Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Іван Саверчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1992
Спасылаючыся на свой горкі досвед узаемадачыненняў з Жыгімонтам III, канцлер раіў Астрожскаму не канфліктаваць з манархам. «Хоць мяне і самога нярэдка заносіць,— пісаў ён яму пасяброўску — але зараз не той час».
Л. Сапега меў рацыю: у любую хвіліну непарадкі ды рэлігійныя спрэчкі ў Вялікім Княстве маглі перарасці ў поўную анархію і хаос. Мусіць, парады канцлера, яго рашучыя крокі ды тэрміновыя перамовы з беларускай ды ўкраінскай шляхтай спынілі Астрожскага ад скрайніх учынкаў, выратавалі на той момант Беларусь ад амаль што немінучай братазабойчай вайны на рэлігійнай глебе, вынікі якой былі б непрадказальныя.
Як і разлічваў Л. Сапега, прыхільнікі вуніі, на якую ўрэшце пасля доўгіх пярэчанняў ды ваганняў згадзіўся і мітрапаліт М. Рагоза, дамагліся ад папы рымскага і караля права на захаванне адметнага грэцкавізантыйскага набажэнства і цэрымоніяў, зберажэння ўсіх іх ранейшых зямельных уладанняў, манастьіроў і бажніцаў, карыстання ў рэлігійнай практыцы старым юліянскім календаром, ліквідацыі юрыдычнай моцы патрыяршых рашэнняў, незалежных выбараў сваіх мітрапалітаў, роўнасці правоў з каталіцкімі біскупамі, нарэшце, удзелу ў палітычным кіраванні Рэччу Паспалітай.
46
На гэтакіх умовах на Берасцейскім царкоўнЫм саборы, што праходзіў 6—8 кастрычніка 1596 года, была падпісаная Грамата аб прызнанні першынства рымскага папы і фактычным утварэнні на тэрыторыі Вялікага Княства новай царквы — вуніяцкай. Значная частка праваслаўных, што сабраліся тут жа ў Берасці на свой сабор, які праходзіў пад кіраўніцтвам патрыяршага экзарха НічЫпара, адвергла вунію і адмежавалася ад новай царкоўнарэлігійнай плыні.
Л. Сапега асабіста прысутнічаў на Берасцейскім саборы ў якасці каралеўскага камісара і, як сведчаць сучаснікі, выступіў з палымянай прамовай у абарону вуніі.
Аднак з падпісаннем вуніі становішча яшчэ больш ускладнілася. Прадухіліць барацьбу канфесіяў пасля 1596 года нават Л. Сапегу, з ягоным таt лентам дыпламата і палітыка, было нялёгка. Сярод праваслаўных, што не прынялі вуніі, апынуліся таленавітыя беларускія пісьменнікі — Сцяпан і Лаўрэн Зізаніі, Язэп Бабрыковіч, Лявон Карповіч, Мялет Сматрыцкі *, Сільвестр Косаў ды іншыя, якія распачалі вострую літаратурнабагаслоўскую палеміку са сваімі ідэйнымі праціўнікамі.
Амаль ніводны з беларускіх Соймаў пасля падпісання Берасцейскай вуніі і аж да 1632 года не праходзіў без спрэчак паміж праваслаўнымі і ву' ніятамі. Між імі бесперапынна цягнуліся судовыя працэсы. Ува ўсіх гэтых канфліктах Л. Сапега заўсёды стаяў на баку вуніятаў.
Абаронцамі праваслаўя абвясцілі сябе і запарожскія казакі, яны цяпер апраўдвалі свае крывавыя пагромьі і ўсе нябачаныя злачынствы змаганнем за «веру бацькоў».
He зважаючы на складаныя палітычныя ўмовы, нястрыманы ціск з боку праваслаўных колаў, канцлер працягваў барацьбу за ўмацаванне новай царквы, на якую ён ускладаў вялікія надзеі ў захаванні самастойнай беларускай дзяржавы ды адметнай беларускай культуры.
* Мялет Сматрыцкі пазней памяняў свае погляды і блізу 1627 года прыняў вуніяцтва.
47
На Варшаўскім Генеральным Вальным Сойме 1597 года (праходзіў з 10 лютага да 25 сакавіка) Л. Сапега на патрабаванне многіх дэпутатаў, што жадалі ведаць «праўду» аб Берасцейскім саборьі, выступіў са своеасаблівай справаздачай, дзе падкрэсліў поўную незалежнасць духоўных асобаў пад час прыняцця імі свайго рашэння. Паводле слоў канцлера, прадстаўнікі ўлады (акрамя яго на Берасцейскім саборы прысутнічалі земскі падскарбі Змітра Халецкі ды троцкі ваявода Радзівіл Сіротка) толькі забяспечвалі парадак у часе сабора і нікому аніякага прымусу не чынілі, як пра тое распаўсюджвалі чуткі праціўнікі вуніі.
