• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўфрасіння Полацкая  Уладзімір Арлоў

    Еўфрасіння Полацкая

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 272с.
    Мінск 2000
    51.62 МБ
    вайны разам з іншымі найкаштоўнейшымі му- зейнымі экспанатамі ляжаў крыж Еўфрасінні Полацкай. Згодна афіцыйнай версіі, адтуль у 1941 годзе яго выкралі фашысцкія захопнікі.
    Але ці так было ў сапраўднасці? Магілёў жа знаходзіўся за паўтысячы кіламетраў ад дзяр- жаўнай мяжы, і час дазваляў правесці эвакуацыю скарбаў. Гэта і нарадзіла чуткі, што рэліквія па- ехала ў гады ваеннага ліхалецця на ўсход.
    Такім размовам спрыяла і тое, што і афі- цыйныя ўлады, і гэтак званыя кампетэнтныя органы чамусьці пазбягалі расследавання або праводзілі яго таемна, не паведамляючы вы- нікаў.
    У 60-я гады Магілёўскі абласны музей звярнуўся з запытам наконт лёсу крыжа ў Эр- мітаж. Адтуль прыйшоў не падмацаваны ніякімі дакументамі адказ, што крыж Еўфрасінні По- лацкай трапіў у зборы мільянераў Морганаў і знаходзіцца ў Нью-Йорку.
    Праз нейкі час гэтая заблытаная гісторыя пры- цягнула ўвагу вядомых вучоных, супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР літаратуразнаўца Адама Мальдзіса і археолага Георгія Штыхава. Вынікам іх паездкі ў Магілёў стаў зварот да найвышэйшых рэспубліканскіх інстанцый, пасля чаго названых ву- чоных, а таксама дырэктара абласнога музея I. Скварцова і былога дырэктара I. Мігуліна вы- клікаў да сябе тагачасны намеснік старшыні Прэ- зідыума Вярхоўнага Савета Беларусі I. Клімаў, які
    ўзначальваў Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
    Як прыгадвае Скварцоў, размова адбывалася прыкладна ў такім тоне:
    «Клімаў: Что вам нужно?
    Скварцоў: Мне лнчно ннчего не нужно. Пропалн ценнейшне белорусскне релнквнн, но нмн ннкто не ннтересуется.
    Клімаў: Какне у вас есть документы?»
    Дырэктар музея працягнуў чыноўніку адказ з Эрмітажа пра знаходжанне крыжа ў калекцыі Морганаў. Прачытаўшы паперыну, Клімаў па- вярнуўся да I. Мігуліна, які быў дырэктарам Магілёўскага музея напярэдадні вайны: «Ну, расскажн, старнк...»
    I той падзяліўся ўспамінамі, як у першыя дні вайны яго ўзялі ў апалчэнне, a 29 чэрвеня 1941 года ён з двума такімі самымі апалчэнцамі апынуўся каля горада Бялынічы, дзе яны рэк- візавалі коней і вярнуліся ў Магілёў. Там ён прыйшоў у абласны ваенкамат і запатрабаваў транспарт для эвакуацыі свайго музея, але нічога не дасягнуў і заняўся эвакуацыяй жонкі і дзяцей. На станцыях з вагонаў нікога не выпускалі, і пра ўзяцце Магілёва немцамі Мігулін даведаўся толькі на пятнаццатыя суткі.
    Клімаў паспачуваў, зазначыўшы, што і сам ведае, як цяжка было праводзіць эвакуацыю. Гутарка скончылася перадачаю яму копіі акта аб стратах абласнога музея ў выніку нямецкай аку- пацыі.
    Пра гэта ў артыкуле «Таямніца крыжа» ў 1990 годзе расказаў на старонках газеты «Со- ветская Белоруссня» супрацоўнік Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду куль- туры В. Юшкевіч. Ён падае і вышэйназваны акт, які з прычыны яго важнасці для пошукаў страчаных нацыянальных каштоўнасцей прыво- дзім цалкам.
    АКТ
    22.ХІІ.1944 года	гор. Могйлев
    Мы, ннжеподпнсавшнеся, комнссня в составе 3-х человек: днректора музея тов. Мнгулнна Нвана Сергеевнча, учнтеля Мог. педучнлнша тов. Авсеен- кова Вячеслава Дмнтрневнча н ннженера Мог. обл. к-ры промбанка тов. Кроера Сергея Мнтрофановнча с участнем эксперта-свндетеля художннка г. Могн- лева тов. Пономарева Владнмнра Александровнча составнлн настояіцнй акт об ушербе, прнчнненном немецко-фашнстскнмн захватчнкамн н нх сообіцнн- камн Могнлевскому областному государственному нсторнческому музею, находяшемуся в г. Могнлеве по ул. Ленннской.
    Сожжено н разграблено немецкнмн оккупантамн в 1941 году. Перечень отдельных вндов разрушен- ного, уннчтоженного, расхніценного н поврежденно- го нмуіцества:
    № пп
    Внды нмуіцества (по номенклатуре)
    Еднннца нзмерення
    К-во полностью разрушен- ного, уннчто- женного, расхтцен- ного
    Стонмость прнчннен- ного уіцерба (в руб.)
    1.
    Археологнчес-
    Предм.
    500
    2.000.000
    
