Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
Прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся. Нястрымнае жаданне Жыгімонта III Вазы набыць бацькаву карону спрычынілася да вайны са Швецыяй. Вялікае Княства чакала чарговае выпрабаванне.
Каб пазбавіць шведаў падтрымкі з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзвюма дзяржавамі, улады Рэчы Паспалітай восенню 1600 года накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю падпісаць «вечны мір». Адказную місію зноўку, як і ў 1584 годзе, узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багаты дыпламатычны досвед.
Надзелены Генеральным Вальным Соймам ды Жыгімонтам III надзвычайнымі паўнамоцтвамі, Л. Сапега 27 верасня 1600 года разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром Княства, Андрэем Варапаем, аршанскім земскім суддзёй, Янам Сапегам, віцебскім ваяводзічам, Станіславам Варшыцкім, варшаўскім кашталянам, ды панамі Мікалаем Францкевічам, Пётрам Дуніным, Янам Баруцкім і Янам Пасекам выехаў да Масквы.
Афіцыйнае прыймо Л. Сапегі Барысам Гадуновым і яго сынам Фёдарам адбылося толькі 26 лістапада 1600 года, хаця пасольства прыбыло ў Маскву 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовіны пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.
На другой сесіі, што адкрылася 4 снежня, Л. Сапега абвясціў свае ўмовы «вечнага міру» Рэчы Паспалітай з Маскоўскаю Руссю, якія ўключалі 24
52
артыкулы. Усе яны пададзеныя у «Дзённіку» Г. Пельгрымоўскага *. Канцлер Вялікага Княства, у прыватнасці, прапаноўваў наступнае: каралі польскія і вялікія князі літоўскія — з аднаго боку, ды князі маскоўскія, разам з усімі баярамі — з другога, наперад павінны заўсёды быць у згодзе, калі вораг нападзе на адну з хаўрусных дзяржаваў, то другая абавязана дапамагаць ёй; заключаць мір або аб’яўляць вайну трэцім краінам толькі пасля папярэдняга ўзаемнага ўзгаднення; набытыя пад час сумесных войнаў землі дзяліць пароўну; дазволіць народам абедзвюх дзяржаваў свабодна. перамяшчацца як на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, так і на землях Масковіі; даць насельнікам гэтых гаспадарстваў права самім, добраахвотна выбіраць тую ці іншую веру; злодзеяў, уцекачоў і іншых злачынцаў вяртайь без затрымкі іх гаспадарам; трымаць на поўдні агульнае войска для абароны ад татараў і туркаў...
Менавіта вакол артыкулаў «вечнага міру» і распачаліся гарачыя дыскусіі Л. Сапегі з маскоўскімі дыпламатамі — Іванам Тацішчавым, Сцяпанам і Іванам Гадуновымі, Міхаілам Абаленскім, Васілём Тацішчавым ды думным дзякам Апанасам Івановым. . .
Як і першым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольш складанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 года, калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан, якіх знарок правезлі з ганаровым эскортам паўз дом, дзе знаходзілася дэлегацыя Рэчы Паспалітай.
Нягледзячы на разнастайныя перашкоды ды складанасці, што неаднаразова паўставалі пад час перагавораў, Л. Сапега ўсё ж і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 года, пасля пасольства
* «Дзённіп» Г. Пельгрымоўскага, напісаны вершамі, амаль поўнасцю надрукаваў А. Брукнер у кн.: Biblioteka Warszawska: Pismo poswiecone naukom, sztukom i sprawom spolecznym. Warszawa, 1896. T. 1. S. 78—96, 254—275, 412—442. Урыўкі 3 празаічнага варыянту пададзены У. Трэмбіцкім у кн.. Poselstwo Lwa Sapiehy w roku 1600 do Moskwy, podlug Dyaryusza Eljasza Pielgrzymowskiego, sekretarza poselstwa. Grodno, 1846.
53
Міхаіла СалтыковаМарозава да Жыгімонта III, быў падпісаны 22гадовы мір з Маскоўшчынай, вельмі неабходны на той момант як Польшчы, так і Вялікаму Княству.
