Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
НАШЫ СЛАШЬІЯ ЗЕМ^
Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
І.В.Саверчанка
KAHUAEP ВЯЛІКАГА КНЯСТВА Леў Сапега
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1992
ББК 63.3 (2Б) С 12
В заннмательной форме повествуется о драматнческой судьбе крупнейшего полнтнческого деятеля средневековой Беларусн Л. Сапегн (1557—1633), создателя Статута 1588 года, освеіцается его борьба за государственную самостоятельность Отечества. Воссоздается протнворечнвая дннамнка событйй, прнведшнх к подпнсанню Брестской церковной уннн 1596 г., участне канцлера в Лнвонской войне, раскрываются его загадочные взанмоотношення с самозванцамн — Лжедмнтрнем I н Лжедмнтрнем II. Для шнрокого круга чнтателей.
Навуковы рэдактар
доктар гістарычных навук А. П. Грыцкевіч
Р э ц э н з е н т ы:
кандыдат гістарычных навук Г. М. Сагановіч, кандыдат гістарычных навук С. В. Тарасаў
На франтыспісе — партрэт Л. Сапегі, змешчапы ў кнізе Archiwum domu Radziwittow. Krakow, 1885.
Саверчанка I. B.
C 12 Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега,— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 63 с., [8] арк. іл.— (Нашы славутыя землякі).
ISBN 534301108Х.
Саверченко й. В. Канцлер Велнкого Княжества: Лев Сапега.
У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны.
Для шырокага кола чытачоў.
0503020903034
С—14592 ББК 63.3(2Б)
М 316(03)—92
ISBN 534301108Х
© I. В. Саверчанка, 1992.
4
«ПА ПЛААОХ IX СПАЗНАЕЕІЕ 1X2
У шматвяковай гераічнай гісторыі белаРусаў ёсць свая залатая пара — эпоха гуманізму і адраджэнскага асветніцтва, зорны час старажытнай беларускай культуры. Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць аднае з найвыдатнейшых асобаў нашае мінуўшчыны, чалавека выключна адоранага —Лева Сапегі, прыроджанага дыпламата і палітыка, найадукаванейшага юрыста ды таленавітага пісьменнікапубліцыста.
А ці багата ведае сённяшні чытач пра гэтага славутага ў даўнія часы чалавека і пра знакаміты старасвецкі род, з якога ён паходзіў? Мусіць — не. А мо, і зусім нічога, як, дарэчы, і пра іншыя сярэднявечныя беларускія князеўскія і шляхецкія сем’і: Хадкевічаў, Саламярэцкіх, Агінскіх, Валовічаў, Вішнявецкіх... А з імі ж звязана ўся гісторыя нашае Бацькаўшчыны. Праўда, не тая, дзе дзейнічаюць мёртвыя фармацыі ды класы, што нібыта бесперапынна ваююць паміж сабою, а сапраўдная, напоўненая жывымі людзьмі, з іх мэтамі і пачуццямі, каханнем і нянавісцю. Аднак да цяперашняга часу занадта мала напісана пра выдатных людзей нашае даўніны. Дасюль пра іх няма, за рэдкім шчаслівым выключэннем, ні грунтоўных навуковых даследаванняў, ні літаратурных твораў, ні кінастужак.
Прычынаў гэтага шмат, Але, бадай, галоўная сярод іх — нацыянальны нігілізм саміх беларусаў. Есць у тым і віна вучоных, што, узброіўшыся антычалавечай тэорыяй паўсюднай класавай барацьбы, падзялілі людзей усяго свету і ўсіх часоў на сваіх ды чужых. У адпаведнасці з гэтай ідэяй на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў безупынна і агрэсіўна знішчалася ды на ўсю моц лёгкіх ганьбавалася літа
5
ральна ўсё зробленае некалі беларускай шляхтай ды славутымі князеўскімі дынастыямі. Затое апраўдваліся і з дзіўным замілаваннем усхваляліся крывавыя сялянскія бунты, у якіх знаходзілі ўзор расправы над «класавым ворагам». Уся гісторыя перакручвалася, абы толькі сцвердзіць міф аб «заканамернасці і непазбежнасці» сацыялістычнай рэвалюцыі ды апраўдаць мора крыві. I на гэтым выхоўваліся цэлыя пакаленні.
