Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
3 прычыны папружаных стасункаў з Жыгімонтам Л. Сапега свой матэрыялыіы дабрабыт паляпшаў, карыстаючыся пярэдка паслугамі каралеўскай цёткі — Ганны з Ягайлавічаў. Канцлер дасылаў ёй падарункі, а яна, са свайго боку, хадайнічала перад пляменнікам, дапамагаючы Сапегу атрымаць новыя землі і прывілеі.
Да цяперашняга часу захаваліся два лісты Ганны да Л. Сапегі (за 20 кастрычніка і 29 снежня 1589 года), якія якраз і даюць уяўленне аб характары ўзаемадачыненняў між імі.
Аднак калі прыватныя праблемы Сапегу ўдавалася вырашаць абыходнымі шляхамі і, як бачна, даволі трывіяльна, то абарона агульнагаспадарскіх інтарэсаў Княства вымагала ад яго смелых дзеянняў, волі і асабістае мужнасці.
* Archiwum domu Sapiehow. Lwow, 1892. T. 1. S. 70.
35
Небяспека страты Княствам незалежнасці дзеля безупынных прэтэнзіяў польскіх паноў на яго землі фактычна ніколі не знікала — ні на працягу канцлерства Л. Сапегі (нат пасля таго, як ён знайшоў «агульную мову» з Жыгімонтам), ні пазней. Гісторыя захавала звесткі пра шматлікія сутычкі канц,лера з польскімі панамі. Пра некаторыя з іх варта сказаць колькі слоў.
^весну 1590 года, калі пільна спатрэбіліся сродкі на ўтрыманне ўзмоцненага войска на паўднёвых рубяжах, палякі настойвалі на пазачарговым паборы менавіта з беларускіх земляў, самі нічога не жадаючы даваць. Л. Сапега папсаваў сабе шмат крыві і нерваў, пакуль адвёў гэтую ліхасць ад Княства, якая, здаецца, пагражала гаспадарству поўным спусташэннем. Але ці надоўга? Як сведчылі наступныя падзеі — зусім не.
Ужо ў траўні таго ж года канцлеру зноўку давялося ваяваць з польскімі сенатарамі. Пад час Варшаўскага Генеральнага Вальнага Сойму пры падзеле «гаспод» (жалавання) яны лезлі са скуры каб ашукаць паноўраду Вялікага Княства і праз’ свае махлярствы крывадушна абабраць іх, захапіўшы для сябе з агульнае рэчпаспалітай скарбонкі Ле^Ш кавалкі Толькі прыезд у Варшаву Крыштафа Радзівіла Перуна ды яго аўтарытэт дапамаглі Л. Сапегу на той момант спыніць непрыхаванае kdvцельства ляхаў.
Як бачна, зусім не выпадкова польскія паны на працягу ўсяе дзейнасці Л. Сапегі люта ненавідзелі яго. Наадварот, у вачах беларускае шляхты аўтарытэт канцлера^як палітыка і змагара за вялікакняскія інтарэсы ўзрастаў з кожным годам.
Папулярнасці Л. Сапегі сярод насельнікаў Вялікага Княства не мог не заўважыць і Жыгімонт III у планы якога на пачатку 90х гадоў XVI стагоддзя ўваходзіла ўмацаванне сувязяў Рэчы Паспалітай з Аўстрыяй. Польскія магнаты на чале з каронным канцлерам Янам Замойскім, не жадаючы бачыць пры двары іншаземцаў, не падтрымалі намераў караля ды вялікага князя і выступілі насуперак яго жаніцьбе з Ганнай Габсбургскай.
Жыгімонту III нічога не заставалася рабіць як звярнуцца па дапамогу да Л. Сапегі і шукаць су36
дзеяння паноўрады Вялікага Княства. 31 ліпеня 1590 года манарх піша чарговы прымірэнчы ліст да канцлера, просячы ўхваліць ягоны выбар і дазволіць пабрацца са старэіішай дачкой эрцгерцага Карла*.
Л. Сапега, імкнучыся ўзмацніць свае пазіцыі пры двары, пачаў актыўна спрыяць Жыгімонту, здаецца, пазычыўшы яму нават грошы на вяселле, якое, хоць і значна пазней, чым меркавалася, было спраўлена (30 траўня 1593 года). А калі на Вальным Сойме паўстала пытанне пра выдзяленне для жонкі Жыгімонта Вазы земляў і маёнткаў, супроць чаго зноў пратэставалі палякі, Л. Сапега ды іншыя беларускія сенатары насуперак ім ізноў падтрымалі караля і вялікага князя. У выніку Ганна Габсбургская здабыла некалькі маёнткаў на тэрыторыі ГІольшчы.
