Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
У асвечанага манарха выклікаў сімпатыі адукаваны і сціплы ў паводзінах малады чалавек, што старанна выконваў усе даручэнні, якія яго аднагодкі, магчыма, палічылі б сумнымі і нецікавымі. Акрамя таго, юнак здзіўляў прыдворных аўтарытэтаў юрыдычнай навукі сваім глыбокім веданнем заканадаўства Вялікага Княства ды Польшчы, паказваючы нават на некаторыя іх хібы і прапануючы шляхі выпраўлення асобных статутавых артыкулаў. Пры гэтым свае меркаванні Л. Сапега пацвярджаў спасылкамі на гісторыю права і заканадаўчыя кодэксы іншых еўрапейскіх краінаў.
Паказальны адзін выпадак, што адбыўся ў прысутнасці Сцяпана Батуры ў часе так званага задворнага каралеўскага суда, калі разглядалася маёмасная справа бацькі Л. Сапегі. Выступаючы ў ролі адваката, Леў яшчэ раз прылюдна прадэманстраваў сваю выключную юрыдычную дасведча
* Рэч Паспалітая — гэта федэрацыя дзвюх дзяржаў — Польскага каралеўства і Вялікага Княства, утвораная ў 1569 годзе на Люблінскім Вальным Сойме. Яна мела агульнага манарха, які быў адначасова каралём Полыйчы і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
** Сямігароддзе, або Трансільеанія (лац. Transilvania),— назоў у XVI стагоддзі герцагства, якое пазней палітычна і адміністратыўна злілося з Венгрыяй.
*** Сцяпан Батура (лац. Bathori)—кароль Польшчы ды вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў часе з 1576 да 1586 года.
10
насць. Маючы цудоўную памяць, ён з бездакорнай дакладнасцю цытаваў артыкулы Статута 1566 года, з лёгкасцю і незвычайнай лагічнай выверанасцю сваіх думак абвяргаў усе выказаныя супроць яго аргументы. Невядома, ці быў Іван Сапега сапраўды вінаваты, але судовы працэс малады адвакат бліскуча выйграў.
Прырода шчодра надзяліла Л. Сапегу моцным розумам і працаздольнасцю. Ен мог падоўгу, без усялякай мітусні і нават з асалодаю займацца адной справай, а напрыканцы надаць ёй такую завершанасць і бліск, што ні ў кога не ўзнікала і думкі, каб штосьці выпраўляць ці перарабляць. Прыемная знешнасць маладога Сапегі без панаднасці і крыклівага пазёрства, унутраны спакой ды заўсёдная ўпэўненасць без долі самалюбавання і ганарыстасці разам з карэктным і ўважлівым стаўленнем да суразмоўца стваралі вакол яго атмасферу душэўнага камфорту, цеплыні і абаяльнасці. He выпадкова Сцяпан Батура прадбачна заўважыў у гэтым не па гадах дарослым юнаку талент «дзяржаўнага» чалавека. I ён не памыліўся. У асобе Л. Сапегі сапраўды спалучалася ўсё тое, што дазваляла хутка ўзняцца па іерархічнай лесвіцы. Вядома ж, на той час яму яшчэ не ставала жыццёвага вопыту, але, як і багацце ды слава, яны прыйшлі да яго крыху пазней, разам з вялікай уладай і славутымі справамі.
Галоўнай умовай набыцця якойнебудзь значнай пасады ў складанай іерархічнай структуры Рэчы Паспалітай, як дарэчы і кожнай сярэднявечнай дзяржавы, было адданае служэнне манарху ды абарона гаспадарства ад знешніх ворагаў. Для Л. Сапегі, які марыў аб кар’еры, хутка з’явілася магчымасць паказаць сябе на гэтай ніве: у 1579 годзе ўзнавілася вайна Рэчы Паспалітай з усходнім суседам — Маскоўшчынай за вызваленне гарадоў і земляў, заваяваных Іванам IV Жахлівьш.
