Еўфрасіння Полацкая
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 272с.
Мінск 2000
Увайшоўшы ў царкву Спаса, падзвіжніца звярнулася да Усявышняга з такімі словамі: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запа- вет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца, нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сабе толькі слова Тваё: Госпадзе, памілуй! A з маёмасці ўсяе ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і весяліцца сэрца...»
Так паблізу Полацка Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр. Здарылася тое яшчэ пры жыцці Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Праз нейкі час пры царкве Багародзіцы (новай) падзвіжніца стварае
яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Гэта такса- ма быў подзвіг: тады, на пачатку XII стагоддзя, манастыроў у Полацкім княстве і ўвогуле на ўсходнеславянскіх землях існавала няшмат. (Ад мужчынскага манастыра Найсвяцейшай Багаро- дзіцы да нашых дзён не захавалася ніякіх слядоў. Месца, дзе ён стаяў, дакладна невядома, але ў часы Еўфрасінні была завядзёнка будаваць за- гарадныя жаночыя і мужчынскія манастыры ў блізкім суседстве, каб у выпадку небяспекі манахі баранілі ад ворагаў і сваіх сясцёр у Хрысце. Гісторык Аляксей Сапуноў выказваў здагадку, што царква Багародзіцы і створаны пры ёй ма- настыр знаходзіліся на тым месцы, дзе пазней з’явіўся касцёл св. Ксавэрыя, пра які цяпер на- гадвае толькі назва гарадскіх могілак — Ксавэ- рыя, і гэта найбольш верагодна.)
У полацкіх манастырах, статуты якіх напісала сама Еўфрасіння, пад яе кіраўніцтвам дзейнічалі майстэрні па перапісванні кніг — скрыпторыі. Тут існавала спецыялізацыя: адзін майстар рабіў каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэ- ці — пераплёты. Калі была патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Па- дзел працы значна павялічваў не толькі коль- касць кніг, але і іх мастацкі ўзровень. Са скрып- торыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межы. Іх чыталі вучоныя манахі і іншыя пісьменныя людзі, па іх вучыліся грамаце дзеці.
Пры адным з манастыроў, каб аздобіць по-
лацкія храмы абразамі, падзвіжніца адчыніла таксама іканапісную майстэрню.
Створаныя найпадобнейшаю Еўфрасінняй цвярдыні слова Божага былі асяродкамі дабра- чыннасці. Там знаходзілі заступніцтва, суцяшэн- не і дапамогу ўдовы і сіроты, нямоглыя і па- крыўджаныя.
A3, БУКІ, ВЕДЗІ...
олацкае княства мела вялікую па- трэбу ў адукаваных людзях. Школы існавалі тут і да Еўфрасінні, але за- снаванне асветніцаю манастыроў, яе чынная педагагічная дзейнасць далі іраве новы магутны штуршок.
Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытан- ню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам. У літаратурных помніках той эпохі часта можна сустрэць пахвалу кніжнаму вучэнню. Яны пры- падабняюць людзей без навукі да бяскрылых птушак: як такая птушка не можа падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг «совер- шенна разума».
Грамаце вучылі па царкоўных кнігах — Псалтыру, Часаслову, Апосталу. Авалоданне чытаннем ускладнялася тым, што рукапісныя кнігі не мелі знакаў прыпынку, словы і сказы часта зліваліся. Спачатку трэба было завучыць на памяць азбуку з цяжкімі назвамі літар —
«аз», «букі», «ведзі»... Адначасова дзеці вучы- ліся выводзіць літары пісалам на бяросце або на дошчачках-васкоўках. Потым вучылі склады: «ведзі»-«аз» — «ва», «букі»-«он» — «бо»... Пасля вучань мусіў засвойваць цітлы — надрад- ковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ста- віліся над скарочанымі словамі або над літарамі, што мелі лічбавае значэнне. Справіўшыся з гэтай прамудрасцю і навучыўшыся чытаць паасобныя фразы і малітвы, а таксама пісаць, дзеці закан- чвалі першы цыкл сваёй навукі. На гэта ішло два-тры гады.
