• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка лацінскай мовы

    Кароткая граматыка лацінскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 120с.
    Мінск 2008
    16.14 МБ
    A. A. Жлутка
    Кароткая ГРАМАТЫКА
    ЛАЦІНСКАЙ
    мовы
    Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
    Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
    A. А. Жлутка
    Кароткая ГРАМАТЫКА ЛАЦІНСКАЙ мовы
    Мінск «Радыёла-плюс» 2008
    УДК 811.124’36
    ББК 81.2
    Ж76
    Серыя заснавана ў 2008 годзе
    Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў
    Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук
    Лявона Баршчэўскага
    Навуковы кансультант: кандыдат гістарычных навук
    Уладыслаў Завальнюк
    Выдавецтва выказвае глубокую ўдзячнасць за спрыянне і карысныя парады Генрыку Літвіну, Марыі Даманьскай, Свену Нільсану і Алегу Жлутку
    Жлутка, A. А.
    Ж76 Кароткая граматыка лацінскай мовы / A. А. Жлутка. — Мінск : Радыёла-плюс, 2008. — 120 с. — (Серыя “Беларускія ЕўраГраматыкі”).
    ISBN 978-985-448-089-3.
    Лацінская мова, як з гістарычнага, так і з практычнага гледзішча, не чужая беларусу. На працягу стагоддзяў яна была адной з еўрапейскіх моў зносін, адной з літаратурных моў, што ў той ці іншай меры ўжываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    “Кароткая граматыка лацінскай мовы” ўяўляе сабою скарочаную версію грунтоўнай “Лацінскай граматыкі” А. Жлуткі.
    Выданне адрасуецца найперш гісторыкам, медыкам, тэолагам, філолагам, юрыстам, а таксама школьнікам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам, усім, хто цікавіцца лацінскай мовай і хоча авалодаць ёю.
    УДК 811.124’36
    ББК81.2
    ISBN 978-985-448-089-3 © Жлутка A. А„ 2008
    © Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2008
    ФАНЕТЫКА
    У тэкстах, напісаных на лацінскай мове, можна сустрэць 25 літар, якія прынята вымаўляць наступным чынам:
    Літара
    Назва
    Вымаўленне
    A a
    a
    [a]
    В b
    бэ
    [6]
    Сс
    цэ
    М, [ц]
    Dd
    ДЭ
    [д]
    E е
    Э
    [э]
    Ff
    эф
    [ф]
    Gg
    гэ
    [r] (выбухн.)
    Н h
    га
    П
    I i
    i
    Ш
    J j
    ёт
    [й]
    Kk
    ка
    W
    L1
    эль
    [Л’]
    M m
    эм
    М
    N n
    эн
    [н]
    Oo
    0
    [0]
    PP
    пэ
    [пі
    Qq
    ку
    [K]
    Rr
    эр
    [р]
    Ss
    эс
    [C], [3]
    Tt
    тэ
    [т]
    U u
    У
    [у]
    Vv
    вэ
    [B]
    Xx
    ікс
    [кс]
    Yy
    іпсілён
    [й ням.\
    Zz
    дзэта
    [ДЗ]
    Лацінскі алфавіт паходзіць ад грэцкага. Першапачаткова ён налічваў 21 літару. Пазней былі дададзеныя астатнія.
    Літары у i z грэцкага паходжання і сустракаюцца пераважна ў запазычаннях з грэцкай мовы.
    Галосны [у] і зычны [в] перадаваліся адною літараю u, а галосны [i] і зычны [й] —літараю і. Толькі ў XVI стагоддзі для адрознення зычных былі ўведзеныя літары v i j. Але і цяпер у болып аўтарытэтных выданнях ужываецца толькі літара і.
    Літара k сустракаецца толькі ў словах Kalendae — календы, першы дзень месяца, i Kaeso — Кэзо (уласнае імя).
    ГАЛОСНЫЯ VOCALES
    У лацінскай мове ёсць шэсць літар для абазначэння дванаццаці аднагалосных гукаў (монафтонгаў); шасці кароткіх і шасці доўгіх.
    Доўгія галосныя некалі гучалі прыблізна ўдвая даўжэй за кароткія. Працягласць гука (кароткасць ці даўжыня) называецца яго колькасцю. Кароткасць прынята пазначаць знакам (') а даўжыню — знакам (“), якія ставяцца над літарамі. Такім чынам, у лацінскай мове ёсць гэткія аднагалосныя:
    а а, ё ё, i I, б б, й й, ў ў
    Колькасць гука служыла сродкам адрознення словаў. Напрыклад: levis — гладкі, levis — лёгкі', populus — таполя, populus — народ. У сённяшнім вымаўленні кароткія і доўгія галосныя гучаць аднолькава.