Аднак Л. Сапега, на жаль, не пазбегнуў ужывання жорсткіх сродкаў. Скарыстоўваючы ўсю моц дзяржаўнай улады, канцлер пачынаючы з 1597 года змагаецца з Берасцейскім і Віленскім праваслаўнымі брацтвамі ды манахамі КісваПячэрскага м'анастыра, што не прынялі вуніі. Вельмі пацярпелі ад яго віленскія праваслаўныя мяшчане Рыгор Ждановіч, Кароль Лазаровіч ды Іван Парошка, западозраныя ў патаемных зносінах з маскоўскай праваслаўнай царквою.
Па дапамогу да Л. Сапегі шматкроць звяртаўся I. Пацей (пасля смерці ў 1599 годзе М. Рагозы ён стаў мітрапалітам) і кожны раз атрымліваў яе. Так, напрыклад, здарылася пры разглядзе шырокавядомай справы дзяка віленскай брацкай царквьі — Антона Грэковіча, абвінавачанага ў злачыннай сувязі з манашкай Кацярынай Лычанкай. Трыбунал Вялікага Княства вынес прысуд: пакараць падсуднага смерцю, з чым катэгарычна не пагадзіўся I. Пацей, лічачы, што вінаватасць духоўнае асобы можа вызначыць толькі ягоны мітрапалітаў суд. Л. Сапега падтрымаў I. Пацея, і 12 жніўня 1605 rofla на патрабаванне канцлера каралеўскі задворны суд скасаваў прысуд Трыбунала. I. Пацей сваім судом апраўдаў Грэковіча, а святароў віленскага брацтва Язэпа Яцковіча ды Івана Семяновіча паі караў «за паклёп».
У 20я гады XVII стагоддзя, пасля ўзнаўлення праваслаўнай мітраполіі Вялікага Княства, Л. Сапегу давялося змяніць тактыку сваіх дзеянняў у рэлігійных праблемах, што выявілася ўжо пад час 48
канфліктаў Язафата Кунцэвіча * з праваслаўнымі Магілёва, Полацка ды Віцебска.
Змаганне полацкага і магілёўскага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча з мяшчанамі Магілёва пачалося з 19 кастрычніка 1618 года, калі яны не пусцілі ўладыку ў горад. За непакорнасць рашэннем рэляцыйнага суда, якое падпісаў Л. Сапега 22 сакавіка 1619 года, на Магілёў ускладаўся велізарны грашовы штраф. Усе праваслаўныя бажніцы разам з маёмасцю на загад канцлера перадаваліся пад уладу Кунцэвіча. У выпадку невыканання ягонага распараджэння Л. Сапега прыгразіў магілёўцам новым штрафам на 20 тысяч залатых.
Але праваслаўныя насельнікі Магілёва не збіраліся выконваць аніякія загады. Яны разлічвалі ўзяць рэванш, ускладаючы надзеі на ўзноўленую праваслаўную мітраполію ды новага мітрапаліта Іова Барэцкага, хіратанізаванага 19 кастрычніка 1620 года. I сапраўды, I. Барэцкі, каб пазбавіць праваслаўны люд Магілёва ад дамаганняў Кунцэвіча, неадкладна прызначыў на полацкую, віцебскую і магілёўскую кафедру Мялета Сматрыцкага.
Аднак Я. Кунцэвіч, карыстаючыся падтрымкай Л. Сапегі і ўсяго базылянскага ордэна, утворанага на Беларусі ў 1617 годзе, зусім не думаў саступаць і праз нейкі час гвалтам пазачыняў праваслаўныя бажніцы на тэрыторыі ўсяе велізарнае епархіі. А першага лютага 1621 года ўжо Жыгімонт III, напэўна, пад уплывам Л. Сапегі, накіраваў грамату палацкаму магістрату, патрабуючы, каб праваслаўныя падпарадкоўваліся архіепіскапу Кунцэвічу і выконвалі толькі яго распараджэнні.
