Кароткая граматыка лацінскай мовы

Кароткая граматыка лацінскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 120с.
Мінск 2008
16.14 МБ
Пяць прыметнікаў ІІІ-га скланення на -ilis утвараюць superlativus дадаваннем да асновы суфікса -limі канчаткаў I — II скланенняў -us, -a, -urn.
Positivus
Superlativus
facilis — лёгкі
facil-lim-us, a, um — найлягчэйшы, -я, -e
difficilis — цяжкі
difficil-lim-us, a, um — найцяжэйшы, -я, -e
similis — падобны
simil-lim-us, a, um — найпадобнейшы, -я, -e
dissimilis — непадобны
difficil-lim-us, a, um — найнепадобнейшы,
-я, -e
humilis — нізкі
humil-lim-us, a, um — найніжэйшы, -я, -e
Ад складаных прыметнікаў, якія заканчваюцца на -dicus, -ficus, -volus, comparativus будзе заканчвацца на -entior, -entius, a superlativus — на -entissimus, -a, -um:
Positivus
Comparativus
Superlativus
maledicus, a, um — ліхаслоўны
maledicentior, maledicentius
maledicentissimus, a, um
magnificus, a, um — велічны
magnificentior, magnificentius
maginificentissimus, a, um
benevolus, a, um — добразычлівы
benevolentior, benevolentius
benevolentissimus, a, um
Прыметнікі I — II скланенняў на -eus, -ius, -uus утвараюць ступені параўнання апісальна з прыслоўямі magis — больш i maxime — найбольш. Напрыклад:
idoneus — прыдатны, magis idoneus — больш прыдатны, maxime idoneus — найбольш прыдатны.
Positivus
Comparativus
Superlativus
idoneus, a, um — прыдатны
magis idoneus, a, um
maxime idoneus, a, um
dubius, a, um — сумнеўны
magis dubius, a, um
maxime dubius, a, um
arduus, a, um —стромкі
magis arduus, a, um
maxime arduus, a, um
Некалькі прыметнікаў утвараюць ступені параўнання ад розных асноваў, якія нібы дапаўняюць адна адну (гэтак званыя суплетыўныя формы). Параўнайце беларускае: добры, лепшы, найлепшы:
Positivus
Comparativus
Superlativus
bonus — добры
melior, melius —
лепшы
optimus, a, um — найлепшы
malus — кепскі, дрэнны
peior, peius — горшы
pessimus, a, um — найгоршы
magnus — вялікі
maior, maius — большы
maximus, a, um — найболыйы
parvus — малы
minor, minus — меншы
minimus, a, um — найменшы
multi — многія
plures, plura — шматлікія
plurimi, ae, a — самыя шматлікія
multum — многа, шмат
plus — больш
plurimum — найболый
У некаторых выпадках comparativus i superlativus утвараюцца не ад асновы звычайнай ступені прыметніка, а ад асновы прыназоўнікаў.
(Хоць іншым разам ад гэтых жа прыназоўнікаў могуць утварацца таксама з дапамогаю суфіксаў і прыметнікі ў звычайнай ступені.) Часам у якасці звычайнай ступені могуць ужывацца нескланяльныя прыметнікі (nequam, frugi) альбо імёны, якія могуць выступаць як прыметнікі і як назоўнікі (iuvenis i senex).

Comparativus
Superlativus
extra — звонку | externus — вонкавы
exterior, exterius — вонкавы
extremus, a, um — найдалейшы
intra —унутры | internus — унутраны
interior, interius — глыбеіішы
intimus, a, um — найглыбейшы
Infra —унізе | infernus — ніжні
inferior, inferius — ніжэйшы
infimus, a, um | imus, a, um — найніжэйшы
supra —уверсе | superus — верхні
superior, superius — вышэйшы
supremus, a, um | summus, a, um — найвышэйшы
prope — блізка | propinquus — блізкі
propior, propius — бліжэйшы
proximus, a, um — найбліжэйшы
post — пасля 1 posterus — наступны
posterior, posterius
— пазнейшы
postremus, a, um — апошні
prae — перад
prior, prius — першы з двух
primus, a, um — першы 3 многіх
citra — з гэтага боку
citerior, citerius — гэтабочны, бліжэйшы

ultra — з таго боку
ulterior, ulterius — тагабочны, далейшы
ultimus, a, um — найдалейшы, апошні
de — з
deterior, deterius — горшы
deterrimus, a, um — найгоршы
potis (арх.) — які можа
potior, potius — лепшы, пераважны; potius лепш
potissimus, a, um — найлепшы, potissimum — найлепш
iuvenis — малады, юначы
iunior, iunius — маладзейшы

senex — стары
senior, senius — старэйшы

nequam (нескл.) — няздатны, нягодны
nequior, nequius — няздатнейшы, нягоднейшы
nequissimus, a, um — найнягоднейшы
frugi (нескл.) — карысны, прыстойны
frugalior, frugalius — карыснейшы, прыстойнейшы
frugalissimus, a, um — найкарыснейшы
Заўвага: ёсць некалькі прыметнікаў, утвораных ад прыназоўнікаў, якія ператварыліся ў назоўнікі:
l Infert, orum — ніжнія, падземныя (жыхары, багі); superi, orum — вышнія, нябесныя (жыхары, багі); posteri, orum — нашчадкі;
exteri, orum — замежнікі.
ПРЫСЛОЎЕ ADVERBIUM
Прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў
Прыслоўі ад прыметнікаў I — II скланенняў утвараюцца дадаваннем да асновы прыметніка канчатку -ё, ад прыметнікаў III скланення дадаваннем канчатку -iter, а ад прыметнікаў аднаго канчатку на -ns заменай -ns на -nter.
Вышэйшая ступень роўная форме ніякага роду вышэйшай ступені прыметнікаў.
Найвышэйшая ступень утвараецца ад асновы найвышэйшай ступені прыметнікаў дадаваннем канчатку -ё:
Positivus
Comparativus
Superlativus
clar-e
clar-ius
clarissim-e
liber-e
liber-ius
liberrim-e
pulchr-e
pulchr-ius
pulcherrim-e
celer-iter
celer-ius
celerrim-e
salubr-iter
salubr-ius
saluberrim-e
lev-iter
lev-ius
lev-isslm-e
felic-iter
felic-ius
felic-issim-e
pruden-ter
prudent-ius
prudentissim-e
vehemen-ter
vehement-ius
vehementissim-e
Заўвагі: ад прыметніка bonus — добры прыслоўе будзе bene, ад прыметніка malus — male.
Ц	Ад прыметнікаў III скланення audax — смелы, зухвалы;
sollers — умелы прыслоўі будуць адпаведна audacter, e	sollerter.
Ад займеннага прыметніка alius — іншы прыслоўе будзе aliter —інакш.
Ад прыметнікаў I — II скланенняў firmus — моцны, largus — шчодры, humanus — чалавечы прыслоўі будуць firme альбо firmiter, large альбо largiter, humane альбо humaniter.
Няправільныя формы ступеняў параўнання:
Positivus
Comparativus
Superlativus
magnopere | valde — вельмі
magis — больш
maxime — найбольш
multum — шмат
plus — больш
plurimum — найболый
non multum —
няшмат
minus — менш
minime — найменш
prope — блізка
propius — бліжэй
proxime — найбліжэй
mature — рана
maturius —раней
maturrime |
maturissime — найраней
saepe — часта
saepius — часцей
saepissime — найчасцей
diu — доўга
diutius — даўжэй
diutissime — найдаўжэй
nuper — нядаўна

nuperrime — зусім нядаўна
Ад некаторых прыметнікаў прыслоўямі могуць зрабіцца застылыя формы склонаў. Найчасцей гэта асс. і аЫ., напрыклад:
Acusativus
ceteram — зрэшты demum — толькі
multum — шмат
nimium — зашмат, празмерна
parti m — часткова
paulum — няшмат, крыху
plerumque — з большага
plurimum — наіібольш
postremum —урэшце
potissimum — лепш за ўсё
primum — спярша
quantum — колькі statim — адразу ж tantum — столькі, толькі facile — лёгка
impune — беспакарана
Ablativus
cito — хутка continuo — адразу crebro — часта falso — памылкова forte — выпадкам merito — слушна; заслужана modo — толькі necessario — змушана perpetuo — заўсёды, вечна postremo — нарэшце primo —упершыню raro — рэдка
sero — позна
sponte — па сваёй волі subito —раптоўна, адразу ж tuto — бяспечна ultro — да таго ж
Прыслоўямі могуць рабіцца таксама формы іншых склонаў (назоўнага, колішняга меснага) і словазлучэнні, напрыклад прыназоўнікавыя, займеннікавыя ці дзеяслоўныя, а таксама суфіксальныя ўтварэнні. Напрыклад:
intus —унутры frustra — дарэмна rursus — зноў satis — досыць, дастаткова sic — так
hen — учора
vesperi — увечары
noctu — уначы
adhuc — дагэтуль admodum — вельмі antea — да таго, раней imprimis — перш заўсё
obviam — насустрач
postea — пасля таго, потым
praeterea — апрача таго
scilicet — менавіта
videlicet — вядома, відавочна
semper — заўсёды
antiquitus — даўней
funditus — грунтоўна, дазвання, ушчэнт
ЗАЙМЕННІК PRONOMEN
Асабовыя займеннікі Pronomina personalia

Persona prima
Persona
secunda

Sing.
Nom.
ego
Я
tu
ты
Gen.
mei
мяне
tui
цябе
Dat.
mihi
мне
tibi
табе
Acc.
me
мяне
te
цябе
Abi.
me
мною
te
табою

mecum
са мною
tecum
з табою

Plur.
Nom.
nos
мы
vos
вы
Gen.
nostri
нас
vestri
вас

nostrum
з нас
vestrum
з вас
Dat.
nobis
нам
vobis
вам
Acc.
nos
нас
vos
вас
Abi.
nobis
намі
vobis
вамі

nobiscum
з намі
vobiscum
з вамі
Заўвагі: Gen. plur. мае дзве формы: nostri, vestri i nostrum, vestrum. Першая форма выражае звычайна аб’ект нейкага ўздзеяння ці пачуцця, выказанага назоўнікам, які адносіцца да яе (гэтак званы genetivus obiectlvus):
• memoria nostri — памяць npa нас;
amor vestri — любоў да вас.
Другая форма абазначае цэлае, з якога бярэцца частка (гэтак званы частковы родны склон genetivus partitivus): nemo nostrum — ніхто з нас;
quis vestrum? — хто з вас?
Прыназоўнік cum (abi.) з асабовымі і зваротным займеннікамі ставіцца пасля іх і пішацца разам: mecum, vobiscum, secum
* У якасці асабовага займенніка трэцяй асобы ўжываюцца ўказальныя, перад усім is (гл. ніжэй).
Назоўны склон асабовых займеннікаў ставіцца звычайна толькі тады, калі на яго падае лагічны націск. Напрыклад:
Ego laboro, tu dormis. — Я працую, a ты спіш.
Зваротны займеннік Pronomen reflexivum
Як і ў беларускай мове, адны і тыя ж формы зваротнага займенніка ўжываюцца як для множнага, так і для адзіночнага ліку.
Persona tertia sing, et plur.
Nom.
—
Gen.
Dat.
Acc. Abi.
suT — сябе sib! — сабе se — сябе se — сабою secum — 3 сабою
У лацінскай мове зваротны займеннік ужываецца толькі для трэцяй асобы. Для першай і другой асобы ў значэнні зваротнага ўжываюцца асабовыя займеннікі.
Параўнайце:
Я хвалю сябе. па-лацінску будзе: Laudo me.
Ты хваліш сябе.	—	Laudas te.
Ён хваліць сябе.	—	Laudat se.
Мы хвалім сябе.	—	Laudamus nos.
Вы хваліце сябе.	—	Laudatis vos.
Яны хваляць сябе. — Laudant se.
Для ўзмацнення і большай экспрэсіўнасці да асабовых і зваротных займеннікаў часам дадаецца суфікс -met альбо адбываецца падваенне асновы:
egomet, mihimet, vosmet, semet;
tute, tete, sese.
Прыналежныя займеннікі Pronomina possessiva
Прыналежныя займеннікі ўтвараюцца ад асабовых і зваротнага займеннікаў:
meus, a, urn —mow, tuus, a, um — meow, noster, tra, trum — наш', vester, tra, trum — eaiw, suus, a, um — сеой (адз. i мн. лік).
Скланяюцца яны, як і прыметнікі I — II скланення, і маюць тыя самыя канчаткі.
У значэнні прыналежнага займенніка трэцяй асобы выкарыстоўваецца родны склон указальных займеннікаў, найчасцей займенніка is: eius —яго', eorum, earum, eorum — ix.