Кароткая граматыка шведскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 88с.
Мінск 2009
4 cnp.: Flyga — Flyg! — Ляці(це)!
Як правіла, асоба, якой адрасаваны загад, зразумелая і не пазначаецца займеннікам.
Presens i preteritum выкарыстоўваюцца, каб паказаць адпаведны час дзеяння.
Jag läser nu. — Я чытаю. Jag läste igår. — Я чытала ўчора.
Jag ska läsa i kväll. — Я буду чытаць увечары. Pia sa att hon skulle läsa boken senare. — Пія казала, што будзе чытаць кнігу пазней.
Jag har läst finska. —Я вывучала фінскую мову. Jag hade läst finska i ett år innan jag åkte till Helsingfors. — Я вывучала фінскую мову год, да таго як паехала ў Хельсінкі.
Супін выкарыстоўваецца пасля дапаможнага дзеяслова ha (ha, har, hade).
Har du sovit gott? — Ты добра спала?
Eva hade sovit i två timmar när telefonen ringde. — Эва спала дзве гадзіны, калі зазваніў тэлефон.
Du ser pigg ut. Du måste ha sovit gott. — Ты выглядаеш бадзёра. Ты, пэўна, добра паспаў.
Дзеепрыметнік I ужываецца:
як азначэнне
Jag var på en spännande utställning igår! — Учора я была на цікавай выставе!
як акалічнасць (часта з дзеясловамі руху)
Flickan sprang gråtande hem till sin mamma. — Дзяўчынка пабегла з плачам да маці.
Vädret är strålande vackert idag. —
Сёння надзвычай добрае надвор’е.
як дзейнік ці дапаўненне
Vi har fått ett meddelande från ministeriet. — Мы атрымалі паведамленне з міністэрства. Svenskstuderande är mycket aktiva i år. — Студэнты шведскай мовы надзвычай актыўныя ў гэтым годзе.
Дзеепрыметнік II ужываецца:
як азначэнне
Han är en känd konstnär. — Ён вядомы мастак.
як акалічнасць
Hon tittade intresserad på katten. — Яна з цікаўнасцю глядзела на кошку.
як дзейнік ці дапаўненне
Företaget har drygt 200 anställda. —
Ha прадпрыемстве працуе больш за 200 наёмных працаўнікоў.
Заўвага! Дзеепрыметнік з’яўляецца аддзеяслоўнай формай, але часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў шведскай мове ў тых самых функцыях, што і прыметнік, і да таго ж скланяецца паводле аналагічнай схемы, таму гаворка пра дзеепрыметнікі
* пойдзе асобна, пасля раздзела «Прыметнік».
Сістэма часоў дзеяслова
У шведскай мове існуе толькі дзве сістэмы часоў: сістэма цяперашняга часу і сістэма прошлага часу. 3 іх дапамогаю мы апісваем шэсць розных часовых момантаў.
Сістэма цяперашняга часу: перфект, цяперашні час і будучы
Тое, што аб’ядноўваецца сістэмай цяперашняга часу, суадносіцца з дадзеным момантам часу, гэта значыць «ЦЯПЕР».
Jag sitter och tittar på tv. — Я гляджу цяпер тэлевізар. (ЦЯПЕР) Mattias har kommit hem. — Маціас прыйшоў дамоў. (да ЦЯПЕР) Vi går på bio ikväll. — Увечары мы пойдзем у кіно. (пасля ЦЯПЕР)
да ЦЯПЕР
ЦЯПЕР
пасля ЦЯПЕР
Jag har läst. —
Я прачытала.
Jag läser. —
Я чытаю.
Jag läser imorgon. —
Я прачытаю заўтра.
Jag tänker läsa. —
Я збіраюся чытаць.
Jag ska läsa. —
Я буду чытаць (план).
Jag kommer att läsa. —
Я буду чытаць (прагноз).
Micke säger att han har gjort hemläxan. —
Міке кажа, што зрабіў дамашняе заданне. (да ЦЯПЕР)
Micke säger att han gör hemläxan. — Міке кажа, што робіць дамашняе заданне. (ЦЯПЕР, адначасовасць)
Micke säger att han ska göra hemläxan i morgon. — Міке кажа, што зробіць дамашняе заданне заўтра. (пасля ЦЯПЕР)
Сістэма прошлага часу: прошлы час, плюсквамперфект і будучы ў мінулым
Тое, што аб’ядноўваецца сістэмай прошлага часу, суадносіцца з момантам дзеяння ў мінулым, гэта значыць «ТАДЫ».
