Кароткая граматыка шведскай мовы

Кароткая граматыка шведскай мовы

Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 88с.
Мінск 2009
12.97 МБ
1)	Kalle klär sig trevligt. — Кале апранаецца густоўна.
2)	Det blir nog vackert väder imorgon. — Заўтра, пэўна, будзе добрае надвор’е.
У сказе акалічнасць можа займаць розныя месцы. У простым сказе яна займае першае месца, калі з’яўляецца сэнсавым адпраўным пунктам выказвання (1) ці ўяўляе сабой пытальнае слова або словазлучэнне (2); трэцяе або далейшае месца, калі першае занята дзейнікам (3) або выказнікам (4).
1)	På måndag fyller Karin 50 år. — У панядзелак Карын спаўняецца 50.
2)	Hur mycket betalar du i hyra? — Колькі ты плаціш за арэнду?
4)	Jag vill inte flytta härifrån. — Я не хачу з’язджаць адсюль.
5)	Kan du tala högre? — Ты не можаш гаварыць гучней?
Месца акалічнасці ў сказе можа залежаць ад месца, якое займае дадатак: найчасцей акалічнасць стаіць за дадаткам (1), але калі дадатак асоба падкрэсліваецца, ён ставіцца пасля акалічнасці (2):
1)	Hon skriver brev mycket ofta. — Яна піша лісты вельмі часта.
2)	Hon skriver mycket ofta brev. — Яна вельмі часта піша лісты.
Калі ў сказе ёсць некалькі акалічнасцей, то яны звычайна размяшчаюцца ў наступным парадку: акалічнасць спосабу дзеяння, акалічнасць месца, акалічнасць часу.
Han har bott ensam i sin stora lägenhet sedan mars. — Пачынаючы з сакавіка яна жыве адна ў сваёй вялізнай кватэры.
Рухомая акалічнасць
Да найважнейшых рухомых акалічнасцей належаць:
•	адмаўленне (inte — не);
•	часавыя прыслоўі (alltid — заўсёды; aldrig — ніколі; åter, igen — зноў і інш.);
•	мадальныя словы і часціцы (absolut — безумоўна; antagligen, troligen — верагодна; faktiskt — фактычна; gärna — ахвотна; ogärna — неахвотна; ju — бо, ж(а); kanske — мабыць; knappast — наўрад; möjligen — магчыма; naturligtvis — вядома; tydligen — відавочна; säkert — напэўна; verkligen — сапраўды; åtminstone — прынамсі і інш.);
•	злучальныя словы (bara, endast, blott — толькі; alltså, således — такім чынам і інш.).
Рухомая акалічнасць мае сваё зафіксаванае месца ў сказе, якое залежыць ад тыпу сказа:
Тып сказа
Сказ, парадак слоў
Каментар
Апавядальны
1 2 3	4	5
Jag kan inte komma idag.
1	2 3 4	5
Idag kan jag inte komma.
Прамы парадак слоў: рухомая акалічнасць на трэцім месцы. Інверсія: рухомая акалічнасць на чацвёртым месцы.
Пытальны: а) агульнае пытанне б)спецыяльнае
12 3	4
Kan du inte komma?
1	2 3 4	5
Varför kan du inte komma?
Агульнае пытанне: рухомая акалічнасць на трэцім месцы. Спецыяльнае пытанне: рухомая акалічнасць на чацвёртым месцы.
Пабуджальны
1	2	3
Kom inte hem till mig!
Выказнік (фінітны дзеяслоў) займае першае месца, рухомая акалічнасць — другое.
У сказе можа быць некалькі рухомых акалічнасцей; напрыклад:
Hon dricker ju tyvärr inte milk. — Яна ж, на жаль, не п’е малака.
Азначэнне
Азначэнне заўсёды падпарадкаванае якому-небудзь назоўніку. Часцей за ўсё азначэнне перадаецца прыметнікам (ett trevligt sam­tal — прыемная размова) або прыналежным займеннікам (mitt tal — мая прамова), а часам фразаю з прыназоўнікам (en karta över Sve­rige — карта Швецыі). Азначэнне можа знаходзіцца перад або пасля назоўніка, які яно апісвае. Як правіла, перад назоўнікам стаіць азначэнне, выяўленае прыметнікам, займеннікам, лічэбнікам (två frå­gor — два пытанні) або назоўнікам у родным склоне (Stockholms universitet — Стакгольмскі універсітэт). Пасля назоўніка ставіцца азначэнне, выражанае фразай з прыназоўнікам, інфінітывам (konsten att läsa — мастацтва чытаць) ці атрыбутыўным даданым сказам.