Паспяховае завяршэнне Л. Сапегам перамоваў з Масковіяй развязала Жыгімонту III рукі для вайны за шведскую карону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога апрача стратаў, цяжкага бярэма выдаткаў на вайсковыя патрэбы ды пакутаў ад польскіх жаўнераў, якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускае шляхты.
Канцлер Вялікага Княства мусіў звяртацца да Жыгімонта III, каб ён тэрмінова загадаў спыніць буянствы польскага рыцарства, бо памеры шкоды, прычыненай імі, пагражалі гаспадарству спусташэннем. Дэпутаты Галоўнага Вальнага Сойму Княства, што праходзіў у Слоніме ў студзені 1603 года, таксама не менш ультыматыўна патрабавалі ад уладаў Рэчы Паспалітай пакарання злачынцаў ды матэрыяльнай кампенсацыі тым, хто пацярпеў ад палякаў.
Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў на беларускіх землях Л. Сапега змог, толькі абапіраючыся на вялікакняскае войска.
Мір з Масковіяй, на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 года яго парушыў Ілжэдзмітрый I. Заручыўшыся падтрымкай ваяводы Юрыя Мнішака, ён абвясціў сябе «сапраўдным царэвічам» і з атрадамі беларускіх ды польскіх жаўнераў пайшоў на Маскву, каб здабыць царскую карону.
Скупыя гістарычныя звесткі, што захаваліся з таго часу, не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне пра стаўленне канцлера Вялікага Княства Л. Сапегі да самачыннага, здаецца, аніяк не ўзгодненага з ім кроку самазванца. Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна гіпатэтычная думка, што распаўсюджвалася ў рускай гістарычнай літаратуры XIX стагоддзя і якую згадвае вядомы рускі гісторык С. Салаўёў *. Сутнасць яе ў тым, што нібыта якраз Л. Сапега пры сваім
* Соловьев С. М. Нсторйя Россйа с древнеййшх врем»ч: В 29тй т. М„ 1960. Кн. IV, т. 7—8. С. 403—405.
54
двары выхоўваў юнака і ўвёў яму ў вушы, нібыта ён — царэвіч Дзмітрый, выратаваны лекарам Сімяонам ад забойцаў, падасланых да яго ў Вугліч у 1591 годзе Барысам Гадуновым. На карысць гэтае версіі выказваліся, прынамсі, тры аргументы. Папершае, Ілжэдзмітрый I заявіў пра сябе як царэвіча ў маёнтку князя Вішнявецкага, з якім Л. Сапега меў сталыя зносіны. Падругое, першы, хто «прызнаў царэвіча Дзмітрыя», быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі, ураджэнец Маскоўшчыны. Нарэшце апошняе і, можа, самае галоўнае: канцлер Вялікага Княства пазней, бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванцаў на маскоўскае царства і што вельмі істотна — менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі юнакоў. Так, у 20я гады XVII стагоддзя пры яго двары Апанас Філіповіч вучыў яшчэ аднаго «царэвіча» расейскай, польскай ды лацінскай мовам. А ім, як высветлілася пасля, быў шляхцічсірата Ян Луба, узяты Л. Сапегам на выхаванне і абвешчаны «царэвічам» (кароль Жыгімонт III нават прызначыў канцлеру для ўтрымання будучага «цара» шэсць тысяч залатых на год).
Але ці дастаткова ўсіх гэтых доказаў, каб пагадзіцца з версіяй аб падрыхтоўцы Л. Сапегам самазванца Ілжэдзмітрыя I? Мусіць, усё ж такі не. Бо як тады вытлумачыць той факт, што канцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 года асуджаў разам з маршалкам Княства Дарагастайскім і берасцейскакуяўскім ваяводам Ляшчынскім паход Ілжэдзмітрыя I на Маскву? Ен і раней пісаў Юрыю Мнішаку пра незадаволенасць паноўрады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, каб ён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам. А мо, Л. Сапегу было не даспадобы, што першую скрыпку пры «царэвічу» грае Мнішак (дачку якога Марыну пакахаў самазванец), а не ён, канцлер? Пытанняў, як бачна, значна болей, чым адказаў. Застаецца, бадай, толькі зазначыць: зносіны Л. Сапегі з Ілжэдзмітрыем I, як, дарэчы, і паходжанне апошняга — гэта гістарычныя загадкі, раскрыццё якіх —справа будучага.
