• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка латышскай мовы

    Кароткая граматыка латышскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2008
    14.44 МБ
    Формы павіннаснага ладу могуць ужывацца таксама ў пераказвальным і ўмоўным ладзе. Гл. на прыкладзе дзеяслова lasīt (чытаць):
    Пераказвальны лад
    Умоўны лад
    просты цяперашні час
    просты будучы час
    просты цяперашні час
    складаны цяперашні час
    es-ot jā-lasa
    būšot jā-lasa
    bū-tu jā-lasa
    bū-tu bij-is jā-lasa
    Звярніце ўвагу, што суб’екг дзеяння ў сказе з дзеясловам у павіннасным стане выражаецца з дапамогай назоўніка або займенніка ў давальным склоне, а аб’ект дзеяння -у назоўным склоне. Напрыклад:
    1.	Ilga teica, ka Aivaram būšot jāpaliek mājās.
    Ілга сказала, што Айвару варга застацца дома.
    2.	Ritei ir bijis jāizšķir ās četras reizes.
    Рыта мусіла чатыры разы браць развод.
    3.	Tev jānokārto eksāmens.
    Ты мусіш здаць іспыт.
    4.	Dinai jālasa jaunais teksts.
    Дзіна павінна чытаць новы тэкст.
    Залежны стан дзеясловаў
    Формы залежнага стану латышскіх дзеясловаў утвараюцца праз далучэнне дзеепрыметніка залежнага стану на -ts (у адпаведнай родава-лікавай форме) да асабовых формаў дапаможнага дзеяслова tikt або būt. Напрыклад:
    1.	Mēs bijām pārliecināti par savu uzvaru.
    Мы былі перакананыя ў сваёй перамозе.
    2.	Veikalos tiek pārdotas dažādas smaržas.
    У	крамах прадаюцца разнастайныя парфумы.
    Формы залежнага стану, утвораныя з ужываннем дапаможнага дзеяслова tikt, маюць значэнне простых часоў, а формы, утвораныя з ужываннем дапаможнага дзеяслова būt, маюць значэнне складаных часавых формаў.
    Спражэнне дапаможнага дзеяслова tikt
    Лік
    Асоба
    Просты цяперашні
    Просты прошлы
    Просты будучы
    Адз.
    1-я
    tiek-u
    tik-u
    tik-š-u
    
    2-я
    tiec
    tik-i
    tik-s-i
    Мн.
    1-я
    tiek-a-m
    tik-ā-m
    tik-si-m
    