    кая коллек-
    
    
    
    
    цня каменных
    
    
    
    
    оруднй н предметов
    
    
    
    
    матернальной
    
    
    
    
    культуры
    
    
    
    2.
    Собранне бе- лорусскнх ру-
    Экз.
    175
    3.000.000
    
    копнсных н
    
    
    
    
    старопечатных кннг н грамот
    
    
    
    3.
    Нумнзматн-
    Монет
    18 000
    1.500.000
    
    ческая кол-
    
    
    
    
    лекцня
    
    
    
    4.
    Коллекцня
    Предм.
    280
    1.000.000
    
    холодного н
    
    
    
    
    огнестрельного
    
    
    
    
    оружня X— XIV вв. н
    
    
    
    
    др. доспехов н вооруження
    
    
    
    ,о. С £ =
    Внды нмуіцества (по номенклатуре)
    Еднннца нзмерення
    К-во полностью разрушен- ного, уннчто- женного, расхшцен- ного
    Стонмость прнчннен- ного уіцерба (в руб.)
    5.
    Коллекцня образцов ху- дожественной работы по дереву бело- русскнх мас- теров XVI— XVIII вв.
    Предм.
    120
    3.000.000
    6.
    Коллекцня художеств. фарфоровых нзделнй XVIII — XIX вв.
    
    170
    500.000
    7.
    РІсторнческая бнблнотека
    Томов
    1200
    500.000
    8.
    Рнзы, оклады н др. церков- ная н бытовая утварь XIV— XVIII вв. Ху- дожеств. работы мест- ных мастеров
    Предм.
    1900
    10.000.000
    № пп
    Внды нмуіцества (по номенклатуре)
    Еднннца нзмерення
    К-во полностью разрушен- ного, уннчто- женного, расхніцен- ного
    Стонмость прнчннен- ного уіцерба (в руб.)
    9.
    Коллекцня
    Экз.
    150
    5.000.000
    
    нкон пнсьма
    
    
    
    
    XIII — XVIII вв. Работы бе-
    
    
    
    
    лорусскнх мастеров
    
    
    
    10.
    Крест Еф- роснньн По-
    Шт.
    1
    6.000.000
    
    лоцкой рабо-
    
    
    
    
    ты внзантнй-
    
    
    
    
    скнх мастеров
    
    
    
    11.
    Золотой, се-
    Шт.
    1
    1.000.000
    
    ребряный ключ гор. Могнлева ювелнрной
    
    
    
    
    работы XVIII века
    
    
    
    12.
    «Екатернна Святая» рабо-
    Масло
    1
    5.000.000
    
    ты Боровн-
    
    
    
    
    ковского
    
    
    
    13.
    «Носнф Об-
    «
    1
    4.000.000
    
    ручннк»
    
    
    
    
    работы его же
    
    
    
