• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега  Іван Саверчанка

    Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега

    Іван Саверчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1992
    36.09 МБ
    21
    пяла і без таго няпростую сітуацыю. Так, па смерці Сцяпана Батуры на яе скіравалі свае погляды Аўстрыя, Швецыя ды Маскоўшчына. Неўзабаве аб’явіліся і галоўныя прэтэндэнты на каралеўскі і вялікакняскі прастол: аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян, маскоўскі цар Фёдар Іванавіч ды прадстаўнік дынастыі Ягайлавічаў па жаночай лініі — Жыгімонт Ваза, якія пачалі шукаць прыхільнікаў сярод рэчпаспалітае шляхты.
    Да вясны 1587 года арыентацыя розных палітычных сілаў Рэчы Паспалітай акрэслілася даволі пэўна. Магутныя польскія паны Збароўскія падтрымлівалі кандыдатуру Максімільяна. За Жыгімонта, сына шведскага караля Іаана III і Кацярыны з Ягайлавічаў, унука знакамітага Густава Вазы, стаяла «Чорная Рада» * Замойскіх. Каралева Ганна, удава Сцяпана Батуры, таксама лічыла свайго пляменніка Жыгімонта Вазу найлепшай кандыдатурай на каралеўскі і вялікакняскі трон. Панырада Вялікага Княства, а разам з імі і Л. Сапега прапаноўвалі абраць каралём і вялікім князем маскоўскага цара Фёдара.
    На элекцыйным (выбарчым) Вальным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 года, павінна была наступіць развязка.
    Л. Сапега, як і большая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдара атрымала большасць галасоў. Недзе ў студзені— лютым ён разам з Фёдарам Скуміным, Крыштафам Радзівілам Перуном ды Лукашом Мамонічам прымае ў Вільні маскоўскае пасольства на чале з баярынам Ржэўскім, які прывёз царскія граматы да беларускіх магнатаў з просьбаю абраць Фёдара манархам Рэчы Паспалітай. Звяртаючыся да беларускіх паноўрады, цар, у прыватнасці, заклікаў іх: «Вы б, панырада, свецкія і духоўныя, параіўшыся між сабою і з усімі сваімі землямі, паклапаціліся б пра дабро хрысціянскае і нас гаспадаром на Карону Польскую ды Вялікае Княства пажадалі б...» У Маскве выдатна разумелі вынікі абрання кара
    * Прыхільнікі канцлера Замойскага, смуткуючы з нагоды смерці Сцяпана Батуры, пад час элекцыі апраналіся ў чорнае адзенне, адсюль і назоў «Чорная Рада».
    22
    лём і вялікім князем Жыгімонта Вазы ці Максімільяна, што па логіцы рэчаў стварала ўмовы для ваеннапалітычнага хаўрусу Рэчы Паспалітай са Швецыяй або Аўстрыяй. Менавіта, каб перашкодзіць утварэнню новых небяспечных для Маскоўскай Русі дзяржаўных паяднанняў, маскоўскі манарх згаджаўся, асабліва напачатку, на ўсе ўмовы Вялікага Княства.
    Са свайго боку Л. Сапега, імкнучыся скарыстаць зручны момант для ўзмацнення Княства, паабяцаў Фёдару праз ягоных паслоў усялякую падтрымку надалей. «Мы ўсе жадаем,— перадаваў Фёдар Скумін думку паноўрады маскоўскім паслам,— каб нам з вамі быць разам навек, каб гаспадар ваш панаваў і на нашых землях».
    У красавіку 1587 года па ініцыятыве Л. Сапегі ў Маскву выпраўляецца пасольства князя Агінскага і Чарнікоўскага, каб яшчэ раз папярэдне абмеркаваць умовы, на якіх Княства згаджалася на абранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. 3 пасольствам падканцлер перадаў цару запросіны на элекцыйны Вальны Сойм, але той, ведаючы, што вы^ бары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся добрымі бойкамі, a то і сапраўднымі войнамі, сам ехаць не наважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх новых паслоў — баярына Сцяпана Васільевіча Гадунова, князя Фёдара Міхайлавіча Траякурава ды дзяка Васіля Шчалкалава.
