• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    tee зж
    удучая святая нарадзілася ў сям’і князя Святаслава-Георгія, малод- шага сына Усяслава Чарадзея. Зда- рылася гэта праз колькі гадоў пасля смерці знакамітага полацкага вала-
    дара, найверагодней, каля 1104 года.
    Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Паводле тагачаснага звычаю,
    атрыманае адразу па нараджэнні імя пасля хрышчэння магло змяніцца, але маленькая князёўна засталася Прадславаю.
    3 маленства яна чула ад бацькоў паданні пра славутых продкаў. У яе свядомасць рана ўвайшло імя непакорлівай Рагнеды, якую муж — Ула- дзімір Краснае Сонейка — мусіў адправіць з ма- лым сынам Ізяславам назад на радзіму. Прад- славу вабіла і легендарная асоба дзеда Усяслава. Яго бітва з войскам князёў Яраславічаў на Ня- мізе, падступнае паланенне і кіеўская вязніца,
    паўстанне 1068 года, калі кіяне «пракрычалі» Усяслава вялікім князем, вяртанне ў Полацк і працяг барацьбы з Кіевам — згадкі пра гэтыя падзеі давалі князёўне яскравыя прыклады ад- данасці роднай зямлі.
    Вучылася Прадслава або ў школе пры Са- фійскім саборы, або дома, пры княжым двары (гэта больш верагодна). Настаўнікамі былі ду- хоўныя асобы, найперш манахі, падручніка- мі — Святое Пісанне, жыційная літаратура...
    Ад настаўнікаў, з жыццяпісаў святых дзяў- чынка атрымлівала і звесткі пра манастырскія статуты і звычаі. Кніжная навука давалася ёй значна лягчэй, чым аднагодкам. «Жыціе» адзначае яе любасць да вучэння і вялікія здоль- насці.
    Княжацкая дачка мела доступ да самых роз- ных кніг. Ужо ў бацькоўскім доме апрача наба- жэнскай і іншай рэлігійнай літаратуры Прадсла- ва магла чытаць «Ізборнікі» з афарызмамі і вы- слоўямі, перакладзены з грэцкай мовы раман аб подзвігах Аляксандра Македонскага — «Александрыю», вострасюжэтную «Аповесць пра Акіра Прамудрага»... Пазней іх замянілі творы з багаслоўскімі тлумачэннямі сутнасці прыроды, кнігі з антычнай гісторыі.
    Дзяцінства князёўны праходзіла, вядома, не толькі ў бацькавым хораме. Яе прыцягвала шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, пабачыць выступленні «вясёлых людзей» — скамарохаў. Прадслава
    заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія хра- мы і найперш велічны Сафійскі сабор з яго ба- гатымі фрэскавымі размалёўкамі.
    Ад карміліцы, нянек, ад маці — княгіні Са- фіі яна чула казкі, абрадавыя песні, замовы і заклёны. Своеасаблівае дваяверства існавала на Полаччыне нават у княжацка-дружынным ася- роддзі, а значыць, Прадслава добра ведала па- ганскі пантэон*. У юныя гады яна была глядач- кай, а магчыма, і ўдзельніцай гуканняў вясны, русалляў, купалляў, каляд і іншых дахрысціян- скіх свят.
    Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прад- славы разнеслася «по всем градам», і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. «Жыціе» апавядае, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў (з такога ўзросту дзяўчынку ў той час лічылі нявестаю), бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага ба- гаццем і княжаннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын з яе кола лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія кло- паты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або з ловаў...
    I тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншую пуцявіну.
    Пантэон — усе багі якога-небудзь культу.
    ХРЫСТОВА НЯВЕСТА
    «Жыціі» гаворыцца: «Наполнн- шнсь мыслн ея, н рече в себе: «Но что успеша прн нас бывшнн родове нашн? Н женншася, н посягаша [выходзілі замуж], н княжнша,
    но не вечноваша. Н жнтне нх мнмо тече. Слава нх погыбе, яко прах, н хужьшн паучнны... A другыя паче железу выя [шыя] своя не прекло- ннша, но духовным мечем отсекоша от себе плот-
    скне сластн... то тн суть памятнн на землн».
