Кароткая граматыка латышскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 96с.
Мінск 2008
Да галоўных членаў сказа ў латышскай мове, як і ў беларускай, належаць дзейнік і выказнік, да даданых членаў сказа дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.
Парадак слоў
У цэлым, улічваючы сказанае пра словазлучэнне, можна гаварыць, што ў латышскай мове, як і ў беларускай, парадак слоў у сказе свабодны. Па-латышску фразу “ўлетку я купаюся ў рацэ” можна сказаць чатырма спосабамі:
1. Vasarā es peldos upē.
2. Es peldos upē vasarā.
3. Upē vasarā es peldos.
4. Es peldos vasarā upē.
Усе гэтыя апавядальныя сказы з граматычнага пункту погляду правільныя, хоць, безумоўна, пэўныя мадальныя адценні значэнняў тут маюць месца. Найбольш звыклым і “нейтральным” усё ж такі выглядае сказ, пабудаваны вакол сінтаксічнага “стрыжня”: дзейнік =^> выказнік => дапаўненне. Напрыклад:
1. Es rakstu grāmatu. Я пішу кнігу.
2. Mūsu ceļš gāja caur mežu. Наша дарога ішла праз лес.
3. Mēs gaidisīm viņu līdz vakaram. Мы будзем чакаць яго да вечара.
Разам з тым, калі ў сказах ужываецца дзеяслоў-звязка būt, гэта значыць мы маем дачыненне са складана-іменнымі выказнікамі, то ў латышскім сказе парадак слоў строга фіксаваны: дзейнік => дзеяслоўзвязка => іменная частка выказніка. Напрыклад:
1 . Mirdza ir blonda. Мірдза светлавалосая.
2 .*Mirdza blonda ir. [граматычна-няправільны сказ]
3 .*Ir blonda Mirdza, [граматычна-няправільны сказ]
4 .*Blonda ir Mirdza, [граматычна-няправільны сказ]
Пытальныя сказы
Самы просты спосаб паставіць пытанне узяць звычайны сказ і прамовіць яго з пытальнай інтанацыяй:
Mirdza ir blonda?
Аднак для пабудовы агульных пытанняў (гэта значыць, пытанняў, на якія можна даць кароткі сцвярджальны або адмоўны адказ), у латышскай мове найчасцей ужываецца тыповая канструкцыя з часціцай vai.
Параўнайце:
1. Vai Mirdza ir blonda? Ці Мірдза светлавалосая?
2. Vai tu atcerēsies nopirkt sieru? Ці не забыў ты купіць сыр?
Як мы бачым, латышская часціца vai ўжываецца абсалютна падобным чынам, як мы ў беларускай мове ўжываем часціцу ці.
Цяпер разгледзім пабудову латышскіх спецыяльных пытанняў гэта значыць, пытанняў з адмысловымі пытальнымі словамі. Да такіх пытальных слоў у латышскай мове належаць: kur (дзе?, куды?), kurp (куды?), kad (калі?), kā (як?), kāpēc (чаму?), сік (колькі?), cik bieži (як часта?), cik ilgi (як доўга?), cik daudz (як шмат?) і да т. п. (гл. вышэй, у раздзелах “Займеннік” і “Прыслоўе”). Найчасцей ужывальны ў латышскай мове пытальны займеннік kas, які можа абазначаць пабеларуску і “хто?”, і “што?”, і “які?”, і “каторы?”. Гэты займеннік, да таго ж, ужываецца і ў розных ускосных склонах (мадэль яго скланення гл. вышэй).
Напрыклад:
1. Kas tur ir? Хто там?
2. Kā cepure ir tā pelēkā? Чый гэта шэры капялюш?
3. Kam pieder tā somiņa? Каму належыць гэтая сумачка?
4. Ko jūs teicāt? Што вы сказалі?
А вось прыклады спецыяльных пытанняў з ужываннем іншых пытальных слоў:
1. Kur te ir autobusa pietura? Дзе тут аўтобусны прыпынак?
2. Cik tas maksā? Колькі гэта каштуе?'
3. Kā Anita satika Raimondu? Як Аніта сустрэлася з Раймандам?
4. Kad Jānis Rainis nomira? Калі памёр Яніс Райніс?
5. Kāpēc Kārlis ir dusmīgs? Чаму Карл злуецца?
6. Cik ilgu laiku derīga mana biļete? Ha працягу якога часу мой білет сапраўдны?
У латышскіх пытальных сказах таксама актыўна ўжываюцца пытальныя словы, што выконваюць функцыю азначэння: kurš (які?, каторы?) і kāds (які?). Напрыклад:
