• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка латышскай мовы

    Кароткая граматыка латышскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2008
    14.44 МБ
    Напрыклад:
    1.	Vecs zaļš šķūnis stāvēja pie mazas upes.
    Старая зялёная адрына стаяла каля невялікай рэчкі.
    2.	Mana vecāmāte valkāja vecu sarkanu mēteli.
    Мая бабуля насіла старое чырвонае паліто.
    Месца прыметнікаў у сказах і словазлучэннях перад назоўнікамі, да якіх яны адносяцца, тыповае для латышскай (як і для беларускай) мовы.
    Утварэнне прыметнікаў
    Асаблівасцю латышскай мовы ёсць тое, што ў ёй дамінуюць вытворныя прыметнікі. Найчасцей яны ўтвараюцца ад назоўнікаў з дапамогаю суфіксаў -īgs/-īga (напрыклад: godīgs сумленны; naid­
    īgs варожы; laimīgs шчасны); -isks/-iska (напрыклад: elektr-isks электрычны, dzej-isks паэтычны, skatuv-isks сцэнічны); -ains/aina (напрыклад: Ie*d-ains ледзяны, migl-ains імглісты, saul-ains сонечны); a таксама ад іншых часцін мовы з дапамогай суфіксаў -ējs/ēja (напрыклад: tagad-ējs цяперашні, vakarējs учарашні, kopējs агульны) і да т. п.
    Гэтак жа часта ў ролі прыметнікаў выступаюць уласна назоўнікі ў род. скл. Напрыклад: baltkriev-u dziesmas беларускія песні, latvieš-u tauta латышскі народ, Tirdzniecīb-as un Rūpniecīb-as Palāta Гандлёва-прамысловая Палата, cilvēk-a mūžs чалавечы век, māksl-as izstāde мастацкая выстава.
    Скланенне прыметнікаў
    Латышскія прыметнікі, як і беларускія, адносяцца да скланяльных часцін мовы, могуць прымаць формы шасці склонаў адзіночнага або множнага ліку (клічны склон цалкам супадае з назоўным і таму асобна не вылучаецца). У адрозненне ад беларускай мовы, у латышскай прыметнікі маюць два тыпы канчаткаў неазначальныя (наз. скл. адз. л.:-8,-§умуж.р.,-аўжан.р.)ішнд!Чйльньгя(наз.скл.адз.л.:-аІ8умуж.р., -ā ў жан. р.). 3 неазначальнымі канчаткамі прыметнік ужываецца тады, калі ён адносіцца да невядомага прадмета, які згадваецца ўпершыню або пра які гаворка ідзе наогул. Такія прыметнікі скланяюцца наўзор назоўнікаў'. у мужчынскім родзе паводле I скланення, у жаночым родзе паводле IV скланення. Гл. наступную табліцу:
    liels вялікі
    Лік
    склон
    мужчынскі род
    жаночы род
    Адз.
    Н.
    liel-s
    liel-a
    
    Р.
    liel-a
    liel-as
    
    д.
    liel-am
    liel-ai
    
    в.
    liel-u
    liel-u
    
    т.
    ar liel-u
    ar liel-u
    
    м.
    liel-ā
    liel-ā
    Мн.
    н.
    Ііеі-і
    liel-as
    
    р.
    liel-u
    liel-u
    
    д.
    liel-iem
    liel-ām
    
    в.
    liel-us
    liel-as
    
    т.
    ar liel-iem
    ar liel-ām
    
    м.
    liel-os
    liel-ās
    Заўвага: неазначальныя канчаткі ўжываюцца, сярод іншага:
    ♦ калі перад прыметнікам-азначэннем стаіць адзін з наступных займеннікаў: daži (некаторыя, некалькі), kāds (нейкі, сякі-такі), šāds/tāds (такі) або адзін з наступных прыметнікаў: dažāds (розны), visāds (усялякі, які заўгодна);
    • ♦ калі прыметнік выконвае ў сказе ролю выказніка (напрыклад: Šis uzdevums nav grūts. Гэтае заданне няцяжкае).
    Азначальныя канчаткі ўжываюцца тады, калі прыметнік адносіцца да вядомага, знаёмага або ўжо раней згаданага прадмета. Такія прыметнікі скланяюцца паводле ўзору, прыведзенага ў наступнай табліцы:
    jauns новы, малады
    Лік
    склон
    мужчынскі род
    жаночы род
    Адз.
    H.
    jaun-ai-s
    jaun-ā
    
