Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
Кангламерат канфесіяў >}< Ля вытокаў вуніяцкай царквы >^ Крызіс праваслаўя ^: Ініцыятары і здзяйсняльнікі ^ Стратэгічны разлік канцлера ^< Палеміка з князем К. Астрожскім * Забойства Язафата Кунцэвіча ।
Апынуўшыся на вяршьіні ўлады, Л. Сапега шмат у чым вызначаў характар дзяржаўнае палітыкі ў дачыненні да царквы і рэлігійнадухоўнага жыцця насельнікаў Княства. Ад яго залежала дасягненне згоды між рознымі канфесіямі *, што на той час было зусім не лёгкай справаю, бо на Беларусі ў XVI стагоддзі, як ні ў воднай іншай еўрапейскай краіне, адначасна існавалі каталіцкая, праваслаўная, пратэстанцкая, мусульманская ды юдзейская цэрквы, а таксама розныя евангелічньія суполкі і секты. Кожная з іх мела свае гістарычныя карані і адметную арыентацыю на пэўны тып культуры і філасофіі. Дасягнуць царкоўнае талеранцыі пры такім кангламераце рэлігійных плыняў можна было толькі праз нейкую звышдыпламатыю ды высокую ступень дасканаласці заканадаўства ў рэгуляванні дзейнасці цэркваў.
Пад час канцлерства Л. Сапегі, у 90я гады XVI стагоддзя, на Беларусі, да ўсяго іншага, на практыцы пачала здзяйсняцца ідэя вуніі між праваслаўнаю і каталіцкаю цэрквамі, у выніку чаго адбылося не зліццё двух блізкіх хрысціянскіх плыняў у адну, а ўзнік новы рэлігійны кірунак, што яшчэ больш ускладніла лалітычнае становішча ў гаспадарстве.
Думку пра царкоўнае пагадненне ў Вялікім Княстве ўпершыню выказаў рэктар львоўскай шко
* Ад лац. cdnfessio — веравызнанне.
41.
лы Бенедыкт Гербест у творы «Прыстойны хрысціянскі адказ» (1567 год). Роўна праз дзесяць гадоў яе яшчэ больш выразна паўтарыў Пётра Скарга ў сваім праграмным трактаце «Пра адзінства царквы Божай пад адзіным пастырам». Аднак першыя практычныя крокі па падрыхтоўцы вуніі зрабілі, як гэта ні парадаксальна, беларускія ды ўкраінскія праваслаўныя епіскапы — Гедэон Балабан, Дзяніс Збіруйскі, Апанас Пельчыцкі ды Кірыла Тэрлецкі, якія ўвесну 1590 года, патаемна сустрэўшыся ў Белзе, абмеркавалі канкрэтныя пытанні яе ажыццяўлення. Больш як пяць гадоў пасля гэтай сустрэчы яны рыхтаваліся да адказнага кроку: гуртавалі сілы, інтэнсіўна перапісваліся з каралём, папам рымскім ды ўплывовымі магнатамі Княства, шукаючы іх падтрымкі.
Што ж падштурхнула праваслаўных іерархаў Вялікага Княства да пошуку шляхоў паяднання з каталіцкаю царквою і чаго яны дамагаліся?
Як сведчаць тагачасныя гістарычныя крыніцы, яны такім шляхам імкнуліся захаваць свае правы і ранейшы ўплыў на духоўнае жыццё Вялікага Княства перад наступам моцнага рэфармацыйнага руху, які ўсё больш адцясняў праваслаўную царкву. У сваёй барацьбе з рэфармацыяй яны не маглі абапсрціся на грэцкіх патрыярхаў, бо тыя самі з падзеннем Канстанцінопаля * трапілі ў залежнасць ад турэцкіх султанаў. Звяртацца па дапамогу ў Маскву, як тое прапаноўваў Канстанцін Астрожскі **, ніхто з іх не рызыкнуў. Больш чакаць дапамоп не было адкуль. Праваслаўная царква Вялікага Княства апынулася траха не на мяжы знікнення.
Каб узмацніць сваю ўладу, праваслаўныя іерархі наважыліся адмовіцца ад падпарадкавання Канстанцінопалю, прызнаўшы першынства папы рымскага. Прычыны вуніі яны вельмі пэўна выкла
* Канстанцінопаль (цяпер Стамбул) — сталіца Візантыйскай імперыі da XV стагоддзя. У 1453 годзе быў заваяваны туркамі.
** Астрожскі Канстанцін (1527—1608)—палітычны і культурны дзеяч, сын вялікага гетмана К Астрожскага (1463—1533).
■ў ^^ го^а кіеўскі ваявода, валодаў землямі на Валыні, Кіеўшчыне, Падоллі. Праціўнік вуніі і ініцыятар канфедэрацыі пратэстантаў і праваслаўных 1599 года.
