Кантакты
Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 280с.
Мінск 2016
Зрэшты, адзін кантакт усё ж быў— Аляксандр Гідоні; менавіта на яго спасылаўся Янка Запруднік у артыкуле ва ўкраінскім часопісе «Сучасність». Унікальнасць гэтага чалавека ў расійскім дысыдэнцтве падкрэсліваецца тым, што ў першай напісанай гісторыі руху — у кнізе французскага аўтара Сесіль Вэсье (Cecile Vaissie) «За вашу й нашу свободу! Дйссйдентское двйженйе в Россйй» (Масква, 2015) — ягонага прозвішча няма нават у іменным паказніку. Прамінуць такую асобу — гэта трэба вельмі моцна хацець не заўважыць, што нават для французскіх палітолагаў, вядомых сваёй любоўю да Расіі, хіба за межамі навуковасш.
Нарадзіўся ёну 1936 г. у сям’іРыгораГідоні —знакамітага мастака, вынаходцы колерамузыкі. Хлопцу быўтолькі год, калі бацьку арыштавалі і расстралялі. Ішоў 1937-ы. Maui з двума сынамі была выслана ў Башкірыю.
Толькі ў 1945 г вярнуўся Аляксандр у Ленінград, пахаваўшы старэйшага брата. Тут ён у 1953 г. пастушў на гістарычны факультэт ЛДУ. Менавіта там вясной 1956 г. ён заснаваў дыскусійны клуб, які пасля ўжо першай лекцыі — лекцыі самогаГідоні «Гісторыя і сучаснасць» — быў ліквідаваны кіраўніцтвам ўніверсітэта.
Між тым Аляксандр, скончыўшы экстэрнам гістарычны факультэт — з
чырвоным дыпломам, паступіў на філалагічны і стварыў новы гурток па вывучэнні гісторыі. Але фармат легальнай арганізацыі не задавальняў і ён засноўвае падпольную — «Сацыял-прагрэсіўны саюз». Сярод першасных мэтаў было навязанне кантактаў з прадстаўнікамі эміграцыі, друк і пашырэнне ўлётак, нават падрыхтоўка да ўзброенага супраціву.
У 1956 г. за пратэст супраць акупацыі савецкімі войскамі Венгрыі Аляксандр Гідоні быў арыштаваны КДБ. Прысуд —два гады пазбаўлення волі.
У верасні 1957 г. ён стаўся адным з галоўных арганізатараў страйку ў Дубровлаге, вынік якога—новы прысуд: чатыры гады «за массобые беспорядкй в лагере», шырокая вядомасць сярод зняволеных, а таксама... згода супрацы з КДБ.
Гідоні быў датэрмінова вызвалены напрыканцы 1960 г. Пра выкладчыцкую працу на волі, абарону кандыдацкай дысертацыі, ад’езд жонкі ў нібы турыстычную паездку ў Італію ў 1973 г., але насамрэч з цвёрдым намерам застацца там, пра змаганне за права далучыцца да яе, пра эміграцыю ў Канаду ў 1975 г. — пра ўсё гэта ён шша ва ўспамінах «Солнце йдет с Запада» (Таронта, 1980).
Супраца з КДБ, пра якую даволі хутка зрабілася вядома, падазрэнні ў выдачы сакрэтаў ВСХСОН181, зразумела, паставіла Гідоні ў двухсэнсоўнае становішча што да дысідэнцкага руху.
181 Всероссййскйй соцйап-хрйстйанскйй союз освобождення народа
Але, думаецца, не гэта (асабліва пасля пазнейшага працэсу Якіра Красіна) вылучае яго і не гэтым тлумачыцца моцная антыпатыя з боку расійскіх змагароў за свабоду.
Вось што ён пішаваўспамінах: «Другоймоей ошйбкой была надежда на помошь co стороны дйссйдентскйх кругов в Москве в случае вознйкновенйя скандала. Я недооценші налйчйя средй дйссйдентов тенденцййк чйсто корпоратйвной замкнутостй й своегорода “мафйозностй" даже. Мне казалось, что.мое нмя как человека, бывшего одннм йз первых фактйческй дйссйдентов послесталйнской эпохй, должно было вызвать сочувствйе йпй хотя бы мйнймальный йнтерес. Однако в подавляюіцем большйнстве московскйе дйссйденты йнтересовалйсь только “ceou.Mii”людьмй. [...]Для “офйцйальных дйссйдешпов ” тйпа Твердохчебова{і2 йлй Наталйй Горбаневской'^ я был “чужак ”, “провйнцйал ”, да к тому же ешё й подозрйтельный человек йз-за ucmopuu с соцйал-хрйстйанамй. [. ] Я рвался йз СССР no полйтйческйм соображенйям, а русская эмйграцйя на Западе — бытовая no преймушеству; я мечтал об отношенйях дружбы й взаймопонйманйя в среде едйнамышленнйков, а встреткл напйчйе такого колйчества эмйгрантскйх клйк, враждуюшйх друг с другам, что на фоне этого даже советскйй лозунг “монолйтного едйнства" начйнает выглядеть чутьлй не прйвлекательно»ІМ.
