• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока. Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка. Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца. Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.
    Болей заззяла ў краі балотным ясноты, а перад бляскам красы знікла зацятае зло. ...Наканаваны дзявочы абсяг адзіноты тым, каго вартых мужчын у свой час не ўзрасло.
    Сталыя, моладзь, да слова пара падключацца з поўнай напругай, даволі ўзаемных абраз. Зверым душу па натхняльніцы, па палачанцы. Дух уздымае ў нашчадкаў жаночы абраз.
    Навум Гальпяровіч
    •к * *
    Веі замружу, і выплыве вечар, Белая цэркаўка тоненькай свечкай, Гнёзды шпачыныя над Палатой, Цені дубоў над халоднай вадой. Там, за стагоддзямі, у прыцемку сінім Вочы зямлячкі маёй, Еўфрасінні.
    Цьмяна бялее на кнізе рука, Б’ецца аб шыбу агонь матылька... Полацк драўляны, малінавы звон... Хто ты? Ці мроя, ці ява, ці сон? Можа, твой майстар на холад муроў Выплеснуць здолеў гарачую кроў, Позірк праменны, дыханне надзей, Каб засталося святло для людзей? Што ты хацела на роднай зямлі? Ціха ў адказ. I стагоддзі прайшлі. Толькі вось цэркаўкі белы пажар, Толькі аблокаў павольных цяжар. Толькі прымроіцца ў прыцемку сінім Позірк зямлячкі маёй, Еўфрасінні.
    Ларыса Геніюш
    ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
    Мінуласць ляжыць надмагільным вянком над тымі, што ў смерці застылі, ззяе святлом праз цемру вякоў святое імя Еўфрасінні.
    А доля ж была ў крывіцкіх жанчын з кудзеляю, з прасніцай злучана.
    Яна ж за асветніцкі слаўны пачын дастойна прайшла ў неўміручасць.
    Ад Аады, вяснянай красуні ў бары, ад моцы Ярылы, Стварога знайшла сярод вечна паганскай пары да мудрасці новай дарогу.
    Яшчэ над Дзвіною старыя багі ў сялібах людзьмі карагодзяць, яе ўжо прывабіў свет праўды другі, што неслі Кірыл і Мефодзій.
    У пушчы-лясы адыходзяць далей продкаў сівых абаронцы.
    Пісьменніцтва, новая вера мацней за ўсіх багоў грому і сонца.
    Народ яшчэ даўніх мілуе багоў.
    3	камення ім стодзіва ставіць. Абараняць іх у пушчах гатоў і моц над людзьмі славіць.
    Дарэмна. Другія стаяць алтары.
    У	Прадыславы мэта — святыні, царквы, манастыры — тагачасныя універсітэты.
    Вяртаецца ў край з навукай, з дабром, братэрства і мір у ім сее.
    Валодае смела князёўна пяром, людзьмі завалодаць сумее.
    Асветніца наша, духоўны ўладар, паганства і цемру скарыла, каб Полацк узвысіць.
    На шлях яе мар
    з Полацка выйшаў Скарына.
    У	сэрцы чарніцы палае агонь. Падзеі тых дзён па парадку збівае на славу народа свайго і летапіс піша нашчадкам.
    У	келлі маленькай, у ціхім Сяльцы, не марыць пра ўзнагароду.
    He толькі царкве яе веліч душы — жывому народу і роду.
    Адчула: народ не ўчора паўстаў.
    He заўтра канец нам прысудзяць.
    3 мінуўшчыны слаўных падзеяў і спраў мы ёсць.
    Мы былі.
    Мы будзем.
    * * *
    У горы я над тваімі ранамі... Божа, болей цябе не карай, старажытны, любы, каханы мой, вечна скованы, родны край!
    Мой курганны, жытні, зубрыны мой, вытрывалы ў агні пакут, Еўфрасінін, святы, Скарынавы Беларускі адвечны кут.
    Ломяць віхры збуялае, кволае, абмінаюць цвярдыя камлі.
    Прашумелі яны над сёламі, свой пакінуўшы след на зямлі.
    Воблік твой і адвечную мову, літасць ў сэрцы і лад стары не крануў нат віхор суровы у балотах ды у бары.
    Світка наша, льняная кашуля не здала свае мовы ў палон, затуліла яе, прыгарнула, захавала да сённяшніх дзён.
    Калі зноў агартае нас цемра, мы ўцякаем душою ў сяло, бо прывыклі мы чэрпаць аберуч у народа жывога святло.
    Сяргей Законнікаў
    СВЯТЛО ЕЎФРАСІННІ
    «Нача кннгы пнсатн свонмн рукамн».
    3 «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай»
    Званіцы Сафіі залоціць дзянніца, Усхліпвае соннаю хваляй Дзвіна. Над Кнігай Святой у сваёй галубніцы Шчыруе з прасветленым сэрцам яна.