Пасля гэтых падзеяў асабістыя адносіны Л. Caneri з манархам нібыта крыху пацяплелі, хоць і не сталі да канца шчырымі.
Вясной 1591 года ў дом Л. Сапегі прыйшла бяда. 14 сакавіка памерла яго жонка Дарота Фірліёўна, пакінуўшы двухгадовага сына Янку і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару. У тэстаменце, напісаным за дзевяць дзён да смерці, канцлярына завяшчала сваю маёмасць дачцы і сыну. Мужу яна адпісала 30 тысяч залатых.
Тэстамент Дароты Фірліёўны не зусім звычайны. Гэта не толькі юрыдычны дакумент, а ў нейкай меры і літаратурны помнік, духоўны запавет клапатлівай жонкі і маці, перапоўнены пачуццямі і неймаверным смуткам. Вось толькі некалькі радкоў з яго: «Божачка мой, зрабі так, каб дачушка мая Бася не асірацела пасля мяне зусім. Каб выхоўвалі яе пачціва да паўналецця ці да таго часу, пакуль не знойдзецца ёй сябар. Прашу ваяводзіну віленскую, маю міласцівую пані і сястру <Кацярыну Танчынскую>, якая заўсёды да мяне была ласкаваю, каб яе міласць тую ж ласку на дзетак маіх звярнула, асабліва на дачушку маю Басю...»
* Kognowicki К. Zycia Sapiehow у listy od Monarchow, ksqzat y roznych panujqcych do tychze pisane. Wilna, 1790. T. 1. S. 224—230.
37
Пахаваў Л. Сапега Дароту Фірліёўну ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла, які ён пабудаваў за два гады перад тым на свае сродкі.
Смерць жонкі, самага блізкага чалавека, падкасіла канцлера. «Цяжкое гора і нязносная бяда цяпер у мяне,— пісаў ён да Кацярыны Танчынскай. — Жонка мая а шостай гадзіне начы з чацвера на пятніцу аддала сваю душу ў рукі Спадара Бога, разлучылася з гэтым светам і са мною, пакінуўшы асірацелых дзетак і мяне ў вялікай роспачы...»
Але ішоў час. Цяжкі боль страты каханай жонкі пакрысе адпускаў. Плойма дзяржаўных справаў, што чакалі неадкладнага вырашэння, прымушалі забывацца на ўласнае гора.
Змітра Халецкі, вялікакняскі падскарбі, ужо неаднаразова звяртаўся да Л. Сапегі з просьбаю пачаць наводзіць парадак у фінансах; трэба было вяртаць у каралеўскую скарбонку грошы, узятыя некалі мяшчанамі Магілёва, на пільнай выплаце якіх цяпер настойваў сам Жыгімонт III.
Апрача праблемаў з фінансамі, у Вялікім Княстве наспяваў канфлікт на рэлігійнай глебе: пратэстанты патрабавалі ад уладаў гаспадарства выканання Акта Канфедэрацыі 1573 года, што абараняў іх канфесійныя правы, пагражаючы ў адваротным выпадку грамадскім непадпарадкаваннем і вайною. Каб сцішыць пратэстантаў, Л. Сапега робіць неадкладныя захады для развязання канкрэтных пытанняў, што іх хвалявалі, a 13 снежня 1591 года накіроўвае ім на радомскі з’езд ліст (апроч Сапегі яго падпісалі Крыштаф Зяновіч, берасцейскі ваявода, Альбрэхт Радзівіл, маршалак Княства, ды Гаўрыла Война, падканцлер), просячы супакоіцца, не распальваць узаемнай нянавісці ды не парушаць спакою ў Княстве. Канцлер абяцаў пратэстантам абараніць усе іх «правы і вальнбсці», што з нейкіх прычынаў дагэтуль парушаліся. Аднак зусім пазбегнуць беспарадкаў у гаспадарстве не ўдалося. Выступленні пратэстантаў прайшлі па ўсёй Рэчы Паспалітай.
