Кароткая граматыка латышскай мовы

Кароткая граматыка латышскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2008
14.44 МБ
Л. П. Баршчэўскі
А. Ф. Гуцаў
Кароткая
ГРАМАТЫКА
ЛАТЫШСКАЙ
мовы
Е
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Л. П. Баршчэўскі
А. Ф. Гуцаў
Кароткая ГРАМАТЫКА
ЛАТЫШСКАЙ
мовы
Мінск «Радыёла-плюс» 2008
УДК 811.174(075.4)
ББК 81.2Лат-9
Б26
Серыя заснавана ў 2008 годзе
Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў
Аўтары і выдавецтва выказваюць глубокую ўдзячнасць за спрыянне і карысныя парады Майры Мора, Янісу Айзсалніексу, Айге Баярэ і Сяргею Панізніку
Баршчэўскі, Л. П.
Б26 Кароткая граматыка латышскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, А. Ф. Гуцаў. Мінск: Радыёла-плюс, 2008. 96 с. (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»).
ISBN 978-985-448-086-2.
Латышская мова належыць да балтыйскай моўнай групы найбліжэйшай да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. Шматгадовае суседства беларусаў і латышоў мае свой адбітак у лексіцы, граматычным ладзе і іншых лінгвістычных аспектах. Гэта палягчае вывучэнне латышскай мовы беларусамі.
Выданне адрасуецца школьнікам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам, усім, хто цікавіцца латышскай мовай і хоча авалодаць ёю.
УДК 811.174(075.4)
ББК81.2Лат-9
ISBN 978-985-448-086-2	© Баршчэўскі Л. П., Гуцаў А. Ф., 2008
© Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2008
ФАНЕТЫКА I ПРАВАПІС
АЛФАВІТ
Латышская мова карыстаецца лацінскай графікай. Алфавіт латышскай мовы складаецца з 33 літар.
На пісьме кожнаму гуку нярэдка адпавядае адна і тая ж літара. Ніжэйпрыведзеная табліца перадае гукавыя адпаведнікі літар латышскага алфавіта.
Латышскія літары
Вымаўленне
A, a
кароткае (звычайнае) a
Ā, ā
доўгае a
В, b
заўсёды цвёрдае б (п перад глухім зычным)
С,С
заўсёды цвёрдае ц (дз перад звонкім зычным)
Č,č
мякчэйшае за беларускае ч (мяккае дж перад звонкім зычным)
D, d
заўсёды цвёрдае д (т перад глухім зычным)
E, e
кароткі гук паміж э і а, т. зв. шырокае э
2-гі варыянт
кароткае (звычайнае) э, т. зв. вузкае э
Ē,ē
доўгі гук паміж э і a
2-гі варыянт
доўгае э
F,f
ф (сустракаецца толькі ў запазычаных словах)
G,g
як беларускае выбухное г (г у класічным беларускім правапісе) у словах ганак, гонта, гузік; (як к перад глухім зычным)
Ģ,ģ
сярэднеязычны, нёбны гук паміж вельмі мяккім выбухным г і мяккім д (расійскім дь)
Н, h
x (сустракаецца толькі ў запазычаных словах)
І,і
кароткае і (й пасля іншага галоснага)
Ī,ī
доўгае і
JJ
й
К, k
заўсёды цвёрдае к (г перад звонкім зычным)
Ķ, ķ
вельмі мяккае, нёбнае кь
L, 1
заўсёды цвёрдае л
Ļ,l
вельмі мяккае ль
M, m
заўсёды цвёрдае м
N, n
заўсёды цвёрдае н
ņ, ņ
вельмі мяккае нь
0, o
ўо
2-гі варыянт
доўгае о (сустракаецца ў запазычаных словах)
3-ці варыянт
кароткае о (сустракаецца ў запазычаных словах)
P,P
заўсёды цвёрдае п (б перад звонкім зычным)
R,r
заўсёды цвёрдае р
S, s
заўсёды цвёрдае с (з перад звонкім зычным)
Š, š
мякчэйшае за беларускае ш (мяккае ж перад звонкім зычным)
T,t
заўсёды цвёрдае т (д перад звонкім зычным)
U, u
кароткае складовае у
Ū, ū
доўгае у
V, v
заўсёды цвёрдае в (перад галосным)
2-гі варыянт
ў (перад зычным або ў канцы слова)
Z, z
заўсёды цвёрдае з (с перад глухім зычным)
Ž, ž
мякчэйшае за беларускае ж (ш перад глухім зычным)
У сучасным латышскім правапісе існуюць яшчэ 7 дыграфаў (спалучэнняў дзвюх літар), што абазначаюць пэўныя зычныя або галосныя (дыфтонгі), якія вымаўляюцца наступным чынам:
Латышскія дыграфы
Вымаўленне
Аі, аі
вымаўляецца прыблізна як ай
Au, an
вымаўляецца прыблізна як аў
Dz, dz
заўсёды цвёрдае злітнае дз (ц перад глухім зычным)
Dž, dž
мякчэйшае за беларускае злітнае дж (мяккае ч перад глухім зычным)
Ei, ei
вымаўляецца прыблізна як эй
Ie, ie
вымаўляецца як злітнае іе (з націскам на е)
Ui, ui
вымаўляецца прыблізна як уй
Дадатковыя заўвагі
1.	У дыдактычных мэтах ніжэй мы будзем ужываць знакі е*/ё*. Яны адсутнічаюць у алфавіце, але з іх дапамогай мы будзем адрозніваць “шырокае э” (кароткае або доўгае) ад звычайнага, “вузкага” э (якое пазначаецца проста праз е/ё).
2.	З’яўленне значка * над некаторымі іншымі доўгімі галоснымі або дыфтонгамі паказвае ў нашым дапаможніку на наяўнасць так званага “ламанага тону” вымаўлення галоснага або дыфтонга калі гэта мае сэнсаадрознівальнае значэнне.
3.	Доўгія галосныя гучаць прыблізна ў 2,5 раза даўжэй за звычайныя (кароткія) галосныя.