182 Андрэй Твердахлебаў (рус. Андрей Твердохчебов, 1940—2011), савецкі праваабаронца, дысідэнт, фізік. Адзін з заснавальнікаў Камітэта правоў чалавека ў СССР (1970-1972), адзін са стваральнікаў савецкай секцыі «Міжнароднай амністыі». У 1975—1978 гг знаходзіўся ў высылцы. У 1980 г выехаўу ЗША
183 Наталля Гарбанеўская (рус. НатачьяГорбаневская, 1936-2013), расійская паэтэса, перакладчыпа, праваабаронца, дысідэнтка. Была рэдактаркай першых нумароў самвыдатаўскага бюлетэня «Хронйка текуіцйх событйй». Удзельніца дэманстрацыі супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну і аўтарка кнігі пра яе. У 1969 г. была арыштаваная, у 1971-1972 гг знаходзілася на псіхіятрычным лячэнні з дыягназамлшызафрэнія». У 1975 г. эмігравалаз СССР ЖылаўПарыжы Працавала ў часопісе «Контннент», газеце «Русская мысль».
184 Гндонн, Александр. Солнце ндет с Запада. Торонто, 1980, С. 427429.
Натуральна, такое не магло быць даравана ні дысідэнтамі ў Расіі, ні эмігрантамі. А Гідоні толькі паглыбляў канфлікт, выступаючы за правы іншых нацыянальнасцяў у Імперыі:
«Вялікай слабасьцяй дысыдэнцкага руху ў СССР зьяўляецца адсутнасьць у васяродку расейскіх дысыдэнтаў ясна вызначанай праграмы іх дзейнасьціў нацыянальным пытаньні. Між іншым, гэта ледзь ня ключавое пытаньне ў палітычнай сытуацыі шматнацыянальнага Савецкага Саюзу. Многія дысыдэнты заражаны вялікадзяржаўным шавшізмам / хацелі-б выкарыстаць нацыянальную барацьбу прыгнечаных народаўу СССРу мэтах зьмены структуры палітычнае ўлады, але ніяк не задаволіць патпрабаваньняў пра самавызначэньне й незалежнасьць. Дзіва няма, што на такой аснове нельга стварыць адзінага фронту змаганьня супраць савецкага камунізму, і, як вынік, разьлічваць на перамогу. Вельмі пашыраны шавінізм і ў васяродзьдзірасейскае эміграцыі на Захадзе, а якраз на помач і зразуменьне з боку эміграцыі спадзяюцца шматлікія савецкія дысыдэнты розных нацыячальнасьцяў. Вось харжтэрны прыклад: зусім нядаўна Уладзімер Букоўскі'^ даваў інтэрвію ў Вашынгтоне, выступаючы перад расейскімі эмігрантамі. У найбольшайрасейскай газэце на захадзе —у “РІовым Рускім Слове ”, што выходзіць у Нью Ёрку, хутка зьявіўся артыкул аб гэтым інтэрвію. Аўтар ягоны, як быццам гаворачы ад імя ўсёй эміграцыі (што, на шчасы/е, не адказвае сапраўднасьці), спачатку выразіўшы салідарнасьць з Букоўскім, рэзка выступіў супраць ягонага закліку даць свабоду ўсім народалі — ня толькі расейскаму, але йусім іншым, якіх насільна ўключылі ў СССР. (“НРС”, 5.3.77г.)»1№
Так што супраца з нерасейскімі эмігрантамі для Гідоні сталася заканамернай. 3 беларускага боку асабліва актыўным
185 Уладзімір Букоўскі (рус. Владймйр Буковскйіі, нар. 1942), тсьменнік, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнгкаў дысідэнцкага руху ў СССР. Каля 12 гадоў знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычных клініках. У 1976 г. быў абменены СССР на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана. Жыве ў Вялікабрыташі.
186 Аляксандар Гідоні. Сіла і слабасьць савецкага дысыдэнцтва // Беларус. №240. 1977. С. 6.
быў сусед па канадыйскай сталіцы Кастусь Акула, які пазьней увайшоўу рэдакцыйную калегію «Современннка»:
«Аляксандар Гідоні прасіў мяне, каб я папрасіў газэту “Беларус ” напісаць пра "Современнйк ” больш, чымся ў рубрыцы “Што чуваць Галоўнай спружынай часапісу ёсьць Гідоні, a не рэдактар Фабрыцыус, чалавекхарактару “пусьці павалюся’’ або ягамосьць, ішпо хоча сядзець “на двух стульях”.
