Кароткая граматыка лацінскай мовы

Кароткая граматыка лацінскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 120с.
Мінск 2008
16.14 МБ
МАРФАЛОГІЯ
У лацінскай мове вылучаюць дзесяць часцінаў мовы:
1.	Дзеяслоў Verbum
Імёны Nomina:
2.	Назоўнік (Nomen) substantivum
3.	Прыметнік (Nomen) adiectlvum
4.	Лічэбнік (Nomen) numerale
5.	Займеннік Pronomen
6.	Прыслоўе Adverbium
7.	Прыназоўнік Praepositio
8.	Злучнік Coniunctio
9.	Выклічнік Interiectio
10.	Часціца Particiila.
НАЗОЎНІК SUBSTANTTVUM
Як i беларускі, лацінскі назоўнік мае:
Тры роды: мужчынскі genus masculinum (скарочана абазначаецца як пг), жаночы genus femininum (/) і ніякі род genus neutrum («). Род вызначаецца альбо паводле значэння, альбо паводле канчатка назоўнага склону адзіночнага ліку.
Паводле значэння:
1)	назвы жывых істотаў мужчынскага полу будуць належаць да мужчынскага роду, а назвы істотаў жаночага полу — да жаночага роду;
2)	назвы дрэваў, краінаў, гарадоў і астравоў з канчаткам -us жаночага роду: pinus — хвоя, populus — таполя, quercus — дуб, Aegyptus — Егіпет, Korinthus — г. Карынт, Rhodus — в. Родас. Род назваў краінаў і гарадоў, якія не заканчваюццца на -us, вызначаецца паводле канчатка;
3)	назвы рэк — мужчынскага роду.
Якім чынам вызначаецца род паводле канчатка, будзе патлумачана пры кожным скланенні асобна.
Два лікі: адзіночны (адз. л.) numerus singularis (sing.) і множны лік (мн. л.) numerus pluralis (plur.).
Шэсць склонаў:
Nominativus (Norn.) — назоўны склон. Гэта склон дзейніка і іменнай часткі іменнага выказніка. Адказвае на пытанні: Хто? — Quis? Што? — Quid?
Genetivus (Gen.) — родны. Склон недапасаванага азначэння. Адказвае на пытанні: Каго? Чаго? — Cuius?
Dativus (Dat.) — давальны. Склон непрамога дапаўнення. Адказвае на пытанні: Каму? Чаму? — Cui?
Accusativus (Асс.) — вінавальны. Склон прамога дапаўнення. Адказвае на пытанні: Каго? — Quem? Што? — Quod?
Ablativus (Abi.) — адкладны. У ім зліліся тры старажытныя склоны: уласна адкладны, інструментальны і месны. Гэта склон прылады і спосабу дзеяння, аддзялення, часу ды інш. Адказвае на пытанні: Кім? Чым? — Quo?; Ад каго? Ад чаго? —A quo?; У кім? У чым? — In quo?
Vocativus (Voc.) — клічны. Склон выгуку, зваротка. Часам стаіць з выклічнікам О!
Назоўны склон называецца прамым, астатнія — ускоснымі.
У лацінскай мове ёсць пяць скланенняў, якія адрозніваюцца канцавым гукам асновы і канчаткамі. Скланенне вызначаецца па канчатку роднага склону адзіночнага ліку, які заўсёды падаецца ў слоўніках. Аснова таксама выводзіцца з формы роднага склону адзіночнага ліку, шляхам адкідання канчатку:
Iскланенне
— Declinatio prima:
-ae
terra, terr-ae
IIскланенне
— Declinatio secunda:
-i
mundus, mund-i
III скланенне
— Declinatio tertia:
-is
homo, homin-is
IV скланенне
— Declinatio quarta:
-us
spiritus, spirit-us
V скланенне
— Declinatio quinta:
-ei
fides, fid-ei
Слоўнікавая форма назоўніка, як і ў беларускай мове, складаецца з формы назоўнага склону адзіночнага ліку, канчатку роднага склону і паказніка роду. Напрыклад:
stella, ае/ — зорка, -і ж.
Вельмі часта ў трэцім скланенні, а часам і ў другім, ва ўскосных склонах мяняецца аснова. Тады ў слоўнікавай форме перад канчаткам роднага склона адзіночнага ліку дадаецца яшчэ частка змененай асновы (звычайна дзве літары). Аднаскладовыя словы ў родным склоне могуць падавацца цалкам. Напрыклад:
homo, inis т
salus, utis/
genus, gris n
liber, bri m mos, moris m os, ossis n
Першае скланенне
Declinatio prima (-а-скланенне)
Да першага скланення належаць назоўнікі жаночага і некаторыя мужчынскага роду, якія ў gen. sing, (родным склоне адзіночнага ліку) маюць канчатак -ае. У nom. sing, (назоўным склоне адзіночнага ліку)
яны заканчваюцца на -а.