    2-я
    tiek-a-t
    tik-ā-t
    tik-si-t
    Адз. і мн.
    3-я
    tiek
    tik-a
    tik-s
    ГІрэфіксы дзеясловаў
    Латышскія дзеясловы могуць мець разнастайныя прэфіксы (прыстаўкі), якія надаюць ім адценне завершанасці дзеяння і як бы ствараюць дзеясловы закончанага трывання, хоць наогул катэгорыя трывання ў латышскіх дзеясловаў не вылучаецца.
    У наступнай табліцы мы прыводзім найважнейшыя прэфіксы латышскіх дзеясловаў з іх прыблізнымі адпаведнікамі ў беларускай мове:
    Латышская прыстаўка
    Беларускія адпаведнікі
    Прыклады
    aiz-
    за-, з/с(а)-, a-, на-, ад-, над-, пера-
    aizbāzt заткнуць; aizgrābt захапіць; aiznest знесці;
    aizsegt накрыць
    ap-
    а(б)-, а(ба)-, у(з/с)-, а-, на-, па-, за-, з/с(а)-
    apaut абуць; apburt зачараваць; apciemot наведаць; apklust замаўчаць
    at-
    ад-, а(б)-, а(ба)-, а-, пры-, у(з/с)-, ад-, па-, за-, пера-
    atbildēt адказаць; atjaunot узнавіць; atnākt прыйсці;
    atsaukt паклікаць
    іе-
    у(ва)-, вы-, na-, з/с(а)-
    iebāzt уваткнуць; iedzert выпіць; iegūt здабыць; ielikt пакласці
    iz-
    вы-, з/с(а)-, na-, а(ба)-, nepa-, а(д)-, раз/рас-
    izkraut выгрузіць; izkust растаць; izmazgāt памыць; izspiegot адсачыць
    no-
    з/с(а)-, a-, ад-, na-, npa-, ад-, за-
    nogurt стаміцца; nogatavoties саспець; nolādēt праклясці;
    nolaist апусціць
    pa-
    na-, на-, з/с(а)-, за-
    pacelt падняць; padot падаць; paķert схапіць; pamanīt заўважыць
    pār-
    nepa-, na-, npa-, раз/рас-, з/с(а)-
    pārdot прадаць; pārkārtot пераўтварыць; pārraut парваць; pārsteigt здзівіць
    pie-
    пад-, na-, да-, за-, пры-, за-, у(з/с)-, на-
    piebraukt пад’ехаць; piebriest набрыняць; piebiedroties датаварышавацца; pienest паднесці
    sa-
    з/с(а)-, на-, за-, пра-
    saasināt завастрыць; sabērt насыпаць; sagumt сагнуцца; salasīt прачытаць
    uz-
    на-, ад-, у(з/с)-, раз/рас-, а(б)-
    uzkrāt назапасіць; uzpampt апухнуць; uzliesmot успыхнуць; uzsildīt разагрэць
    ЗАЙМЕННІК
    Займеннік гэта часціна мовы, што мае больш агульнае, менш абмежаванае значэнне, замяняе ў сказе імя або прыслоўе і адказвае на пытанне той часціны мовы, якую замяняе. Латышскія займеннікі, у прынцыпе як і беларускія, можна падзяліць на:
    1)	асабовыя (es я, tu ты, viņš ён, viņa яна, mēs мы, jūs вы, viņi яны (м. р.), viņas яны (ж. р.)),
    2)	указальныя (šis гэты, šī гэтая, tas той, tā тая і г. д.),
    3)	пытальныя/адносныя (kas хто, які, каторы, які; kā, kura чый і г. д.),
    4)	адмоўныя (neviens ніхто, nekāds ніводзін, ніякі; nekas нішто, нічога і г. д.),
    5)	зваротныя (sevis сябе),
    6)	прыналежныя (mans мой, tavs твой, savs свой, viņa яго, viņas яе, mūsu наш, jūsu — ваш, viņu іх і г. д.),
    7)	азначальныя (pats/pati сам/сама; самы/самая; katrs/katra кожны/кожная),
    8)	неазначальныя (kāds хтосьці, kaut kas штосьці, нейкі; katrs, visāds усялякі, jebkurš, jebkāds любы, viens otrs/viena otra сёй-той, nez(in) kas невядома хто i г. д.),
    9)	a таксама займеннікі-лічэбнікі (cik колькі, tik daudz столькі, daži некалькі i г. д.)
    10)	і займеннікі-прыслоўі (kā як, kur(p) дзе, куды; kad калі, kādreiz калі-небудзь, калі заўгодна, калісьці, некалі; kaut kā-як-небудзь, dažreiz, dažkārt-калі-нікалі; no kurienes адкуль; tā так, pēc tam потым, no šejienes адсюль, no turienes адтуль; tāpēc, tādēļ, tamdēļ, tālab таму; kāpēc, kādēļ, kālab чаму, kaut kur сям-там, дзе-нідзе, недзе, дзесьці, кудысьці, дзе-нідзе; nekur нідзе, нікуды; ne­kad ніколі, nekādi ніяк і г. д.). Пры гэтым займеннікіпрыслоўі ніколі не змяняюцца.
    Змяненне займеннікаў
    Наступныя табліцы паказваюць, якім чынам скланяюцца латышскія асабовыя займеннікі:
    Лік
    Склон
    Асоба
    
    
    1-я
    2-я
    3-я
    
    
    