    № пп
    Внды ммуіцества (по номенклатуре)
    Едннмца нзмерення
    К-во полностью разрушен- ного, уннчто- женного, расхпіцен- ного
    Стонмость прнчннен- ного уш,ерба (в руб.)
    14.	«Марня»	Масло	1	2.000.000
    работы его же
    15.	«Хрнстос»	«	1	2.000.000
    работы его же
    16.	«Портрет не-	«	1	1.000.000
    нзвестной да- мы»
    17.	«Портрет Зу-	«	1	2.000.000
    бова» работы
    Левнцкого
    18.	Этнографпчес-	1.500.000
    кая кол- лекцня белорусской одежды XVII — XIX вв.
    Всего по настояіцему акту:	60.256.876
    Паколькі спіс 1944 года быў няпоўны, разам з копіяй акта I. Клімаву ўручылі таксама запіску з пералікам іншых украдзеных з музея рэчаў, сярод якіх былі: срэбная булава караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Вазы;
    дзве срэбныя пячаткі, атрыманыя Магілёвам ра- зам з магдэбургскім правам; срэбная мітра ма- гілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага; вялікі кантовы срэбны спод з ціснёнымі выявамі сімвалічных сцэн, прысвеча- ных расійскаму цару Аляксею Міхайлавічу; вя- лікі срэбны кубак з партрэтам Пятра I; ужо зга- данае раней слуцкае Евангелле 1582 года; колькі антычных залатых рэчаў (каралі, пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі) з раскопкаў Пампеі ды іншыя унікальныя каштоўнасці. У гады вайны з музея зніклі таксама славутыя магілёўскі брацкі абраз з надзвычай багатым акладам і бялыніцкі абраз Божай Маці. Пра гэтыя святыні ўжо не адно дзесяцігоддзе ходзяць упартыя чуткі, што яны закапаныя дзесьці ў Магілёве.
    Пасля сустрэчы з I. Клімавым рэспублікан- скія ўлады на ўсе запыты вучоных адказвалі маўчаннем. Лёс нацыянальных скарбаў іх не ці- кавіў. Тады дырэктар музея I. Скварцоў запі- саўся на прыём да начальніка абласнога ўпраў- лення КДБ Дзямідава. Той зацікавіўся і паабя- цаў заняцца справаю пры ўмове, што атрымае каманду з абкама. Але хто і якую каманду даў Дзямідаву, засталося загадкаю, бо яго ў хуткім часе перавялі ў іншы горад.
    Цяпер вернемся да падзей пачатку вайны. Усе, хто гаварыў з былым дырэктарам I. Мігу- ліным, звяртаюць увагу на блытаніну ў яго сло- вах. Часам ён сцвярджае наогул, далікатна ка- жучы, малаверагодныя рэчы. Як мы ўжо ведаем,
    у першыя дні вайны Мігуліна ўзялі ў апалчэнне. Але ж ён быў інвалід — меў толькі адну руку, прычым левую.
    Калі верыць аднарукаму апалчэнцу, у будын- ку абкама ў гады акупацыі стаяла вайсковая част- ка. Доўгі час на пакой-сейф за браніраванымі дзвярыма ніхто не звяртаў увагі, але аднаго разу цікаўны жаўнер знадворку дабраўся па драбінах да закратаванага акна і ўбачыў, што за ім нешта блішчыць. Пасля гэтага немцы нібыта зрэзалі цяжкія дзверы аўтагенам, ашалелі ад ззяння зо- лата, срэбра і каштоўных камянёў і вывезлі ўсё немаведама куды. Такую гісторыю малюе Мі- гулін са слоў нейкіх магілёўцаў, што перажылі акупацыю.
    Але ж сотні людзей могуць засведчыць, што старыя браніраваныя дзверы (да таго ж абса- лютна цэлыя) у былым будынку зямельнага бан- ка па вуліцы Міронава, 33 знялі толькі гадоў пяць-шэсць таму, а другія, кратаваныя, па-ра- нейшаму на месцы. Значыцца, версія з акупан- тамі, узброенымі аўтагенам, здымаецца.
    На нашу думку, бліжэйшымі да праўды вы- глядаюць паведамленні старых магілёўскіх месцічаў, што ў чэрвені 1941 года ў будынак бан- ка зайшла група людзей у форме НКУС, якія адчынілі пакой-сейф ключом, склалі каштоўнасці ў падрыхтаваныя загадзя мяхі і ад’ехалі ў невя- домым кірунку.
    Калі ўсё здарылася менавіта так, тыя энкэ- вэдэшнікі былі 6 яўна задаволеныя, прачытаўшы
    ў 1981 годзе ў газеце «Голас Радзімы» (якая, заўважым, выдаецца для замежных беларусаў) навелу Г. Ланеўскага «Украдзены крыж». Дзе- янне ў гэтым творы адбываецца ў чэрвені 41-га. Крыж, вядома, крадуць акупанты, прычым не з асабняка, у якім некалі мясціўся зямельны банк, а з музея, дзе рэліквіі, як даказваюць факты, ужо даўно не было.
    Дваццаць пяць гадоў таму Адам Мальдзіс надрукаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мас- тацтва» артыкул «Сляды продкаў», выклаўшы там некаторыя з пададзеных раней звестак. Ішла гаворка і пра тое, што след рэліквіі можа знай- сціся за акіянам. Пасля гэтага двое вядомых беларусаў-эмігрантаў Вітаўг Тумаш і Вітаўт Кі- пель ад імя Беларускага інстытута навукі і мас- тацтва ў ЗША звярнуліся да супрацоўнікаў раз- мешчаных у Нью-Йорку Морганаўскіх біблія- тэкі і калекцыі твораў мастацтва.
    Спроба даведацца пра лёс крыжа нешта но- вае не дала ніякіх вынікаў. Паведамляючы пра гэта ў друку, доктар Тумаш вельмі слушна за- значыў: дапамагчы ў пошуку магло б абнарода- ванне назваў устаноў і імён асоб, на адказнасці якіх крыж быў напярэдадні вайны. Канчаткова не абвяргаючы і версію захопу рэліквіі немцамі, замежны навуковец лічыць, што ў тых умовах крыж маглі лёгка прыбраць да рук «давераныя» асобы партыі і НКУС. У такім разе ён сапраўды паехаў з Магілёва не на захад, а на ўсход. Аднак жа і такі шлях не выключае магчымасці продажу