Кароткая граматыка шведскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 88с.
Мінск 2009
Se upp, tåget kan komma när som helst. — Беражыся, цягнік можа з’явіцца ў любую хвіліну.
Прыслоўі där, här, var у злучэнні з прыназоўнікамі ўтвараюць складаныя займенныя прыслоўі; напрыклад:
däri/häri/vari — у тым/у гэтым/у чым
därom/härom/varom — аб тым/аб гэтым/пра што därtill/härtill/vartill — для таго/для гэтага/для чаго
ЛІЧЭБНІК
Ніжэй падаецца спіс колькасных / парадкавых лічэбнікаў.
0 — noll
1 — en (ett) / första
2 — två / andra
3 — tre / tredje
4 — fyra / fjärde
5 — fem / femte
6 — sex / sjätte
7 — sju / sjunde
8 — åtta / åttonde
9 — nio / nionde
10 — tio / tionde
11 — elva / elfte
12 — tolv / tolfte
13 — tretton / trettonde
14 — fjorton / fjortonde
15 — femton / femtonde
16 — sexton / sextonde
17 — sjuton / sjuttonde
18 — arton / artonde
19 — nitton / nittonde
20 — tjugo / tjugonde
21 — tjugoett / tjugoförsta
30 — trettio / trettionde
40 — fyrtio / fyrtionde
50 — femtio / femtionde
60 — sextio / sextionde
70 — sjuttio / sjuttionde
80 — åttio / åttionde
90 — nittio / nittionde
100 — hundra / hundrade 1000 — tusen / tusende
1 000000 — miljon / miljonte
1000 000 000 — miljard
3 артыклем могуць ужывацца словы ett hundra (сто) i hundradet (сотня), ett tusen (тысяча) i tusendet (тысяча ў якасці назоўніка), еп miljon (мільён), en miljard (мільярд). Гэтыя лічэбнікі маюць множны лік: hundraden, tusenden, miljoner, miljarder.
Прыблізная колькасць паказваецца наступным чынам: ett tjugotal bilar — каля дваццаці машын, hundratals bilar — сотні машын.
Пры пазначэнні дат парадкавыя лічэбнікі ўжываюцца з артыклем:
Imorgon är det den tjugoandra september. — Заўтра будзе дваццаць другога верасня.
Для пазначэння дзесяцігоддзяў і стагоддзяў выкарыстоўваецца слова ett tal: på 90-talet — y 90-я гады, på 1600-talet — y 17-м стагоддзі.
Простыя дробы: 1/2 — en halv, 1/4 — en kvart, 3/5 — tre femtedelar.
Дзесятковыя дробы: 0,7 — noll komma sju.
Матэматычныя дзеянні
Складанне: två plus tre är fem.
Адыманне: fem minus tre är två.
Множанне: två gånger tre är sex.
Дзяленне: sex delat med tre är två.
ЧАСЦІЦЫ I «РУХОМЫЯ АКАЛІЧНАСЦІ»
Часціца — незмяняльная службовая часціна мовы, з дапамогай якой можна змяніць значэнне іншай часціны мовы, выразіць або ўзмацніць пытанне, загад, пярэчанне ці меркаванне.
Пры сцвярджальным адказе на пытанне, якое не мае адмаўлення, выкарыстоўваецца часціца ja (так). Калі пытанне мае адмаўленне, то ўжываецца слова jo [йу:] (ды не):
Vill du vara med? — Ja. —
Хочаш пайсці з намі? — Так/Хачу.
Vill du inte vara med? — Jo. —
He жадаеш пайсці з намі? — Так/Жадаю.
У гутарковай мове часта ўжываюцца складаныя сцвярджальныя словы; напрыклад: javisst — так, вядома; jaha — так/ага; jaså — ага/ вось як і інш.
Пры адмаўленні выкарыстоўваюцца часціцы nej! (не!) i inte (не). Словы icke, ej (не) характэрныя для кніжнага стылю:
Är du trött? — Nej. — Ты стаміўся? — He.
Hon är inte hemma. — Яе няма дома.
Часціца nej можа ўжывацца ў эмацыйным воклічы:
Nej, vad säger du? — Што ты кажаш!