    Прадслава прыходзіць у манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, «не хотяіцн острншн ея... н воздохнувшн, н прослезнвшнся, глагола кт, ней: «Чадо мое! Како могу се сотворнтн? Отец твой,
    уведав, co всяцем гневом возложнть вред на голову мою. А еіце юна есн возрастом. He мо- жешн понестн тяготы мнншеского жнтна. Н како можешн оставнтн княженне н славу мнра сего?». Але Прадслава дабіваецца свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту. Беларускі даследчык «Жыція» Аляксей Мельнікаў лічыць, што зда- рылася гэта найверагодней 25 верасня — у дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.
    Даведаўшыся пра доччын учынак, князь Святаслаў-Георгій, як адпавядае «Жыціе», ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па Прадславе, як па нябожчыцы. Гэта
    было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты, але яна здолела пе- раканаць бацькоў у слушнасці свайго выбару, у тым, што яны мусяць не смуткаваць, а цешыцца: іх дачка аддала ўсю сябе Госпаду.
    Прыход Прадславы ў манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці даюць магчымасць з боль- шай ці меншай дакладнасцю ўстанавіць дату яе нараджэння. 3 «Жыція» вынікае, што пострыг адбыўся, калі будучая падзвіжніца мела дванац- цаць гадоў. Князь Раман Усяславіч, удава якога стаяла на чале манастыра, памёр каля 1116 года (па іншых звестках — у 1113). Толькі пасля гэ- тага цётка Прадславы магла зрабіцца ігуменняю. Такім чынам, святая Еўфрасіння нарадзілася не раней 1104 або 1101 года.
    111то да пострыгу князёўны, то існуе цікавая версія, да якой схіляецца, напрыклад, гісторык Мікола Ермаловіч. Згодна яму, да гэтага кроку Прадславу маглі падштурхнуць і знешнія пры- чыны — суровая неабходнасць пазбегнуць вы- сылкі на чужыну. У 1129 годзе за адмову ісці ў паход на полаўцаў кіеўскі князь Мсціслаў выслаў полацкіх князёў у Візантыю. Паміж выгнанцаў летапіс называе і бацьку Еўфрасінні, разам з якім пакінуць Радзіму мусілі таксама яе маці і малодшая сястра Гардзіслава. Як мы ведаем, дынастыя Рагвалодавічаў была ў сваяцтве з ві- зантыйскімі імператарамі Комнінамі. Такім чы- нам, высылка мела ў значнай ступені ганаровы характар (полацкія князі атрымалі пасады ў ві-
    зантыйскім войску і ўдзельнічалі ў войнах з арабамі), і ўсё ж гэта было выгнанне. Можна толькі здагадвацца, ці дачакалася Еўфрасіння ўсіх сваіх родных назад: пэўнага адказу летапіс не дае.
    ПОЛАЦКАЯ КНІЖНІЦА
    ■ фармаванні поглядаў Еўфрасінні Полацкай, якая стала адной з самых асвечаных жанчын сваёй эпохі, вы- ключную ролю адыграла тагачасная літаратура.
    Прыняцце хрысціянства вымагала перабудо- вы ранейшага, паганскага светапогляду: уяўлен- няў пра Сусвет, прыроду, пра гісторыю чалаве- чага роду... Сярод кніг, якія перакладалі і пера- пісвалі, прыехаўшы на ўсходнеславянскія землі, візантыйскія і балгарскія святары, а таксама іх мясцовыя паслядоўнікі, болыпасць складалі, вя- дома, набажэнскія тэксты і кнігі, дзе выкладаліся асновы хрысціянскіх поглядаў на свет і хрысці- янскай маралі. Але ў манастыры і ў княжыя хорамы трапляла і нямала твораў іншых жанраў: хронік, гістарычных і гістарычна-побытавых аповесцей, прыродазнаўчых трактатаў. Наогул жа літаратура таго перыяду адлюстроўвала све- тапогляд, тыповы для шмат якіх хрысціянскіх краін ранняга сярэднявечча. «Старажытнарус-
    кую літаратуру*,— лічыць акадэмік Д. Ліха- чоў,— можна разглядаць як літаратуру адной тэмы і аднаго сюжэта. Гэты сюжэт — сусветная гісторыя, і гэтая тэма — сэнс чалавечага жыц- ця».
