• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    горад (Канстанцінопаль) да візантыйскага імпе- ратара Мануіла Комніна і патрыярха Лукі Хры- саверга. Пасланец вёз багатыя дарункі і просьбу Еўфрасінні прыслаць ёй абраз Багародзіцы
    Эфескай, адзін з трох, што, паводле візантый- скай традыцыі, яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі намаляваў з яе першы іканапісец апостал Лука, які з гэтай прычыны ў сярэднявеччы лічыўся апекуном мастакоў.
    Імператар паставіўся да просьбы полацкай сваячкі з разуменнем. Адпраўленыя ім у Эфес сто воінаў прынеслі абраз у Канстанцінопаль, адкуль пасля блаславення патрыярхам у храме святой Сафіі рэліквію паслалі Еўфрасінні. «Она же,— чытаем у «Жыціі» — внесше в церковь святей Богороднцн н поставн ю [яе] ... н украсн ю златом н каменнем многоценным».
    Трэба сказаць, што нямала даследчыкаў, у тым ліку і царкоўныя гісторыкі, выказваюць слушныя сумненні, што ў Полацк трапіў арыгінал старажытнага твора. Сапраўды, навошта было патрыярху бласлаўляць абраз, намаляваны апо- сталам і ўслаўлены шматлікімі дзівосамі? Калі ж гэта была копія, патрыярхавы дзеянні выгля- даюць цалкам лагічна. Прычым гаворку больш слушна будзе весці пра копію не з Эфескага, a з Царгародскага абраза Адзігітрыі.
    Адны рэдакцыі «Жыція» паведамляюць, што прысланая Еўфрасінні рэліквія захоўвалася ў храме Спаса, іншыя — што ў царкве Бага- родзіцы. Такая разбежнасць звестак, напэўна, тлумачыцца тагачасным звычаем насіць Адзі- гітрыю (у перакладзе з грэцкай — Пуцявод- ную) па ўсіх полацкіх бажніцах. Пры гэтым найдаўжэй яна магла заставацца якраз у ма-
    настырскіх саборах. Выносілі абраз па аўтор- ках — як і Адзігітрыю Царгародскую ў Кан- станцінопалі.
    Ёсць сведчанні, што ў 1239 годзе абраз пе- ранеслі з Полацка ў горад Тарапец і перадалі ў тамтэйшую Уваскрасенскую царкву. Прычынаю такога шчодрага ахвяравання было вянчанне ў гэтым храме дачкі полацкага князя Брачыслава князёўны Параскевы з роду Рагвалодавічаў і князя Аляксандра Яраславіча, пазней названага Неўскім. Паводле іншай версіі, Полацкая Адзі- гітрыя трапіла ў Гарапец падчас Лівонскай вай- ны ў XVI стагоддзі разам з чарніцамі Спаса- Еўфрасіннеўскага манастыра, што ратаваліся ад «православнейшего» манарха Івана Грознага. У нашым стагоддзі рэліквія «пераехала» ў пецяр- бургскі музей.
    Зрэшты, гэтыя версіі адказваюць не на ўсе пытанні.
    У 1663 годзе ў час цяжкай вайны Рэчы Пас- палітай з Маскоўскай дзяржавай яшчэ адзін вы- датны палачанін — пісьменнік, педагог, царкоў- ны дзеяч Сімяон Полацкі піша верш «Апрнль 27. Взенто образ насвентшэй Богородзіцы з По- лоцка до Москвы». Ён звяртаецца да святой Еўфрасінні з малітваю аб вяртанні ў Полацк забранага расійцамі цудатворнага абраза Бага- родзіцы:
    Ты есн матн, о Еуфросннне, Жытелям града вснм удобренне.
    Яже потшася нкону святую Внестн здалеча в страну Полоцкую. От Царнграда або нз Нефесе Цар благоверны всечестна прынесе, Твоего радн зельна прошення, Россыйскнх дело стран украшення. Прыподн к ногам небесного цара, Да не мнныт нас толнкаго дара. Потшыся пакн возврашченей быта, Нконе святей Полоцк украснтн. Отчынный град твой, в нем же бы труднся, Хрнсту женнху сн уневестнся.
    Нбо толііко град нам украшает Девья образ ы всюду вславляет. Якое ест слонцем небо украшенно, Светлымн звезды днвно упестренно. Полотскн граду бе утверженне, Столп, стена, помошч ы ограженне. Ннне без него како нам пребытн? — Акн без слонца не удобно жытн.
    Убо, о Матн, прыпадн за намн Господу Богу твонмн рабамн, Да возвратнл бы нам нкону святую Просветнл землю Белороссыйскую.
    Пра які ж абраз кажа паэт?