Падобную да часціц функцыю маюць так званыя «рухомыя акалічнасці» — нязменлівыя словы, якія выказваюць адзнаку і стаўленне да выказвання з боку таго, хто гаворыць. Гэтыя словы перадаюць такія значэнні, як верагоднасць, магчымасць, здагадка, здзіўленне і інш. Вось некаторыя з іх: möjligen — магчыма; kanske — можа быць; troligen —верагодна; antagligen — мабыць; tygligen — відавочна; säkert — напэўна; naturligtvis — вядома, натуральна; tyvärr — на жаль; knappast — наўрад ці.
Рухомыя акалічнасці часта адносяцца не да аднаго якога-небудзь члена сказа, а да ўсяго выказвання ў цэлым; напрыклад:
Kanske har du rätt. — Магчыма, ты маеш рацыю.
Да рухомых акалічнасцей адносяцца таксама такія словы, значэнне якіх па-за кантэкстам цяжка вызначыць, а ў сказе яны вымаўляюцца без націску; напрыклад: ju — дык, ж (жа); nog — вядома, бо, мусіць, мабыць; väl — дык, мабыць, мусіць і інш.
ЗЛУЧНІКІI ЗЛУЧАЛЬНЫЯ словы
Злучнікі выкарыстоўваюцца для выражэння злучальнай і падпарадкавальнай сувязі. Пры дапамозе злучнікаў можна, напрыклад, выразіць прычынныя ці супраціўныя адносіны паміж сказамі ці часткамі сказаў. Паводле сваёй функцыі шведскія злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
Злучальныя злучнікі
Для таго каб часткі сказаў і сказы маглі ўваходзіць у злучальную сувязь, яны павінны быць аднатыпнымі, як паводле зместу, так і сваёй формай:
Åsa och Eva går i skolan. — Oca i Эва ходзяць y школу.
Вылучаюць некалькі тыпаў злучнікаў:
1) спалучальныя (och — i; samt — i, а таксама; både... och, såväl... som — як... так i; inte bara... utan också/icke blott... utan även — не толькі... але i);
2) падзяляльныя (eller — ці, альбо);
3) супастаўляльныя (men — але, utan — але, а);
4) тлумачальныя (för, ty — бо, паколькі);
5) альтэрнатыўныя (antingen... eller — ці... ці, varken... eller — ні... ні).
Злучнікі samt, icke blott... utan även i ty выкарыстоўваюцца ў кніжным стылі.
1) Peter och Göran är vänner. — Петэр i Ёран сябруюць.
Patrik sålde tre tidningar samt en påse karameller. — Патрык прадаў тры газеты ды (а таксама) пакуначак карамелек.
Både Mia och Lisa kom på festen. — Ha фэсце былі як Мія, (гэ)так і Ліза.
2) Vill du äta äpplen eller päron? — Ты хочаш яблык ці грушу?
3) Ulla var sjuk men gick till skolan ändå. — Ула хварэла, але ўсё ж пайшла ў школу.
Hon gick inte till skolan utan stannade hemma. — Яна не пайшла ў школу, а засталася дома.
4) Kikki var lycklig för hon fick massa med presenter. — Кікі была шчаслівая, бо атрымала шмат падарункаў.
5) Hon äter varken kött eller fisk. — Яна не есць (а)ні мяса, (а)ні рыбы.
ГІадпарадкавальныя злучнікі
Падпарадкавальныя злучнікі далучаюць даданы сказ да галоўнага. Паводле сваіх значэнняў яны падзяляюцца на некалькі груп.
1. Тлумачальны злучнік att — што (можа апускацца).
Hon tycker att du har rätt. — Яна лічыць, што ты маеш рацыю.
2. Часавыя злучнікі: då, när — калі; medan — у той час як; under det (att) — між тым як; just som, så snart (som) — як толькі; så länge (som) — пакуль; förrän, innan — перш чым; sedan — пасля таго як; till dess (att); tills — перш чым, перад тым як.
Jag undrar när de kommer. — Мне цікава, калі яны прыйдуць.
3. Параўнальныя злучнікі: såsom — таксама як; som — як, нібы; liksom — быццам, нібыта; som om — як быццам; ju... desto (= dess) — чым... тым; än — чым (за, ад).
Ju fler kockar, desto sämre soppa! — Чым больш кухараў, тым горшы суп.
4. Прычынныя злучнікі: därför att; eftersom — бо, таму што, паколькі.
Jag stannar hemma eftersom jag är trött. — Я застануся дома, бо стамілася.
5. Выніковыя злучнікі: så (att) — так што; så... att — такі... што.
