• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка латышскай мовы

    Кароткая граматыка латышскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 96с.
    Мінск 2008
    14.44 МБ
    Es redzu divdesmit meiteņu.
    Я бачу дваццаць дзяўчынак.
    Te ir divdesmit četri rieksti.
    Вось дваццаць чатыры арэхі.
    Te ir četrpadsmit riekstu.
    Вось чатырнаццаць арэхаў.
    Es apskatu divdesmit četrus riekstus.
    Я разглядаю дваццаць чатыры арэхі.
    Калі перад лічэбнікам з’яўляецца скланяльны займеннік, форма назоўніка, што стаіць пасля лічэбніка, дапасоўваецца да вышэйзгаданага займенніка. Напрыклад:
    Te ir VISI vienpadsmit zē*ni. Тут усе адзінаццаць хлопцаў.
    Es redzu VISUS vienpadsmit zē*nus. Я бачу ўсіх адзінаццаць хлапцоў.
    Viņa mazgāja ŠOS divdesmit cimdus un TĀS četrpadsmit zeķes. Яна памыла гэтыя дваццаць рукавічак і тыя чатырнаццаць шкарпэтак.
    Пры ўжыванні давальнага або меснага склонаў формы колькасных лічэбнікаў застаюцца нязменнымі. Напрыклад:
    piecpadsmit zē*niem un deviņpadsmit meitenēm
    (пятнаццаці хлопцам i дзевятнаццаці дзяўчынам);
    sešpadsmit cimdos un astoņpadsmit zeķēs
    (у шаснаццаці рукавічках i васемнаццаці шкарпэтках).
    Пры ўказанні на колькасць/меру чаго-небудзь ужываецца родны склон. Гл. наступную табліцу:
    glāze tējas
    шклянка гарбаты
    tase kafijas
    філіжанка кавы
    pudele ūdens
    бутэлька вады
    burka piena
    слоік малака
    Аналагічныя формы ўжываюцца ў выпадку з дакладнымі мерамі:
    kilograms sviesta (кілаграм масла);
    divsimt gramu šķiņķa (дзвесце грамаў шынкі).
    Заўвага: назоўнікі пры ўказаннях на колькасць/меру ў кожным а выпадку захоўваюць форму роднага склону, у той час як назоўнік, які сам указвае на колькасць/меру, можа набываць склонавыя формы, як гэта відаць з наступнай ® табліцы:
    Склон
    
    Пераклад
    
    Пераклад
    Н.
    glāze tējas
    шклянка
    гарбаты '
    divz litrz piena
    два літры малака
    Р.
    glāzes tējas
    шклянкі гарбаты
    divzz litrzz piena
    двух літраў малака
    д.
    glāze/ tējas
    шклянцы гарбаты
    divzezzz litrzezzz piena
    двум літрам малака
    в.
    glāzz tējas
    шклянку гарбаты
    divzzs litrzzs piena
    два літры малака
    т.
    ar glāzz tējas
    шклянкай гарбаты
    ar divzezzz litrzezzz piena
    двума літрамі малака
    м.
    glāzē tējas
    у шклянцы гарбаты
    divos litros piena
    у двух літрах малака
    Аналагічным чынам ужываюцца і лічэбнікі simts (сто) і tūkstotis (тысяча):
    (vesels) simts logu
    (цэлыя) CTO вокнаў
    (kāds) tūkstotis koku
    (нейкая) тысяча дрэу
    simtam logu
    ста вокнам
    tūkstotim koku
    тысячы (дав. скл.} дрэў
    Вышэйзгаданыя лічэбнікі могуць ужывацца таксама ў якасці назоўнікаў. Гл. напрыклад:
    simts/simt logu
    cto вокнаў
    tūkstotis/tūkstoš koku
    тысяча дрэў
    visas simts/simt logas
    усе сто вокнаў
    tie tūkstoš koki
    тая тысяча дрэў
    simts/simt ļogām
    ста вокнам
    Змяненне лічэбнікаў
    Колькасны лічэбнік viens/viena мае толькі адзіночны лік і скланяецца як адпаведны назоўнік мужчынскага (мадэль I скланення) і жаночага (мадэль IV скланення) роду. Колькасныя лічэбнікі, што абазначаюць лікі ад 2 да 9 (за выняткам лічэбніка trīs), маюць толькі множны лік і, адпаведна, скланяюцца паводле тых самых мадэляў скланення назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду.
    Заўвага: як і ў беларускай мове, латышскія састаўныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляецца лічэбнік адзін/ адна (адпаведна: viens/viena), дапасоўваюць да сябе _ назоўнікі ў адзіночным ліку. Напрыклад:
    četrdesmit viens galds сорак адзін стол;
    sešdesmit viena soma шэсцьдзесят адна сумка;
    piecdesmit vienam vīrietim пяцідзесяці аднаму мужчыну; deviņdesmit vienai sievietei дзевяноста адной жанчыне;
    trīsdesmit viena zē*na un divdesmit vienas meitenes skolotāja настаўніца трыццаці аднаго хлопчыка і дваццаці адной дзяўчынкі;
    (es re*dzu) divdesmit vienu galdu (бачу) дваццаць адзін стол.