    Р.
    jaun-ā
    jaun-ās
    
    д.
    jaun-āj-am
    jaun-aj-ai
    
    в.
    jaun-o
    jaun-o
    
    т.
    ar jaun-o
    ar jaun-o
    
    м.
    jaun-aj-ā
    jaun-aj-ā
    Мн.
    н.
    jaun-ie
    jaun-ās
    
    р.
    jaun-o
    jaun-o
    
    д.
    jaun-aj-iem
    jaun-aj-ām
    
    в.
    jaun-os
    jaun-ās
    
    т.
    ar jaun-aj-iem
    ar jaun-aj-ām
    
    м.
    jaun-aj-os
    jaun-aj-ās
    Заўвага: азначальныя канчаткі ўжываюцца, сярод іншага:
    ♦	калі перад прыметнікам стаіць адзін з наступных займеннікаў: jūsu (ваш), mans (мой), mūsu (наш), pats (самы), savs (свой), šis (гэты), tavs (твой), tas (той), viņa (яго), viņas (яе), viņu (іхні), viss (увесь) і да т. п.;
    ♦	калі прыметнік утварае разам з назоўнікам цэласнае • паняцце, напрыклад: Klusais okeāns (Ціхі акіян), brūnais lācis (буры мядзведзь) і да т. п.;
    ♦	калі прыметнік дапасоўваецца да назоўніка ў клічным склоне, напрыклад: dārgie draugi! (дарагія сябры!); jaunais cilvēk! (малады чалавек!) і да т. п.
    Ступені параўнання прыметнікаў
    У латышскай мове, як і ў беларускай, якасныя прыметнікі могуць утвараць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання.
    Вышэйшая ступень утвараецца ад звычайнай ступені параўнання з дапамогаю суфікса -āk-, які ставіцца перад канчаткам прыметніка.
    Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання скланяюцца на ўзор прыметнікаў у звычайнай ступені з адпаведнымі канчаткамі (гл. вышэй).
    jaunāks навейшы; lielāka большая
    Формы
    Наз. скл. адз. л. неазнач.
    Наз. скл. мн. л. неазнач.
    Наз. скл. адз. л. азнач.
    Наз. скл. мн. л. азнач.
    Муж. p.
    jaun-āk-s
    jaun-āk-i
    jaun-āk-ai-s
    jaun-āk-ie
    Жан. p.
    liel-āk-a
    liel-āk-as
    liel-āk-ā
    liel-āk-ās
    Найвышэйшая ступень параўнання ўтвараецца ад вышэйшай ступені з дапамогай прэфікса vis-. Гл. наступную табліцу:
    visjaunākais найноўшы, vislielākā самы навейшы; найбольшая, самая вялікая
    Формы
    Наз. скл. адз. л. азнач.
    Наз. скл. мн. л. азнач.
    Муж. р.
    vis-jaun-āk-ai-s
    vis-jaun-āk-ie
    Жан. р.
    vis-liel-āk-ā
    vis-liel-āk-ās
    Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання скланяюцца гэтаксама, як прыметнікі звычайнай ступені ў азначальнай форме.
    Заўвага: утвораныя вышэйпададзеным спосабам прыметнікі найвышэйшай ступені маюць націск на другім складзе ад пачатку (прэфікс visнаціску не мае).
    Найвышэйшая ступень можа ўтварацца і аналітычна, пры дапамозе займенніка pats (самы). Напрыклад: pats labākais (самы лепшы), pati labākā (самая лепшая). Але гакі спосаб ужываецца вельмі рэдка.
    Памяншальныя формы прыметнікаў
    У беларускай мове досыць шырокі ўжытак маюць памяншальныя формы (напрыклад: малы малюпасенькі, прыгожы прыгожанькі, цудоўны цудоўненькі). Аналагічныя формы маюць і некаторыя латышскія прыметнікі (гл. наступную табліцу):
    Звычайная форма
    Значэнне
    Памянш. форма
    Значэнне
    maz-s
    малы
    maz-iņ-š
    малюпасенькі
    lab-s
    добры
    lab-iņ-š
    харошанькі
    ЛІЧЭБНІК
    Лічэбнік гэта змяняльная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць асоб, іншых жывых істот, рэчаў, а таксама парадак іх з’яўлення (размяшчэння) і адказвае на пытанні: колькі?, каторы (паводле парадку)?
    Латышскія лічэбнікі, як і беларускія, падзяляюцца на: " КОЛЬКАСНЫЯ:
    nulle нуль, viens адзін, divi два, trīs тры, četri чатыры, pieci пяць, seši шэсць, septiņi сем, astoņi восем, deviņi дзевяць, desmit дзесяць, vienpadsmit адзінаццаць, divpadsmit дванаццаць, trīspadsmit трынаццаць, četrpadsmit чатырнаццаць, piecpadsmit пятнаццаць, sešpadsmit шаснаццаць, septiņpadsmit семнаццаць, astoņpadsmit васемнаццаць, deviņpadsmit дзевятнаццаць, divdesmit дваццаць, divdesmit viens дваццаць адзін, trīsdesmit трыццаць, četrdesmit сорак, piecdesmit пяцьдзесят, sešdesmit шэсцьдзесят, septiņdesmit семдзесят, astoņdesmit восемдзесят,