Lars frös så att han skakade. — Ларс так змерз, што ажно калаціўся.
6. Умоўныя злучнікі: om, bara (разм.), ifall (кніжн.) — калі, пры ўмове што.
Du måste ringa mig om du inte kan komma. — Ты павінен патэлефанаваць мне, калі не зможаш прыйсці.
7. Мэтавыя злучнікі: för att, (så) att, så (разм.).
Ulla slutade röka för att må bättre. — Ула болыв не паліць, каб лепш сабе адчуваць.
8. Саступальныя злучнікі: trots att — хоць, нягледзячы на; även om — нават калі.
Trots att Kajsa tog sin medicin blev hon inte frisk. — Хоць Кайса i прымала свае лекі, лепш ёй не рабілася.
Även om Bo ber om ursäkt förlåter jag honom aldrig. — Нават калі Бу i папросіць прабачэння, я ніколі яму не дарую.
9. Злучнікі, якія ўводзяць ускоснае пытанне: om, huruvida (кніжн.) — ці.
Läraren frågade om alla var klara med övningen. — Настаўнік запытаўся, ці ўсе дапісалі практыкаванне.
Злучальныя словы
Злучальныя словы адрозніваюцца ад злучнікаў тым, што яны, далучаючы даданы сказ да галоўнага або да іншага даданага сказа, выступаюць у якасці аднаго з членаў сказа, што далучаецца. Так, «när» з’яўляецца акалічнасцю, а не злучнікам:
Vet du när föreläsningen börjar? — Ты ведаеш, калі пачынаецца лекцыя?
Шматлікія злучальныя словы ўяўляюць сабой займеннікі і прыслоўі, якія функцыянуюць падобным, як і злучнікі, чынам; напрыклад: vem—хто, vad — што, när—калі і інш. Сярод злучальных слоў ёсць таксама адносныя прыслоўі (därför — таму; också, även — таксама; dock, ändå, emellertid — аднак; dessutom — акрамя таго; däremot — наадварот; nämligen — а менавіта; alltså — такім чынам i інш.). Такія словы з’яўляюцца членамі сказа і патрабуюць зваротнага парадку слоў, калі яны пачынаюць яго. Напрыклад:
Det var sent, därför måste vi skynda oss. — Было позна, таму нам трэба было паспяшацца.
ПРЫНАЗОЎНІКІ
Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ўказвае на сінтаксічныя адносіны паміж членамі сказа. Прыназоўнікі спалучаюцца з назоўнікамі і займеннікамі.
Найбольш ужывальнымі прыназоўнікамі шведскай мовы з'яўляюцца наступныя:
av — ад, з bakom — ззаду bland — сярод bortom — далёка за bredvid — побач з efter — пасля enligt — паводле framför —перад från (ifrån) — ад, з för — для, за för... sedan — назад/таму för... skull — дзеля, з-за
förbi — міма
före — перад
genom (igenom) — праз hos — y
i —y
inför — перад
inom — y
intill — аж да
i stället för — замест kring — вакол, каля längs — уздоўж med — з
mellan — паміж
mot (emot) — супраць, да nedanför — пад, ніжэй nära — зблізку ад
om — пра, аб
omkring — вакол ovanför — над
på — на
runt — вакол
sedan — пасля, з till — да
trots — нягледзячы на under — пад
ur — з
utanför — звонку
utmed — уздоўж utom — па-за, за vid — у, поруч åt — да; для, замест över — над, вышэй
У гэтым спісе прыназоўнікаў прыводзіцца толькі частка значэнняў; большасць з іх шматзначныя. Напрыклад, прыназоўнік av можа ўказваць на прычыну (1), выканаўцу дзеяння (2), а таксама перада-
ваць іншыя значэнні, якія звычайна перадаюцца ў беларускай мове з дапамогаю роднага склона (3):
1) Erik lider av migrän. — Эрык пакутуе на мігрэнь.
Frida skrattade högt av glädje. — Фрыда зарагатала ад радасці.
2) «Röda rummet» är skriven av August Strindberg. —
«Чырвоны пакой» напісаны Аўгустам Стрындбергам.
3) Många ringar är gjorda av guld. — Пярсцёнкі нярэдка вырабляюцца з золата.
Sveriges union med Norge upplöstes i början av 1900-talet. —
Саюз Швецыі з Нарвегіяй быў скасаваны на пачатку XX стагоддзя.