Sing.
Plur.
Nom.
ros-a
ружа
ros-ae
ружы
Gen.
ros-ae
ружы
ros-arum
ружаў
Dat.
ros-ae
ружы
ros-Ts
ружам
Ace.
ros-am
ружу
ros-as
ружы
Abi.
ros-a
ад ружы, (з) ружаю
ros-Ts
ад ружаў, (з) ружамі
Voc.
(0) ros-a
(0,) ружа!
(0) ros-ae
(О,) ружы!
Большасць назоўнікаў першага скланення — жаночага роду, і толькі некаторыя, што абазначаюць істотаў мужчынскага полу, — мужчынскага роду: poeta — паэт, agricola — земляроб, poeta clarus — славуты паэт, agricola laboriosus — працавіты земляроб.
У nom. i voc. канчатак -а кароткі, а ў аЫ. — доўгі -а.
Канчатак -ае аднолькавы для gen., dat. sing, і для nom., voc. plur.
Канчатак -Is аднолькавы ў dat. i abi. plur.
Назоўнік familia — сям ’я апрача звычайнага канчатку -ае можа мець таксама архаічны канчатак -as, калі гэтае слова стаіць у спалучэннях з pater — бацька, mater — маці, filius — сын, filia -— дачка:
pater familias — бацька сям ’і, mater familias —маці сям ’і.
Часам dat. i abi. plur. з архаічным канчаткам -abus маюць назоўнікі тыпу dea — багіня, filia, liberta — вольнаадпушчаніца, equa — кабыла, каб адрозніць іх ад аднакарэнных назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення, напрыклад: deis — багам i deabus — багіням, filiis — сынамі i filiabus — дочкамі.
Другое скланенне
Declinatio secunda (-б-скланенне)
Да другога скланення належаць назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія ў gen. sing, ліку маюць канчатак -I. У nom. sing, назоўнікі мужчынскага заканчваюцца на -fls, -er (адно слова на -ir: vir — муж), а назоўнікі ніякага роду — на -йт.

dominus, i m — пан, гаспадар
donum, i n — дарунак

Sing.
Plur.
Sing.
Plur.
Nom
domm-iis
domin-T
don-um
don-a
Gen.
domin-T
domin-orum
don-T
don-orum
Dat.
domm-б
domin-Ts
don-6
don-is
Асс.
dornin-йт
domin-os
don-um
don-a
Abl.
domln-б
domin-Ts
don-6
don-is
Кл.
domin-ё
domin-T
don-йт
don-a
Толькі ў назоўнікаў на -us другога скланення і толькі ў адзіночным ліку форма voc. адрозніваецца ад nom. sing. Напрыклад: domm-iis — domin-ё. Выключэнне — назоўнік Deus, I т — Бог, які мае voc. таксама Deus, а ў plur. апрача таго, мае паралельныя формы -— у nom.: dei I diT I di, y gen.: deorum | deum, a ў dat. i abl.: dels | diTs | dis. У астатніх назоўнікаў другога і іншых скланенняў формы voc. i nom. sing, заўсёды супадаюць.
У назоўнікаў ніякага роду заўжды аднолькавыя формы nom., асс. і voc. sing., а ў plur. яны ў гэтых склонах заўсёды заканчваюцца на -а.

puer, eri m — хлопец
magister, trl m — настаўнік

Sing.
Plur.
Sing.
Plur.
Nom
puer
puer-T
magister
magistr-T
Gen
рйёг-Т
puer-orum
magistr-T
magistr-orum
Dat
puer-б
puer-Ts
magistr-o
magistr-Ts
Асс.
puer-um
рйёг-os
magistr-um
magistr-os
Abi
puer-б
puer-Ts
magistr-o
magistr-Ts
Voc.
puer
puer-T
magister
magistr-T
Большая частка назоўнікаў на -ег губляе е ў іншых склонах, апрача nom. і voc. sing, (параўнайце: вецер, ветру, хлопец, хлопца). Каб паказаць калі гэты гук выпадае, а калі не, у слоўніках часам перад канчаткам gen. sing, дадаткова падаюць яшчэ дзве літары: magister, trl т i puer, ёгі т.