1. Kurš skolnieks zin atbildi? Каторы ca школьнікаў ведае адказ?
2. Kurā stāvā Dainis dzīvo? Ha якім паверсе жыве Дайніс?
3. Kādas cepures Ilze nopirka? Што за капелюшы купіла Ілзэ?
Як можна заўважыць, гэтыя пытальныя словы скланяюцца, як звычайныя прыметнікі. Але гэтыя словы могуць выступаць і ў якасці займеннікаў як паказваюць наступныя прыклады:
1. Kurš zin atbildi? Хто (з вас) ведае адказ?
2. Kurā Jēkabs dzīvo? На якім (паверсе) жыве Якуб?
3. Kādas Kristīne nopirka? Што (там) купіла Крысціна?’
I яшчэ колькі прыкладаў з так званымі “двухчасткавымі” пытальнымі словамі:
1. No kurienes atbrauca Andris? Адкуль прыехаў Андрыс?
2. Uz kurieni viņš iet? Куды ён ідзе?
Апавядальныя сказы
Выразы са значэннем валодання
У латышскай мове няма спецыяльнага дзеяслова са значэннем “мець”. Замест яго ў адпаведных сказах ужываецца дзеяслоў būt (быць) у 3-й асобе з указаннем на ўладальніка ў давальным склоне (пры гэтым аб’ект валодання мае форму назоўнага склону!). Напрыклад:
1. Man ir ve*cāki. У мяне ёсць бацькі. / Я маю бацькоў.
2. Galdam ir atvilktnes. Стол мае шуфляды.
3. Ingrīdai ir jau bijis ķīmijas eksāmens. У Інгрыды ўжо быў іспыт па хіміі.
Складаназлучаныя сказы
Складаназлучаныя сказы ў латышскай мове, як і ў беларускай, будуюцца праз злучэнне простых сказаў без злучніка або пры дапамозе злучальных злучнікаў (гл. вышэй). Вось некалькі прыкладаў такіх сказаў з іх перакладам на беларускую мову:
1. Atskanēja griezīgs kliedziens, un zē*ni sāka peldēt uz dažādām pusēm. Пачуўся рэзкі крык, i хлопчыкі пачалі плыць у розныя бакі.
2. Guntis tur nebija, nedz arī grib tur iet. Гунтыс там i не быў, i не хоча там з’яўляцца.
3. Laima nobučoja Ivaru, bet Anna Ernestam iepliķēja. Лайма пацалавала Івара, а Ганна дала поўху Эрнэсту.
Некаторыя прыклады пабудовы латышскіх складаназалежных сказаў
Як і ў беларускай мове, у латышскай складаназалежныя сказы ўтвараюцца праз злучэнне двух сказаў з дапамогай адпаведнага падпарадкавальнага злучніка (гл. вышэй). Напрыклад:
I. Man patīk Ernests.
2. Ernests ir talantīgs.
=> (Складаназалежны сказ:) Man patīk Ernests, tāpēc ka Ernests ir talantīgs. Эрнэст мне падабаецца, бо Эрнэст таленавіты.
Як і ў беларускай мове, даданы сказ аддзяляецца ад галоўнага з дапамогай коскі.
Ніжэй мы прыводзім прыклады латышскіх складаназалежных сказаў розных тыпаў з іх перакладам на беларускую мову.
Kad Anna atnāks, mēs sāksim ēst. Калі прыйдзе Ганна, мы сядзем есці/за стол.
Ja kāds pēc manis jautā, pasakiet, ka būšu drīz. Калі мяне будуць пытацца, скажыце, што я хутка буду.
Laima saslima, jo viņa nekad neēda sīpolus. Лайма захварэла, бо (яна) ніколі не ела цыбулі.
Māte jautāja, vai rīt notikšot mācības. Маці спытала, ці адбудуцца заўтра заняткі.
Skolotājs man teica, ka es e*sot diktātu uzrakstījis. Настаўнік сказаў мне, што я дыктоўку напісаў.
Vai jums ir ekskursiju vadītājs, kas runā baltkrieviski? Lļi ёсць у вас экскурсавод, які гаворыць па-беларуску?
Bērni, kam Inga iedeva kūkas, bija ļoti priecīgi. Дзеці, якіх Інга пачаставала пірожнымі, былі вельмі ўсцешаныя.
Sīpoli ir augi, ko Anita nekad neēdīs. Цыбуля гэта гародніна, якую Аніта ніколі не будзе есці.
Arturs iedeva aproci meitenei, kurā viņš bija iemīlējies. Артур падараваў бранзалет дзяўчыне, у якую закахаіцся.
Mirdza pateica Aivaram, ka pusdienas ir gatavas. Мірдза сказала Айвару, што абед гатовы.
Dod kūkas, kam tu gribi! Пачастуй пірожнымі таго, каго захочаш!
Raimonds nezin, ar ko Gunta dejoja. Райманд не ведае, з кім танчыла Гунта.
