• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка шведскай мовы

    Кароткая граматыка шведскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 88с.
    Мінск 2009
    12.97 МБ
    Шэраг скандынаўскіх геаграфічных назваў на галосны не мае асобнай формы для роднага склона; напрыклад: Uppsala universi­tet. — Упсальскі універсітэт.
    ГІРЫМЕТНІК
    Прыметнік — змяняльная часціна мовы, якая звычайна дае азначэнне назоўніку ці займенніку і характарызуе іх якасць або ўласцівасць. Усе шведскія прыметнікі, як і назоўнікі, маюць азначальную і неазначальную формы, а таксама формы адзіночнага і множнага ліку.
    Формы прыметнікаў
    Прыметнікі ў неазначальнай форме ўжываюцца як азначэнні або ў якасці іменнай часткі выказніка. Яны маюць такія формы:
    адзіночны лік, агульны род
    адзіночны лік, ніякі род
    множны лік
    fin
    fint
    fina
    snäll
    snällt
    snälla
    У прэдыкатыўнай пазіцыі (гэта значыць у функцыі іменнай часткі выказніка) прыметнік выкарыстоўваецца толькі ў неазначальнай форме. Часцей за ўсё прыметнік у прэдыкатыўнай пазіцыі будзе стаяць пасля наступных дзеясловаў:
    Vara — быць
    Bli — рабіцца
    Se., .ut — выглядаць
    Känna sig — адчуваць сябе
    Verka — падавацца
    Ulf är snäll. De var snälla.
    Maria blev sjuk. De blev sjuka igår.
    Hon ser pigg ut! De såg pigga ut. Jag känner mig glad. Vi känner oss glada nu.
    Den här boken verkar rolig!
    Detta program verkar roligt.
    Прыметнік y азначальнай форме мае канчатак -a і выкарыстоўваецца як азначэнне ў наступных выпадках:
    1)	калі перад назоўнікам стаіць азначальны артыкль: den fina klän­ningen — (гэтая) прыгожая сукенка;
    2)	калі перад прыметнікам стаіць займеннік або назоўнік у родным склоне: Stefans gamla bil — старая машына Стэфана;
    3)	пры звароце: Kära vän! — Дарагі сябра!
    Звярніце ўвагу на тое, што ў кніжным стылі перад назоўнікамі мужчынскага полу замест канчатка -а выкарыстоўваецца канчатак -е:
    Bäste Herr Johansson! — Шаноўны спадар Юхансан!
    Hennes lille son — яе маленькі сын.
    Такім чынам, прыметнік у азначальнай форме не адлюстроўвае ні роду, ні ліку назоўніка. У словазлучэннях з ім часта ўжываецца азначальны прэпазітыўны артыкль; напрыклад: det stora huset — вялікі дом.
    ГІрыметнікі з адмысловымі правіламі правапісу
    
    Адзіночны лік, агульны род, азнач. форма
    Адзіночны ЛІК, НІЯКІ род, азнач. форма
    Множны ЛІК неазн. форма / азнач. форма
    Іншыя прыклады
    Прыметнікі на
    -al, -el, -en, -ег
    gammal enkel ledsen vacker
    gammalt enkelt ledset vackert
    gamla enkla ledsna vackra
    ilsken, säker, dubbel, öp­pen, mogen, nyfiken, ma­ger, nykter
    Прыметнікі на -т, -п з кароткім каранёвым галосным
    dum tom allmän
    dumt tomt allmänt
    dumma tomma allmänna
    öm, ljum, stum, grym, ensam, lång­sam
    Прыметнікі на падвоены -п
    sann
    sant
    sanna
    tunn, grann, noggrann
    Прыметнікі на доўгі галосны
    fri blå
    fritt blått
    fria blåa
    grå, ny, slö, rå, kry
    Прыметнікі з доўгім каранёвым галосным на -d / -t
    het glad god
    hett glatt gott
    heta glada goda
    våt, blöt, söt, vit, tät, bred, sned, vid, spröd
    Прыметнікі з кароткім каранёвым галосным на -d / -t
    vild trött svart
    vilt trött
    svart
    vilda trötta svarta
    kort, elegant, stolt, intres­sant, tyst, hård, ond
    Часта ўжывальнае слова liten
    liten
    litet
    små (мн. лік) lilla (азн. ф.)
    
    Ступені параўнання
    У шведскай мове, як і ў беларускай, якасныя прыметнікі могуць утвараць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання.