Жахлівыя «поспехі» антыгуманнай тэорыі «класавай барацьбы» для нас цяпер навідавоку: траха не знішчана гістарычная памяць беларускага народа, занядбаны яго неацэнны скарб — векавыя мудрасць і досвед папярэдніх пакаленняў, а самае страшнае — амаль разбураны грунт нацыянальнае самасвядомасці.
Мабыць, спатрэбіцца яшчэ не адно пакаленне, каб беларускі народ вярнуў страчанае, выйшаў на светлы шлях нацыянальнага Адраджэння. Спадзяёмся, што гэтая кніжка пра незвычайнага чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню Беларусі, навядзе чытача на роздум пра мінуўшчыну і будучыню нашае Радзімы.
HA ХВААІ ААРААЖЭННЯ
Сярод гуманістаў Нясвіжа * Культ філалогіі ^с Ляйпцыгскі універсітэт * Літасць фартуны * Сімпатыі караля і вялікага князя ^ Талент «дзяржаўнага» чалавека Я< Выбар жыццёвага крэда
X праваслаўным доме Сапегаў па старадаўнім шляхецкім звычаі адукацыяй дзяцей пачыналі займацца ў раннім узросце. Такі ж шлях чакаў [ Лева Сапегу, які нарадзіўся 4 красавіка 1557 года ў маёнтку Астроўна * Віцебскага ваяводства.
Прыкладна сямігадовым хлопчыкам бацькі Леўчыка — Іван Сапега **, драгічынскі стараста, ды маці Багдана, у дзявоцтве ДруцкаяСакалінская — аддалі яго ў нясвіжскую пратэстанцкую школу, што існавала пры двары вядомага беларускага князяасветніка Мікалая Радзівіла Чорнага — лідэра рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім Рускім і Жамойцкім ***.
Сапегістарэншыя былі адвеку праваслаўнымі, але, пазбаўленыя рэлігійнага фанатызму, яны без усялякіх ваганняў накіравалі сваё дзіця ў пратэстанцкую школу, не баючыся аніякай «ерасі». Выхаваныя на асветніцкіх гуманістычных ідэях, яны свой галоўны бацькоўскі абавязак бачылі ў’тым, каб даць сваім дзецям (апрача Лева ў сям’і было
Цяпер гэта, мусіць, вёска ў Бешанковіцкім раёне
Boniecki A. Poczet rodow w Wielkiem Ksiestwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 304.
Вялікае Хняства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — гэта поліэтнічная сярэднявечная беларуская дзяржава, што існавала ў* XIII—XVIII стагоддзях. Далей у кнізе дзеля зручнасці ўжываецца скарочаны назоў — «Вялікае Княства», як ™еРабілася Ў шматлікіх афіцыйных дакументах XIV— XVIII стст. (гаспадарскіх граматах, пастановах Соймаў) й гым ліку і ў Статуце 1588 года (I, 3, 20, 29; II, 4 23 ІіГ 1 5, 8, 10, 12, 13, 34; IV, 67, 94; V, 7 і інш.). ’ ’ '
7
яшчэ двое сыноў—Рыгор ды Андрэн, а таксама тры дачкі) добрую адукацыю. А радзівілауская школа на той час была якраз найлепшай навучальнай установай у Беларусі. .
у Нясвіжскім замку, куды прывезлі Л. сапегу, тады жылі і працавалі запрошаныя гаспадаром Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя ува усен Еўропе дзеячы тагачаснай навукі і культуры: Ф. Лісманіні, Дж. Бландрата, Ф. Станкар, Я. 1энанд, П. Статорыус, Р. Шоман, Я. Любельчык ды многія іншыя. Тут яны пісалі свае філасофскатэалагічныя трактаты, займаліся перакладам антычных і сярэднявечных твораў, рыхтавалі да выдання знакамітую Берасцейскую Біблію 1563 Г°Д^ “е" каторыя з іх адначасна выкладалі ў школе. Менавіта ў Нясвіжы, асяродку рэфармацыйнага руху на Беларусі, пад дахам князеўскага замка Радзівілау блізка таго часу працавалі таксама беларускія думнікі Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі ды Мацвен Кавячынскі. Тут у 1562 годзе яны выдалі^ на беларускай мове «Катэхізіс», што выкарыстоўваўся як падручнік у пачатковых пратэстанцкіх школах» Якраз «Катэхізіс» 1562 года і быў той першан кніжкай, па якой Леў Сапега навучыўся чытаць на матчынай мове, з якой ён атрымаў пачатковыя звесткі пра Сусвет і пра Бога.