Ужо ведайа, штоГідоні сьцягнуў на сябе й жонку агонь ярых расейскіх шавіністаў, а сьцягне яшчэ больш, асабліва калі даў .мне да дыспазыцыіў журнале месца. Гэтта-ж збоку й ведамы ўкраінскі пісьменьнік Самчук™. Разумееце, пра што гавару?
Таму нам трэба Гідоні памагчы.
Спадзяюся, разумееце»™*.
«Дарагі Янка, дзякую за чэк. Квіт далучаю. Угэтым нумары часапісу™9 я выцягнуў “цяжэйшыя гарматы
Нядаўна ад а. Надсана атрымаў “Пйсьмо к русскому другу ”190, якое Ты ўжо пэўне-ж маеш. Усю гэту цэласьць, нейкіх трыццаць бачын “Современнйк” зьмесьціць у наступным ну.марыяк “Прйложетіе", каторае мне каштуе 300 даляраў. Часапіс бедны, хоць прадаецца на маскоўскім чорным рынку. Сай Гідоні сядзіць на “вэлфэры ”191, хіба пакуль пачне зарабляць на сваёй пісаніне»'92.
187 Улас Самчук (1905-1987), украінскі пісьменшк, сябра Урада УНР у выгнанні, быў адным з заснавальнікаў і кіраўніком літаратурнай арганізацыі МУР. Памёр у Таронта.
188 Ліст Кастуся Акулы да Янкі Запрудніка ад 24.12.1977.
189 Маецца на ўвазе часопіс «Зважай», які ў Таронта выдаваў Кастусь Акула.
190 «Пйсьмо к русскому другу» — рускамоўны тэкст, напісаны ананімна маскоўскім беларусам Аляксеем Каўкам у 1977 г. і прысвечаны выкрыцню асіміляцыйнай культурнай палітыкі ў БССР і каланіяльнай залежнасці рэспублікі ад Масквы. Тэкст распаўсюджваўся нелегальна, быў перададзены ў Вялікабрытанію, дзе быў выдадзены беларускімі эмігрантамі і шырока распаўсюджваўся на Захадзе.
191 Welfare—форма сацыяльнай дапамогі дзяржавы малазабяспечаным сем’ям.
192 Ліст Кастуся Акулы да Янкі Запрудніка ад 31.12.1979.
Янка Запруднік на просьбу Акулы адгукнуўся рэцэнзіяй, якую так і назваў — «Современнйк»:
«Выдаваны ў Таронта ў Канадзе часапіс “Современнйк ” (Сучасьнік) мае падзагаловак: “Журнал расейскае кулыпуры й нацыянальнае думкі Заснаваны ён быў, як гэта адзначана на тытульнай старонцы, праф. Л. I. Страхоўскім і В. Л. Савінам. Было гэта, калі не памыляемся, недзеў 1950-х гадох.
Сваім загалоўкалі ды зьмешчаньш на вокладцы профілем найбольшага расеііскага паэты Аляксандра Пушкша часапіс сымбалізуе традыцыюрасейскае нацыянальнае й прагрэсыўнае думкі, якою адзчачаўся гістарычны папярэднік “Современнйка”, што выходзіўу Пецярбурзе ад 1836 па 1866 год. У гэным першым “Современтіку ”, як падае Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, “зьмяшчалісяматар ’ятм зь лтаратурнага жыцьця Беларусі. 3 рэзкай крытыкай славянафілаў па йацыяпальным пытаньні на Беларусі выступіў ЧарнышэўскЎ93 ў арт. “Нацыянальная бестактоўнасьць Сачтыкоў-Шчадрын^, Чарнышэўскі адстойвалі права беларускага народу на разьвіцьцё свае нацыяналыше культуры... ”.
Сьвет ад таго часу непазнавачьна зьмяніўся. Ды ня зьнікла адно патрэба й цяпер, як калісьці за часамі Чарнышэўскага, бараніць “права беларускага народу на разьвіцьцё свае нацыянальнае культуры ”—у сувязі зрусыфікацыйнай палітыкай верныхугэтым дачыненьш савецкіх спадкаемцаўрасейскіх цароў.
Новы “Современнйк" у сваіх апошніх нумарох (а можа і ў папярэдніх) годна працягвае лібэрстьную лінію пушкінскага часапісу. Мы ня ведае.м, колькі ўвагі Беларусі было прысьвечанаўранейшых гадавікох таронтаўскага '‘Современяйка”, ня ведаем, якое становішча займалі ягоныя папярэдніярэдкалегй ў дачыненьні да б&чарускага пытаньня. Але з прыемнасьцяй