    Пра той, што трапіў у Полацк з Візантыі ў XII стагоддзі? (Звернем увагу на радок: «От Царнграда або нз Нефесе», які можа быць ус- косным сведчаннем, што візантыйскія майстры знялі копію з намаляванага апосталам Лукой Царгародскага абраза. Прынамсі, С. Полацкі
    дакладна не ведае, адкуль трапіла святыня ў яго родны горад.)
    Пра копію, зробленую полацкімі мастакамі перад тым, як абраз Адзігітрыі, якому малілася калісьці найпадобнейшая Еўфрасіння, быў ад- праўлены ў Тарапец?
    Адзігітрыя Полацкая — самы ранні ўзор гэ- тага іканаграфічнага тыпу на ўсходнеславянскіх землях. Такія помнікі маюць надзвычай вялікае значэнне, бо з іх пачынаецца мастацкая тра- дыцыя. Мабыць, невыпадкова выявы Адзігіт- рыі — адзін з самых улюбёных сюжэтаў бела- рускіх іканапісцаў.
    Абраз уражвае прамой, ганарыстай паста- вай, бездакорнымі прапорцыямі. На плечы Ба- гародзіцы ўрачыста падае мафорый (жаночы галаўны ўбор) з па-майстэрску намаляванымі складкамі.
    Сапраўдная Полацкая Адзігітрыя сёння схаваная пад больш познімі фарбамі, аднак уяўленне пра першапачатковую выяву дае фо- таздымак, зроблены электронна-аптычнымі прыборамі ў інфрачырвоным спектры. Даслед- чык старажытнага твора Віктар Шматаў піша пра яго чыстыя і звонкія фарбы, спакойнае вы- сакародства і чысціню вобраза святой, пра спа- гадлівы, ветлы выраз крыху наіўнага прыгожага твару, пра пяшчоту ў шырока расплюшчаных вачах.
    Вучоны дапускае, што абраз з фондаў Рус-
    кага музея мог быць створаны не ў Візантыі, a ў самім Полацку паводле прысланага імперата- рам Мануілам грэцкага ўзору, які да нашых дзён не захаваўся. Пэўныя падставы для гэтай гіпо- тэзы дае стылёвае падабенства Полацкай Маці Божай з манументальным жывапісам Спасаў- скай царквы.
    Як вядома, заказчыцай фрэсак у пабудава- ным Іаанам храме была Еўфрасіння. Тут яна зноў выступае як збіральніца і апякунка тален- таў.
    Спасаўская царква — адзіны на Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі XII стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі фрэскі ўпрыгожвалі сцены, слупы і купал. Шматфігурныя кампазіцыі чаргаваліся з адна- фігурнымі. Старажытныя выявы і цяпер хвалю- юць сваёй адухоўленасцю, стрыманай, але бага- таю гамай, у якой спалучаюцца карычневыя, чырвоныя, жоўтыя, сінія, смарагдава-зялёныя колеры і адценні.
    Першыя спробы расчысціць схаваныя пад алейнымі фарбамі XIX стагоддзя полацкія фрэскі былі зробленыя ў 1929 годзе экспеды- цыяй Цэнтральнай дзяржаўнай рэстаўрацый- най майстэрні (Масква), у склад якой уваходзіў вядомы жывапісец і мастацтвазнаўца I. Грабар. У 80-я гады фрэскі вывучала экспедыцыя сек- тара старажытнабеларускай культуры Інстыту- та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Грунтоўны іх аналіз зроблены
    В. Церашчатавай у яе кнізе «Старажытнабела- рускі манументальны жывапіс XI—XVIII ста- годдзяў», а таксама А. Сяліцкім у манаграфіі «Жнвопясь Полоцкой землн XI—XIII веков». Дадамо, што ўжо некалькі гадоў у царкве пра- цуюць мастакі-рэстаўратары, і гэта дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі ў іх спрадвечным харастве.
    Ці не самым цікавым адкрыццём апошняга часу сталі фрагменты размалёвак у келлі самой Еўфрасінні. Прастору сцен яе малельні займалі кампазіцыі сяміфігурнага «Дэісуса», «Звеста- вання», «Укрыжавання», «Грамніц» і іншыя. Адметныя рысы гэтых фрэсак — іх камернасць і маляўнічасць. Тут захавалася выява Дзевы Ма- рыі, тонкія дасканалыя лініі твару якой нагадва- юць найлепшыя грэцкія ўзоры.
    Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псі- халагічнай глыбінёю, эмацыянальнасцю, духоў- най актыўнасцю вобразаў. Полацкія майстры былі добра знаёмы з класічнай візантыйскаю манерай жывапісу той эпохі, а таксама з пры- ёмамі раманскага мастацтва. Некалькі манер ма- лявання (абліччы з буйнымі рысамі, суровым змрочным поглядам, з павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя выявы на другіх) наводзяць на думку, што тут працавалі некалькі жывапісцаў.