Māja, kuru Pēteris nopirka, ir diezgan plaša. Дом, які купіў Петэр, досыць прасторны.
Безумоўна, латышская мова, як і беларуская, ведае таксама розныя віды комплексных сказаў як, да прыкладу:
Arturs nezin, kā ieguldīt naudu, un viņš drošvien nekad nezinās. Артур не ведае, як укладваць грошы, і, напэўна, ён ніколі гэтага ведаць не будзе.
НЕКАТОРЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ
Ніжэй мы падаём выбар устойлівых выразаў, часта ўжываных у латышскай мове, з іх прыблізнымі беларускімі эквівалентамі. Дзеля зручнасці гэтыя выразы згрупаваныя тэматычна так, як гэта звычайна робіцца ў размоўніках.
1. Прывітанні, ветлівыя формы звароту, формулы развітання, найчасцей ужываныя выразы, выказванне згоды, нязгоды або сумневу.
Labrīt! Добрага ранку!
Labdien! -Добрыдзень!
Labvakar! Добры вечар!
Sveiki! Прывітанне!
Ar labu nakti! Дабранач!
Uz redzēšanos! Да пабачэння!
Uz tikšanos! Да сустрэчы!
Visu labu! Усяго добрага!
Laimīgu ceļu! Шчаслівай дарогі!
Kā tev iet? Як маешся?/Як дуж-здароў?
Kā jums klājas? Як у Вас справы?
Man iet labi, paldies. Дзякуй, усё добра.
Priecājos ar jums iepazīties. Рады пазнаёміцца з Вамі.
Ļoti patīkami. Вельмі прыемна.
Ja. Праўда./Так./Але.
Nē. He.
Kā jūs sauc? Як Bac завуць?
Mani sauc... Мяне завуць ...
Vai jūs runājat latviski/baltkrieviski/angliski/krieviski? Ці гаворыце Вы па-латышску/па-беларуску/па-англійску/парасійску?
Sakiet, lūdzu... Скажыце, калі ласка...
Ko jūs teicāt? Што вы сказалі?
Es mazliet runāju baltkrieviski. Я крыху размаўляю пабеларуску.
Nesaprotu. He разумею.
Te ir mana adrese. Вось мой адрас.
Lūdzu, atkārtojiet vēlreiz? Ці не маглі б Вы паўтарыць?
Runājiet, lūdzu, lēnāk. -Гаварыце, калі ласка, больш павольна.
Godātais (kungs)! Паважаны (спадар)!
Cienījamā (kundze)! Шаноўная (спадарыня)!
Pilsoni! Грамадзянін!
Pilsone! Грамадзянка!
Pilsoņi! Грамадзяне!
Dārgie draugi! Дарагія сябры!
Jaunais cilvēk! Малады чалавек!
Meitene! Дзяўчына!
Apsvejcu jūs svētkos! Са святамі!
Laimīgu Jauno gadu! 3 Новым Годам!
Veļu jums visu labāko! Зычу/жадаю вам усяго самага добрага!
Apsveicu! Віншую!
Pieņemiet manu līdzjūtību. Прыміце мае спачуванні.
Atvanojiet!/Piedodiet! Прашу прабачэння!/Даруйце!/ Перапрашаю!
Man ļoti žēl. Мне вельмі шкада.
Žēl. Шкада.
Paldies!/Pateicos! Дзякуйі/Дзякую!
Paldies par ielūgumu. Дзякуй за запрашэнне.
Pateicos par palīdzību. Дзякуй за дапамогу.
Labu ēstgribu! Смачна есці!
Uz veselību! На здароўе!
Lūdzu! Калі ласка.
Nav par ko. Няма за што.
Es lūdzu jūs pie mums. Калі ласка, завітвайце да нас.
Nāciet ciemos. Прыходзьце ў госці.
Protams! Вядома!
Pareizi! Слушна!
Esmu ar mieru. Я згодны.
Nedrīkst. Нельга/няможна.
Ļoti žēl, bet es nevaru. Ha жаль, не магу.
Tas nav iespējams. Гэта немагчыма.
2. Іншыя пытанні
Kur jūs dzīvojat? Дзе Вы жывяце?
Cik jums gadu? Колькі вам гадоў?
Cik tas maksā? Колькі гэта каштуе?
Kur atrodas...? Дзе знаходзіцца ... ?
Kā tas ir latviski? Як гэта называецца па-латышску?
Vai jūs mani saprotat? Вы мяне разумееце?
Ko jūs gribat? Што вы хочаце?
Kas noticis? Што здарылася?
Kāds šodien laiks? Якое сёння надвор’е?
Kā es varētu aizbraukt līdz...? Як мне даехаць да...?
Uz kurieni jūs ejat? Куды вы ідзяце?
3. Час
Cik pulkstenis? Колькі часу?