4.	У інтэрвакальнай пазіцыі паміж кароткімі галоснымі гаухія зычныя вымаўляюцца падоўжана. Напрыклад: lapa лаппа (ліст), vakar ваккар (учора), pati патты (сама), kase кассэ (каса), seši сэшшы (шэсць) і да т. п.
Націск
Націск у латышскай мове амаль заўсёды падае на першы склад слоў Вынятак утвараюць такія словы, як gandrīz (амаль), ikv/ens (кожны, любы), labrīt, labd/en (добры дзень), labvakar (добры вечар), (ніколі),nekas (нішто, нічога), nekar (нідзе, нікуды), paldies (дзякуй), pianīno (піяніна), ragīī (рагу) і некаторыя іншыя.
МАРФАЛОГІЯ
У латышскай мове маецца адзінаццаць часцінаў мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, займеннік, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, выклічнік. Апрача таго, маецца яшчэ шэраг узмацняльных часціц.
Да часцін мовы, якія ўваходзяць у катэгорыю імя, належаць назоўнік, прыметнік і лічэбнік.
НАЗОЎНІК
Назоўнік гэта самастойная і змяняльная часціна мовы, якая непасрэдна называе прадмет, паняцце, асобу ці істоту, апрадмечаную дзейнасць або апрадмечаную якасць. У назоўным склоне назоўнікі адказваюць на пытанні: хто? або што?
Латышскія назоўнікі можна падзяліць на агульныя (напрыклад: grāmata кніга, upe рака, tikšanās сустрэча, zaķis заяц, bērzs бяроза), збіральныя (напрыклад: sabiedrība грамадства) і ўласныя (напрыклад: Rīga Рыга, Baltkrievija Беларусь, Ilga Ілга, Daugava Дзвіна, Даўгава).
Назоўнікі ў латышскай мове выяўляюць катэгорыі роду, ліку, склону.
Катэгорыя роду
Усе латышскія назоўнікі, у адрозненне ад беларускіх, належаць да аднаго з двух родаў: мужчынскага або жаночага.
Назоўнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -s, -š, -is або -us. Напрыклад: pavārs (кухар), ceļš (дарога, шлях), iecirknis (участак), lietus (дождж).
Да жаночага роду належаць назоўнікі з канчаткамі назоўнага склону адзіночнага ліку -a, -е, а таксама частка назоўнікаў з канчаткам -s. Напрыклад: kāpa (дзюна, выдма), māte (маці), sirds (сэрца). Наогул, назоўнікаў жаночага роду з канчаткам назоўнага склону адзіночнага ліку -s (акрамя згаданага sirds) няшмат. Да іх належаць: acs (вока), asins (кроў), auss (вуха), balss (голас), cilts (племя), dzelzs (жалеза), debess (неба), govs (карова), izkapts (каса прылада, якою косяць), klēts (свіран), klints (скала), krāsns (печ), krūts (грудзі), kūts (хлеў), nakts (ноч), pils (замак; палац), pirts (лазня), plīts (пліта), smilts (пясок), uguns (агонь), valsts (дзяржава), vēsts (вестка), zivs (рыба), zoss (гусь) і некаторыя іншыя.
Катэгорыя ліку
Большасць латышскіх назоўнікаў (як і беларускіх) мае формы адзіночнага і множнага ліку. Ёсць невялікая група назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку або толькі (ці амаль толькі) у множным ліку. У назоўным склоне множнага ліку ўсе назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -і, напрыклад: pavāri, ceļ/, iecirkņi, lieti. У сваю чаргу, назоўнікі жаночага роду ў назоўным склоне множнага ліку маюць канчаткі: -as, -es або -is, напрыклад: kāpas, mātes, sirdis.
Катэгорыя склону. Тыпы скланення назоўнікаў
Латышскія назоўнікі, апрача вядомых нам з беларускай мовы шасці склонаў, маюць яшчэ і сёмы так званы клічны склон. Рэшткі клічнага склону захаваліся і ў беларускай мове асабліва ў экспрэсіўнай мове. Параўнайце: хлопча, сябра, дружа, Лявоне, Алесю (у паўднёвазаходніх і паўночна-заходніх беларускіх гаворках клічны склон ужываецца з часткай іншых назоўнікаў не толькі мужчынскага, але і жаночага роду, напрыклад: мамо, тато, Васё, Ганно і г. д.).
Звычайна вылучаюцца шэсць тыпаў скланення латышскіх назоўнікаў, у залежнасці ад іх канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку. Назоўнікі мужчынскага роду адносяцца да I (з канчаткамі -s або -š), II (з канчаткам -is) ці III (з канчаткам -us) скланення. Да II скланення належыць, акрамя таго, назоўнік suns (сабака). Назоўнікі жаночага роду, адпаведна, адносяцца да IV (з канчаткам -a), V (з канчаткам -е) ці VI (з канчаткам -s) скланення. Да VI скланення належыць і адзіны назоўнік мужчынскага роду: ļaudis (люд), які ўжываецца толькі ў множным ліку.
Пры скланенні латышскія назоўнікі атрымліваюць канчаткі, паказаныя ў наступнай табліцы:
Адзіночны лік
Склон
I
II
III
IV
V
VI
Н.
-S, -Š
-is, -(en)s
-us
-a
-e
-s
Р.
-а
-a, -(en)s
-us
-as
-es
-s
Д-
-am
-im
-um
-ai
-ei
-ij
в.
-U
-i
-u
-u
-i
-i
т.
-U
-i
-u
-u
-i
-i
м.
-ā
-ī
-ū
-ā
-ē
-ī
Кл.
-s, -š
-i
-us
-a
-e
-s
Множны лік
Н.
-i
-u
-iem
-us
-iem
-os
-i
-as
-es
-is
Р.

