• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка шведскай мовы

    Кароткая граматыка шведскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 88с.
    Мінск 2009
    12.97 МБ
    köpas
    köp(e)s
    köptes
    köpts
    купляцца
    3
    sys
    sys
    syddes
    sytts
    шыцца
    4
    stjälas
    stjäl(e)s
    stals
    stulits
    быць скрадзеным
    2.	Яшчэ адзін спосаб перадачы залежнага стану — выкарыстанне дапаможнага дзеяслова Ыі (рабіцца) у адпаведнай форме і дзеепрыметніка II, утворанага ад сэнсавага дзеяслова. Дзеяслоў Ыі паказвае на час дзеяння, а дзеепрыметнік II дапасуецца ў родзе і ліку да дзейніка: Lampan ska bli tänd. — Лампу трэба запаліць.
    Значэнні залежнага стану, утворанага пры дапамозе дзеяслова Ыі і флексіі -s, збольшага супадаюць:
    Bokhyllan gjordes av trä. Bokhyllan blev gjord av trä. — Паліца зробленая з дрэва.
    Умоўны лад
    Умоўны лад характарызуе дзеянне, якое перадаецца выказнікам, як пажаданае, немагчымае або нездзяйсняльнае. У беларускай мове з гэтаю мэтай выкарыстоўваецца дзеяслоў у прошлым часе з часціцай бы/б; напрыклад: Я хацеў бы... Было б няблага... і г. д.
    У шведскай мове ўмоўны лад утвараецца некалькімі спосабамі.
    Простая форма ўмоўнага ладу ўтвараецца праз далучэнне -е да асновы дзеяслова. Трэба адзначыць, што гэтая форма ў сучаснай шведскай мове сустракаецца толькі ва ўстойлівых выразах са значэннем пажадання:
    Gud välsigne dig! — Дабраславі цябе Бог!
    Hon leve! — Дабраславі яе! (Жыве!)
    Складаная форма ўмоўнага ладу выкарыстоўваецца ў даданых сказах умовы ў так званых гіпатэтычных выпадках:
    Om jag hade råd skulle jag resa till Japan. — Калі б y мяне былі сродкі (a ў мяне іх няма), я б паехаў у Японію (таму і не паеду).
    Калі гіпатэтычная ўмова і вынік існуюць у цяперашні момант ці будуць мецца ў будучыні, для ўтварэння ўмоўнага ладу ў галоўным сказе выкарыстоўваецца мадальны дзеяслоў skulle і дзеяслоў у форме прошлага часу — ў даданым. (Раней існавала асобная форма для ўмоўнага ладу, але да нашага часу дайшоў фактычна толькі дзеяслоў vore.) Напрыклад:
    Om han inte rökte skulle han inte hosta varje morgon. — Калі б ён не паліў, не кашляў бы кожную раніцу.
    Om jag inte vore sjuk, skulle jag kunna gå på festen. — Калі б я не хварэла, я магла б пайсці на фэст.
    Калі гіпатэтычная ўмова і вынік меліся ў мінулым, для ўтварэння ўмоўнага ладу выкарыстоўваецца skulle + ha + супін у галоўным сказе, а ў даданым — дзеяслоў у форме плюсквамперфект (hade + супін). У адрозненне ад плюсквамперфекта, умоўны лад паказвае на падзею, якая прайшла, але неабавязкова папярэднічала якой-небудзь іншай падзеі або моманту ў мінулым. Напрыклад:
    Om jag hade haft de här pengarna förra veckan skulle jag ha köpt en ny dator. — Калі б y мяне гэтыя грошы былі на мінулым тыдні, я купіў бы новы кампутар.
    Акрамя нерэальнага дзеяння, умоўны лад можа перадаваць шэраг іншых мадальных значэнняў:
    1)	У канструкцыі з дзеясловам önska ў галоўным сказе перадае пажаданае дзеянне:
    Jag önskade att det skulle ske. — Я хацеў бы, каб гэта здарылася.
    2)	Умоўнае ca skulle выяўляе таксама ветлівую просьбу, сцвярджэнне або экспрэсіўны выраз, напрыклад:
    Jag skulle vilja ha en kopp kaffe. — Я хацела б выпіць кубак кавы.
    Hur skulle jag ha kunnat drömma om det! — Як жая мог аб гэтым марыць!
    НАЗОЎНІК
    Назоўнік — гэта самастойная і змяняльная часціна мовы, якая непасрэдна называе прадмет, паняцце, асобу ці істоту, апрадмечаную дзейнасць або апрадмечаную якасць.
