, калі каштоўныя рэчы, ад язджаючы, забіралі з сабою з храмаў архірэі.
Першая, дзелавая частка захаванага на кры- жы тэксту напісана на так званай старажытна- рускай мове, а ў другой аўтар (верагодна, сама Еўфрасіння) звяртаецца да царкоўнаславянскай і выкарыстоўвае ўласцівыя рэлігійнай літаратуры вобразы. Надпіс мае ўплыў жывой беларускай мовы з яе аканнем — «манастыр», «акованье»; гэтае ўздзеянне адчуваецца і ў лексіцы — «пнс- коуп’ь» (епіскап), «древо», «злото». Сустрака- ецца ў тэксце таксама дзесятковае «і».
Змешчаны на крыжы заклён, што абяцаў страшную кару таму, хто ўкрадзе або аддасць ці прадасць святыню, безумоўна, дзейнічаў на
сучаснікаў Еўфрасінні і на іх нашчадкаў. I ўсё ж страх перад праклёнам не быў неадольным. Пас- ля смерці асветніцы крыж Лазара Богшы за- ставаўся ў Спасаўскім манастыры нядоўга. Ві- даць, ужо на мяжы ХП—ХШ стагоддзяў яго вывезлі з Полацка смаленскія князі. Крыж за- хоўваўся ў іх, пакуль вялікі князь Васіль III, за- хапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, не забраў рэ- ліквію ў Маскву.
Пад 1563 годам Ніканаўскі летапіс паведам- ляе: «Когда же боголюбезный царь н велнкнй князь (Іван Грозны.— У. А.) мысля нттн на отступннков крестьянскня веры на безбожную Лнтву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкнй украшен златом н каменнем другнм, напнсано же на кресте: «Зделан снй крест в Полотцску повеленнем княжны Ефроснннн н поставлен во церквн всемнлостнваго Спаса, да не нзнеснт его нс тое церквн ннктоже; егда же кто его нз церквн нзнесет, да прннмет с тем суд в день судный». Нацын же поведают: в прежннн некогда Смолняне н Полочане держаше у себя государей князей по свонм волям н межь себя смолняне сь полочаны воевахуться н тот крест честный Смолняне вт> Полотцку взяша в войне н прнвезоша Bt Смоленеск, егда же благочес- тнвый государь князь велнкнй Васнлей Нвано- внчь всеа Руснн вочтнну свою Смоленеск взял, тогда же н тот честный крест во царствуюіцнй град Москву прнвезен. Царь же н велнкнй князь
тот крест обновнтн велел н украснтн. й тот крест взя с собою н нмея надежду на мнлосер- даго Бога н на крестьную снлу победнтн врага своя, еже н бысть».
Падчас аблогі Полацка зімою 1563 года Іван Грозны спыняўся паблізу Спаса-Еўфрасін- неўскага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў неба перамогі, цар і загадаў вярнуць полацкую святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і крыху пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых на яго загад у Полацку крывавых зла- чынстваў. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, пасля захопу Полацка маскоўскім войскам там было знішчанае ўсё іншавернае насельніцтва. 11 060 сялян, якія схаваліся ў Ніжнім замку, цар раздаў падначаленым, 50 000 мяшчан і шляхты таксама былі ўзятыя ў палон. Тысячы галодных, абы-як апранутых людзей пагналі па зімовых дарогах на ўсход, у Масковію. Тыя, хто адмо- віўся ад царскай службы, разам з жонкамі і дзецьмі доўга сядзелі па турмах у кайданах, a 665 палонных па загаду Івана Грознага былі забітыя.
У 1579 годзе горад узялі войскі вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Неўзабаве царква Спаса, дзе знаходзіўся крыж Еўфрасінні, перай- шла да езуітаў. 3 гэтага часу палачане захоўвалі рэліквію ў Сафійскім саборы, які з канца XVI стагоддзя да 1839 года быў уніяцкім храмам. Згодна падлікаў беларускага гісторыка Анатоля
Грыцкевіча, у канцы XVIII стагоддзя уніяты, або грэка-католікі, складалі на беларускіх землях не меней трох чвэртак насельніцтва. Уніяцтва зрабілася, па сутнасці, нацыянальнай рэлігіяй.
Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на верні- каў-беларусаў, езуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Галоўным іх аргументам быў старажытны надпіс. Прайграўшы суд, новыя гаспадары Спаса-Еў- фрасіннеўскага манастыра паспрабавалі атры- маць святыню хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію вынеслі на сярэдзіну храма, пасланец езуітаў падмяніў яе, паклаўшы на ана- лой падрыхтаваную загадзя падробку. Але вер- нікі-уніяты хутка заўважылі падмену і здагналі выкрадальніка на вуліцы, вярнуўшы святыню на ранейшае месца.
Калі ў 1812 годзе Полацк на колькі месяцаў трапіў у рукі французаў, крыж захоўваўся ў сцяне Сафінскага сабора ў замураванай нішы.
Пасля гвалтоўнага скасавання царскімі ўла- дамі Уніі і аднаўлення праваслаўнага Спасаўскага сабора з'явіліся ўмовы для вяртання рэліквіі на яе першапачатковае месца. Былы уніяцкі архіе- піскап Васіль Лужынскі, які перайшоў у права- слаўе, зрабіў з крыжам святой Еўфрасінні па- дарожжа ў Маскву і ў Пецярбург. У паўночнай сталіцы крыж прывезлі ў саборную царкву Зі- мовага палаца, дзе рэліквію агледзеў імператар Мікалай I. Існавала небяспека, што святыня