vir, T m — муж, мужчына

Sing.
Plur.
Nom.
vir
vir-T
Gen.
vir-T
vir-orum
Dat
vir-o
vir-Ts
Acc
vir-um
vir-os
Abi
vir-o
vir-Ts
Voc
vir
vir-T
Асаблівасці:
Уласныя імёны на -ius маюць voc. на -I: nom. Antonius, Pompeius, voc. Antoni, Pompei. Такі ж канчатак y voc. маюць таксама filius — сын, meus — мой: ml fill! — (O) мой сыне!
locus — месца ў plur. y залежнасці ад значэння можа быць альбо мужчынскага, альбо ніякага роду: loci—месцы (на зямлі),мясцовасці; loca — месцы (у кнізе).
humus — зяліля, глеба належыць да жаночага роду; vulgus — люд.
натоўп, virus — атрута, яд — да ніякага: humus arida •— высахлая зямля, vulgus profanum — непасвячаны люд, virus validum -моцная атрута.
Трэцяе скланенне Declinatio tertia
Да трэцяга скланення належаць назоўнікі ўсіх трох родаў з асновамі на любы зычны і на галосны -I, якія ў gen. sing, маюць канчатак -Is. У nom. sing, назоўнікі трэцяга скланення могуць мець практычна любы зычны альбо галосны канчатак. Аднак уся разнастайнасць канчаткаў nom. sing, зводзіцца толькі да двух тыпаў:
1)	так званы нулявы канчатак (аснова у чыстым ці змененым выглядзе);
2)	канчатак -s, далучаны да чыстай ці змененай асновы.
Трэцяе скланенне аб’ядноўвае тры тыпы (класы) скланення, якія адрозніваюцца канчаткамі ў abl. sing (-ё ці -I), gen. plur. (-um ці -ійт), а для назоўнікаў ніякага роду таксама ў nom., асс. i voc. plur. (-а ці -ia). Такім чынам, вылучаюць:
—	зычнае скланенне (classis consonans): -ё, -йт, -а;
—	галоснае скланенне (classis vocalis): -I, -ійт, -ia;
—	змешанае скланенне (classis mixta): -ё, -ійт, -а ці -іа.
Зычнае скланенне Classis consonans (-ё, -йт, -а)
Да яго належаць:
1)	няроўнаскладовыя назоўнікі з асноваю на адзіночны зычны. Няроўнаскладовыя — гэта назоўнікі, якія маюць у gen. sing, на адзін склад болей, чым у nom. sing., напрыклад: nom. lex — закон, gen. leg-is. Аснову вылучаем, адкідаючы канчатак роднага склону -is. У гэтым выпадку маем няроўнаскладовы назоўнік з асноваю на адзін зычны leg-;
2)	як выключэнне — наступныя роўнаскладовыя назоўнікі: vates, vatis т — вяшчун; senex, senis т — стары; ійхёпів, iuvёnis т — юнак', pater, patris т — бацька; mater, matris/—маці; frater, fratris т — брат; canis, canis т — сабака.
3)	два назоўнікі з асноваю на -u: sus, suis / — свіння, grus, gruis /— журавель.

rex, regis m — кароль, цар
virtus, utis/ — цнота, моц

Sing.
Plur.
Sing.
Plur.
Nom.
rex
reg-es

virtus
virtut-es
Gen.
reg-is
reg-йт

virtut-is
virtut-йт
Dat.
reg-T
reg-ibus

virtut-i
virtut-ibus
Acc.
reg-em
reg-es

virtut-em
virtut-es
Abi
reg-e
reg-ibus

virtut-ё
virtut-ibus
Voc
Rex
reg-es

virtus
virtut-es

origo, inis/
— пачатак
tempus, oris n — час

Sing.
Plur.
Sing.
Plur.
Nom.
origo
origin-es
tempus
tempor-a
Gen.
origm-is
ongin-um
tempor-is
ternpor-йт
Dat.
ongin-i
origin-ibus
tempor-i
tempor-Ibus
Acc.
origin-em
origin-es
tempus
tempor-a
Abi
origin-e
origin-ibus
tempor-ё
tempor-ibus
Voc
origo
ongm-es
tempus
tempor-a
Галоснае скланенне Classis vocalis (-1, -ійт, -ia)
Да гэтага тыпу скланення належаць:
1)	назоўнікі ніякага роду, што ў nom. sing, заканчваюцца на -е, -аі, -аг;
2)	некалькі роўнаскладовых назоўнікаў жаночага роду на -is: turris, is — вежа', puppis, is — карма, securis, is — сякера', febris, is — ліхаманка, жар\ tussis, is — кашаль', sitis, is — смага', а таксама назоўнік vis — моц, сіла.