    Літара е вымаўляецца як [э]. Гук, які перадаецца літараю у, — сярэдні паміж [у] i [i] і вымаўляецца прыкладна як ням. [й]. Астатнія галосныя вымаўляюцца як адпаведныя беларускія (гл. табліцу).
    Апрача адзіночных ёсць двухгалосныя альбо дыфтонгі, што складаюцца з двух галосных гукаў, якія вымаўляюцца ў адзін склад:
    ай вымаўляецца [аў] — aurum [аўрум] золата;
    ей вымаўляецца [эў] — Europa [эўропа];
    еі вымаўляецца [эй] — deinde [дэйндэ] затым.
    Дыфтонгі ае і ое (з больш старажытных ai і оі) у сённяшнім вымаўленні гучаць як аднагалосныя:
    ае вымаўляецца [э] — Graecia [грэцыа];
    ое вымаўляецца [бел. ё без прыгука й, альбо як ням. 6] — poena [пёна]спагнанне.
    Калі літары, якія звычайна складаюць дыфтонг, неабходна вымаўляць асобна, то над другой літарай ставяцца дзве кропкі (так званая трэма) альбо знак колькасці:
    аёг ці аёг [а-эр] — паветра', poeta ці poeta [по-э-та] — паэт; соёшо ці coemo [ко-э-мо] — скупляю.
    Дыфтонгі заўсёды доўгія.
    ЗЫЧНЫЯ CONSONANTES
    с перад е, і, у, ае, ое чытаецца як [ц]: centum [цэнтум] сто; Cicero [цыцэро] — Цыцэрон', Cyprus [цйпрус] — Kinp-, Caesar [цэзар] — Цэзар\ coepi [цёпі] —я пачаў.
    У астатніх выпадках (гэта значыць перад а, о, й, перад зычнай, а таксама ў канцы слова) с чытаецца як [к]: caput [капут] — галава', consul [консул’] — консул', cuprum [купрум] — медзь', classis [кл’ассіс] —флот, клас; Іас [л’ак] —малако.
    d i t у лацінскай мове ніколі не мяняюць свайго гучання і заўсёды цвёрдыя. У гэтым — адрозненне ад беларускай мовы, дзе д і т, змякчаючыся, пераходзяць у дз і ц. Параўнайце, напрыклад: ідуць — ідзе, хата —у хаце. Таму спалучэнні тыпу di, ti лепш вымаўляць крыху цвярдзей, прыкладна як [ды], [ты].
    g вымаўляецца як [r] у словах “гузік”, “ганак” альбо як расійскае г: gravis [гравіс] — цяжкі, ignis [ігніс] — агонь.
    h гучыць як [г], напрыклад, у слове “годзе”, але слабей: hora [ropa] —гадзіна; hic [гік] —гэты.
    і вымаўляецца як [й] на пачатку слова ці корня слова перад галосным альбо ў сярэдзіне слова паміж дзвюма галоснымі: iustus [йустус] — справядлівы', in-iustus [ін-йустус] — несправядлівы’, maior [майор] — большы. У астатніх выпадках і гучыць як [і]: ignis [ігніс].
    1	гучыць змякчана, як у нямецкай ці французскай мовах: laus [л’аўс] — хвала, valles [вал’л’эс] — даліна, lux [л’укс] — святло.
    s паміж галоснымі вымаўляецца як [з]: casa [каза] —хата, miser [мізэр] — гаротны. У астатніх выпадках s гучыць як [с]: sumus [сумус] —мы ёсць, stare [старэ] — стаяць, vesper [вэспэр] — вечар.
    Літара q ніколі не сустракаецца адна, а заўсёды — у спалучэнні з наступнай u. Спалучэнне qu, якое заўжды стаіць перад галосным, чытаецца як [кў]: quis [кўіс] — хто, aqua [акўа] — вада.
    Спалучэнне ngu перад галоснымі чытаецца як [нгў]: lingua [лінгўа] — язык, мова, sanguis [сангўіс] — кроў. У астатніх выпадках ngu гучыць як [нгу]: angulus [ангул’ус] — кут.
    Спалучэнне su вымаўляецца як [сў] толькі ў словах suavis [сўавіс] — прыемны, suesco [сўэско] — прывыкаю, suadeo [сўадэо] — раю і вытворных ад іх. У астатніх выпадках яно чытаецца як [су]: suus [cyyc] — свой.
    Спалучэнне ti перад галоснымі чытаецца як [цы]: ratio [рацыо] — развага, розум; initium [ініцыум] — пачатак. Але ў трох выпадках гэтае спалучэнне вымаўляецца як [ты]:
    1)	пасля s, t, х: bestia [бэстыа] — звер, Attius [аттыус] — Атый (уласнае імя), mixtio [мікстыо] — змешванне',
    2)	пры доўгім I: totius [тотыус] — цэлага',
    3)	у словах грэцкага паходжання: Boeotia [бёотыа] — Бэотыя (мясцовасць у Грэцыі).