На асабістыя сродкі, прынятыя ў спадчыну ад бацькі, Л. Сапега сфармаваў харугву і ў складзе каралеўскага войска мужна змагаўся пад Вялікімі Лукамі, Псковам ды Завалачам. Па завяршэнні баявых дзеянняў як узнагароду за подзвігі, учыненыя на вачах караля і вялікага князя Сцяпана Батуры,
2*
11
ён 4 лютага 1580 года атрымаў вельмі прэстыжную і, галоўнае, надзвычай перспектыўную пасаду сакратара Вялікага Княства. У 1581 годзе Л. Сапега заняў пасаду найвышэйшага пісара Дзяржаўнай Канцылярыі Вялікага Княства. 3 гэтага моманту яму становяцца даступныя ўсе гаспадарскія тайны. Пачынаецца яго шлях як палітычнага дзеяча.
Ужо ў першы год пісарства Л. Сапегі досыць выразна акрэслілася яго жыццёвае крэда і сэнс усёй будучай чыннасці. Ен становіцца барацьбітом за незалежнасць Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай, шточасіны дбаючы пра ўмацаванне яго эканамічнае ды палітычнае моцы. Першы значны крок Сапегі на гэтым шляху — стварэнне ў 1581 годзе (разам з канцлерам Астафеем Валовічам ды падканцлерам Крыштафам Радзівілам Перуном) Трыбунала Вялікага Княства — апеляцыйнага гаспадарскага суда. Паколькі ў Польшчы, што прэтэндавала на лідэрства ў Рэчы Паспалітай, падобны дзяржаўны орган існаваў ужо каля 3 гадоў, то ўтварэнне Трыбунала ў Княстве, апрача ўзмацнення дзейнасці законаў, мела яшчэ і прэстыжныя меркаванні: перадусім дэманстравала моц гаспадарства, яго здольнасць забяспечыць поўную абарону правоў сваіх грамадзянаў.
Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, з якімі сутыкнуўся Л. Сапега ў падрыхтоўчы перыяд, Трыбунал Вялікага Княства адразу ж пасля яго ўтварэння набыў статус сама аўтарытэтнай судовай інстанцыі і заставаўся такім на працягу ўсяго існа
вання дзяржавы.
ДЗЕЛЯ ВЫРАТАВАННЯ БАйЬКАЎШЧЫНЫ
Бяда над Княствам 9ft Дзесяцігадовы мір з усходнім суседам 9ft Вызваленне суайчыннікаў з палону Ч< Канфлікт з польскімі магнатамі ^ Насуперак планам імператара Рудольфа ^ Сямейнае шчасце
Увосень 1583 года, калі Л. Сапега, выконваючы пісарскія абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары Сцяпана Батуры, аб’яднаныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі на паўднёвыя землі Рэчы Паспалітай. «Ад пана старасты камянецкага з КамянцаПадольскага,— спешна паведамляў Л. Сапега Крыштафу Радзівілу ў Вільню,— прымчаўся ганец з весткаю, што туркі пераправіліся цераз Дунай і сталі лагерам ля Камянца...» *
Вялікае Княства і Польшча рыхтаваліся да паспалітага рушання. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжы Княства на перыяд вайны з паўднёвымі ворагамі, урад гаспадарства прыняў рашэнне любой цаною падпісаць мір з Маскоўшчынай.
Ранняй вясною 1584 года рэчпаспалітае пасольства на чале з Л. Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да Івана IV. У склад пасольства ўваходзіла 275 чалавек. Апрача Сапегі ды пяці іншых шляхцічаў, у Маскву накіроўваліся 29 беларускіх купцоў, што на 177 вазах везлі свае тавары.
Для маскоўскага манарха, паводле тагачаснага звычаю, Л. Сапега вёз ад паноўрады ** і Сцяпана Батуры каштоўныя падарункі, ці, як яны тады на
* Archimuw domu Sapiehow. Lwow, 1892. T. 1. S. 3.
** Панамірадай называліся саноўнікі Вялікага Дняства — ваяводы, кашталяны, маршалак земскі, маршалак дворны, найвышэйшы гетман, канцлер, падканцлер і земскі падскарбі, якія ўтваралі ўрад.
