Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
Узяўшы чынны удзел у драме, што распачалася на канвакацыйным, а затым працягвалася на элекцыйным Вальным Сойме 1587 года, Л. Сапега таленавіта адыграў складаную ролю ў палітычным спектаклі выбараў і выйшаў да фінальнай сцэны пераможцам.
Якія ж былі вынікі намаганняў падканцлера, і яго аднадумцаў пад час падзеяў 1587—1588 гадоў? Гісторыя пацвердзіла, што толькі дзякуючы ім Вялікае Княства выйшла з гэтае найскладанбйшае сітуацыі, якая ўзнікла ў цэнтры еўрапейскае палітыкі, без нейкіх істотных стратаў. Гаспадарства, працягваючы ўваходзіць у пакуль што неабходны для яго ваеннапалітычны хаўрус з Польшчай, паранейшаму захоўвала ўсе атрыбуты сапраўднан дзяржаўнасці. Найперш заставаліся непарушнымі дзяржаўныя межы, што ахоўваліся прыгранічнымі ўзброенымі аддзеламі ды існавала разгалінаваная сістэма мясцовых уладаў розных узроўняў, якія падпарадкоўваліся найвышэйшым^ гаспадарскім структурам. Як і раней, у Вялікім Княстве працяіваў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы свабодны і дэмакратычны заканадаўчы орган — Вальны Сойм, дзейнічалі незалежпы ўрад і свая ўстанова замежных спраў — Дзяржаўная Канцылярыя. Былі ўласныя кодэксы законаў, карныя органы, вайсковыя фармаванні, а гэтаксама асобныя фінансы ды адметная валюта.
Меўся і яшчэ адзін важны вынік палітычнае барацьбьі Л. Сапегі ў 1587—1588 гадах, што заслугоўвае больш пільнай увагі. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, падканцлер на той час узначальваў яшчэ і соймавую камісію, што працавала з новым Статутам, патрэба ў якім узнікла пасля падпісання Люблінскай вуніі 1569 года. Л. Сапага асабіста адрэдагаваў артыкулы Статута, стварыўшы па сутнасці
27
4‘
новую канцэпцыю незалежнае беларускае дзяржа
Выкарыстоўваючы цяжкое становішча Жыгімонта Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 года на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Л. Сапега дамогся ад яго падпісапня Граматы (28 студзеня 1588 года), якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга Статута Вялікага Княства.
Аднак па падпісанні Статут 1588 года не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судсвай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друкавання гэтага збору законаў. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт III, забыўшыся на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы толькі што падпісанага ім Статута, усяляк парушаў правы беларускае шляхты, раздорваючы землі і пасады ў Вялікім Княстве пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна і адзінаўладна распараджацца на тэрыторыі не толькі Польшчы, але і Вялікага Княства, пры гэтым зусім не раячыся з падканцлерам Л. Сапегам, які знаходзіўся пры яго двары.
Абураны крывадушніцтвам Жыгімонта Вазы, Сапега у лісце за 17 лютага 1588 года да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна паведамляў аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя да беларусаў ды іншых насельнікаў Княства. «Кароль казаў,— пісаў падканцлер,— што болей палякам павінны, чымся літве, бо яму палякі больш, чым літва, паказалі зычлівасці. I ён не толькі кажа гэтак, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама літва. Ліцьвіну адмовяць, а паляку ў той жа час дадуць. Таму і паведамляю Вашае Міласці, што як толькі штосьці адчыніцца на Літве, дык усё палякам лучыць аддаць».
Пры такім становішчы спраў Л. Сапега адчуваў сябе ля караля, паводле яго слоў, «як кот на лёдзе», бо той нават не жадаў прымаць падканцлера, не кажучы ўжо пра сумленнае ды законнае вырашэнне праблемаў беларускага гаспадарства. Цярпенню Л. Сапегі надыходзіць канец. Ужо 7 чэрвеня 1588 года ён піша К. М. Радзівілу: «Ня толькі я, але і 28
ўвесь народ наш зняважаны каралём. Жыву тут толькі дзеля формы, аўдыенцыі аніяк не магу дамагчыся, таму і не жадаю далей падноскаў абіваць...» Прайшло крыху больш за месяц, і падканцлер у сярэдзіне ліпеня 1588 года канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, не жадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўдны гвалт над урадам Вялікага Княства з боку палякаў. «Не хачу,— катэгарычна заяўляў ён,— быць pro forma* пры двары і слухаць знявагі нашага ўрада, бо правіць камора, а ўраднікі — непатрэбныя».
Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Ад’езд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бы найперш палітычны, а затым і няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзвюма федэратыўнымі дзяржавамі. Але якраз тады, калі заставалася вырашыць нейкія дробязі, абставіны нечакана змяніліся: паўстала пагроза чарговай вайны з туркамі ды татарамі. Таму Жыгімонт III запрасіў да сябе Л. Сапегу, павініўся за ўсе «непаразуменні» і зноўку пакляўся наперад заўжды строга выконваць свае каралеўскія ды вялікакнязеўскія абавязкі, не дапускаючы аніякіх парушэнняў законаў Вялікага Княства.
Аднак хлуслівымі абяцаннямі непаслядоўнага манарха Сапега ўжо быў сыты па горла. Цяпер ён яшчэ больш пераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне яго артыкулаў усімі грамадзянамі Княства, а найперш вялікім князем ды каралём, пакладзе канец беззаконню ды здзеку з жыхароў гаспадарства. Падканцлер прыспешвае падрыхтоўку Статута да друку, ахвяруе на яго выданне ўласныя сродкі. 12 ліпеня ён піша тагачаснаму канцлеру К. М. Радзівілу: «Статут новы загадаў ужо друкаваць паруску **, хацеў бы яго выдаць і папольску, аднак, калі б давялося яго перакладаць de verbo ad verbum***, паводле рускіх словаў і сентэнцыяў, то атрымалася б вельмі блага,
* Дзеля формы; дзеля прыліку (лац.).