    У запазычаннях з грэцкае мовы сустракаюцца наступныя спалучэнні зычных з h:
    — rh чытаецца як простае [р]: rhetor [рэтор] — рэтар, прамоўцсг,
    — th чытаецца як простае [т]: theatrum [тэатрум] — тэатр',
    — ch чытаеца як [х]: chorus [xopyc] — хор;
    — ph чытаецца як [ф]: philosophus [філ’озофус] — філосаф-, — sch чытаецца як [сх]: schola [схол’а] — школа.
    Паводле спосабу вымаўлення зычныя падзяляюцца на некалькі групаў. Напрыклад, сем зычных — b, р, d, t, g, с (k), q называюцца нямымі (mutae), паколькі яны не могуць гучаць без галоснага. Зычныя 1, г адносяць да групы плынных (liquidae). Неабходна звярнуць увагу
    на спалучэнні нямой літары з плыннаю — muta cum liquida, якія маюць значэнне для правільнага падзелу слова на склады і пастаноўкі націску. Магчымыя спалучэнні muta cum liquida гэткія:
    bl, br; pl, pr; dl, dr; tl, tr; gl, gr; cl, cr.
    СКЛАДАПАДЗЕЛ
    У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных (ці дыфтонгаў). Складападзел праходзіць:
    1)	між дзвюма галоснымі, якія не ўтвараюць дыфтонга:
    me-us, o-ti-um, a-er, ra-ti-o;
    2)	перад адзіночным зычным (у тым ліку перад qu):
    au-rum, a-qua, co-moe-di-a;
    3)	перад спалучэннем muta cum liquida i перад апошнім зычным у іншых спалучэннях зычных:
    pa-tri-a, dis-ci-pli-na, a-gri-co-la, in-ter-val-lum, punc-tum;
    У пазіцыі паміж галоснымі i пры вымаўленні падвойвалася, дзелячыся паміж складамі: реі-ior [пэй-йор];
    4)	прыстаўка вылучаецца ў асобны склад: de-scen-do, ab-es-se.
    Склад называецца адкрытым, калі апошні гук у ім — галосны, і закрытым, калі апошні гук — зычны.
    Склады ў лацінскай мове прынята лічыць з канца: 3	2	1
    for tu na
    Колькасць складу
    Усе закрытыя склады — доўгія (незалежна ад таго, якая ў іх галосная — доўгая ці кароткая).
    Адкрыты склад з дыфтонгам — доўгі:
    a-moe-nus
    Адкрыты склад — кароткі, калі ягоная галосная стаіць перад галоснай наступнага складу:
    La-ti-um, pa-tri-a.
    Адкрыты склад, галосная (манафтонг) якога стаіць перад зычнай наступнага складу, можа быць доўгім ці кароткім:
    o-ra-tor, mu-si-ca.
    У гэтым выпадку для вызначэння яго колькасці неабходна звяртацца да слоўніка.
    Націск
    У лацінскай мове націск можа ставіцца толькі на другім ці трэцім складзе ад канца слова. Таму ў двухскладовых словах ён ставіцца на пачатковым складзе:
    ro-sa, ly-ra, au-rum, fac-tum.
    Націск у шматскладовых словах залежыць ад колькасці другога складу ад канца (правіла другога складу). Калі другі ад канца склад доўгі, націск — на ім. Калі гэты склад кароткі, націск — на трэцім ад канца складзе:
    de-cre-tum, pro-gres-sus, in-dus-tri-a, lit-te-ra.
    Але: Словы, да якіх далучаюцца энклітычныя (безнаціскныя) часціцы -que, -ve, -n(e), -с(е), -met, -pte, -cum ды інш., заўсёды маюць націск на апошнім сваім складзе, непасрэдна перад энклітыкаю: rosa — ружа, rosaque — і ружа', ego — я, egomet — менавіта я; vobis — вамі, vobiscum — з вамі; vides — бачыш, videsne — ці бачыш?; dixi — я сказаў, dixin — ці я сказаў; illic (< illice) — там, illuc — туды, iliac — тудою, istic — там (ля цябе), istuc — туды (да цябе), istac — тудою (дзе ты), illinc — адтуль, istinc — адтуль (ад цябе), adhuc — дагэтуль.
    Націск на канцавым складзе маюць:
    — другая асоба загаднага ладу дзеясловаў, вытворных ад dico, duco, facio: addic —прызнач, reduc — адвядзі, olfac — панюхай (ад addice, reduce, olface);
    — некаторыя формы складанага дзеяслова calefacio (ад дзеяслова facio) — ацяпляю'. calefac, calefis ды інш.;
    — некаторыя сцягнутыя формы тыпу: nostras (ад nostra[ti]s) — з нашых краёў, тутэйшы; cuias — чый, з якіх краёў ды інш.