    Найбольш індывідуалізаваныя ў храме Спаса жаночыя вобразы. На такі жыццёва верагодны паказ не адважваліся ні кіеўскія, ні наўгародскія
    мастакі. Самае моцнае ўражанне пакідае святая на паўночна-заходнім гранёным слупе, які пад- трымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі і асабліва вочы намаляваныя настолькі пранік- нёна, з такой жыццёвай пераканаўчасцю, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, a рэальная зямная жанчына. Дапытлівы і цвёрды позірк яе глыбокіх вачэй кажа пра багатае і напружанае духоўнае жыццё, выклікае на роздум аб годнасці чалавека, сэнсе яго існавання. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі ўжо даўно называюць гэты фрагмент партрэтам самой Еўфрасінні Полацкай. Ва ўсякім разе, на мастака не магла не ўплываць цялесная і ду- хоўная прыгажосць асветніцы і яе сясцёр.
    Найпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая. Гравюра XIX cm. паводлс старажытнага вобраза
    ^ПеХ^Х.^іст\Оумі«яі,
    "зЬА
    (/лі^р[ <	' €ЛУ * л^;
    £аЖа^ ^^с кл^н
    7Ь ^^лаі -т <^<л омЬ^і, ^?к ^і"вАЬ	Mamvl^° НО ^нйб?
    «о^утм (^ЬпввГ'Зт^’^І«о (лі^С^н^а1 7(7 ^л-,\^'->,:і’ .л	о . <-> 7, /х *’ ■'
    'Si6^ K £ Q
    ІЛо(н t
    
    A- Hj} k'Zo^d w° <5f£«
    
    T'j’tQncK 6u' "rn 8° °«(^M7nty|
    <~Ч’	G? /”
    фсіп^ vu"3 |>0»uA ЛІн	(^зо^Оіі
    Старопка «Жыція» Еўфрасіпні Полацкай па спісе XVII ст.
    Ахвярны камень з паганскага капішча па I Іавульскім возеры каля Полацка
    Паганскі вяшчун.
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу
    Асвячэнне Сафійскага сабора.
    Мініяйюра Радзівілаўскага дстапісу
    Полацк часоў Усяслава Чарадзея. Рэканструкцыя
    Палачанін XII ст.
    Рэканструкйыя паводлс архсалагічных знаходак
    Крывічанка.
    Рэканструкйьія паводле архсалагічных знаходак
    L
    a^ua-.
    «Барысаў камень». Помнік эпіграфікі XI/ cm.
    «Рагвалодаў камень» з-пад Оршы. Гравюра XIX cm.
    Плінфа з надпісамі XI ст. з полацкага Сафійскага сабора
    Спасаўская царква ў Полацку. Рэканструкйыя
    .т^
    •Ш
    Графіці на сценах полацкага храма Спаса
    ^ВЗВТ^-ПОПАНТШГЙ- (с і уд-^ялдтф’&ы.: • гоно-пра^ожд ншсіьвсмгл лнлігю-оу уд НАСКОЦНфН Ягнягішдопрві.
    ЛА/ДЕВНГЛННІ^Ь CTM-HqtAAMBTb
    ШЛОІ/Ч”Ь'НВШгу
    гонояншвурнн- нпрнвцошднклір Bf Агол/мрдмрд ^ЛНТЬН’МПЛНН t Лвіргм-шт/імнй ДЬр/БНІШННБШ ІШМНрАСЛАІГЛЕНІІ
    ^ Ч' ; - J'-■"———, 		
    | а ІЙ'НОКВіріШНрАМфА
    МВ’ЬВр^ШНДЛОу НЬНДІДНОСЛАКЛЖ^ М*ННЦ«ЛШЦ-НБ1 ЕЛ’Шкго»ЯОША ндроднюіш)£Н'»та ЛНЛШКДЦЗДПО лніян5<рлддлню Л'Кшгоногонолоу ННРАДНАНО1|*1£^ в’ьжіндрол’ыв^н AtHAropOIfHlAlPOft дшрнетоупншд «’неклоіроірпкнцн КП-Н(5ві^1«рт
    ІВОНШрміПСМГЛЛ-: ГЛЖННННфННЛЛ^ь МІГОТ^гКСТЬЦрЬ стврнвсьнок- •
    X ЛЖННПЛ 4 ¥К)фНШ> ІАІГОТНОіртЗДД^ ^лжннігротцнн/й
    Евангелле XII—XIV стст.
    з полацкага манастыра Іаана Прадцечы
    Фрагмент фрэскавай размалёўкі XII ст. у Спасаўскай царкве
    Фрагмент фрэскавай размалёўкі XII ст. у Спасаўскай царкве