«Рускай» або «літоўскай» у XVI ст. называлася беларуская мова, якая была дзяржаўнай у Вялікім Княстве.
*** Слова ў слова; літаральна (лац.).
29
а інакш — не наважваюся. Ахвотна пачуў бы рады Вашае Міласці. Прывілеі гэтаксама хацеў бы выдаць пры Статуце, аднак дзеля таго што не ўсе яны для нас прыдатныя — у адных пачатак добры, а сярэдзіна дрэнная, у другіх сярэдзіна добрая, а пачатак і канец дрэнныя — не магу вырашыць, ці належыць выкінуць тое, што шкадлівае, ці не?»
Урэшце летам 1588 года з віленскае друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут—найважнейшы праўны кодэкс сярэднявечнага беларускага гаспадарства, якому па дасканаласці і лагічнай завершанасці, бадай, не было роўных ва ўсёй тагачаснай еўрапейскай юрыдычнай думцы*.
Выданне ўпрыгожваў партрэт Жыгімонта III Вазы, а таксама выява герба Л. Сапегі ды панегірык да яго, напісаны беларускім паэтам Андрэем Рымшам.
Статут 1588 года — буйная перамога Л. Сапегі. Гэты кодэкс законаў гарантаваў эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць Княства. Згодна з яго артыкуламі, усім іншаземцам забаранялася набываць (купляць або атрымліваць як узнагароду ад вялікага князя) зямельныя надзелы, замкіды маёнткі, а гэтаксама гаспадарскія і духоўныя пасады на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства. У 12м артыкуле трэцяга раздзела істотна абмяжоўваліся правы манарха. «Таксама мы, гаспадар, абяцаем і клянемся...,— гаварылася ў ім, — што ў тым гаспадарстве, Вялікім Княстве Літоўскім, і па ўсіх землях, якія належаць яму, ня будзем даваць ува ўладанне аніякім чужаземцам і замежнікам духоўных і свецкіх пасадаў, замкаў, маёнткаў, земляў, старостваў, дзяржаваў, урадаў земскіх і прыдворных. Мы і нашчадкі нашыя, вялікія князі літоўскія, абавязаны даваць тое толькі Літве, Жамойці і Русі, родзічам і ўраджэнцам Вялікага Княства Літоўскага і тых земляў, якія яму належаць...» Такім чынам ставіўся заслон ад пранікнення на землі гаспадарства палякаў, чым стрымліваўся пра
* У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя Статут 1588 года быў перакладзены на польскую мову і лаціну, дзякуючы чаму стаўся даступны для знаўцаў права заходнееўрапейскіх краінаў. Ен гэтаксама паўплываў на змест шэрагу артыкулаў маскоўскага зводу законаў — Саборнага Укладання 1649 года.
30
цэс апалячвання беларусаў, што распачаўся ўжо ў другой палове XVI стагоддзя *.
’Усе важкія пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства адпаведна з новым заканадаўствам вырашаліся цяпер самастойна. Найвышэйшым заканадаўчым органам лічыўся Вальны Сойм Княства, месцам правядзення якога прызначаўся Слонім.
У Статуце 1588 года Л. Сапега зафіксаваў як адно з карэнных патрабаванняў дзяржаўнасць беларускае мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. «А пісар земскі,— падкрэслівалася ў першым артыкуле чацвёртага раздзела Статута,— мае паруску, літарамі і словамі рускімі ўсе лісты, выпісы і позвы пісаць, а не якой іншаю моваю і словамі».
Галоўныя прынцыпы падрыхтаванага Сапегам кодэкса законаў, такія, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяржаўны ды нацыянальнакультурны суверэнітэт, рэлігійная талеранцыя і іншыя, былі надзвычай прагрэсіўныя для таго часу. Яньі і да сённяшняга дня выступаюць як прынцыпова важныя палажэнні грамадзямскіх кодэксаў многіх дэмакратычных краінаў свету.
Да друкаванага Статута 1588 года Л. Сапега напісаў выдатную прадмову. У ёй падканцлер падкрэсліў асноўную мэту новага заканадаўчага кодэкса — стварэнне сапраўды прававой дзяржавы, дзе гарантавалася б абарона правоў (праўда, пакуль што далёка не роўных) усіх жыхароў Вялікага Княства.
Статут 1588 года дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 года, нават пасля ліквідацыі Княства, і адыграў выключную ролю ў захаванні беларускага народа. Дзякуючы яму беларусы яшчэ ў XVIII стагоддзі не зніклі з гістарычнае арэны і цяпер крочаць наперад па шляху цывілізацыі побач з іншымі народамі свету.
* Паланізацыя закранала ў першую чаргу беларускую арыстакратыю.
НА Ч АЛЕ„ АЗЯРЖАУНАЙ КАННЫЛЯРЫІ
Парадоксы ўлады ^ Хто павінны саступіць? ^ Прэтэнзіі польскіх магнатаў ^. Адмова ехаць у Швецыю ^. Небясггека рэлігійных войнаў ^с Казайкі бунт Лабады і Налівайкі
У 1589 годзе ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча (канец 1587 года) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна. Л. Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін з адказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнае ажыццяўленне ўнутранай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўка сваіх і прыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймікаў і галоўных з’ездаў Княства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў, праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў між дзяржаваю і царквою ды многае іншае. Адным словам, канцлер Княства знаходзіўся на скрыжаванні ўсіх жыццёва важных артэрыяў гаспадарства.