-u
-u
-u
д.

ām
ēm
Tm
в.

-as
-es
-is
т.

ām
ēm
īm
м.

ās
ēs
Ts
Кл.

-as
-es
-is
У наступных табліцах прыводзяцца прыклады ўсіх шасці тыпаў скланення латышскіх назоўнікаў:
1скланенне
Лік
Склон
Канчатак
koks дрэва
ceļš дарога
Адз.
Н.
-S
kok-s
ceļ-š

Р.
-а
kok-a
ceļ-a

д.
-am
kok-am
ceļ-am

в.
-U
kok-u
ceļ-u

т.
-U
ar kok-u
ar ceļ-u

м.
-ā
kok-ā
ceļ-ā

Кл.
-s
kok-s!
ceļ-š!
Мн.
Н.
-i
kok-i
ceļ-i

р.
-u
kok-u
ceļ-u

д.
-iem
kok-iem
ceļ-iem

в.
-us
kok-us
ceļ-us

т.
-iem
ar kok-iem
ar ceļ-iem

м.
-os
kok-os
ceļ-os

Кл.
-i
kok-i!
ceļ-i!
IIскланенне
Лік
Склон
Канчазак
gulbis лебедзь
lacis мядзведзь
Адз.
H.
-is
gulb-is
lāc-is

P.
-(j)a
gulb-ja
lāč-a

д.
-im
gulb-im
lāc-im

в.
-i
gulb-i
lāc-i

т.
-i
ar gulb-i
ar lāc-i

м.
-ī
gulb-T
lāc-ī

Кл.
-i
gulb-i!
lāc-i!
Мн.
н.
-G)i
gulb-ji
lāč-i

р.
-(i)u
gulb-ju
lāč-u

д.
-(j)iem
gulb-jiem
lāč-iem

в.
-(j)us
gulb-jus
lāč-us

т.
-(j)iem
ar gulb-jiem
ar lāč-iem

м.
-(j)os
gulb-jos
lāč-os

Кл.
-(j)i
gulb-ji!
lāč-i!
У некаторых назоўнікаў гэтага скланення пасля канцавых зычных асновы -b-, -p-, -mабо -vстаіць -j; у іншых адбываюцца чаргаванні апошняга зычнага ў корані: l-ļ, n-ņ, s-š, z-ž, d-ž, c-č, dz-dž.