    Вышэйшая ступень можа ўтварацца пры дапамозе суфікса -аге, які далучаецца да зыходнай формы прыметніка (гэта значыць да неазначальнай формы адзіночнага ліку агульнага роду). Такія прыметнікі ў вышэйшай ступені не змяняюцца.
    Найвышэйшая ступень у большасці выпадкаў утвараецца пры дапамозе суфікса -ast, які далучаецца да зыходнай формы прыметніка. Прыметнікі ў найвышэйшай ступені змяняюцца толькі ў азначальнай форме.
    Зыходная форма
    Вытэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень
    Азначальная форма найвыш. ступені
    rolig
    roligare
    roligast
    roligaste
    snygg, etc.
    snyggare
    snyggast
    snyggaste
    enk/-el
    enklare
    enklast
    enklaste
    nyfik/-en
    nyfiknare
    nyfiknast
    nyfiknaste
    vack/-er
    vackrare
    vackrast
    vackraste
    Звярніце ўвагу на тое, што азначальная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе канчатка -е.
    Прыметнікі на -el, -en i -ег губляюць -епры ўтварэнні ступеняў параўнання.
    Вышэйшая ступень можа таксама ўтварацца пры дапамозе прыслоўя mer(a) (больш) плюс прыметнік у зыходнай форме, а найвышэйшая — прыслоўя mest (больш за ўсё). 3 прыслоўямі mera i mest утвараюць ступені параўнання толькі прыметнікі (і дзеепрыметнікі) на -a, -ad, -е, -isk, -s:
    Зыходная форма
    Вышэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень
    praktisk, -t, -a kän/-d, -t, -da läst, -t, -a förstående
    mer praktisk, -t, -a mer kän/-d, -t, -da mer läst, -t, -a mer förstående
    mest praktisk, -t, -a mest kän/-d, -t, -da mest läst, -t, -a mest förstående
    Звярніце ўвагу на тое, што прыметнікі, якія стаяць пасля прыслоўяў mera i mest, будуць змяняцца па ліках і родах, а таксама мець азначальную ці неазначальную форму.
    Некаторыя з часта ўжывальных прыметнікаў маюць рознага роду адхіленні ад правіла пры ўтварэнні ступеняў параўнання. Суфіксы, з дапамогаю якіх утвараюцца вышэйшая і найвышэйшая ступень, — -re i -st, адпаведна.
    У адной групы прыметнікаў адбываецца змена галоснага ў корані:
    Зыходная форма
    Вышэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень, азнач. форма
    hög (высокі)
    högre
    högst
    högsta
    ung (малады)
    yngre
    yngst
    yngsta
    tung (цяжкі)
    tyngre
    tyngst
    tyngsta
    låg (нізкі)
    lägre
    lägst
    lägsta
    lång (доўгі)
    längre
    längst
    längsta
    stor (вялікі)
    större
    störst
    största
    grov (грубы)
    grövre
    grövst
    grövsta
    Ёсць таксама група прыметнікаў, дзе формы ўтвараюцца пры дапамозе іншых слоў:
    Зыходная форма
    Вышэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень
    Найвышэйшая ступень, азнач. форма
    gammal liten bra dålig många mycket
    äldre mindre bättre sämre / värre fler(a) mer(a)
    äldst minst bäst sämst / värst flest
    mest
    äldsta
    minsta bästa
    sämsta / värsta flesta
    mesta
    Для няправільных прыметнікаў азначальная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогаю канчатка -а, у адрозненне ад правільных, дзе будзе канчатак -е.
    Параўнаць якасці можна таксама пры дапамозе прыслоўяў mindre (менш) i minst (найменш):
    mindre intressant — менш цікавы, minst intressant — найменш цікавы.
    Пры параўнанні якасцей часта выкарыстоўваецца слова än (чым, за):
    Han är 2 år yngre än brodern. — Ён на 2 гады маладзейшы за свайго брата.
    Можна параўнаць дзве рэчы/асобы, указаўшы на іх аднолькавыя характарыстыкі, пры дапамозе канструкцыі «lika + прыметнік + som...» ці «lika + прыметнік у множным ліку»:
    Trädet är lika högt som huset. — Дрэва такое ж высокае, як і дом.
    Trädet och huset är lika höga. — Дрэва i дом аднолькава высокія.
    Прыметнік у спалучэнні з назоўнікам
    Калі прыметнік выкарыстоўваецца ў якасці азначэння, ён можа ўжывацца як у неазначальнай, так і ў азначальнай форме, і гэта не заўсёды адпавядае форме назоўніка, а можа таксама залежаць ад іншых чыннікаў. Ніжэй даюцца асноўныя варыянты спалучэнняў прыметнікаў з назоўнікамі.
    А) Неазначальная форма + неазначальная форма
    en fin bil
    ett fint hus
    Många fina bilar, hus
    någon fin bil
    något fint hus
    några fina bilar, hus
    ingen fin bil
    inget fint hus
    inga fina bilar, hus
    annan fin bil
    annat fint hus
    andra fina bilar, hus
    varje fin bil
    varje fint hus
    —
    vilken fin bil
    vilket fint hus
    vilka fina bilar, hus
    sådan fin bil
    sådant fint hus
    sådana fina bilar, hus
    Б) Азначальная форма + азначальная форма
    den fina bilen
    den här/där fina bilen
    det fina huset
    det här/där fina huset
    de fina bilarna, husen de här/där fina bilarna, husen
    В) Азначальная форма + неазначальная форма
    min fina bil Evas fina bil denna fina bil samma fina bil nästa fina bil följande fina bil
    mitt fina hus Evas fina hus detta fina hus samma fina hus nästa fina hus följande fina hus
    mina fina bilar, hus Evas fina bilar, hus dessa fina bilar, hus samma fina bilar, hus
    följande fina bilar, hus
    ДЗЕЕГІРЫМЕТНІК
    У шведскай мове існуюць два тыпы дзеепрыметніка — дзеепрыметнік I і дзеепрыметнік II.
    (Пра функцыі, якія можа выконваць дзеепрыметнік, глядзіце вышэй, у раздзеле «Выкарыстанне формаў дзеяслова»),
    Дзеепрыметнік I
    Дзеепрыметнік I утвараецца пры дапамозе суфікса -ande/-ende, які далучаецца да асновы дзеяслова. Дзеясловы, аснова якіх заканчваецца на націскны галосны, утвараюць форму дзеепрыметніка I пры дапамозе суфікса -ende, а астатнія дзеясловы — пры дапамозе суфікса -ande. Напрыклад: att tro — troende, att stå — stående, att hänga — hängande, att sjunga — sjungande.
    Дзеепрыметнік I, які выконвае функцыю азначэння, у адрозненне ад прыметніка і дзеепрыметніка II, не змяняецца. Толькі ў выпадку, калі дзеепрыметнік I прымае субстантызаваную форму, ён атрымлівае здольнасць змяняцца па ліках і ўтвараць азначальную форму. Напрыклад: ett meddelande — meddelandet — (två) meddelanden — meddelandena, en studerande — studeranden — (två) studerande — stu­derandena
    Такім чынам, калі субстантызаваны дзеепрыметнік прымае форму назоўніка ніякага роду (гэта значыць мае артыкль ett), ён змяняецца, як назоўнік ніякага роду на ненаціскны галосны (4-ы тып скланення). Калі ж дзеепрыметнік прымае форму назоўніка агульнага роду (артыкль еп), змяняцца па ліках ён не будзе, але можа паказваць на азначальнасць.
    Дзеепрыметнік I мае значэнне незалежнага стану, пры гэтым ён выяўляе значэнне адначасовасці, гэта значыць, абазначае дзеянне, адначасовае з дзеяннем выказніка ў сказе. Напрыклад: Anders såg grubblande ut. — Андэрс выглядаў задуменна. (Ён задумаўся ў той момант.)
    Дзеепрыметнік II
    Дзеепрыметнік II утвараецца ад асновы дзеяслова, а ў выпадку наяўнасці ў дзеяслова некалькіх асноў (напрыклад у дзеясловаў 4 спражэння, дзе адбываецца змена галоснага ў корані), ад той жа асновы, ад якой утвараецца Preteritum. У слабых дзеясловаў (1-3 спр.) да асновы далучаецца адзін з варыянтаў суфікса -d/-t/-dd, а ў моцных дзеясловаў (4 спр.) да асновы далучаецца суфікс -еп. Суфікс -d далучаецца да асноў на ненаціскны -а, звонкі зычны і санант, суфікс -t — да асноў на глухі зычны, суфікс -dd — да асноў на націскны галосны. У дзеясловаў 4 спражэння, пры ўтварэнні формы дзеепрыметніка II, часта змяняецца каранёвы галосны.
    1	спр.: lagad