Размяшчэнне (адносна адзін аднаго) азначэнняў, выражаных рознымі часцінамі мовы, рэгулюецца наступнымі правіламі.
1.	Назоўнікі ў родным склоне і займеннікі з прыналежным значэннем папярэднічаюць прыметнікам і дзеепрыметнікам:
Marias konstiga frågor — дзіўныя пытанні Марыі;
mitt nya projekt — мой новы праект.
2.	Займеннікі са значэннем поўнага ахопу (alla — усё, hela — цэлы, varje — кожны, ingen — ніводзін) звычайна папярэднічаюць іншым азначэнням:
ingen anständig människa — ніводзін прыстойны чалавек;
hela långa dagen — увесь доўгі дзень.
3.	Азначэнні, якія даюць колькасную характарыстыку (många — шматлікія, flera — некалькі, två — два і інш.), папярэднічаюць азначэнням, якія перадаюць паслядоўнасць (första — першы; andra — другі, іншы; sista — апошні і інш.) і паказваюць на падабенства (sådan — такі, liknande — падобны і інш.):
två sista frågor — два апошнія пытанні;
få liknande romaner — няшмат падобных раманаў.
4.	Займеннік någon (які-небудзь) папярэднічае азначэнням абедзвюх груп, паказаных у пункце 3:
någon annan gång — іншым разам.
Калі азначэннем служаць дзеепрыметнік або прыметнік, яны могуць, у сваю чаргу, мець пры сабе залежныя, удакладняльныя словы. Падпарадкаваныя дзеепрыметніку (або прыметніку) словы папярэднічаюць яму. Такое азначэнне можа знаходзіцца паміж артыклем і назоўнікам. Пры гэтым ад азначэння (дзеепрыметніка або прыметніка) можа залежаць адна ці больш акалічнасцей:
den så kallade verkligheten — так званая рэальнасць.
Азначэнне-назоўнік, злучаны з вызначаным назоўнікам спосабам прымыкання, завецца дадаткам. У сказе «Staden Kiruna ligger i norra Sverige». (Горад Кіруна знаходзіцца ў паўночнай Швецыі.) вызначаным назоўнікам з’яўляецца Kiruna, а дадаткам — staden. Дадатак можна апусціць без змены сэнсу сказа. Пры вымаўленні дадатак і назоўнік злучаюцца агульным націскам, дзе першы элемент пазбаўлены націску. Часта дадатак з’яўляецца першым кампанентам словазлучэння (Fru Eriksson — спадарыня Эрыксан), але магчымы і зваротны парадак кампанентаў (april månad — месяц красавік).
СКЛАДАНЫ СКАЗ
Складаназлучаны сказ
Складаназлучаны сказ складаецца з двух або некалькіх сінтаксічна раўнапраўных сказаў, якія характарызуюцца парадкам слоў простага сказа.
Часткі складаназлучанага сказа звычайна злучаныя паміж сабой злучальнымі злучнікамі, а першая частка суправаджаецца інтанацыяй незавершанасці. Але магчымыя такія складаназлучаныя сказы, часткі якіх спалучаюцца без дапамогі злучнікаў, а аб’ядноўваюцца толькі інтанацыяй.
Злучнікі служаць для выражэння лагічнай сувязі паміж часткамі складаназлучанага сказа. Вылучаюць складаназлучаныя сказы са спалучальнай сувяззю (och), падзяляльнай (eller), супраціўнай (men, utan), саступальнай (fast, fastän) і тлумачальнай сувяззю (för, ty). Напрыклад:
Elin läser tidningen och Per tittar på tv. — Элін чытае газету, a Пэр глядзіць тэлевізар.
Idag skiner solen, men igår var det mulet hela dagen. — Сёння свеціць сонца, але ўчора было пахмурна ўвесь дзень.
Idag ska Berit och jag inte äta hemma, utan vi ska gå på restau­rang. — Сёння мы з Бэрыт не будзем вячэраць дома, а пойдзем у рэстаран.
Jag vill dricka varmt te, för jag känner mig frusen. — Я хачу выпіць гарачага чаю, бо я замерзла.
Калі сказы спалучаюцца пры дапамозе злучніка och, паўтараць дзейнік трэба толькі ў тым выпадку, калі сказ пасля och пачынаецца не з дзейніка, а з нейкага іншага члена сказа. Напрыклад:
I morse väckte jag min dotter och lagade frukost åt oss. — Раніцай я пабудзіла дачку i прыгатавала для нас сняданак.