    Латышскі колькасны лічэбнік trīs скланяецца наступным чынам (гл. табліцу):
    Склон
    Мужчынскі род
    Жаночы род
    Н.
    trīs
    trīs
    Р.
    triju
    triju
    д.
    trim, trijem
    trim, trijām
    в.
    trīs
    trīs
    т.
    ar trim, trijem
    ar trim, trijām
    м.
    trīs, trijos
    trīs, trijās
    Колькасныя лічэбнікі desmit (дзесяць), vienpadsmit (адзінаццаць) і г. д. да deviņpadsmit (дзевятнаццаць), лічэбнікі, што абазначаюць дзесяткі (ад divdesmit дваццаць да deviņdesmit дзевяноста), a таксама simt (сто), divsimt (дзвесце) і г. д. да deviņsimt (дзевяцьсот) і tūkstoš (тысяча) не змяняюцца паводле роду і не скланяюцца.
    “Лічэбнікі-назоўнікі” simts (сто, сотня) і tūkstotis (тысяча) скланяюцца: першы паводле мадэлі скланення назоўніка I скланення, другі паводле, адпаведна, мадэлі II скланення.
    Парадкавыя лічэбнікі ў латышскай мове маюць у назоўным склоне адз. ліку канчатак -ais у мужчынскім родзе і канчатак -ā у жаночым родзе. Яны скланяюцца як прыметнікі з азначальным канчаткам.
    Заўвага: пры напісанні парадкавага лічэбніка лічбай пасля яе абавязкова ставіцца кропка. Напрыклад: 2009. gada 25. maijā 25 траўня 2009 года, 5. klasē у 5-м класе, 21. gadsimts -XXI стагоддзе.
    ДЗЕЯСЛОЎ
    Дзеяслоў гэта самастойная і змяняльная часціна мовы, якая называе чыннасць асобаў, жывых і нежывых прадметаў і адказвае (у 3-й асобе) на пытанні: што робіць (рабіў, рабіла, рабілі, будзе рабіць, будуць рабіць)?; што з ім (ёю, імі) робіцца (рабілася, будзе рабіцца)?; у якім ён (яна, яно, яны) (быў, была, было, былі, будзе, будуць) стане?
    Латышскаму дзеяслову, як і беларускаму, уласцівыя наступныя катэгорыі:
    а)	ладу, які можа быць не толькі абвесным, умоўным ці загадным, але таксама пераказвальным або павіннасным. Параўнайце:
    Es šeit esmu atvaļinājumā.
    Я тут у адпачынку (абвесны лад);
    Es gribētu kaut ko labāku.
    Я хацеў бы чагосьці лепшага (умоўны лад);
    Palīdziet man izvēlēties dāvanu bērnam.
    Дапамажыце мне выбраць падарунак дзіцяці (загадны лад).
    Vadītājs gribot mani redzēt.
    Начальнік нібыта хоча мяне бачыць (пераказвальны лад);
    Viņam (ir) jāmācās.
    Яму трэба вучыцца (павіннасны лад);
    б)	стану, які можа быць незалежным, залежным і зваротным. Напрыклад:
    Es neatrodu savu koferi.
    Я не знаходжу свайго чамадана (незалежны стан);
    Šis jautājums tika rūpīgi pētīts.
    Гэтае пытанне старанна вывучалася (залежны стан).
    Як і ў беларускай мове, латышскія дзеясловы могуць быць зваротнымі. Напрыклад:
    Jānis mazgājas.
    Яніс мыецца.
    Mēs ģērbjamies.
    Мы апранаемся.
    Inese atpūšas.
    Інэса адпачывае.
    Як мы бачым, у апошнім выпадку беларускі адпаведнік латышскага зваротнага дзеяслова не з’яўляецца зваротным. Канчатак -ies (у інфінітыве) латышскіх зваротных дзеяловаў ёсць паказальнікам зваротнасці. Гл. наступныя прыклады:
    uzvesties паводзіць сябе;
    apsēsties садзіцца, сядаць;
    apgulties класціся; легчы.
    Безумоўна, латышскія зваротныя дзеясловы ў сучаснай мове маюць шырокі спектр значэнняў. Яны могуць паказваць на ўзаемадзеянне двух суб’ектаў. Параўнайце:
    Meitenes sarunājas.
    Дзяўчаты размаўляюць між сабою.
    Guntis un Pēteris skrienas.
    Гунтыс і Петэр бягуць навыперадкі.
