Кароткая граматыка лацінскай мовы

Кароткая граматыка лацінскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 120с.
Мінск 2008
16.14 МБ
Але: duo milia ducenti viginti milites — без злучніка, бо да сотняў і тысячаў дададзеныя яшчэ дзесяткі.
Парадкавыя лічэбнікі Numeralia ordinalia
Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі I II скланенняў. У адрозненне ад беларускай мовы, у лацінскай усе часткі ліку году, дня і часу заўсёды перадаюцца парадкавымі лічэбнікамі:
anno millesimo nongentesimo quinquagesimo quarto —y тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят чацвёртым годзе; dies vicesima quarta — дваццаць чацвёрты дзень', hora vicesima tertia — двацііаць трэцяя гадзіна.
Primus абазначае першы з многіх, калі ж трэба сказаць першы з двух, ужываецца prior. Гэтак жа secundus абазначае другі з многіх, a alter другі з двух.
У парадкавых ліках 21-ы, 31-ы, 41-ы і г.д. замест primus можа ўжывацца колькасны лічэбнік unus, асабліва калі ён ставіцца перад большым лікам (у парадку ад меншага да большага): unus et tricesimus, але tricesimus primus — трыццаць першы. У ліках 22-і, 32-і, 42-і і г.д. замест secundus пераважна ўжываецца alter: alter et quadragesimus ці quadragesimus alter — сорак другі.
Парадак, у якім ставяцца часткі парадкавых лічэбнікаў, гэткі ж, як і ў колькасных. Толькі ў ліках ад 13-га да 17-га лічба, якая абазначае адзінкі, звычайна ставіцца перад дзесяткам і без злучніка: tertius decimus — трынаццаты, quintus decimus — пятнаццаты (але septimus et vicesimus ці vicesimus septimus — дваццаць сёмы).
Падзяляльныя лічэбнікі Numeralia distributiva
Падзяляльныя лічэбнікі скланяюцца паводле I—II скланенняў, але амаль заўсёды маюць родны склон на -um замест -orum (binum, trinum і г.д.), з выняткам толькі аднаго лічэбніка, які не заканчваецца на -ni, а менавіта singidi, ад якога gen. заўсёды будзе singuldrum.
Падзяляльныя займеннікі ўжываюцца:
1)	пры адказе на пытанне: па колькі (на кожнага, за раз)?:
Manus digitos habent quinos. — Рукі маюць па пяць пальцаў (на кожнай).
Terni milites pontem transibant. — Жаўнеры пераходзілі мост па трое (за раз).
2)	пры множанні, у якасці другога множніка. Пры гэтым першы множнік будзе перадавацца лічэбным прыслоўем:
ter quaterna sunt duodecim — тры (памножыць) на чатыры будзе дванаццаць.
3)	замест колькасных лічэбнікаў пры зборных назоўніках pluralia tantum (nuptiae, scalae, castra ды інш.). Напрыклад: binae nuptiae — два вяселлі, trinae bigae — тры запрэжкі ды інш. Лічэбнік singfili можа замяняцца пры гэтым на uni, a terni на trini са зменаю значэння. Так, singulae nuptiae будзе азначаць па адным вяселлі / адно вясел-
ле на кожнага ці па адным вяселлі /адно вяселле зараз, a unae nuptiae толькі адно вяселле. Гэтак жа ternae litterae — па тры лісты (на кожнага, за раз), trinae litterae — тры лісты.
Лічэбныя прыслоўі Adverbia numeralia
Лічэбныя прыслоўі да пяці маюць адмысловыя формы, а пачынаючы з пяці ўтвараюцца з дапамогаю суфікса -ies. Адказваюць на пытанне quotiens? колькі разоў? Напрыклад:
bis in anno — двойчы / два разы ў год, quinquies in die — пяць разоў на дзень.
Ужываюцца яны пры множанні ў якасці першага множніка таксама і ў ліках, якія абазначаюць мільёны і якія выражаюцца праз множанне дзесяткаў на 100.000 — 1.000.000, 2.000.000, 4.000.000 і г.д. Напрыклад:
quinquies sena sunt triginta — пяць (памножыць) на шэсць будзе трыццаць',
decies centena milia (літаральна: дзесяць на сто тысяч) — адзін мільён, vicies centena milia — два мільёны і г.д.
Лічэбныя прыслоўі, якія адказваюць на пытанне каторы раз?'.
primum — першы раз; iterum — другі раз, зноў; tertium — трэці раз; quartum — чацвёрты раз.
Прыслоўе primo абазначае спярша, спачатку.
Словаўтварэнне лічэбнікаў
Калі ведаць лікі да 10, то вытворныя ад іх лікі, якія абазначаюць дзесяткі і сотні, можна лёгка пазнаць па адмысловых заканчэннях:

Колькасныя
Парадкавыя
Лічэбныя прыслоўі
Дзесяткі
-ginta ці
-ginti
-gesimus, a, urn ці
-cesimus, a, urn
-gies ці
-cies
Сотні
-centi, ае, а ці
-genti, ае, a
-centesimus, a, um ці
-gentesimus, a, um
-centies ці
-genties
Падзяляльныя лічэбнікі і для дзесяткаў і для сотняў маюць толькі два заканчэнні ў залежнасці ад папярэдняга гука асновы: -geni і -сёпі.
Арыфметычныя дзеянні
Чатыры арыфметычныя дзеянні называюцца і перадаюцца словамі гэтак:
— additio складанне (a + b = с):
octo et quattuor sunt duodecim — восем i чатыры будзе пяць.
— subractio адыманне (a b = c):
de septem quinque sunt duo — ад сямі (адняць) пяць будзе два.
— multiplicatio множанне (a х b = c):
bis quaterna sunt octo — два (памножыць) на чатыры будзе восем (літаральна двойчы па чатыры ёсць восем).
— divisio дзяленне (a : b = c):
quindecim in tria divisa sunt quinque — пятнаццаць падзяліць на тры будзе пяць.
Дробы Fractiones
Дробы перадаюцца словамі гэтак:
— лічнік перадаецца колькасным лічэбнікам, а назоўнік парадкавым, да якога дадаецца слова pars ці partes (частка, часткіу.
3/5 tres quintae partes — тры пятых;
— калі лічнік 1, ён не называецца:
1/4 quarta pars — адна чацвёртая;
— назоўнік не называецца, калі ён большы за лічнік на 1:
4/5 quattuor partes — чатыры пятых;
— 1/2 называецца dimidia pars ці dimidium, альбо (асабліва тады, калі паядноўваецца з цэлымі лікамі) semis (gen. semissis). Напрыклад: tres unciae et semis — тры з паловай унцыі.
ДЗЕЯСЛОЎ VERBUM
Пры змяненні дзеясловаў, як і ў беларускай мове, адрозніваюцца:
— тры асобы personae:
•	першая — асоба, якая мовіць (я, мы) persona prima (1.);
•	другая — асоба, да якой звяртаюцца (ты, вы) persona secunda (2.);
•	трэцяя асоба пра якую гавораць (ён, яны) persona tertia (3.).
— два лікі numeri:
•	адзіночны singularis (sing.);
•	множны pluralis (plur.);
— шэсць часоў tempora:
•	цяперашні прэзэнс praesens (praes.);
•	прошлы няскончаны імпэрфэкт imperfectum (irnpf);
•	будучы першы, ці просты футурум I futurum primum seu simplex (fut. I);
•	прошлы скончаны пэрфэкт perfectum (perf.);
•	запрошлы плюсквампэрфэкт plusquamperfectum (pperf);
•	будучы другі, ці завершаны футурум II futurum secundum seu exactum (fut. II);
— тры лады modi:
•	абвесны indicativus (ind.);
9	умоўны coniunctivus (coni.);
•	загадны imperativus (imper.);
— два станы genera:
•	незалежны activum (act.);
•	залежны passivum (pass.).
Апрача асабовых (спрагальных) формаў дзеяслова (verbum finitum), гэта значыць формаў, што вызначаюцца асабовымі канчаткамі, існуюць неасабовыя (неспрагальныя) формы (verbum infinitum), якія не змяшчаюць указання на асобу і якія таксама называюцца аддзеяслоўнымі імёнамі nomina verbalia. Іх можна падзяліць на дзве групы:
а)	аддзеяслоўныя назоўнікі: infinitivus (inf.) неазначальная форма дзеяслова альбо інфінітыў; gerundium герундый аддзеяслоўны назоўнік, які абазначае дзеянне як працэс; supinum (sup.) супін аддзеяслоўны назоўнік, які абазначае мэту дзеяння.