I eftermiddag ska jag gå på gymnastik och sedan ska jag åka hem. — Пасля абеду я пайду на гімнастыку, а потым паеду дамоў.
Складаназалежны сказ
Складаназалежны сказ складаецца з сінтаксічна нераўнапраўных сказаў: адзін з іх — галоўны — з’яўляецца падпарадкоўвальным, а другі — падпарадкаваным. Галоўны сказ не ідэнтычны простаму сказу, хоць у шэрагу выпадкаў ён можа валодаць структурнай самастойнасцю, аднак для яго характэрная інтанацыя незавершанасці. У складаназалежным сказе даданы сказ далучаецца да галоўнага пры дапамозе злучнікаў або злучальных слоў, таксама магчымая і бяззлучнікавая сувязь.
Даданы сказ характарызуецца адмысловым парадкам слоў:
1.	Нормай для даданага сказа з’яўляецца прамы парадак слоў (дзейнік папярэднічае выказніку):
Jag undrar, vart de har gått. — Цікава, куды яны пайшлі.
Аднак у бяззлучнікавых умоўных сказах заўсёды выкарыстоўваецца зваротны парадак слоў:
Har jag tid, kommer jag gärna på besök. — Калі ў мяне будзе час, я абавязкова прыйду ў госці.
2.	Так званыя рухомыя акалічнасці ў даданым сказе папярэднічаюць выказніку:
Jag tror att Ulf kanske har blivit sjuk. — Думаю, што Ульф, магчыма, захварэў.
Даданыя сказы класіфікуюцца паводле сваёй сінтаксічнай функцыі ў рамках складаназалежнага сказа; таксама ўлічваецца характар падпарадкавання даданага сказа галоўнаму.
Тыпы даданых сказаў
1.	Суб’ектны даданы сказ (злучнік att):
Att Sally skulle gifta sig var helt oväntat för Pelle. — Toe, што Салі выходзіла замуж, было для Пэле нечаканасцю.
2.	Прэдыкатыўны даданы сказ (злучнікі om, att):
Problemet var att vi inte hade råd med denna resa. — Праблема была ў тым, што ў нас не было сродкаў на гэтае падарожжа.
3.	Дапаўняльны даданы сказ (злучнікі att, om, злучальныя словы):
Jag undrar om jag har nycklarna med. — Цікава, ці з сабою ў мяне ключы.
Peter visste inte att det var dags att gå. — Петэр не ведаў, што ўжо быў час ісці.
Hon frågade vad de tänkte göra. — Яна запыталася, што яны збіраліся рабіць.
4.	Акалічнасны даданы сказ.
Вылучаюцца такія акалічнасныя даданыя сказы, як даданыя часу (när, medan, tills, så snart, etc.), прычыны (därför att, eftersom), умовы (om ці бяззлучнікавая сувязь), мэты (för att), выніку (så att), саступкі (trots att) i параўнання (ju... desto). Напрыклад:
Medan jag var på semester passade grannen min katt. — Пакуль я была ў адпачынку, сусед даглядаў майго ката.
Om jag är ledig på eftermiddagen, kommer jag. — Калі я не буду заняты пасля абеду, я прыйду.
Eva skaffade bil för att hon lättare skulle ta sig till jobbet. — Эва набыла машыну, каб прасцей было дабірацца да месца працы.
5.	Азначальны даданы сказ (адносныя займеннікі, бяззлучнікавая сувязь, адносныя прыслоўі, злучнік att):
Mannen som står vid fönstret är hennes far. — Мужчына, які стаіць ля акна, — яе бацька.
Folk har flyttat söderut, där det finns arbete att få. — Людзі пераехалі на поўдзень, дзе ёсць больш працы.
Інфінітыўныя звароты
Пасля некаторых дзеясловаў, якія выражаюць думкі і пачуцці (se — бачыць, höra — чуць, känna — адчуваць, säga — казаць, tro — думаць, anse — лічыць, minnas — памятаць, påstå — сцвярджаць, vänta — чакаць і інш.), нярэдка выкарыстоўваецца зварот, які складаецца з дадатку (назоўніка або займенніка) і інфінітыва. Апошні перадае дзеянне, што выконваецца асобай ці прадметам, пазначаным дадаткам. Гэты зварот завецца дадаткам з інфінітывам. Ён звычайна перакладаецца на беларускую мову даданым сказам: