• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка шведскай мовы

    Кароткая граматыка шведскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 88с.
    Мінск 2009
    12.97 МБ
    Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
    Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
    В. У. Цвірка
    Кароткая ГРАМАТЫКА ШВЕДСКАЙ мовы
    Мінск «Радыёла-плюс»
    2009 AX.
    УДК 811.113.6’36
    ББК81.2Шве-2
    Ц28
    Серыя заснавана ў 2008 годзе
    Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў
    Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук Лявона Баршчэўскага
    Аўтар і выдавецтва выказваюць глыбокую ўдзячнасць Шведскаму інстытуту, а таксама Стэфану Эрыксану і Шарлоце Юансан.
    Цвірка, В. У.
    Ц28 Кароткая граматыка шведскай мовы / В. У. Цвірка. — Мінск : Радыёла-плюс, 2009. — 88 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»).
    ISBN 978-985-448-095-4.
    Беларусь і Швецыя маюць даўнюю гісторыю ўзаемадачыненняў. У нашай краіне існуе нязменная цікавасць да шведскай культуры, а таксама да шведскай мовы, якая належыць да ўсходнескандынаўскай падгрупы сучасных германскіх моў.
    Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца шведскай мовай і хоча авалодаць ёю.
    УДК 811.113.6’36
    ББК 81.2Шве-2
    ISBN 978-985-448-095-4 © Цвірка В. У, 2009
    © Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2009
    ФАНЕТЫКА I ПРАВАПІС
    АЛФАВІТ
    Шведская мова карыстаецца лацінскай графікай. Алфавіт складаецца з 29 літар, пры дапамозе якіх перадаецца каля 40 розных гукаў (дакладная колькасць залежыць ад дыялекту шведскай мовы).
    А[а:] b [бэ:] с [сэ:]
    о [у:] Р [пэ:] q [ку;]
    d [дэ:] е[э:] фф] g [гэ:] h [хо:] і[і:]
    г[эр] s [эс] t [тэ:] u [у:] v [вэ:] w [дубэль вэ:]
    j [йі:] k [ко:] 1 [эль] m [эм] п [эн]
    х [экс] у [ю:] z [сэ:та] å[o:] ä [э:] ö [ё:]
    Для лягчэйшага засваення ўся транскрыпцыя ў дадзеным дапаможніку даецца кірыліцай. Знак двукроп’е [:] паказвае працягласць галосных і зычных. Гэтых звестак хопіць для авалодання шведскай фанетыкай толькі на пачатковым этапе. Для карэкцыі свайго вымаўлення слухайце носьбітаў мовы і паўтарайце за імі.
    Галосныя
    Шведскія галосныя
    Вымаўленне i прыклады
    Аа
    [a:]; [a]: glas — [гла:с]; заднеязычны гук, больш глыбокі, чым беларускі
    Ее
    [е:]; [е]: veta — [в'е:та]; пярэднеязычны гук, вусны расцягнутыя
    Іі
    [i:]; [i]: sill — [сіль:]; пярэднеязычны гук, пры вымаўленні доўгага [і:] чуецца прыгук [й]: пі[ні:й]
    Оо
    Можа чытацца і як [у(:)], і як [о(:)]. У доўгім складзе будзе часцей за ўсё гук [у:]: bok — [бу:к]; у кароткім складзе ў большасці выпадкаў чытаецца як [o]: poj­ke — [п'ойже]
    Uu
    [у:]; [у]: hus — [ху:с]; такога гуку ў беларускай мове няма, але ён трохі нагадвае галосны «ы», вымаўлены з выцягнутымі вуснамі
    Vy
    [ю:]; [ю]: lys — [лю:с]; гэты гук нагадвае беларускае «ю», калі яго вымавіць без пачатковага прыгуку «й». Вусны выцягнутыя наперад
    Åå
    [o:]; fo]: tåg — [то:г]; больш акруглены, чым беларускі
    Ää
    [э:]; [э]: äpple — ['эп:ле]; падобны да беларускага гуку [э], як у слове «шэры». Перад -г робіцца яшчэ больш шырокім і нагадвае беларускі «я», калі яго вымавіць без пачатковага прыгуку «й»: bär— [бэ:р]
    Öö
    [ё:]; [ё]: smör— [смё:р]; нагадвае беларускі «ё», калі яго вымавіць без пачатковага прыгуку «й»
    Зычныя
    Шведскія зычныя
    Вымаўленне i прыклады
    ВЬ
    Як беларускі гук [б]: bara — [б'а:ра]. Літара b перад
    -s i -t крыху аглушаецца
    Сс
    Перад -е, -i, -у, -ä, -ö чытаецца як [c], у астатніх выпадках як [к]