42
лі ў праграмным дакуменце — Грамаце за 2 снежня 1594 года, дзе, у прыватнасці, гаварылася: «А найболей таму, што ў цяперашнія няшчасныя часы сярод людзей’намножылася нямала размаітых ерасяў. Шмат хто, адступаючы ад хрысціянскай праваслаўнай веры, бяжыць ад нашага закону і Божай царквы, выракаецца сапраўднае хвалы Бога адзінага ў Тройцы» *.
Папа рымскі Клімент VIII вітаў выступленне праваслаўнае царквы Вялікага Княства супроць агульнага ворага — рэфармацыйнага руху і з радасцю ўспрыняў іх жаданне прызнаць яго ўладу.
Кароль Жыгімонт III, адданы каталік, таксама падтрымаў ідэю вуніі і паабяцаў яе ініцыятарам \ сялякую дапамогу, гарантуючы ў будучым дапа'магчы ім заняць сенатарскія крэслы.
Як жа паставіліся ўлады Вялікага Княства, і ў прыватнасці канцлер Л. Сапега, да рашэння праваслаўных іерархаў? 3 гістарычных дакументаў вядома, што Л. Сапегу інфармавалі аб падрыхтоўцы да вуніі ды яе мэтах, і ён гэта ўспрыняў прыхільна.
Чаму ж канцлер падтрымаў ідэю стварэння вуніяцкай царквы? Найперш, ён разлічваў такім чынам спыніць бесперапынныя канфлікты паміж праваслаўнымі ды каталікамі. Але не гэта галоўнае.
Блізу 1594 года адбылося істотнае ўдакладненне мэтаў і сутнасці дзейнасці прыхільнікаў вуніі. Побач з барацьбой супроць рэфармацыйнага руху многія беларускія свецкія ды царкоўныя дзеячы, як, напрыклад, Іпат Пацей, пачалі звязваць з вуніяй стварэнне нацыянальнай царквы беларусаў. Мбнавітз з гэтага моманту пачынасцца новы этап рэалізацыі вуніяцкай ідэі, чаго не бачылі ці, напэўна, тэндэнцыйна не жадалі бачыць пазнейшыя даследчыкі гісторыі вуніяцкай царквы. Але якраз гэта вельмі хутка заўважыў канцлер Вялікага Княства. Прынамсі з 1595 года ён пачынае надзвычай актыўнымі дзеяннямі спрыяць ажыццяўленню вуніяцкай ідэі.
I яшчэ адна прычына вымушала канцлера ды
* Лкты, относяіцйеся к йсторйй Западной Россйй. СПб., 1851.
Т. 4. С. 77.
43
іншых прыхільнікаў вуніі спяшацца. У 1589 годзе было заснаванае маскоўскае патрыяршаства, якое неўзабаве абвясціла сваёй мэтаю аб’яднанне пад уладаю Масквы ўсіх праваслаўных, у тым ліку і беларусаў, згодна з канцэпцыяй: «Москва— третнй Рнм, а четвертому не бывать». Л. Сапега выдатна разумеў, да чаго на практыцы прывядуць гэтыя дэклярацыі маскоўскіх патрыярхаў. А яны сведчылі якраз пра тое, што даўнія прэтэнзіі Масквы на землі Беларусі набываюць абрысы палітычнай праграмы. Усё праваслаўнае абвяшчалася маскоўскім, а землі Беларусі з гэтага моманту станавіліся нібыта «нсконн русскнмн». (У XIX стагоддзі адпаведна з той жа логікай яны атрымалі статус «западнорусского края».)
Менавіта ў такіх умовах Л. Сапега, імкнучыся як заўсёды засцерагчы інтарэсы Вялікага Княства, захаваць рэлігійнакультурную незалежнасць гаспадарства, абараніць беларускі парод ад экспансіі ўсходніх ды заходніх суседзяў, зрабіў стаўку на вунію. Гэтая царква, прызнаючы перпіынства папы рымскага, пазбаўлялася такім чЫнам ад дамаганняў маскоўскіх патрыярхаў, а захаваўшы ўсходнія абрады (шмат якія, дарэчы, істотна адрозніваліся ад існоўных у Маскоўскай Русі*), не злівалася з каталіцкаю царквою, застаючыся дастаткова моцнай і, галоўнае, незалежнай, наколькі гэта тады было магчыма. Такі быў стратэгічны разлік Л. Сапегі і яго аднадумцаў у пытаннях царкоўнарэлігійнага ўладкавання Вялікага Княства. Стварэнне адметнай, нацыянальнай царквы беларусаў стала для канцлера галоўнай мэтай усяе чыннасці да канца жыцця. I ён, як паказалі далейшыя падзеі, ажыццявіў задуманае.