    deviņdesmit дзевяноста, simt сто,
    simt divdesmit viens сто дваццаць адзін, divsimt дзвесце, trīssimt трыста, četrsimt чатырыста, piecsimt пяцьсот, sešsimt шэсцьсот, septiņsimt семсот, astoņsimt восемсот, deviņsimt дзевяцьсот, tūkstoš тысяча,
    tūkstoš divsimt trīsdesmit astoņi тысяча дзвесце трыццаць восем,
    miljons мільён, miljards мільярд, pusotra паўтара і інш.
    » і ПАРАДКАВЫЯ:
    pirmais першы, otrais другі, trešais трэці, ce*turtais чацвёрты, piektais пяты, se*stais шосты, septītais сёмы, astotais восьмы, devītais дзевяты, desmitais дзесяты, vienpadsmitais адзінаццаты, divpadsmitais дванаццаты, trīspadsmitais трынаццаты, četrpadsmitais чатырнаццаты, piecpadsmitais пятнаццаты, sešpadsmitais шаснаццаты, septiņpadsmitais семнаццаты, astoņpadsmitais васемнаццаты,
    deviņpadsmitais дзевятнаццаты, divdesmitais дваццаты, divdesmit pirmais дваццаць першы, trīsdesmitais трыццаты, četrdesmitais саракавы, piecdesmitais пяцідзесяты, sešdesmitais шасцідзесяты, septiņdesmitais сямідзесяты, astoņdesmitais васьмідзесяты, deviņdesmitais дзевяносты, simtais соты, simt divdesmit otrais сто дваццаць другі, divsimtais двухсоты, trīssimtais трохсоты, četrsimtais чатырохсоты, piecsimtais пяцісоты, sešsimtais шасцісоты, septiņsimtais сямісоты, astoņsimtais васьмісоты, deviņsimtais дзевяцісоты, tūkstošais тысячны, divtūkstošais двухтысячны, astoņtūkstošais васьмітысячны, miljonais — мільённы, miljardais мільярдны i інш.
    Зборныя лічэбнікі ў асобную групу не вылучаюцца.
    У латышскай мове формы як мужчынскага роду (пададзеныя вышэй), так і жаночага роду маюць не толькі лічэбнікі 1 і 2 (viena адна, divas дзве), але і лічэбнікі ад 3 да 9 (адпаведна: trijās, četras, piecas, sešas, septiņas, astoņas, deviņas). Лічэбнікі ад 2 да 9 ужываюцца ў назоўным склоне, калі гаворка ідзе пра арыфметычныя дзеянні, прапорцыі або, напрыклад, кошты:
    Saskaiti divdesmit divi un trīsdesmit septiņi. Складзі дваццаць два i трыццаць сем.
    Divi pret pieci.
    Два da пяці.
    Ce*pure maksāja trīsdesmit seši dolāri.
    Капялюш каштаваў трыццаць шэсць долараў.
    Але: Ce*pure maksā divdesmit vienu dolāru.
    Шапка каштуе 21 долар (лічэбнік стаіцьу він. скл.).
    Лічэбнік pusotra/pusotras (паўтара/паўтары) мае форму роднага склону і патрабуе пры сабе таксама роднага склону. Напрыклад:
    pusotra kukuļa паўтара бохана, pusotras algas паўтары заработныя платы.
    Лічэбнік -ārpus абазначае “з паловай” і дадаецца да адпаведнага лічэбніка, які абазначае цэлы лік. Напрыклад:
    divarpus два з паловай, trīsarpus тры з паловай.
    Пры лічэбніках, што абазначаюць большыя лікі, гэты дадатак робіцца асобным словам або нават словазлучэннем. Напрыклад:
    septiņi arpus/septiņi ar pusi сем з паловай.
    Латышскія лічэбнікі, што абазначаюць дробы, утвараюцца паводле наступных мадэляў:
    2/3 divas trešdaļas;
    1/4 viena ce*turtdaļa;
    2,5 divi un piecas desmitdaļas.
    Заўвага: калі колькасныя лічэбнікі ўжываюцца асобна (напрыклад, пры лічэнні ад 1 да 9), бярэцца форма лічэбнікаў мужчынскага роду.
    Усе нескланяльныя колькасныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -padsmit ці -desmit, патрабуюць пасля сябе роднага склону множнага ліку (падобна, як у беларускай мове: чатыры сталы, але: пятнаццаць сталоў). Гл. наступную табліцу:
    Te ir pieci zēni.
    Тут пяць хлопчыкаў.
    Te ir desmit zē*nu.
    Тут дзесяць хлопчыкаў.
    Es redzu piecus zēnus.
    Я бачу пяць хлопчыкаў.
    Es redzu desmit zē*nu.
    Я бачу дзесяць хлопчыкаў.
    Te ir trijās meitenes.
    Вось тры дзяўчынкі.
    Te ir divdesmit meiteņu.
    Вось дваццаць дзяўчынак.
    Es redzu divas meitenes.
    Я бачу дзве дзяўчынкі.