б)	аддзеяслоўныя прыметнікі: participium (part.) дзеепрыметнік; gerundivum герундыў аддзеяслоўны прыметнік са значэннем павіннасці.
Асновы і асноўныя формы дзеяслова
Усе формы дзеяслова ў лацінскай мове ўтвараюцца ад трох асноваў.
Гэтыя асновы вызначаюцца па чатырох асноўных формах дзеяслова:
laudo
laudavi
laudatum
laudare
(я) хвалю
(я) пахваліў
каб хваліць
хваліць
moneo
monui
monitum
monere
lego
legi
lectum
legere
capio
cepi
captum
capere
audio
audivi
auditum
audire
У такім парадку ўсе дзеясловы звычайна падаюцца ў слоўніках. Калі ў трох апошніх асноўных формах корань застаецца нязменны, то запісваецца толькі зменная частка асновы (канчатак з папярэднімі зменнымі гукамі асновы). Напрыклад:
laudo, avi, atum, are; moneo, uT, itum, ere; capio, cepi, captum, ere ды інш.
1.	laudo (я) хвалю першая асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу незалежнага стану;
2.	laudavi (я) пахваліў першая асоба адзіночнага ліку прошлага скончанага часу незалежнага стану;
3.	laudatum каб хваліць супін;
4.	laudare хваліць неазначальная форма абвеснага ладу незалежнага стану, інфінітыў.
Паводле першай і чацьвёртай формы (інфінітыва) вызначаецца аснова цяперашняга часу прэзэнса. Гэта робіцца такім чынам:
а)	калі перад канчаткам інфінітыва -ге стаіць доўгі галосны, для атрымання асновы неабходна адкінуць канчатак -ге;
б)	калі ж перад -ге стаіць кароткі галосны, аснова вылучаецца з першай формы праз адкіданне канцавога -о.
Вось жа, у прыведзеных вышэй дзеясловах асновы цяперашняга часу будуць такія (падкрэслена):
laudo
lauda-re аснова:
lauda-
moneo
mone-re
mone-
leg-o
legere
leg-
capi-o
capere
capi-
audio
audT-re
audi-
Ад асновы прэзэнса ўтвараюцца часавыя формы сістэмы інфэкта (няскончаныя ў часе): прэзэнс, імпэрфэкт, футурум I, а таксама аддзеяслоўныя імёны: дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану participium praesentis activi (part, praes, act.), герундый i герундыў.
3	другой формы laudavi атрымліваецца аснова пэрфэкта праз адкіданне канчатка -I: laudav-. Ад дадзенай асновы ўтвараюцца ўсе часавыя формы сістэмы пэрфэкта (скончаныя ў часе) незалежнага стану: пэрфэкт, плюсквампэрфэкт, футурум II.
3	трэцяй формы laudatum выводзіцца аснова супіна праз адкіданне канчатка -um: laudat-. Ад яе ўтвараецца дзеепрыметнік прошлага скончанага часу залежнага стану participium perfecti passivi (part. perf. pass.), які служыць для ўтварэння складаных формаў сістэмы пэрфэкта залежнага стану, а таксама дзеепрыметнік будучага часу незалежнага стану participium futuri activi (part. fut. act.).
Спражэнні дзеяслова Coniugationes verbi
Спражэнне дзеяслова вызначаецца па аснове цяперашняга часу.
Дзеясловы I спражэння маюць аснову на -a: lauda-.
Дзеясловы II спражэння на -ё: топё-.
Дзеясловы Ша спражэння на любую зычную, а таксама на -u (паходзіць з v): leg-, statu-.
Дзеясловы ІІІЬ спражэння на кароткую галосную -I: сарі-.
Дзеясловы IV спражэння на доўгую галосную -I: audi-.
Дзеясловы ўсіх чатырох спражэнняў лепш адразу запамінаць у асноўных формах, бо гэта неабходна для ідэнтыфікацыі і ўтварэння ўсіх іншых дзеяслоўных формаў. Аблегчыць запамінанне дапамагае веданне прынцыпаў утварэння другой і трэцяй формы пэрфэкта і супіна, дакладней іх асноваў, якія часам вельмі значна адрозніваюцца ад асновы прэзэнса.
Утварэнне асноўных формаў і асноваў пэрфэкта і супіна