Праваслаўныя адказалі непакорнасцю і паклікалі на дапамогу запарожскіх казакаў. Зноўку паўстала небяспека рэлігійнае вайны, чаго канцлер не мог аніяк дапусціць. Таму ўжо 9 лютага таго года Л. Сапега ў пасланні да Я. Руцкага заклікаў усіх прыхільнікаў вуніі змяніць тактыку барацьбы і
* Кунцэвіч Язафат (1580—1623) — вуніяцкі царкоўны дзеяч I пісьменнік. Нарадзіўся ва УладзімірыВалынскім. Пасаду полацкага вуніяцкага архіепіскапа заняў 31 сакавіка 1618 года. Аўтар твораў «Катэхізіс», «Аб фальшаеаннях славянскіх пісьмен», «Рэгулы» і шматлікіх казанняў.
49
ажыццяўляць надалей свае планы больш асцярожна *.
У лісце да Я. Кунцэвіча канцлер патрабаваў як мага хутчэй вярнуць праваслаўным Магілёва адабраныя бажніцы, каб неяк прытушыць канфлікт. Аднак упарты Кунцэвіч працягваў дзейнічаць у ранейшай манеры, не зважаючы на пагрозы магілёўцаў запрасіць на дапамогу яшчэ і маскоўскага цара.
Уяўляючы, якой бядой для Княства можа скончыцца супрацьстаянне Кунцэвіча з магілёўцамі, Л. Сапега 12 сакавіка 1622 года звярнуўся да архіепіскапа з вострым пасланнем, напісаным у палемічнай манеры, загадваючы яму неадкладна спыніць небяспечныя для гаспадарства ганенні на праваслаўных. «Вы,— пісаў раззлаваны канцлер,— кіруючыся не столькі міласцю да бліжніх, колькі славалюбствам ды прыватнай нянавісцю, насуперак святой волі і закону Рэчы Паспалітай распалілі тыя небяспечныя іскры, якія ўсім нам пагражаюць усёзнішчальным пажарам» **. На ранейшую прапанову Кунцэвіча ўчыніць фізічную расправу над праваслаўнымі ды выгнаць з Княства ўсіх, хто перашкаджае справе вуніі, канцлер адназначна адказаў: «Божа, барані нашую Айчыну ад такога жахлівага беззаконня!»
Асабістая непрыязнасць Л. Сапегі да Я. Кунцэвіча зусім не азначае, што канцлер змяніў сваё стаўленне да вуніяцкай царквы. Ён, як сведчыць змест усіх яго шматлікіх лістоў, клапаціўся найперш пра агульнагаспадарскія інтарэсы Вялікага Княства, імкнучыся па магчымасці вырашаць і рэлігійныя канфлікты мірным шляхам. Калі ж у лістападзе 1623 года віцебскія праваслаўныя жорстка закатавалі Кунцэвіча, Л. Сапега, узначаліўшы камісарскі суд, пакараў злачынцаў па ўсёй строгасці
* Археографйческйй сборнйк документов, относяцйхся к йсторйй СевероЗападной Русй. Вйльна, 1867. Т. 2. С. 30—31 № 29.
** Вестнйк ЮгоЗападной й Западной Россші. Кйев, 1869. Год 1й. Т. 2. С. 67—68. Існуе думка, што «Ліст», надрукаваны S «Вестнйку», з'яўляецца падробкай. Гл.: Panucevic V Sv. Jazafat Archijap. Potacki (1623—1963). Chicago, 1963. B. 202—214.
50
закону: двум бурмістрам і 18 мяшчанам адсеклі галовы, 74чалавекі ўцяклі ад следства і суда, але іх таксама чакала сякера ката. Маёмасць забойцаў канфіскавалі. Горад быў пазбаўлены ўсіх прывілеяў *.
Толькі не дзеля таннай славы шчыраваў Л. Сапега. Вуніяцкая царква, паводле ягонай задумы, павінна была выратаваць беларускі народ ад духоўнага прыгнёту, стаць заслонам на шляху польскай ды маскоўскай экспансіі.
Слушнасць меркаванняў канцлера пацвердзіла гісторыя. Пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя, калі яшчэ больш узмацніліся працэсы паланізацыі вялікакняскіх земляў, многія дзеячы беларускае культуры, што не прынялі вуніі, занялі, на жаль, прапольскія, а іншыя, такія, як Апанас Філіповіч, Ігнат Іяўлевіч, а пазней Сімяон Полацкі,— прамаскоўскія пазіцыі.
* Вйтебскйе губернскйе ведомостй. Часть неофйцйальная. Вйтебск, 1858. № 50—52.
СТАСУНКІ
3 МАСКОВІЯЙ
У«СМУГНЫЯ ЧАСЫ»
Пасольства да Барыса Гадунова $ Гістарычная загадка Ілжэдзмітрыя I ^ Адмысловы план канцлера Я< Беларускае войска ў Маскве ^ Як авалодаць Смаленскам? ^ Новы паход на Маскву ^: Дзявулінскае замірэнне