Jag satt och tittade på tv. — Я глядзела тэлевізар. (ТАДЫ)
Mattias hade suttit hemma hela kvällen. — Маціас прасядзеў дома ўвесь вечар. (да ТАДЫ)
Vi skulle gå på bio. — Мы збіраліся ў кіно. (пасля ТАДЫ)
да ТАДЫ
ТАДЫ
пасля ТАДЫ
Jag hade läst. —
Я прачытала.
Jag läste. —
Я чытала.
Jag skulle läsa. —
Я збіралася чытаць.
Micke sade att han hade gjort hemläxan. —
Міке казаў, што зрабіў дамашняе заданне.
(да ТАДЫ)
Micke sade att han gjorde hemläxan. — Міке казаў, што робіць дамашняе заданне.
(ТАДЫ, адначасовасць)
Micke sade att han skulle göra hemläxan senare. —
Міке казаў, што зробіць дамашняе заданне пазней.
(пасля ТАДЫ)
Цяперашні час
Presens (цяперашні час) утвараецца пры дапамозе суфікса -г (для дзеясловаў 1 і 3 спражэнняў) або -ег (для дзеясловаў 2 і 4 спражэнняў).
1 спр.: att måla — måla/r
2 спр.: att bygg/a — bygg/er
3 cnp.: att tro — tro/r
4 cnp.: att flyg/a — flyg/er
Калі аснова дзеяслова заканчваецца на -r, -1, то суфікса няма, напрыклад, у выпадку з дзеясловамі göra, köra: Vad gör du? Jag kör hem.
Звярніце ўвагу на тое, што дзеяслоў-выказнік не змяняецца ні па асобах, ні па ліках.
Presens ужываецца для:
1) абазначэння дзеяння, якое адбываецца ў момант выказвання:
Jag sitter och skriver brev. — Я пішу цяпер лісты.
2) абазначэння агульнага дзеяння, якое адбываецца пастаянна:
Det regnar mycket på hösten. — Увосень ідзе шмат дажджоў.
3) выражэння дзеяння, якое паўтараецца:
Jag läser svenska två gånger i veckan. — Я вывучаю шведскую два разы на тыдзень.
4) паказу дзеяння, якое адбудзецца ў будучым:
Vi åker dit imorgon. — Мы паедзем туды заўтра.
5) выражэння «гістарычнай сучаснасці»:
År 1939 börjar Andra världskriget. — У 1939 годзе пачынаецца Другая сусветная вайна.
Прошлы час
Preteritum (прошлы час) утвараецца пры дапамозе суфіксаў -de/-te/-dde, якія далучаюцца да асноў дзеясловаў 1-3 спражэнняў.
1 спр.: att måla — måla/de
2 спр.: att bygg/a — bygg/de (аснова на звонкі зычны ці санант) att läs/a — läs/te (аснова на глухі зычны)
3 спр.: att tro — tro/dde
Такім чынам, суфікс -de далучаецца да асноў дзеясловаў 1 спражэння, а таксама дзеясловаў 2 спражэння на звонкі зычны або санант, а суфікс -te — калі аснова дзеяслова 2 спражэння заканчваецца на глухі зычны. У той час як суфікс -dde далучаецца да асноў дзеясловаў, якія заканчваюцца на карнявы галосны (3 спр.). У дзеясловаў 4 спражэння суфікса няма, а ў корані адбываецца чаргаванне галосных: bliva — blev, sitta — satt.
Preteritum пазначае дзеянне ў мінулым, не звязанае з момантам, калі адбываецца гаворка (гэтым ён адрозніваецца ад перфекта). Таму,
калі ў сказе ёсць акалічнасці, якія паказваюць на момант часу ў мінулым, то ўжываецца preteritum. Напрыклад:
Jag köpte en cykel förra veckan. — Ha мінулым тыдні я купіла ровар.
