• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка латышскай мовы

    Кароткая граматыка латышскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2008
    14.44 МБ
    Заўвага: нярэдка ў якасці прыслоўяў выступаюць і ўласна прыметнікі. Напрыклад: skaidrs! ясна, зразумела!, brīvs свабодна, не занята, šodien ir silts сёння цёпла.
    Ступені параўнання прыслоўяў
    Як і прыметнікі, латышскія прыслоўі маюць 3 ступені параўнання: звычайную, вышэйшую і найвышэйшую. Вышэйшая ступень утвараецца праз далучэнне да асновы звычайнай ступені суфікса -āk. У сваю чаргу, найвышэйшая ступень прыслоўяў утвараецца праз далучэнне прэфікса visда вышэйшай ступені. Гэтыя правілы ілюструе наступная табліца:
    Звычайная
    klus-i
    tāl-u
    ze*m-u
    lē*n-ām
    Пераклад
    ціха
    далёка
    нізка
    павольна
    Вышэйшая
    klus-āk
    tāl-āk
    ze*m-āk
    lē*n-āk
    Пераклад
    цішэй
    далей
    ніжэй
    больш павольна
    Найвышэйшая
    vis-klus-āk
    vis-tāl-āk
    vis-ze*m-āk
    vis-lē*n-āk
    Пераклад
    найцішэй
    найдалей
    найніжэй
    найпавольней
    Ад прыслоўя daudz (шмат, многа) вышэйшая ступень vairāk (больш), найвышэйшая ступень visvairāk (найбольш).
    УТВАРЭННЕ I ПРАВАПІС СКЛАДАНЫХ СЛОЎ
    У латышскай мове, як і ў беларускай, складаныя словы найчасцей маюць у сабе дзве асновы. Аднак, у адрозненне ад беларускіх, у латышскіх складаных словах адсутнічаюць злучальныя галосныя. Першая аснова (слова-азначэнне) звычайна паходзіць альбо ад назоўніка ў род. скл. (захоўваючы адпаведны канчатак або не), альбо ад прыметніка (дзеепрыметніка) у наз. скл. ці лічэбніка без канчатка; другая ж частка (слова, якому даецца характарыстыка) гэта альбо назоўнік у нязмененай форме, альбо вытворны ад іншага слова і самастойна не ўжывальны назоўнік, альбо таксама прыметнік. Беларускі адпаведнік складанаму латышскаму слову можа быць простым словам, складаным або перадавацца некалькімі словамі. Напрыклад:
    zeme, zemes (зямля, зямлі) + lode (шар) zemeslode (зямны шар), zeme, zemes + kopība (ад kopt даглядаць, абрабляць) zemkopība (земляробства),
    zeme, zemes + vēzis (рак) zemesvēzis (мядзведка),
    lops, lopa (скаціна, гавяда; скаціны, гавяды) + kopis (ад kopt) lopkopis (жывёлавод),
    jūra, jūras (мора) + mala (край) jūrmala (узмор’е, марское ўзбярэжжа),
    jūra, jūras + braucējs (яздок) jūrasbraucējs (мараход), jūra, jūras + zaļš (зялёны) jūraszaļš (колеру марской хвалі), krasts, krasta (бераг, берага) + mala krastmala (набярэжная), krūtis, krūšu (грудзі, грудзей) + turis (ад turēt трымаць) krūšturis (станік),
    lietus (дождж, дажджу) + sargs (ахоўнік) lietussargs (парасон), sīka (дробная) + nauda (грошы) sīknauda (дробныя грошы, драбяза),
    sirms (сівы) + galvis (ад galva галава) sirmgalvis (стары дзед), liels (вялікі) + ceļš (шлях) lielceļš (бальшак),
    liels + gabals (кавалак, штука, рэч) lielgabals (гармата), darbs, darba (праца, працы) + galds (стол) darbgalds (станок), rakstāms (пісьмовы) + galds rakstāmgalds (пісьмовы стол), lasāma (якая чытаецца) + grāmata (кніга) lasāmgrāmata (чытанка),
    ce*turtā (чацвёртая) + diena (дзень) ce*turtdiena (чацвер), otrais (другі) + gādnieks (ад gads год) otrgadnieks
    (другагоднік),
    divi, divu (два, двух) + kauja (бітва) divkauja (двубой, дуэль, адзінаборства),
    zibens (маланка, маланкі) + telegramma (тэлеграма) zibenstelegramma (тэлеграма-маланка),
    zibens, zibeņu (маланка, маланак) + zellis (дзяцюк) zibeņzellis (хлопец-зух),
    zibens, zibeņu + ātrs (хуткі) zibeņātrs (маланкавы, імгненны).