    Апрача біблейскіх кніг Еўфрасіння яшчэ ў юнацтве не магла не чытать твораў патрыс- тыкі — рымскіх і візантыйскіх багасловаў, што шануюцца як айцы царквы. Полацкія кнігазборы XII стагоддзя несумненна мелі творы выдатнага візантыйскага прапаведніка Іаана Залатавуснага (344—407), што навучаў вернікаў хрысціян- скім цнотам, вобразна выкрываў чалавечыя за- ганы. Пашыраны ў княстве былі таксама творы Грыгорыя Назіянзіна, Васілія Кесарыйскага, Яфрэма Сірына, Іаана Сінайскага. Патрыстыч- ная літаратура ўмацоўвала асновы хрысціян- скай дагматыкі, мела вялікае значэнне ў ста- наўленні этычных ідэалаў. Тым самым мэтам служылі жыціі святых і патэрыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, якія высла- віліся сваёй пабожнасцю. Са старонак гэтых кніг паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за душу людзей зацята змагаліся сілы дабра і зла. Хвалюючыя праблемы будучыні свету, чалавечага лёсу пасля смерці закраналіся
    Пад гэтым тэрмінам мы разумеем літаратуру, ство- раную на ўсім усходнеславянскім абшары.
    ў апокрыфах*, напрыклад у такім папулярным, як «Блуканне Багародзіцы па пакутах».
    У часы Еўфрасінні, а можа, і раней у Полацк маглі трапіць кнігі святых Кірылы і Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліятэкі Сафійскага сабора, зробленага ў канцы XVI ст.
    Кожны адукаваны чалавек павінен быў ве- даць гісторыю свайго народа і суседзяў. Зна- чыцца, полацкая ігумення вывучала Нестараву «Аповесць мінулых гадоў», якая ўводзіла ўсход- няе славянства ў рэчышча сусветнай гісторыі. Цалкам верагодна, што разам з айчыннымі ле- тапісамі асветніца чытала і папулярныя тады ві- зантыйскія хронікі, што праз дынастычныя су- вязі маглі трапляць у Полацк непасрэдна з Ві- зантыі. Адна з такіх кніг, «Хроніка Георгія Амартола», пачыналася ад стварэння свету, за- тым падавала біблейскую гісторыю, гісторыю ва- вілонскіх і персідскіх цароў, апавядала пра рым- скіх і канстанцінопальскіх імператараў. Гэты твор дапаўняла «Хроніка Іаана Малалы». Яе аўтар прызначаў сваю працу шырокім колам пісьменных людзей, а таму пісаў немудрагеліста і цікава. Чытаючы 18 кніг названай хронікі, можна было, у прыватнасці, пазнаёміцца з ан- тычнымі міфамі і з падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі персідскіх цароў, Ромула і Рэма,
    Апокрыфы — апавяданні аб персанажах біблейскай гісторыі, якія сюжэтна адрозніваюцца ад тых, што зме- шчаны ў кананічных кнігах Бібліі.
    першых рымскіх валадароў. He пазней пачатку XII стагоддзя на землях усходніх славян з’явіўся пераклад «Гісторыі Іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія, у цэнтры якой адна з адметных падзей сусветнай гісторыі — паўстанне насельніцтва Іудзеі супраць рымскага ўладарання, захоп і раз- бурэнне Ерусаліма. Гістарычныя хронікі мелі шматлікія мініяцюры, якія часта адлюстроўвалі рэальных асоб і рэальныя падзеі. У адным з перакладаў кнігі Георгія Амартола быў, напры- клад, малюнак «Вывяржэнне Везувія».
    Гістарычныя веды, усведамленне ўлучанасці сваёй зямлі ў агульначалавечы гістарычны пра- цэс умацоўвалі ў Еўфрасінні і ў яе сучасніках ідэі патрыятызму, служэння Бацькаўшчыне.