    Назоўнікі ў шведскай мове маюць два роды — агульны і сярэдні. Да агульнага роду адносяцца каля 80% усіх шведскіх назоўнікаў.
    Артыкль
    Назоўнікі ўжываюцца з артыклем, які з'яўляецца паказчыкам роду, ліку, а таксама ўжывання назоўніка ў кантэксце ў абагуленым ці канкрэтным сэнсе. Неазначальны артыкль для агульнага роду — en, а для ніякага роду — ett; напрыклад: en hund — сабака, en penna — аловак, ett barn — дзіця, ett dygn — суткі.
    Азначальны артыкль у шведскай мове выкарыстоўваецца не так, як у большасці іншых еўрапейскіх моў. Ён далучаецца да канца назоўніка ў выглядзе суфікса. Гэта адбываецца па схеме: назоўнік + неазначальны артыкль -en/-et; напрыклад: hund + en = hunden; barn + et = barnet.
    Калі назоўнік заканчваецца на зычны, то азначальны артыкль агульнага роду мае форму -en (hunden), але пасля галоснага або -еі, -ег гэтая форма скарачаецца да -n (villan, spegeln, systern). Аналагічна, азначальны артыкль ніякага роду з назоўнікамі на зычны мае выгляд -et, а з назоўнікамі на ненаціскны галосны скарачаецца да -t; напрыклад: barn — barnet, äpple — äpplet.
    Азначальны артыкль у множным ліку назоўнікаў агульнага роду	na (dagarna), а ніякага роду	na (partierna), -a (äpplena), -en (husen). Як відаць з прыкладаў, азначальны артыкль у назоўнікаў у множным ліку далучаецца да канца слова і мае чатыры формы. Гэта звязана са складаным утварэннем множнага ліку шведскіх назоўнікаў. Таму варта ўдакладняць тое, якім чынам утвараецца множны лік, у слоўніках.
    Калі ў назоўніка з азначальным артыклем ёсць асобнае азначэнне, то перад імі ўжываецца яшчэ адзін від артыкля — ненаціскны прэпазітыўны артыкль. Ён мае наступныя формы: den (адз. л., агул. род), det (адз. л., ніякі род), de (мн. л.). Напрыклад: den vackra flick­an — прыгожая дзяўчына, det vackra rummet — прыгожы пакой, de vackra flickorna / rummen — прыгожыя дзяўчыны / пакоі.
    Варта запомніць, што det вымаўляецца як [дэ:], a de — як [дом].
    Ужыванне артыкляў
    Асноўныя адрозненні ва ўжыванні неазначальнага і азначальнага артыкляў паказаны ў наступных прыкладах:
    1.	Jag har en penna. — У мяне ёсць аловак.
    2.	Pennan är ny. — (Гэты) аловак — новы.
    3.	Han är bäst i världen. — Ён — самы лепшы на свеце.
    4.	Lars har ont i magen. — У Ларса баліць жывот.
    Гэта значыць, што неазначальны артыкль ужываецца, калі назоўнік у адзіночным ліку абазначае нейкі прадмет з шэрагу аднатыпных, што раней не згадваўся (1). Азначальны артыкль ужываецца, калі назоўнік абазначае прадмет, які ўжо згадваўся раней (2), агульнавядомы (3) або адзіна магчымы ў дадзеным кантэксце (4).
    Прэдыкатыўны назоўнік, які называе клас прадметаў, куды ўваходзіць і дзейнік, ужываецца, як правіла, з неазначальным артыклем (1). Калі прэдыкатыўны назоўнік дае сацыяльную характарыстыку асобы (паказвае прафесію, нацыянальнасць і г. д.) і не суправаджаецца прыметнікам, то ён ужываецца без артыкля (2, 3). Калі, аднак, такі назоўнік ужываецца з прыметнікам або служыць для якаснай характарыстыкі чалавека, то неабходны неазначальны артыкль (4, 5).
    1.	Katten är ett husdjur. — Кошка — хатняя жывёла.
    2.	Kajsa är polis. — Кайса — паліцэйская.
    3.	Han är vitrysk. — Ён беларус.
    4.	Peter är en bra läkare. — Петэр добры доктар.
    5.	Hanna är ett barn. — Ганна — дзіця (сваім характарам).
    Назвы рэчываў ужываюцца без неазначальнага артыкля:
    Jag dricker kaffe utan socker. — Я п’ю каву без цукару.
    Hon äter inte kött. — Яна не есць мяса.
    Уласныя імёны ўжываюцца, як правіла, без артыкля.
    Неазначальны артыкль выкарыстоўваецца, калі ўласнае імя выступае як намінальнае: Detta är en Sjagal. — Гэта Шагал (пра карціну).
    Абстрактныя назоўнікі часта ўжываюцца без артыкля:
    АПа lyssnar med intresse. — Усё слухаюць з цікавасцю.
    Han talar alltid sanning. — Ён заўсёды кажа праўду.
    Артыклі не ўжываюцца таксама ў наступных выпадках:
    1.	Пры называнні моў (без слова språk — мова) у спалучэнні з некаторымі дзеясловамі:
    Talar du polska? — Ты размаўляеш па-польску?
    Han skriver god franska. — Ён піша на добрай французскай мове.
    Vad heter det på kinesiska? — Як гэта будзе па-кітайску?
    2.	Пры словах, якія пазначаюць сваякоў тых людзей, што ўдзельнічаюць у дыялогу:
    Mor är inte hemma. — Маці няма дома.
    3.	Пры назоўніках у шэрагу дзеяслоўных канструкцый; напрыклад, пры назоўніках, якія называюць сродкі руху, прылады працы і г. д.:
    Åka bil, tåg, tunnelbana — ехаць на машыне, на цягніку, на метро;
    Ta taxi, buss — паехаць на таксі, на аўтобусе;
    Spela piano, gitarr — іграць на раялі, на гітары.
    4.	У шматлікіх устойлівых словазлучэннях:
    Arbeta dag och natt — працаваць дзень і ноч;
    Gå på bio — хадзіць y кіно.
    Змяненне па ліках
    Утварэнне множнага ліку шведскіх назоўнікаў — адна з самых складаных тэм. У залежнасці ад канчатка адзіночнага ліку і артыкля, большасць назоўнікаў мае наступныя канчаткі ў множным ліку:
    
    Адзіночны лік, неазнач. форма
    Адзіночны лік, азнач. форма
    Множны лік, неазнач. форма
    Множны лік, азнач. форма
    Назоўнікі агульнага
    en penna
    pennan
    pennor
    pennorna
    роду на -а
    en blomma
    blomman
    blommor
    blommorna
    А) Аднаскладовыя
    en kung
    kungen
    kungar
    kungarna
    назоўнікі агульнага роду (шмат)
    en väg
    vägen
    vägar
    vägarna
    Б) Двухскладовыя
    en pojke
    pojken
    pojkar
    pojkarna
    назоўнікі агульнага
    en syster
    system
    systrar
    systrarna
    роду на -el, -ег, -е
    en nyckel
    nyckeln
    nycklar
    nycklarna
    А) Аднаскладовыя
    en gäst
    gästen
    gäster
    gästerna
    назоўнікі агульнага
    en stad
    staden
    städer
    städerna
    роду; часам адбываецца змена галоснага ў корані
    en hand
    handen
    händer
    händerna
    Б) Шматскладовыя
    en garderob
    garderoben
    garderober
    gardero-
    назоўнікі агульнага роду з націскам на апошнім складзе В) Назоўнікі ніякага
    en apparat
    apparaten
    apparater
    bema apparaterna
    роду на націскны галосны
    ett parti
    partiet
    partier
    partierna
    Назоўнікі ніякага
    ett äpple
    äpplet
    äpplen
    äpplena
    роду на ненаціскны галосны
    ett ämne
    ämnet
    ämnen
    ämnena
    А) Назоўнікі ніякага
    ett hus
    huset
    hus
    husen
    роду на зычны
    ett barn
    barnet
    barn
    barnen
    Б) Назоўнікі агул.
    en fiskare
    fiskaren
    fiskare
    fiskarna
    роду на -are, -ег
    en historiker
    historikern
    hstoriker
    historikerna
    Шэраг назоўнікаў не ўваходзіць ні ў адзін з гэтых пяці класаў; напрыклад: öga — ögon (вочы), öra — öron (вушы).
    Скланенне назоўнікаў
    Шведскі назоўнік мае два склоны — агульны і родны. У агульным склоне, які адпавядае беларускім назоўнаму, давальнаму і вінавальнаму склонам, стаяць дзейнікі, дадаткі і прэдыкатывы. Напрыклад: Varuhuset arbetar varje dag. — Універмаг працуе кожны дзень.
    Родны склон утвараецца пры дапамозе флексіі -s, якая далучаецца да канца слова ў агульным склоне. Калі слова заканчваецца на -s, -z, -sch, -х, тады -s не ставіцца; напрыклад: Stockholms universitet — Стакгольмскі універсітэт, Max idé — Максава ідэя.
    Назоўнік у родным склоне часта ўжываецца як азначэнне да іншага назоўніка, якое ідзе за ім і ўжываецца без артыкля.