Прыкладна так пачынала спасцігаць гра- мату дзятва і ў школах, адчыненых рупнасцю Еўфрасінні. Аднак высокаадукаваная ігумення імкнулася пашырыць межы звычайнай наву- чальнай праграмы. Апрача царкоўнаславян- скай юныя палачане вучылі грэцкую і лацін- скую мовы, атрымлівалі звесткі па прырода- знаўстве, рыторыцы, медыцыне. Вялікая ўвага надавалася гісторыі. Вучні павінны былі добра ведаць радавод дынастыі Рагвалодавічаў, важ- ныя падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсходняга славянства. Напэўна, школа давала веды і з сусветнай гісторыі.
У сваёй педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі: «На всяк же день учаше сестры своа: старыя же учаше трпенню н воздржанню, юныя же уча- ше чнстоте душевной н бестрастню телесному, говенню образному, ступанню кротку, гласу
смнрену, слову благочестну, яденню н пнтню безмолвну, прн старейшнх молчатн, мудрейшнх послушатн, к старейшнм покореннем, к точным [роўным] н меншнм любовь без лнцемерна, мало веіцатн, а много разуметн».
Аўтар «Жыція» быў малодшым сучаснікам асветніцы, магчыма, нават яе вучнем. Пададзе- ныя ім фрагменты павучальных «слоў» Еўфра- сінні, мяркуючы па ўсім, маюць рэальную аснову. Вучні і насельнікі манастыроў атрымлівалі ад ігуменні выдатныя ўрокі красамоўства. «Се соб- рах вы, яко кокошь [квактуха] птенца, под крыле свон н в паствнну свою, яко овца,— прамаўляе яна да сясцёр.— Да пасецеся в заповедех божннх! Да н аз [я] веселым сердцем подвнза- юся учнтн вас, вндяшн плоды ваша трудныя н толнко дождь пролнваю к вам, а ннвы ваша в еднну меру стоят нерастуш,е, нн поступаюіце rope. А год прнспевает свершенню, н лопата на гумне лежнть. Но боюся, егда будеть плен [пус- тазелле] в вас. Подіцктеся, чада моя, убежатн того всего! Но сотворнте ся пшеннца н осме- лнтесь в жерновах смнреннем...» Уражваюць ба- гатая вобразнасць гэтага ўрыўка і яе празры- стасць, цесная сувязь метафар і параўнанняў з жыццём простага чалавека. Тут, як і ў іншых фрагментах «Жыція», відаць несумненныя пра- моўніцкія здольнасці асветніцы.
Кніжніца Еўфрасіння не магла не звярнуць увагі на змешчаны ў «Ізборніку» Святаслава 1073 года трактат пра паэтыку «Об образех»,
дзе на прыкладах (у тым ліку з «Іліяды» і «Ады- сеі») тлумачылася значэнне розных тропаў — алегорый, гіпербал, метафар. 3 вучнямі полацкіх школ, прынамсі, з найбольш здатнымі праводзі- ліся заняткі і па паэтыцы.
Школы Еўфрасінні Полацкай былі перада- вымі для свайго часу і праграмаю навучання, і складам вучняў, значная частка якіх набіралася з дзяцей простых гараджан.
СЁСТРЫ-МАНАШКІ
амочніцамі і апірышчам Еўфрасінні ў шматлікіх клопатах і пачынаннях сталі яе сёстры: родная Гардзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія). Але трапілі
яны ў манастырскія сцены па-рознаму.
Заснаваўшы Спасаўскі манастыр, маладая
ігумення папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру ў навучанне грамаце. Еўфрасіння «с прнлежа- ннем учаше о спасенйн душн, а она [Гардзіслава]
с прнлежаннем учашесь н прннмаше, яко ннва плодовнта, умякчнвшн сердце свое». Затым «Жыціе» паведамляе, што ігумення таемна па- стрыгла сястру ў манашкі, выклікаўшы гэтым у бацькі вялікі гнеў. «Н узьярнвся на преподобную Ефросннню, сердцем горя. Н прнеха к мона- стырю, глаголя: «Чадо мое мнлое, что се со- творнла есн? Прнложн сетованне к сетованню
душн моей, н печаль к печалн». Знайшоўшы шлях да сэрца сястры, асветніца здолела суце- шыць Божым словам і бацькоў.