Нясвіжскі гурток гуманістаў, сярод якіх выхоуваўся Л Сапега, надта паўплываў на станаўленне яго асобы. Незабыўнае ўздзеянне на ўражлівага юнака зрабіла захопленасць гуманістаў навукамі, іх культура і эрудыцыя. Вучоныя, паэты, мастакі валодалі ледзьве не ўсімі еўрапейскімі ды класічнымі мовамі. Яны стварылі пры двары Радзівілаў сапраўдны культ філалогіі, адданым прыхільнікам якога стаў і таленавіты юнак.
Адпрыродныя здольнасці Л. Сапегі і яго схільнасць да навук, трапіўшы на дабратворную глебу, выявіліся вельмі рана. Хуткаму разумоваму сталенню юнака надзвычай спрыяла атмасфера духоунасці, што панавала ў доме Радзівілаў, і тыя творчыя
* Да цяперашняга часу захавалася ўсяго некалькі паасобнікаў «Катэхізіса» 1562 года. Яны зберагаюцца ў кшгасховішчах Масквы, СанктПецярбурга, Кракава, Прагі.
8
вечары ды навуковыя дыспуты, што адбываліся ў Нясвіжскім замку траха не кожны тыдзень, асабліва пад час працы гуманістаў над перакладамі біблейных тэкстаў. Для Лева яны сталі выдатнай школай авалодання мастацтвам палемікі, своеасаблівым жыццёвым арыенцірам і ўзорам чалавечых узаемадачыненняў.
Шмат часу юнак праводзіў у радзівілаўскай бібліятэцы, дзе ўжо тады былі багатыя зборы старажытных рукапісаў ды еўрапейскіх кнігадрукаў апошняй чвэрці XV — першай паловы XVI стагоддзя. Хлопчык імкліва назапашваў веды. Унікальнае нават на сённяшні дзень выкладанне ў школе разам са штодзённым знаходжаннем у коле высокаадукаваных людзей садзейнічалі неверагодна хуткаму вывучэнню моваў. Ужо ў дзяцінстве Л. Сапега, акрамя роднай беларускай, выдатна авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай і грэцкай мовамі. Розум здольнага юнака, узгадаваны філалогіяй, быў падрыхтаваны для засваення тагачаснага універсітэцкага курса.
У трынаццацігадовым узросце Л. Сапега разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага — Юрыем ды Станіславам — накіроўваецца ў Германію і паступае ў знакаміты Ляйпцыгскі універсітэт, дзе некалькі гадоў вывучае гісторыю рымскага і царкоўнага права, глыбока аналізуе творы антычных філосафаў, найперш Платона і Арыстоцеля, уважліва прачытвае хронікі сярэднявечных гісторыкаў, трактаты тэолагаўсхаластаў, знаёміцца з творамі рэнесанснага мастацтва, знаходзіцца пад уражаннем гравюраў А. Дзюрэра, нарэшце, захапляецца ідэямі Лютэра, Кальвіна, Цвінглі і становіцца свядомым прыхільнікам пратэстантызму. Праўда, многа пазней пра сваё юнацкае захапленне рэфармацыйнымі вучэннямі ён скептычна скажа: «Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны як авечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерэтычных школах». Аднак, нягледзячы на гэтакую самакрытычнасць Л. Сапегі і нібыта несур’ёзнасць яго духоўных пошукаў пад час навучання ў Германіі, Ляйпцыгскі універсітэт на самай справе даў яму вельмі шмат, што ён пазней гэтак бліскуча выкарыстае ў сваім жыцці.
2. Зак. 2022
9
На радзіму Л. Сапега вярнуўся недзе пасля 1572 года, калі памёр бяздзетны кароль і вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст, апошні нашчадак дынастыі Ягайлавічаў. Рэч Паспалітая * перажывала тады цяжкія часы: адсутнасць прамога пераемніка на пасад абвастрыла барацьбу паміж шляхецкімі групоўкамі, павялічыла і без таго шматлікія забурэнні ў гаспадарстве. Чым займаецца Л. Сапега ў гэты складаны час, на жаль, невядома. Відаць, першыя гады на радзіме былі вельмі няпростыя ў ягоным жыцці. Толькі пасля 1576 года, з абраннем гаспадаром Рэчы Паспалітай сямігародскага ** ваяводы Сцяпана Батуры ***, фартуна злітасцівілася над Л. Сапегам. Па хадайніцтве князя Мікалая Радзівіла Рудога яго прынялі на службу да двара Сцяпана Батуры.