    Дадатковыя заўвагі
    1.	Складаныя словы, якія ў беларускай мове ўтвараюцца з двух назоўнікаў у наз. скл. (або назоўнікі з дадаткам) і пішуцца праз злучок, уяўляючы сабой адзінае паняцце, кшталту: аўтамабіліст-аматар, альфа-прамяні, беларусы-партызаны — у латышскай мове перадаюцца двума асобнымі словамі (без злучка): automobilists amatieris, alfa stari, baltkrievi partizāni i да t. n.
    2.	Гэтае ж самае тычыцца і складаных прыметнікаў з дзеепрыметнікамі, якія ў беларускай мове пішуцца праз злучок або злітна: у латышскай мове першае слова гэта звычайна прыслоўе, утворанае ад прыметніка або дзеепрыметніка, а другое уласна прыметнік або дзеепрыметнік. Напрыклад: gaiši zeltains светла-залацісты, valdzinoši košs прывабна-яркі, zinātniski pētniecisks навукова-даследчы, ātri šķīstošs хуткарастваральны н дат. п.
    Нярэдка складаным словам, назоўнікам або прыметнікам, у латышскай мове адпавядаюць два назоўнікі ў род. склоне, з’яднаныя злучнікам і/йп. Напрыклад: pirkuma un pārdošanas līgums дагавор (аб) куплі-продажу, Tirdzniecības un Rūpniecības Palāta Гандлёвапрамысловая Палата і да т. п.
    ПРЫНАЗОЎНІК
    Прыназоўнік несамастойная (службовая) часціна мовы, якая ўказвае на сінтаксічныя адносіны паміж членамі сказа. Прыназоўнікі спалучаюцца з назоўнікамі (у тым ліку аддзеяслоўнымі) і займеннікамі, у адпаведнасці з іх склонамі, прычым дапасаванасць паводле склонаў прыназоўнікаў у латышскай мове не заўсёды супадае з дапасаванасцю адпаведных прыназоўнікаў у беларускай. У большасці выпадкаў латышскія прыназоўнікі дапасоўваюцца да назоўнікаў, якія стаяць у родным або вінавальным склоне. Выняткаў няшмат. Характар гэтай дапасаванасці паказвае наступная табліца:
    Склоны
    Прыназоўнікі
    + Род. скл.
    aiz (за; ад), apakš (пад), ārpus (за; па-за), bez (без;
    акрамя), no (ад; з каго, чаго), pēc (пасля; праз;
    за; па), ріе (каля; пры; да), pirms (да; перад), virs (над, па-над), zem (пад)
    + Дав. скл.
    līdz (да)
    + Він. скл.
    ар (вакол; каля), caur (цераз; скрозь), gar (уздоўж; паўз), par (пра; за), pār (праз; над), pret (супраць; да), starp (паміж; сярод)
    + Тв. скл.
    аг (з кім, чым)
    + Родн. або Він. скл.
    uz (на)
    + Дав. або Він. скл.
    ра (па, на, паводле; у)
    ЗЛУЧНІК
    Злучнік несамастойная (службовая) часціна мовы, якая злучае часткі тэксту, сказы, члены сказа, часткі складанага сказа.
    Злучнікі падзяляюцца на:
    а)	злучальныя,якія служаць для злучэння сінтаксічна раўнапраўных адзнак частак складаназлучанага сказа або аднародных членаў
    сказа. Да такіх злучнікаў у латышскай мове належаць: un і, arī а таксама; bet але, а; taču але, аднак; tomē*r аднак, усё-такі; vaiці, або; ne vien... bet arī не толькі..., а і; gan... gan і... і; ne... ne (а)ні... (а)ні; vai nu... vai ці (то)... ці (to); kā... tā як... так і і г. д.;
    б)	падпарадкавальныя, якія служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак частак складаназалежнага сказа. Сярод такіх злучнікаў: ka што; ja калі; lai каб; jo бо; tāpēc ka таму што; tā kā паколькі; kaut gan хоць; tā ka (гэ)так што і г. д.
    У шэрагу выпадкаў ролю злучнікаў бяруць на сябе некаторыя прыслоўі і займеннікі-прыслоўі (гл. вышэй).
    ЧАСЦІЦА
    Часціца незмяняльная службовая часціна мовы, з дапамогай якой можна змяніць значэнне іншай часціны мовы, выразіць або ўзмацніць пытанне, загад, пажаданне, пярэчанне, меркаванне, частотнасць выказванняў.
    Найважнейшыя часціцы латышскай мовы гэта:
    1.	Пытальная часціца vai, якая адпавядае беларускай часціцы ці. Параўнайце:
    Vai Arturs ir slims? Ці Артур хварэе?