Што ж канкрэтна зрабіў Л. Сапега дзеля правядзення ў жыццё сваёй мэты?
Да цяперашняга часу захавалася палемічнае
* Тых, хто зацікавіцца адрозненнямі ў абрадах праваслаўных цэркваў XV/ ст. Вялікага Княства і Маскоўскай Русі, адсылаю да спецыяльнага даследавання: Архангельскйй A. С. Борьба с католйчеством й западнорусская лйтература конца XVI — первой половйны XVII в. // Чтенйя в Обцестве йсторйй й древностей россййскйх прй ймператорском Московском унйверсйтете. М., 1888. С. 78—82.
44
выступленне канцлера (10 верасня 1595 года) супроць князя К. Астрожскага, які ў сваім «Акружпым Пасланні» * заклікаў праваслаўны люд Княства распачаць вайну з каталікамі ды «мясцовымі здраднікамі», што рыхтуюцца да вуніі з імі. Заклік К. Астрожскага — яднацца ў барацьбе з іншаверцамі — на справе азначаў пачатак грамадзянскай вайны на рэлігійнай глебе.
Л. Сапега як прыхільнік талеранцыі і праціўнік развязання ўнутрыдзяржаўных праблемаў з дапамогаю зброі не пакінуў незаўважаным «Акружное Пасланне», роўнае па сваёй антыпапскай скіраванасці і з’едлівасці, бадай, толькі пратэстанцкім трактатам. Здзівілі канцлера і выпады аўтара «Акружного Паслання» ў адрас Жыгімонта III, якому К. Астрожскі пагражаў вайною, калі той не адмовіцца ад падтрымкі вуніі.
Імкнучыся спыніць новы канфлікт між канфесіямі, Л. Сапега накіраваў К. Астрожскаму пісьмовы «Адказ» на яго «Акружное Пасланне», папярэджваючы праваслаўнага князя пра небяспеку, якая чакае яго асабіста і ўсё Княства ў выпадку, калі зброя зробіцца апошнім аргументам у рэлігійнай палеміцы.
У сваім лісце канцлер нагадваў К. Астрожскаму аб талеранцыі, што спрадвеку існавала ў Княстве і ахоўвалася дзяржаваю, ды патрабаваў ад яго павагі да законна абранага ўсім рыцарствам караля і вялікага князя. «Стаўленне да царкоўнага паяднання,—■ пісаў Сапега Астрожскаму,— гэта твая ўласная справа. Але як можна лаяць папу, называць яго антыхрыстам і непрыяцелем Сына Божага, абражаць усіх каталікоў і святую саборную веру, пагражаць каралю замахам на ягонае жыццё і стратаю каралеўства, прыраўноўваць яго да ерэтыкоў і ачарніцеляў вялічнасці Божай <пратэстантаў> ды падбухторваць іх супроць каталікоў! А паколькі кароль — каталік, то палохаеш і яго, пагражаеш выставіць супроць яго 20 тысяч жаўнераў... Усяго гэтага, мой міласцівы спадару, не трэба было чыніць. А я сам, хоць і зычлівы слуга і крэўны вашае
* Акты, относяцйеся к йсторйй Западной Россйй. СПб., 1851. Т. 4. С. 99—104.
45
княскае міласці, але таго ўхваліць не магу і сардэчна перажываю, што гэта ад вас зыходзіць».
Л. Сапега прасіў Астрожскага спыніць незаконл нае распаўсюджаяне ў Вялікім Княстве розных грамат, тэкст якіх не ўзгадняўся з Жыгімонтам III і не замацоўваўся канцлерскай пячаткаю, ды пакінуць нарэшце ў спакоі аднаго з прыхільнікаў вуніі — уладзімірскага і луцкага епіскапа Іпата Пацея, перастаць пагражаць яму фізічнай расправай. «Дзеля Бога, прашу, раю і папярэджваю,— падкрэсліваў канцлер,— каб вашая міласць пакінуў яго <1. Пацея> ў супакоі. Бо кароль — вярхоўны гаспадар і абаронца ўсіх духоўных асобаў як рымскае, так і грэцкае рэлігіі — не дапусціць, каб хто каму чыніў зло. За гэта кожны злачынец. атрымае па заслугах. Ягомасць кароль хоча і будзе ўсіх усялякімі сродкамі ад любога гвалту, крыўды і ўціскаў бараніць».