    
    муж. p.
    жан. p.
    Адз.
    Н.
    es
    tu
    viņš
    viņa
    
    Р.
    manis
    tevis
    viņa
    viņas
    
    д.
    man
    tev
    viņam
    viņai
    
    в.
    mani
    tevi
    viņu
    viņu
    
    т.
    ar mani
    ar tevi
    ar viņu
    ar viņu
    
    м.
    manī
    tevī
    viņā
    viņā
    Мн.
    н.
    mēs
    jūs
    viņi
    viņas
    
    р.
    mūsu
    jūsu
    viņu
    viņu
    
    д.
    mums
    jums
    viņiem
    viņām
    
    в.
    mūs
    jūs
    viņus
    viņas
    
    т.
    ar mums
    ar jums
    ar viņiem
    ar viņām
    
    м.
    mūsos
    jūsos
    viņos
    viņās
    Зваротны займеннік у латышскай мове, як і ў беларускай, мае толькі пяць склонавых формаў:
    Родны
    Давальны
    Вінавальны
    Творны
    Месны
    sevis сябе
    sev сабе
    sevi сябе
    ar sevi сабой
    sevī (у) сабе
    Азначальны займеннік katrs/katra (кожны/кожная) скланяецца, як і назоўнік I (муж. р.) або IV (жан. р.) скланення. Займеннік pats/pati (сам/сама; самы/самая), у сваю чаргу, скланяецца наступным чынам:
    Склон
    Адз. лік
    Мн. лік
    
    муж. р.
    жан. p.
    муж. p.
    жан. p.
    Н.
    pats
    pati
    paši
    pašas
    Р.
    paša
    pašas
    pašu
    pašu
    д.
    pašam
    pašai
    pašiem
    pašām
    в.
    pašu
    pašu
    pašus
    pašas
    т.
    ar pašu
    ar pašu
    ar pašiem
    ar pašām
    м.
    pašā
    pašā
    pašos
    pašās
    Скланенне найважнейшых указальных займеннікаў дэманструе наступная табліца:
    Лік
    Склон
    šis ГЭТЫ
    tas той
    
    
    муж. p.
    жан. p.
    муж. p.
    жан. p.
    Адз.
    H.
    šis
    šī
    tas
    tā
    
    P.
    šā, šī
    šās, šīs
    tā
    tās
    
    Д.
    Šim
    šai
    tam
    tai
    
    B.
    šo
    šo
    to
    to
    
    T.
    ar šo
    ar šo
    ar to
    ar to
    
    M.
    šajā, šai, šinī
    šajā, šai, šinī
    tajā, tai, tanī
    tajā, tai, tanī
    Мн.
    H.
    šie
    šīs
    tie
    tās
    
    p.
    šo
    šo
    to
    to
    
    Д.
    šiem
    šīm
    tiem
    tām
    
    B.
    šos
    šīs
    tos
    tās
    
    T.
    ar šiem
    ar šīm
    ar tiem
    ar tām
    
    M.
    šajos, šais, šinīs
    šajās, šais, šinīs
    tajos, tais, tanīs
    tajās, tais, tanīs
    Скланенне найчасцей ужываных пытальных і адносных займеннікаў паказана ў наступных табліцах:
    Назоўны
    Родны
    Давальны
    Вінавальны
    Творны
    kas хто, што; які; каторы
    kā
    kam
    ko
    ar ko
    
    Лік
    Склон
    kurš каторы; які; хто; што
    kāds які
    
    
    муж. р.
    жан. p.
    муж. p.
    жан. p.
    Адз.
    Н.
    kurš
    kura
    kāds
    kāda
    
    Р.
    kura
    kuras
    kāda
    kādas
    
    д.
    kuram
    kurai
    kādam
    kādai
    
    в.
    kuru
    kuru
    kādu
    kādu
    
    т.
    ar kuru
    ar kuru
    ar kādu
    ar kādu
    
    м.
    kurā
    kurā
    kādā
    kādā
    Мн.
    н.
    kuri
    kuras
    kādi
    kādas
    