    Vai tu atcerēsies nopirkt maizi? Ці не забудзеш ты купіць хлеба?
    2.	Сцвярджальная часціца jā. Параўнайце:
    Jā, tas ir tirgus. Сапраўды, гэта рынак.
    3.	Адмоўная часціца nē. Параўнайце:
    Nē, tas nav logs. He, гэта не акно.
    4.	Адмоўная часціца пе. Параўнайце:
    Viņa neteica ne vārda. Яна не сказала ні слова.
    5.	Пабуджальная часціца lai. Параўнайце:
    Lai dzīvo karaliene! Няхай жыве каралева!
    Іншыя часціцы (kaut, diez, nez i інш.) звычайна ўтвараюць першую частку ў неазначальных займенніках або прыслоўях (гл. вышэй). Часціцы kā i it kā (нібы, быццам, як) ўжываюцца пры параўнаннях. Часціцамі з мадальнымі значэннямі выступаюць: laikam (відаць, напэўна), varbūt (магчыма), diemžē*! (на жаль), nebūt ne (зусім не), neparko (нізавошта) і г. д.
    ВЫКЛІЧНІК
    Выклічнікі таксама належаць да незмяняльных часцін мовы: яны служаць для выказвання рознага кшталту эмоцый, намераў і загадаў таго, хто гаворыць.
    Да найчасцей ужываных латышскіх выклічнікаў гэтай групы належаць: ak! (ах!), аі! (ай!), lūk! (вось!, бач!), redz! (глянь!), ге! (бач!), klau! (слухай!), dzi! (чуй!), pag! (стой!, чакай!) і інш.
    Функцыю выклічніка выконваюць таксама іншыя часціны мовы, напрыклад: lūdzu! (калі ласка!), paldies! (дзякуй!) і г. д.
    СІНТАКСІС
    СЛОВАЗЛУЧЭННЕ
    Сінтаксічны лад латышскай мовы шмат у чым блізкі да сінтаксічнага ладу беларускай мовы. Вынятак складаюць словазлучэнні з выкарыстаннем назоўнікаў у родным склоне. Такі назоўнік заўсёды стаіць перад словам, якое характарызуе або да якога з’яўляецца азначэннем, і парадак слоў, такім чынам, робіцца адваротным. Напрыклад:
    Raiņa daiļrade творчасць Райніса, vilciena atiešana адпраўленне цягніка.
    У выпадку з разгорнутымі канструкцыямі, дзе выкарыстоўваюцца некалькі назоўнікаў у род. скл., іх пасладоўнасць вызначае прынцып: ад больш шырокіх, маштабных паняццяў да больш вузейшых. Напрыклад:
    Latvijas Republikas Iekšlietu ministrijas Pilsonības un migrācijas lietu pārvaldes Rīgas re^/onālās noda­ļas vadītāja vietnieks — намеснік кіраўніка (загадчыка) Рыжскага рэгіянальнага аддзела Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Латвійскай Рэспублікі.
    Часам латышскія словазлучэнні з назоўнікам у род. скл. перакладаюцца на беларускую мову з выкарыстаннем іншых склонавых форм. Напрыклад: lietu pārvalde упраўленне па справах, упраўленне справамі, Administratīvo pārkāpumu kodekss Кодэкс аб адміністратыўных парушэннях, mūžības skartie кранутыя вечнасцю і да т. п.
    Такая нязвыклая для беларускай мовы адваротнасць у парадку слоў нярэдка распаўсюджваецца і на словазлучэнні, дзе ўжываюцца іншыя склоны. Параўнайце:
    Pēterim zināmā vietā у вядомым Петэрысу месцы, viņam saprotamā valoda зразумелая яму мова і інш.
    Адметнай і па-свойму аўтэнтычнай латышскай канструкцыяй ёсць назоўнік у род. скл. са зваротным дзеепрыслоўем. Такі выраз найчасцей перакладаецца з дапамогай прыназоўніка пры і адпаведнага словазлучэння. Напрыклад:
    Ziemai tuvojoties gājputni atstāj mūsu novadu. Пры набліжэнні зімы пералётныя птушкі пакідаюць наш край.
    Іншыя варыянты перакладу:
    3 набліжэннем зімы пералётныя птушкі пакідаюць наш край.
    Калі набліжаецца зіма, пералётныя птушкі пакідаюць наш край.
    СКАЗ
    У залежнасці ад мэты выказвання тут можна вылучыць апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы; паводле структуры яны могуць быць простымі і складанымі (складаназлучанымі або складаназалежнымі). Паводле падобных прынцыпаў у абедзвюх мовах будуюцца складаныя сінтаксічныя адзінствы (мікратэксты).