Небяспека ўнутраных канфліктаў павялічвалася дзеля адсутнасці Жыгімонта III, які пасля смерці ў лістападзе 1592 года бацькі, шведскага караля Іаана, з дазволу Сойма (травень 1593 года) ад’ехаў
38
у Швецыю, дзе пачаў дамагацца дзедзічнага трона (шведская карона была спадчынная і на той час больш ганаровая).
Жыгімонт III запрасіў з сабою і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся. Трывожныя часы і безліч гаспадарскіх справаў аніяк не спрыялі таму, каб выправіцца ў параўнальна бесклапотнае падарожжа сярод знатнай каралеўскай світы. Пераадольваючы неймаверныя цяжка'сці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляванню канфліктаў паміж шляхтай, бесперапынна вядзе перамовы з пратэстантамі, сустракаецца з лідэрам беларускіх евангелікаў—Андрэем Валянам, забяспечвае ахову паўднёвых рубяжоў, распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае надзвычай істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ў антытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаваў (паміж Портай і Рэччу Паспалітай існаваў тады мірны дагавор), якая стваралася ў сярэдзіне 90х гадоў XVI стагоддзя пад эгідаю папы рымскага Клімента VIII.
Праз нейкі час са Швецыі прыйшло паведамленне пра адклад каранацыі на пазнейшы час, на сярэдзіну студзеня 1594 года. Прычынай было адмоўнае стаўленне тамтэйшага дваранства да каралякаталіка. Але не гэта насцярожыла Л. Сапегу. На шведскую карону нечакана прад’явіў прэтэнзіі Карл, дзядзька Жьігімонта Вазы. Узнікла рэальная пагроза вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй, што стварала вялікую небяспеку для Княства, бо тут у 1594 годзе пачалася шырокая хваля выступленняў сялянскай беднаты.
Найбольшыя клопаты канцлеру прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі, што бязлітасна рабавалі маёнткі беларускае і ўкраінскае шляхты, дашчэнту выпальвалі вёскі, руйнавалі гарады, не шкадуючы, секлі малых і старых, няславілі жанок і дзяўчат.
Аб варварскай жорсткасці «налівайкаўцаў», якія справілі свой дзікі сабаш у Магілёве, аўтар старажытнай Баркулабаўскай хронікі пісаў так: «.Спалілі слаўнае места Магілёў, места пабожнае, дамы, крамы, астрог. Усяго знішчылі блізу 500 дамоў і 400 крамаў з вялікімі багаццямі... Мяшчанаў,
39
баяраў і вельмі пачцівых людзей, так мужоў, як і жанок, і малых дзетак пабілі, пасеклі, апаганілі. Апрача таго, з крамаў і дамоў забралі безліч скарбу» *.
Л. Сапега і К. Радзівіл арганізавалі супраціў казацкім аддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам ды славутым крычаўскім старастам Багданам Саламярэцкім беларускія жаўнеры квітам паквіталіся з «бунтаўнікамі» на Буйніцкім полі, што пад Магілёвам, дзе тыя ўчынілі свае нялюдскія справы. Галоўны злачынец — Севярын Налівайка — быў пазней злоўлены і пакараны.
Л. Сапега і надалей заўсёды заставаўся прыхільнікам моцнай прававой дзяржавы. Пра гэта яскрава сведчыць, напрыклад, тое, што ён, прамаўляючы на Варшаўскім Сойме 1597 года, асудзіў шляхецкі рокаш, які ўзначальвалі Януш Радзівіл ды Мікалай Забжыдоўскі **. У сваёй прамове канцлер, у прыватнасці, падкрэсліваў, што ні закон, ні гісторыя не даюць нікому падстаў дамагацца нечага ад уладаў з дапамогаю сілы. Л. Сапега таксама ўчыніў жорсткую расправу над завадатарамі паўстання гараджан у Магілёве (1606—1610 гады) ***, старастам якога ён з’яўляўся.
Да парушальнікаў закону, кім бы яны ні былі, канцлер Вялікага Княства ніколі не меў літасці ды спагады.
* Полное собранйе русскйх летопйсей. М., 1973. Т. 32. С. 182—183.
** Голубев С. Кйевскйй мйтрополйт Петр Могйла й его сподвйжнйкй. Кйев, 1883. Т. 1. Прйложенйе. С. 47.
*** Дакументы паўстання часткова надрукаваныя ў кнізе «Беларускі архіў» (Мн., 1927. Т. 1. С. 79—92).
супройь ДУХОЎНАГА РАБСТВА