Застаючыся сынам сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства пры вырашэнні міжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.
55
Гэта, відаць, было непазбежна ў тыя часы, калі паўсюль у свеце наяўнасць шматлікага, добра ўзброенага, баяздольнага войска лічылася найлепшым з «аргументаў». Палітыка і мараль тады далёка не заўсёды ішлі поруч.
Так, 15 студзеня 1609 года Л. Сапега на Варшаўскім Сойме першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну з Маскоўшчынай, нягледзячы на мірную дамову, падпісаную ім жа самім некалькі гадоў назад.
Канцлер Вялікага Княства разлічваў на хуткі і лёгкі поспех, бо маскоўская дзяржава перажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкімі паўстаннямі ды змардаваная ў войнах з самазванцамі, яна, як ніколі, была аслабелая. Дастаткова прыгадаць асобныя падзеі, што адбыліся ў Маскоўскай Русі за некалькі гадоў перад тым.. 20 чэрвеня 1605 года ў Маскву з трыумфам увайшоў Ілжэдзмітрый I, дзе наводзіў свае парадкі да 17 мая 1606 года, пакуль не быў забіты дваранскімі наймітамі. Пасля яго трон заняў Васіль Шуйскі (1606—1610 гады), але да спакойных часоў было далёка, бо ў 1607 годзе зноўку на Беларусі, у Прапойску, з’явіўся чарговы самазванец, беларус па паходжанні — Ілжэдзмітрый II або, як яго пазней назвалі, «Тушынскі злодзей». У траўні 1607 года Ілжэдзмітрый II пры падтрымцы беларускае шляхты, найперш харугвы Будзілы з Мазыра ды корпусу Яна Сапегі, рушыў на Маскву і ўжо ў чэрвені заняў Тушына. На працягу восені 1607 і ўсяго 1608 года між «тушынцамі» (фактычна, беларускім рыцарствам) ды царскімі войскамі вяліся няспынныя жорсткія баі. Менавіта гэтую сітуацыю і намерыўся скарыстаць Л. Сапега.
Улетку 1609 года распачалася шырокая ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць Масковіі, на пачатку якой у адпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе на Ілжэдзмітрыя II, каб пакараць «Тушынскага злодзея» і яго саўдзельнікаў за самавольствы ды парушэнне міру між дзвюма дзяржавамі.
Хітры ход Л. Сапегі ў Маскве разгадалі толькі тады, калі ён 19 верасня 1609 года са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад Смаленскам. Праз два дні
56
туды падышло і каралеўскае войска, якім камандавалі асабіста Жыгімонт III ды яго сын Уладзіслаў.
Пачалася працяглая аблога Смаленска. Праз нейкі час сюды прыехалі многія з маскоускіх дв ■ ранаў што раней служылі «Тушынскаму злодзею». Цяпер яны хацелі «цалаваць крыж» манарху Рэчы Паспалітай і выказвалі сваё жаданне бачыць яго СЫНЛ НСапега°ўзяўсяТРза тэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі Уладзіслава і ягонага царавання у Маскоускай Русі 14 лютага 1610 года падрыхтаваны канцлерам і падпісаны Жыгімонтам дакумент быу перададзены маскоўскаму дваранству. Як і разлічвау Л. Сапега, умовы абрання на царскі пасад Уладзіслава, што амаль не змянялі маскоўскіх парадкау, падХ?мала значная частка баяраў Неўзабаве у стаЛ?цы пачаліся хваляванні, і ўжо 19 ліпеня 1610 года ворагі Васіля Шуйскага прымусова пастрыглі яго ў Saxi. У ноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву. п