    4	жніўня 1587 года на Варшаўскім элекцыйным Сойме, куды Л. Сапега прыбыў са сваім узброеным аддзелам (як, дарэчы, і ўсе астатнія, хто рыхтаваўся адстойваць сваіх кандыдатаў), адбылася яго сустрэча з маскоўскімі пасламі, якіх ён неўзабаве запрасіў для гутаркі з усім «рыцарскім колам». Пад час гэтае сустрэчы царскія паслы выявілі поўную інфантыльнасць і сваімі бязглуздымі дзеяннямі адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаў кандыдатуры Фёдара, сярод якіх, дарэчы, было нямала і палякаў. Прывучаныя слепа, палакейску выконваць волю свайго гаспадара баяры, апрача гэтага, яшчэ і саманадзейна не пагаджаліся ледзьве не з усімі ўмовамі, на якіх настойвала рыцарства. Нават далёка не прынцыповае патрабаванне шляхты, каб цар пасля яго абрання каралём і вялікім кня
    23
    зем праз дзесяць тыдняў, а ў выпадку ваеннай неабходнасці і раней прыехаў у Рэч Паспалітую, выклікала пярэчанні з іх боку. 3 фанабэрыяй і традыцыйнай напышлівасцю паслы адказвалі: «У Варшаву цар прыедзе тады, калі пажадае». Пры такіх неабдуманых паводзінах паслоў Фёдару цяжка было разлічваць на поспех, тым больш што ён адмаўляўся даць дзвесце тысяч рублёў на выплату даўгоў і абарону Рэчы Паспалітай, бо іншыя прэтэндэнты, як небеспадстаўна меркавалася, па завяршэнні элекцыі пачнуць даказваць сваё права на пасад з дапамогаю зброі.
    Калі 19 жніўня каронны канцлер Замойскі і яго аднадумцы нарэшце абвясцілі сваім прэтэндэнтам на каралеўскі пасад Жыгімонта Вазу, а Збароўскія — эрцгерцага Максімільяна, шляхта Вялікага Княства дала яшчэ адзін шанц Маскве. 3 ведама Л. Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: «Замойскі выбраў шведскага каралевіча..., Збароўскія выбралі цэсаравага брата, а мы ўсе — ліцьвіны і большая частка палякаў хочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам... Калі б нам быў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушылі б да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату».
    Апошнія словы «Паслання» — зусім не самаўпэўненасць беларускае шляхты. Вялікае Княства мела дастаткова сілаў, каб узвесці на пасад свайго абранніка. Пераканаўчым доказам таго служыць і «Пратэст» супроць абвяшчэння Замойскімі каралём Жыгімонта Вазы, падпісаны 31 кастрычніка 1587 года падканцлерам Л. Сапегам, троцкім ваяводам Янам Глябовічам і святаром Бенедыктам Войнам. Толькі непаваротлівасць ды тугадумства маскоўскіх паслоў, а мо, і, сапраўды, няздольнасць Фёдара звялі ягоныя шанцы да нуля.
    Нельга, аднак, не ўлічваць і яшчэ аднае немалаважнае дэталі: намаганні самога Л. Сапегі ды ўсіх іншых беларускіх паноў зусім не былі скіраваныя на тое, каб, «ададраўшыся ад Польшчы», як пісаў падканцлер, безаглядна кінуцца ў абдымкі да маскоўскага цара. Л. Сапега дый усе беларускія радныя паны выдатна ўсведамлялі, што пагроза з 24
    усходу не лепшая за небяспеку з захаду. Падканцлер не быў такой простай і надта даверлівай асобаю, як падавалася іншым з яго сучаснікаў ды некаторым цяперашнім гісторыкам. Жыццё навучыла яго асцярожнасці. Нават залішне мудрагелістыя пасткі, расстаўленыя яго ворагамі, ён абыходзіў не параніўшыся, адчуваючы адмысловыя падкопы праціўнікаў на адлегласцР
    Заканамерна паўстае пытанне, чаму ж тады Л. Сапега так актыўна, прынамсі напачатку, падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара, хоць гэта быў даволі небяспечны для Княства шлях? Логіка дзеянняў падканцлера, чалавека, адданага беларускай ідэі, патрыёта сваёй Радзімы, у гэтых складаных гістарычных абставінах становіцца зразумелая толькі тады, калі ўлічваць асноўную мэту яго палітычнай дзейнасці — імкненне да поўнай не* залежнасці Вялікага Княства, яго ўзвелічэнне і росквіт.