    Прыціхлі ў нямым утрапенні стагоддзі, Глядзяць на той цуд, што плыве з-пад рукі.
    Пяшчотныя пальчыкі цвёрда выводзяць, Нібыта выкоўваюць, веры радкі.
    Уборы князёўны на рызы чарніцы
    Змяніла, бо так пажадала душа.
    Ёй срэбра і злата,
    як іншым, не сніцца, Ёй хочацца люд да асветы зрушаць.
    Жыццё — як загадка, як вечная згадка, Як радасны ўзмах маладога крыла.
    Каб жыватварыць
    дух і волю нашчадкаў, Свой Крыж над Айчынай яна узняла.
    Нябеснай заступніцы нашай малітва
    He ціхне, не моўкне з дня ў дзень, з году ў^гoд, Таму і Усявышні пакуль мае літасць — He спіхвае ў бездань панылы народ...
    I сёння яна прачынаецца рана, Рыпіць па пергаменту пёрка-сціло... Аіецца, ліецца над краем забраным Душы Еўфрасінні святое святло.
    Алесь Звонак
    ЦЕНЬ ЕЎФРАСІННІ
    Па руінах разбураных келляў, Там, дзе зеўраюць з трэшчын вякі, Я спускаўся ў твае падзямеллі, I спалохана ў пальцах трымцелі Свечак доўгія языкі...
    Пачарнелыя глыбы скляпенняў, Аабірынты бясконцых хадоў Праглыналі дрыготкія цені...
    , як мудрасці сімвал нятленны,— Сцёрты надпіс далёкіх гадоў.
    Сустракалі няветліва госця, He ўставалі з сатлелых грабніц Мудрых продкаў пажоўклыя косці... А жылі ж, пракліналі кагосьці, Перш чым пасці закутымі ніц.
    Пахла воскам у прыцемку сінім.
    I здавалася, з дна тайнікоў Свецяць вочы Вялікай Княгіні... Гэта здань твая, Еўфрасіння, Мільганула з глыбінь вякоў!
    /927
    Васіль Зуёнак
    АПОШНЯЯ МАЛІТВА ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
    Я крывінка твая — крывічанка, Я былінка твая — палачанка, Як над пожняй тужлівая чайка, Я лячу да цябе, Радзіма, Са святога Ерусаліма.
    Я лячу, ды не маю сілы Узляцець, бо аслаблі крылы, А не хочацца ж так у магілу — На святой хай сабе —■ ды чужыне: Смерць, як рай, у сваёй дамавіне...
    Мне б тады — і жыццё не віною, Што не сплачана цяжкай цаною, 1 агні б сплывалі Дзвіною, Як грахі мае, як правіны, Прад табой, маім сонцам адзіным.
    Я крывінка твая — Еўфрасіння, Нада мной неба сіняе-сіняе,— Ападаюць крылы знясілена...
    Забяры мяне, Маці, Сястрыца, Ці прышлі хоць жменьку зямліцы...
    ШУКАЮ БОГШУ
    Амерыка ўлюбёная ў музеі,—
    Я гэту схільнасць сведчу і хвалю: Ідуць — сустрэцца з ценем Калізея, Ці моўчкі пазайздросціць каралю —
    Людовіку якому альбо Карлу, Ці зазірнуць у экзатычны кут...
    Хаджу і я. Але шукаю марна Вачыма негра ці індзейца тут...
    Няма. I не ідуць сюды ніколі...
    Няўжо не вабіць экспанатны рай?
    Ды тут жа іх жыццё, былая воля: To Афрыка, то інкаў даўні край...
    Бязродныя, сумуюць экспанаты, Hi крэўных твараў тут, ні гаманы... Затое белых — аж ці не занадта. Між іх і я — б’ю ў памяці званы...
    I ўсё карціць: а раптам побач з Босхам, Альбо з Радэнам, ці яшчэ там з кім Славуты майстар — палачанін Богша — Гукне на дапамогу праз вякі...
    Украдзены рукою заграбастай, Ніхто не знае, дзе з вайны асеў Крыж Еўфрасінні Полацкай, што майстар Адштукаваў — як гімн самой красе.
    Хто і калі яго зрабіў трафеем? — I кажуць, крыж сюды закінуў лёс... Магчыма ўсё... Во — паглядзі: Ракфелер Паў-Афрыкі, напэўна, перавёз...
    Шукаю Богшу і гукаю Богшу...
    Малюся Апалону:
    — Блаславі
    I абысці дапамажы мне, Божа, Музей — твой храм на поце і крыві...