    Dd
    Як беларускі [д]: detta — [д'эт:а]. Літара d перад -s, -t крыху аглушаецца
    Ff
    Як беларускі гук [ф]: får — [фо:р]
    Gg
    Як беларускі выбухны гук [r] у словах ганак, гонта: gata — [г'а:та]. Літара g перад -s, -t аглушаецца і вымаўляецца як [к]. У шэрагу запазычаных слоў вымаўляецца як [ш]: garage — [гар'аш:]. У канцы слова пасля -1-, -гяк [й]: helg — [хэль:й]. У націскных складах перад -е, -i, -у, -ä, -ö чытаецца як [й]: ger — [йэ:р]
    Hh
    Як беларускі гук [х]
    Jj
    Як беларускі гук [й]; у замежных словах часта як [ш]: journalist — [шурнал'іс.т]
    Kk
    Як [к]: koka — [к'у:ка]. У націскных складах перад -е, -i, -у, -ä, -ö чытаецца як гук, сярэдні паміж рускімі мяккімі «ч» [ч’] і «ш’» [ш]
    Ll
    Як беларускі гук [ль]
    Mm
    Як беларускі гук [м]
    Nn
    Як беларускі гук [н]
    Рр
    Як беларускі гук [п]
    Qq
    Як беларускі [к] — сустракаецца толькі ў запазычаннях
    Rr
    Як беларускі гук [р]
    Ss
    Як беларускі гук [c]
    Tt
    Як беларускі гук [т]
    Vv
    Як беларускі [в]; v перад -s, -t крыху аглушаецца
    Ww
    Як беларускі [в] — сустракаецца толькі ў запазычаннях
    Xx
    Як беларускія гукі [кс]
    Zz
    Як беларускі [c] — сустракаецца толькі ў запазычаннях
    СПАЛУЧЭННІ ЛІТАР
    У шведскай мове ёсць шэраг спалучэнняў літар, якія вымаўляюцца спецыфічным спосабам. Да іх належаць:
    sk — перад -е, -i, -у, -ä, -ö чытаецца як [ш], у астатніх выпадках як [ск]: sked — [шэ:д];
    sj — перад націскной галоснай чытаецца як [ш]: sju — [шу:];
    ssj, stj — заўсёды чытаецца як [ш]: stjärna — [ш’эрна];
    tion, s(s)ion — [шу:н];
    sch — [ш];
    ch — сустракаецца звычайна ў замежных словах, чытаецца як [ш], рэдка як [ч’/ш’], часам злучнік «och» вымаўляецца як [ок];
    kj — перад націскной галоснай як [ч7ш]: kjol — [ч7ш’у:ль];
    tj — перад націскной галоснай чытаецца як [ч7ш’], у астатніх выпадках як [тй]: tjugo — [ч7ш’у:гу];
    ti — у замежных словах часам чытаецца як [тсы]: patient — [патсы’энт];
    dj — перад націскной галоснай чытаецца як [й]: djur — [йу:р];
    hj — перад націскной галоснай чытаецца як [й]: hjärta — [й’эрта];
    lj — перад націскной галоснай чытаецца як [й]: ljus — [йу:с];
    ск — [к]: klocka [кл’ока];
    ng — такога насавога гуку ў беларускай мове няма, таму далей ён будзе транскрыбавацца як [нь]: många — [м’оньа];
    gn — [ньн]: vagn — [ваньн];
    nk — [ньк]: bank — [баньк].
    Літараспалучэнні -rd-, -rt-, -rl-, -rnвымаўляюцца як [-д-, -т-, -л-, -н-]. Пры вымаўленні гэтых гукаў кончык языка адсоўваецца за альвеолы, што надае адмысловы прыгук. Аднак у высокім стылі і ў шэрагу рэгіёнаў Швецыі гэтыя спалучэнні літар вымаўляюцца так, як пішуцца: [-рд-, -рт-, -рл-, -рн-].
    Спалучэнне літар -rsвымаўляецца як [ш]. Трэба адзначыць, што гэтыя спалучэнні могуць узнікнуць і на стыку слоў: ...år sedan...
    ДАЎЖЫНЯ ГУКАЎ
    Важнай характарыстыкай шведскага вымаўлення з’яўляецца даўжыня гукаў. Цікава, што ў шведскай мове пад націскам існуюць як доўгія галосныя, так і доўгія зычныя гукі. У націскны склад уваходзіць альбо доўгі галосны і кароткі зычны, альбо кароткі галосны і доўгі зычны. Такія словы, як glas — [гла:с], Ьо — [бу:], blev — [бле:в], маюць доўгі галосны ў складзе, а словы тыпу ost — [ус:т], sitta — [с'іт:а], penna — [п'ен:а], з дзвюма ці больш зычнымі літарамі ў складзе, маюць доўгі зычны гук.
    Трэба зазначыць, што даўжыня гукаў уплывае на сэнс слоў. Параўнайце: mak (тэмп) — mack (запраўка), väg (шлях) — vägg (сцяна), tak (дах) — tack (дзякуй), för (дзеля) — förr (раней).