13
зываліся, «памінкі» — пародзістых коняў, залачоную збрую, пістолі, срэбныя кубкі, аздобленую карэту ды іншае багацце. Аднак Л. Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Яшчэ ў дарозе, пад Мажайскам, паслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў раптоўны і незразумелы напачатку загад — спыніцца і чакаць далейшых распараджэнняў. Прычыну затрымкі Л. Сапегу не растлумачылі, адно толькі да пасольства прыставілі варту і не дазвалялі нічога ніякага пісаць у Рэч Паспалітую.
Сярод паслоў расла трывога. Шырыліся розныя супярэчлівыя чуткі. Усе хваляваліся, адчуваючы, што здарылася нешта надзвычайнае. Але паслоў працягвалі трымаць у няведанні. I толькі адзін з ахоўнікаў неяк выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха.
Праз нейкі час у Мажайск да Л. Сапегі прыйшоў новы загад — ехаць далей у Маскву.
Ля Масквыракі рэчпаспалітае пасольства сустрэлі два царскія прыставы з некалькімі сотнямі коннікаў і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці 28 сакавіка 1584 года іхняга гаспадара Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына — Фёдара Іванавіча, блаславёнага на царства бацькам перад адыходам на той свет.
Па прыездзе ў Маскву Л. Сапегу пад ганаровым эскортам праводзілі да пасольскае рэзідэнцыі, дзе некалькі дзён, нібы якога злачынцу, трымалі пад старожаю. Жахлівыя ўмовы, у якіх кіраўнік рэчпаспалітага пасольства апынуўся ў МасКве, ён апісаў пасля ў сваім справаздачным лісце. Вось толькі некалькі радкоў з яго: «Прыставы суправаджалі мяне аж да пасольскага двара. Тут мяне хавалі, не раўнуючы як нейкага вязня, нават дзіркі ў плоце пазатыкалі ды паставілі варту, што сачыла за мною ўдзень і ўначы...» *
Першая аўдыенцыя паслоў адбылася толькі 12 красавіка 1584 года. Л. Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваю незадаволенасць стаўленнем да яго. Але на пратэст пасла ніхто асабліва не зважаў: фанабэрыстасць ды пагарда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку.
* Archiwum domu Radziwittow. Krakow, 1885. T. 8. S. 173—174.
14
Уражанні Л. Сапегі ад сустрэч з маскоўскімі баярамі былі не з найлепшых. Ен увачавідкі пазнаёміўся з норавамі, што панавалі ў Крамлі, ды жахлівымі ўчынкамі баяраў, паміж якімі з узыходам на пасад новага цара яшчэ больш узрасла канкурэнцыя і ўзаемная непрыязь. Кожны імкнуўся як мага вышэй узняцца па іерархічнай лесвіцьі, стаць бліжэй да трона, набыць новыя прывілеі і землі.
Перад аўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў, страціўшы ўсялякі сорам, а мо і розум, мала не перарэзалі адзін аднаго за месца пад час перамоваў. Так і не знайшоўшы пагаднення, многія з іх пасля непрыстойных спрэчак з брыдкай лаянкай і нечуванымі ўзаемнымі абразамі паехалі з Крамля. Такога Л. Сапега яшчэ не бачыў. 3 маскоўскага боку перамовы засталіся весці толькі князь Фёдар Міхайлавіч Трубяцкі, Фёдар Барысавіч Гадуноў, а таксама Андрэй ды Васіль Шчалкалавы, аўтарытэт якіх, здаецца, быў бясспрэчны.
3 самага пачатку перамоваў Л. Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарным становішчы: усе граматы і лісты, падпісаныя Сцяпанам Батурам і замацаваныя пячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся цару Івану IV. Цяпер жа пасля яго раптоўнай смерці, якая заспела паслоў у дарозе, усё належала перарабіць ды перапісаць нанава. Гэта, пэўна ж, вымагала часу. Узнікла складаная, а як для Л. Сапегі дык нават драматьічная сітуацыя. Надзеі на хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з’явілася пагроза поўнага зрыву перамоваў і вяртання назад з мілым ліхам, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікім князем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшы пагаднення з Маскоўшчынай, калі над Вялікім Княствам навісла страшная бяда, Л. Сапега не мог. Ен адчуваў асабістую адказнасць за лёс Радзімы, выдатна ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыць яе будучыня.