    У іншых выпадках зваротныя дзеясловы могуць паказваць на асаблівую інтэнсіўнасць дзеяння, як у наступных прыкладах:
    smieties
    (моцна)смяяцца
    skatīties
    (пільна) глядзець
    klausīties
    (уважліва) слухаць
    Заўвага: дзеясловам латышскай мовы не ўласцівая катэгорыя трывання (закончанага або незакончанага). Напрыклад: izmaksāja выплаціў і выплочваў, ies пойдзе і будзе ісці і да т. п.
    Асабовыя і безасабовыя формы дзеяслова
    Латышскі дзеяслоў мае дзве формы:
    а)	асабовыя, у якіх мы можам вызначыць асобу, лік, час, лад, стан;
    б)	безасабовыя (інфінітыў).
    Заўвага: дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі мы будзем разглядаць тут як асобныя часціны мовы, але ў раздзеле “Дзеяслоў”, пасля раздзелаў, прысвечаных простаму цяперашняму часу абвеснага ладу, што абумоўлена выключна дыдактычнымі мэтамі.
    Адмоўныя формы дзеяслова
    Адмоўныя формы дзеяслова, падобна як і ў беларускай мове, утвараюцца з дапамогай адмоўнай часціцы ne-, якая, аднак, у латышскай мове пішацца злітна з адпаведнай формай дзеяслова. Напрыклад:
    Es jūs nesaprotu.
    Я вас не разумею.
    Es neatradu savu koferi.
    Я не знайшоў свайго чамадана.
    Лік дзеяслова
    Як і ў беларускай мове, латышскія дзеясловы могуць стаяць у адзіночным ці ў множным ліку.
    Адзіночны лік
    Множны лік
    es lasu я чытаю
    mēs lasām мы чытаем
    tu rakstiты пішаш
    jūs rakstāt вы пішаце
    viņš/viņa sagatavo ён/яна гатуе
    viņi/viņas sagatavo яны гатуюць
    Заўвага: у латышскіх дзеясловаў формы 3-й асобы ў адзіночным і множным ліку супадаюць.
    Часавыя формы дзеяслова
    Латышскія дзеясловы маюць больш часавых формаў у параўнанні з беларускімі:
    а)	просты цяперашні час, напрыклад:
    Es lasu grāmatu.
    Я чытаю кнігу.
    б)	складаны цяперашні час (прыблізна адпавядае англійскаму Present Perfect або нямецкаму перфекту), напрыклад:
    Es esmu lasījis grāmatu.
    Я прачытаў кнігу.
    в)	просты прошлы час, напрыклад:
    Es lasīju grāmatu.
    Я чытаў кінігу.
    г)	складаны прошлы час (прыблізна адпавядае англійскаму Past Perfect або нямецкаму плюсквамперфекту), напрыклад:
    Es biju lasījis grāmatu.
    Я (раней/перад тым) прачытаў кнігу.
    д)	просты будучы час, напрыклад:
    Es lasīšu gr āmatu.
    Я буду чытаць кнігу.
    е)	складаны будучы час (прыблізна адпавядае англійскаму Future Perfect або нямецкаму Futurum II), напрыклад:
    Es būšu lasījis grāmatu.
    Я (раней/перад тым) прачытаю кнігу.
    (Параўнайце складаныя часы ў латышскай мове з беларускім дыялектным: буду пайшоўшы/паспаўшы/пачытаўшы і да т. п.).
    Тыпы спражэння дзеяслова
    У латышскай мове звычайна вылучаюць тры асноўныя спражэнні. Спрагаючы латышскія дзеясловы, трэба звяртаць увагу на магчымасць чаргавання зычных, чаргавання (выпадзення) галосных у паасобных асабовых формах.
    Да / спражэння належаць латышскія дзеясловы з аднаскладовымі каранямі, у якіх перад зыходам слова ў інфінітыве t(ies) стаіць зычны або карнявы галосны. Напрыклад:
    aizmirst забываць, забыць;
    aust-ткань;
    brē*kt крычаць;
    celt узносіць, узводзіць;
    celties падымацца;
    dzert піць;
    glābt ратаваць;
    gūt атрымліваць, набываць;
    just адчуваць;
    kāpt падымацца;
    liet-ліць;
    mest кідаць;
    nest несці;
    pazīt ведаць, пазнаваць;
    salt мерзнуць;
    skriet -бегчы;
    vīt віць і г. д.
    У дзеясловаў I спражэння ва ўсіх часавых формах канчаткі (пададзеныя тлустым шрыфтам) дадаюцца непасрэдна да АСНОЎ дзеяслова (пададзеныя ВЯЛІКІМІ ЛІТАРАМІ). Напрыклад:
    Просты цяперашні час (3-я ас. адз. л.; супадае з асновай)
    Просты прошлы час (3-я ас. адз. л.)
    Просты будучы час (3-я ас. адз. л.)