    НАЦІСК
    У шведскай мове існуе два тыпы націску — гэта просты, падобны на беларускі, дынамічны націск і танічны націск, якога ў беларускай мове няма. Просты дынамічны націск імкнецца да першага склада слова і суправаджаецца сыходным рухам голасу ад націскнога галоснага да канца слова. Аднак існуе шэраг выпадкаў, калі ён можа падаць на другі, перадапошні і апошні склад слова.
    Танічны націск можна апісаць наступным чынам: у словах тыпу fyra націск падае на першы склад [ф'ю:-] і суправаджаецца паніжэннем тону голасу, а ў наступным за націскным складам [-ра] тон павышаецца і зноў падае.
    3	дынамічным націскам вымаўляецца большасць аднаскладовых слоў і іх формаў, а таксама слоў, у якіх націск не прыпадае на першы склад: bil, bilen, bilar; parad'is.
    3	танальным націскам вымаўляюцца незапазычаныя шматскладовыя словы з націскам на першым складзе, большасць складаных слоў, а таксама слоў з суфіксамі і націскнымі прэфіксамі.
    МАРФАЛОГІЯ
    ДЗЕЯСЛОЎ
    Шведскі дзеяслоў мае сем асноўных формаў — форму інфінітыва, загаднага ладу, цяперашняга часу (presens), прошлага часу (preteritum), супіна (supinum), дзеепрыметніка I i II. Гэта простыя дзеяслоўныя формы, пабудаваныя з кораня пры дапамозе суфікса. Іх неабходна ведаць для правільнага ўтварэння граматычных часоў і ўжывання ў мове.
    Змяненне дзеяслова
    Паводле тыпу асновы і паводле спосабу ўтварэння простых часоў усе дзеясловы падзяляюцца на чатыры спражэнні:
    1	спр.: stanna — stannar — stannade — stannat — stannad (заставацца);
    2	cnp.: köpa — köper — köpde — köpt — köpt (купляць);
    3	cnp.: sy — syr — sydde — sytt — sydd (шыць);
    4	cnp.: hinna — hinner — hann — hunnit — hunnen (успяваць).
    Да 1-3 спражэння адносяцца «слабыя» дзеясловы, да 4 спражэння — «моцныя» або «няправільныя» дзеясловы. Першыя тры спражэнні ўтвараюць формы прошлага часу, супіна і дзеепрыметніка II варыянтамі суфікса -d/-t, а ў 4 спражэнні прошлы час не мае суфікса, супін утвараецца пры дапамозе суфікса -it, а дзеепрыметнік II — пры дапамозе суфікса -еп.
    Да 1 спражэння адносіцца каля 80% усіх дзеясловаў, і новыя дзеясловы ўключаюцца менавіта ў 1 спражэнне; напрыклад: installera —
    інсталяваць. Дзеясловы гэтай групы ў цяперашнім і прошлым часе захоўваюць суфікс -а; напрыклад: stanna — stannar — stannade.
    У 2 спражэнні цяперашні час заканчваецца на -er, а прошлы час — на -de (калі корань заканчваецца звонкім зычным) i -te (калі глухім): bygga — byggde, але söka — sökte.
    Да 3 спражэння адносяцца дзеясловы, якія заканчваюцца на каранёвы галосны: må, tro, sy, bo. У цяперашнім часе яны заканчваюцца на -r (syr, bor), а ў прошлым часе на -dde (sydde, bodde).
    Да 4 спражэння адносяцца толькі каля 8% ад усіх дзеясловаў, але яны найбольш ужывальныя. Для іх характэрныя суфіксы -it у супіне і -еп у дзеепрыметніку II і адсутнасць суфікса ў прошлым часе. Шмат дзеясловаў гэтай групы маюць чаргаванне галоснай у корані: flyga — flyger — flög — flugit; bära — bär — bar — burit.
    Выкарыстанне формаў дзеяслова
    Інфінітыў выкарыстоўваецца пасля інфінітыўнай часціцы att, а таксама пасля большай часткі мадальных дзеясловаў і пасля некаторых іншых дзеясловаў.
    Det är roligt att lära sig nya saker. — Цікава вучыцца новаму.
    Maria kunde komma. — Марыя змагла прыйсці.
    Загадны лад выкарыстоўваецца, каб папрасіць ці загадаць камусьці нешта зрабіць.
    Skriv! — Пішы(це)!
    Форма загаднага ладу абодвух лікаў заўсёды супадае з асновай дзеяслова, а ў дзеясловаў 1 і 3 спражэнняў таксама і з інфінітывам:
    1	спр.: Arbeta — Arbeta! — Працуй(це)!
    2	спр.: Köra — Kör! — Едзь(це)!
    3	cnp.: Tro — Tro! — Вер(це)!