    р.
    kuru
    kuru
    kādu
    kādu
    
    д.
    kuriem
    kurām
    kādiem
    kādām
    
    в.
    kurus
    kuras
    kādus
    kādas
    
    т.
    ar kuriem
    ar kurām
    ar kādiem
    ar kādām
    
    м.
    kuros
    kurās
    kādos
    kādās
    Аналагічным чынам скланяюцца адмоўныя займеннікі nekas, nekāds. Адмоўны займеннік neviens скланяецца як лічэбнік viens.
    ПРЫСЛОЎЕ
    Прыслоўе незмяняльная часціна мовы, якая ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння або на акалічнасці, у/пры якіх гэтае дзеянне адбывалася, адказваючы на пытанні: калі?, з якога часу?, да якога часу?, дзе?, куды?, адкуль?, як доўга?, як?, якім чынам?, у якой ступені?
    У латышскай мове прыслоўі найчасцей утвараюцца ад прыметнікаў ці ад дзеясловаў. Прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў, заканчваюцца на -і, -u або -ām. Напрыклад, ад прыметніка jauk-s (цудоўны, слаўны, прыемны) утвараецца прыслоўе jauki (цудоўна, выдатна), ад прыметніка tāl-s (далёкі) утвараецца прыслоўе tālu (далёка), ад прыметніка klus-s (ціхі) утвараюцца прыслоўі klusām, klusi, klusu (ціха).
    Прыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў, заканчваюцца на -šus, -us або -u. Напрыклад, ад дзеясловаў skri-et, stāv-ēt і tup-ēt утвараюцца, адпаведна, прыслоўі skriešus (бягом, бегма), stāvus (стоячы), tupus і tupu (на кукішках).
    Ніжэй мы падаём некаторыя найчасцей ужывальныя латышскія прыслоўі, традыцыйна падзеленыя паводле разрадаў. Памятайма, што вышэй мы падавалі ўжо пэўную колькасць “займеннікаўпрыслоўяў”.
    ♦	Прыслоўі месца: apakšā (унізе, долу), apkārt (навокал), ārā (на дварэ, звонку), augšā (наверсе), augstu (высока), augšup (угару), citur (у іншым месцы), iekšā (унутры), lejā (уніз), mājup (дадому), pretī (насупраць), priekšā (наперадзе), projām (прэч), sānis (убок; убаку), še, te, šeit (тут), šur tur (сям-там), tur (там), tepat (акурат тут), tuvu (блізка), visur (усюды), ze*mu (нізка) і інш.
    ♦	Прыслоўі часу: agri (рана), aizvien, arvien (заўсёды, усё, увесь час) atkal (зноў), citreiz (іншым разам, у іншы час), dažreiz (часам, сяды-тады), drīz (хутка, неўзабаве), jau (ужо), parīt (паслязаўтра), pašreiz (зараз; цяпер), nupat, patlaban (зараз), reiz (некалі), rīt (заўтра), šodien (сёння), tad (тады), tagad (цяпер), tikko (ледзьве, толькі што, ледзь толькі), tūlīt, tūliņ (зараз жа), turpmāk (надалей), vakar (учора), vēlāk (пасля, пазней), vienmēr (пастаянна, заўсёды) і інш.
    ♦	Прыслоўі спосабу дзеяння: ātri (хутка, шпарка), citādi (іначай), cītīgi (старанна), divatā (удвух; удваіх; удзвюх), jāšus (вярхом), kājām (пешшу), lēnām (павольна), pamazām (патроху, паступова), pēkšņi (раптам), šādi (такім чынам, гэтак), tādējādi (такім
    чынам), tapat (такім самым чынам), trijatā (утрох; утраіх) і інш.
    ♦ Прыслоўі меры: daudz (шмат, многа), diezgan (досыць), drusciņ/drusku (крыху, трохі), gandrīz (амаль), ļoti (вельмі), maz (мала), mazāk (менш), pavisam (зусім), re*ti (рэдка), vairāk (больш) і інш.