    Л. Сапега, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныя вынікі аб’яднання Вялікага Княства з Маскоўшчынай. Наконт хаўрусу з іншымі, перад тым варожымі, дзяржавамі у падканцлера быў багаты досвед — найперш узаемадачыненняу беларускага гаспадарства з Польшчай, слабыя і моцныя бакі якіх ён зведаў на сваёй скуры.
    Але, застаючыся палітыкам, Сапега бачыў і выключнасць таго становішча, што ўзнікла ў Рэчы Паспалітай. Цалкам аддадзены ідэі стварэння моцнай беларускай дзяржавы, падканцлер і ў дадзенай сітуацыі працаваў менавіта на яе. Добра інфармаваны ў «маскоўскім пытанні» і ведаючьі рэальныя абставіны значна лепей за многіх сваіх сучаснікаў, ён разлічваў на адсутнасць у цара Фёдара магчымасці ў выпадку абрання яго вялікім князем займацца праблемамі Вялікага Княства. Акрамя таго, Л. Сапега, выдатна дасведчаны ў псіхалогіі ўлады, слушна меркаваў, што Фёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны, спадчынны трон у Маскве і не рызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца са шляхецкай дэмакратыяй, да якон маскоўскія манархі, вядома ж, зусім не былі прывучаныя. А калі б такое і здарылася, то ўсё роўна 4. Зак. 2022 25
    хваравіты маскоўскі цар, па цвёрдым перакананні падканцлера, не змог бы сур’ёзна ўплываць на палітыку беларускага ўрада.
    Дый пасол Ржэўскі нібы выпадкова, а на самой справе наўмысна неяк паведаміў панамрадзе: «Толькі выберыце сабе ў гаспадары нашага цара, будзьце пад яго царскаю рукою, а ўсім кіруйце самі ў Кароне Польскай і Вялікім 'Княстве па сваіх правах». Гэтыя словы, бясспрэчна сказаныя паслом знарок, нянначай зыходзілі ад самога цара Фёдара.
    Такім чынам, паводле плана Л. Сапегі, абранне вялікім князем маскоўскага манарха гарантавала б Вялікаму Княству першынства над Польшчай —трываць далей прэтэнцыёзнасць польскіх паноў было немагчыма, а гэтаксама пазбаўляла б гаспадарства ад усячаснай небяспекі з усходу. За ўзвышэннем і ваеннапалітычным узмацненнем Княства, напэўна, настаў бы разрыў хаўрусу з Польшчай ды адбылося б абранне манарха са свайго народа.
    Ведучы перагаворы з пасламі Фёдара, Л. Сапега разам з тым уважліва сачыў за дзеяннямі праціўнікаў і расстаноўкаю палітычных сілаў. А калі сітуацыя абвастрылася ды гістарычныя шалі схіліліся на бок Жыгімонта Вазы, то ён, прааналізаваўшы папярэдне ўсе магчымыя вынікі, змяніў тактыку і адмовіўся ад далейшай падтрымкі Фёдара. Затым падканцлер прапанаваў шведскаму каралевічу ўмовы, на якіх Вялікае Княства згаджалася прызнаць вялікім князем менавіта яго.
    Жыгімонт Ваза, якому яшчэ належала з дапамогаю зброі даказваць сваё права на каралеўскі і вялікакняскі прастол, мусіў пайсці на кампраміс, неабходны Л. Сапегу, ды прыняць умовы, выказаныя беларускай шляхтай.
    Паколькі Вялікае Княства, паводле слоў самога ж Л. Сапегі, заўсёды існавала inter Scyllam et Charibdim *, to пастаяннае лавіраванне між хаў
    Між Сцылы і Харыоды (лацінскае выслоўе). Азначае ста* новішча, калі небяспека_пагражае з двух бакоў. У грэцкай міфалогіі Сцыла і Харыбда■—пачвары, што жылі па абодвух баках вузкай пратокі і губілі мараходаў.
    26
    руснай Польшчай ды суседняй Масковіяй стала ледзьве не найважнейшым элементам ува ўсёй яго'ііай тактыцы, у барацьбе за незалежнасць беларускага гаспадарства. Імкнучыся перамагаць з найменшымі стратамі, Л. Сапега лічыў неабходным па магчымасці часцей карыстацца не зброяй, а тонкай дыпламатыяй ды беспамылковым палітычным разлікам.