Са Звеніславаю было іначай. Яна прыйшла да сястры сама і «прннесе всю свою утварь зла- тую н порты [уборы] многоценныя» — відаць, ахвяравала храму Спаса свой пасаг. Адносіны паміж Еўфрасінняй і Еўпраксіяй былі вельмі блізкія — «яко еднна душа в двою телесу».
Сёстры заставаліся разам усё далейшае жыц- цё. Звеніславу-Еўпраксію полацкая ігумення аб- рала спадарожніцай, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры Еўда- кіі, пакідаючы Полацк, яна загадала «др’ьжатн н уряднтн... оба монастыря».
Пасля смерці Еўфрасінні Еўдакія, мабыць, сама заняла месца ігуменні Спасаўскага мана- стыра і працягвала асветніцкую дзейнасць ста- рэйшай сястры. Вярнуўшыся з паломніцтва ў Святыя Мясціны, Еўпраксія была побач з ёю.
Апавядаючы пра ад’езд найпадобнейшай у апошняе падарожжа, «Жыціе» падае таксама звесткі аб пастрыжэнні Еўфрасінняй ў манастыр яе пляменніц Вольгі і Кірыаны. Як і ў выпадку з Гардзіславай, гэта адбылося супроць волі баць- коў. Даведаўшыся пра намер ігуменні, бацька дзяўчат, яе ўлюбёны брат Вячаслаў спрабаваў заклікаць да міласэрнасці: «Госпожа моя! Что мн хогцешн сотворнтн? Два плача прнлагаешн душн моей: плача ся отхода твоего н сетуя чаду деля своею», але яго просьбы былі марнымі.
Іншых звестак пра пляменніц асветніцы не захавалася, аднак яны, як прадстаўніцы княжац- кай дынастыі Рагвалодавічаў, павінны былі іг- раць у манастырскім жыцці не апошнюю ролю.
He трэба бачыць, як гэта робяць некаторыя, у апісаных вышэй паводзінах ігуменні жорсткас- ці. Такія (можа, і сапраўды не надта гуманныя з сучаснага пункту погляду) учынкі дыктаваў Еўфрасінні клопат пра душы блізкіх, пра буду- чыню сваёй справы.
Аўтар «Жыція» сцвярджае, што святая мела такі дар ад Бога: зірнуўшы на кагосьці, адразу магла ўбачыць, ці ёсць у ім дабрадзейны дух і ці можа гэты чалавек быць абраннікам Гаспод- нім.
АД ЗАНЯПАДУ ДА АДРАДЖЭННЯ
аснаваны найпадобнейшаю Еўфра- сінняю Спасаўскі манастыр цягам
стагоддзяў перажыў і часы ўзвы-
шэння, і гады поўнага заняпаду. Трэба скептычна ставіцца да слоў
асобных расійскіх аўтараў пра тое, што чарніцы пакінулі свой прыстанак у часе нашэсця Батыя. Дымна-крывавы след татарскіх ордаў застаўся ў XIII стагоддзі толькі на самым поўдні бе- ларускіх зямель. Наогул жа Беларусь у адроз- ненне ад сваіх усходніх суседзяў татара-ман- гольскага прыгнёту не зведала. Больш верагод-
на, што ў час нашэсця ў полацкіх манастырах ратаваліся ўцекачы з іншых усходнеславянскіх княстваў.
Цяжкія выпрабаванні надышлі для Спаса- Еўфрасіннеўскага манастыра, калі Масковія рас- пачала настойлівыя спробы захапіць беларускія землі, што на пачатку XIV стагоддзя канчаткова ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта была магутная феадальная дзяржава, ядром якой з’яўлялася Беларусь, а пануючай культу- рай — беларуская, прычым беларуская мова без малога чатыры стагоддзі выконвала тут ролю дзяржаўнай.
Калі ў 1563 годзе войска Івана Грознага ішло на Полацк, начутыя аб звярынай жорсткасці маскоўскага цара чарніцы з плачам развіталіся са Спасаўскім манастыром. Яны ўжо не вярну- ліся туды ні ў гады маскоўскай акупацыі, ні пасля ўзяцця Полацка ў 1579 годзе вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем, якога беларусы называлі Сцяпанам Батурам.