    Зьніч (Алег Бембель)
    АБСЯГ ЕЎФРАСІНІІ (маленькі ў яе храме)
    ...вазьму я Краіну Сінюю ці шчасьце шляхотна слыннае?.. запытваю Еўфрасінію:
    якою пайсці пуцявінаю?..
    Алег Аойка
    ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
    Сонца над брамай без руху. Манастырская брама.
    Неспатольная скруха, Безвыходная драма.
    Мір табе, Еўфрасіння!.. Посах твой не прыстане, Над Іарданам сінім Скончыцца выпрабаванне.
    «Прэч, мірскія спакусы!..
    Вечная Богу слава!..»
    У раба Ісуса
    Волі шукае Прадслава,
    Праўды шукае, міру I жывым, і магілам, Шчасця — ніцым, сірым, Бедным, галодным, хілым.
    Над Іарданам сінім
    Скончыцца выпрабаванне...
    Мір табе, Еўфрасіння!..
    Посах твой не прыстане!..
    Сонца над брамай без руху. Манастырская брама.
    Неспатольная скруха, Чалавецтва драма.
    Алесь Разанаў
    ПАПЯРЭДЖАННЕ (Урывак з паэмы)
    Час абарваны...
    Сню нябыт...
    Абрабаваныя пагляды:
    нібы сплывае ў плыні плыт — срабрыста свеціцца спагада.
    I ззяе захад залаты, і сны расплаўленыя паляць...
    Расперазаныя плыты — сплывае спадчына і памяць. I праступае праз зеніт крыж зорны ў зорным карагодзе... А мне і долі —
    сню нябыт — крыж Богшы Лазара ўзыходзе. Рукою творцы і суддзі да судных дзён, каб, быццам раны, смылелі словы:
    не ўкрадзі і не аддай! — занатавана.
    I славу — прэч, і ўцеху — прэч...
    У змрочнай пільнасці астралу цябе дзялілі зман і меч, а папярэджанне вяртала.
    У камянях хаваўся след: і пераймалі футаралы, і зацінаўся бранзалет... А папярэджанне вяртала. Няўжо не вернешся цяпер? Ці ўжо няма куды вярнуцца?! I толькі цягнецца няўцерп час абарваны...— звёны рвуцца.
    Былы і новы парадні, злучы ў адзіную сцяжыну! Якая скруха дзень пры дні цябе праводзіць на чужыну. Якая бездань — не змагчы, не памагчы, не ўзяць з палону...
    He лес выносны — а карчы... Што прызначалася для плёну? Што лёс паклаў?
    А з мітульгі — у перападах не прыстала — прадвесце славы і тугі глядзіць маўклівая Прадслава. 1 той жа зор, і той жа твар... Я сню нябыт.
    Якое ранне адзначыў зорны каляндар?! Гняце няпамяці цяжар. Праменна свеціцца вяртанне.
    Людміла Рублеўская
    ЕЎФРАСІННЯ (Балада аб жаночай волі)
    На фрэсках лік яе жаўцее, Сухі, як ліст, і гожы цяжка... Прадслава, ўнучка Чарадзея, Упарта хоча стаць манашкай.
    «Навука дзеўку папсавала!» — Старыя па вуглах скуголяць. Але яна была — Прадславай! А слава вымагае волі.
    Счарнеў аж з твару горды бацька.
    Жаніх гульбою ганьбу глушыць.
    А маці!..
    Што ж казаць пра маці...
    А слава да таго ж —
    і мужнасць.
    Жанкі!
    Такі наш выбар будзе
    Паўсюль, няўмольна і адвечна: Ці — крыж на маладыя грудзі, Ці — церам з цемрай чалавечай.
    Балюча нам даецца воля. Заплаціш мужнаю душою. А дзеці?!
    Што належыць болей — Сваё радзіць?
    Вучыць чужое?
    I што на што мяняць не варта — Hi адгадаць,
    ні прадугледзець... ...Прадслава хоча стаць упарта Святой —
    і вольнаю, як вецер.
    Віктар Шніп
    ХРЫСТОВА НЯВЕСТА
    Еўфрасінні Полацкай
    сярод зімаў і вёснаў
    у келлі Сафійскага сабора
    у змроку ля свечкі дрыготкай Хрыстова нявеста сядзіць і дзень пачынаецца ў Полацку і ноч адыходзіць з ікон і бачыць Хрыстова нявеста свой крыж і сябе на крыжы і лётаюць над ёй анёлы і трапеча агеньчык свечкі ад узмахаў анёльскіх скрыдлаў і сумна Хрыстовай нявесце як кветцы сярод траваў зжаўцелых і дыхае вецер як д’ябал і сыплецца лісце як попел
    і піша Хрыстова нявеста Полацкі летапіс
    Сяргей Панізьнік
    Прысвячаецца Еўфрасінні Полацкай
    СПОВЕДЗЬ