Перфект
Перфект (завершанае дзеянне) утвараецца для ўсіх дзеясловаў аднолькава: дапаможны дзеяслоў ha (у форме цяперашняга часу har) плюс супін сэнсавага дзеяслова, напрыклад: Jag har hört. — Я чуў.
Супін утвараецца шляхам далучэння да дзеяслоўнай асновы аднаго з варыянтаў суфікса -t/-tt/-it.
1 спр.: att måla — måla/t
2 спр.: att bygg/a — bygg/t, att läs/a — läs/t
3 cnp.: att tro — tro/tt
4 cnp.: att sov/a — sov/it, att bliv/a — bliv/it.
Такім чынам, суфікс -t далучаецца да асноў дзеясловаў 1 і 2 спражэння, суфікс -tt — да асноў дзеясловаў, якія заканчваюцца на карнявы галосны (3 спр.). Дзеясловы 4 спражэння найчасцей маюць суфікс -it, а ў корані адбываецца чаргаванне галосных: bliva — blivit, sitta — suttit, skära — skurit. Але ёсць таксама каля дзесятка «цалкам няправільных» дзеясловаў, якія могуць у супіне нагадваць дзеясловы любога спражэння. Вось асноўныя з іх: gå — gått (ісці), se — sett (бачыць), göra — gjort (рабіць), stå — stått (стаяць), hava — haft (мець), säga — sagt (казаць), heta — hetat (называцца), vara — varit (быць), kunna — kunnat (магчы), veta — vetat (ведаць), ligga — legat (ляжаць), vilja — velat (жадаць).
Перфект ужываецца з рознымі мэтамі. Ён можа абазначаць як завершанае дзеянне, так і дзеянне, якое пачалося ў мінулым і яшчэ не скончылася.
1) Перфект пазначае дзеянне ў мінулым, але ў адрозненне ад формы preteritum гэтае дзеянне нейкім чынам звязанае з сучаснасцю. Часта той, хто гаворыць, дзеліцца сваім досведам ці паведамляе аб зробленым:
Jag har städat i flera timmar. — Я прыбірала некалькі гадзін (i стамілася).
Kenta har glömt nycklarna. — Кента забыў ключы (i не можа патрапіць у кватэру).
Jag har läst tyska. — Я вывучала нямецкую мову (і маю пэўны досвед).
2) Перфект можа выкарыстоўвацца пры наяўнасці акалічнасцей часу, якія паказваюць на перыяд часу, які яшчэ не завяршыўся ў момант гаворкі; напрыклад: denna dag (у гэты дзень), detta år (сёлета), alltid (заўсёды), aldrig (ніколі).
Var har du varit hela veckan? — Дзе ты быў увесь гэты тыдзень?
Hon har alltid rest till Spanien på semestern. — Яна заўсёды ездзіць на вакацыі ў Іспанію.
На перыяд часу, на працягу якога адбываецца дзеянне, могуць таксама ўказваць акалічнасці часу з прыназоўнікамі і (на працягу) і sedan (з моманту).
Anders har jobbat på SAAB sedan 1997. — Андэрс працуе на SAAB з 1997 года.
Vi har bott i Västerås i tre år. — Мы жывём y Вэстэросе тры гады.
3) Перфект таксама можа пазначаць дзеянне, якое мае адбыцца ў будучыні раней за якое-небудзь іншае дзеянне або раней за нейкі вызначаны момант.
Har du lagat bilen när jag kommer tillbaka från semestern? — Ты ўжо адрамантуеш машыну, калі я вярнуся з адпачынку?
Плюсквамперфект
Плюсквамперфект утвараецца аднолькава для ўсіх дзеясловаў, шляхам злучэння дапаможнага дзеяслова ha (у форме прошлага часу — hade) і супіна сэнсавага дзеяслова. Напрыклад: Jag hade hört — Я чула.
(Правілы ўтварэння супіну глядзіце вышэй, у раздзеле «Перфект».)
Плюсквамперфект абазначае дзеянне, якое адбылося раней за якое-небудзь іншае дзеянне або раней за вызначаны момант у мінулым: I fredags var Åsa trött, för hon hade jobbat hårt hela veckan. — У пятніцу Oca была вельмі стомленай, бо яна шмат працавала ўвесь тыдзень.
Будучы час
Дзеянне будучага часу можа перадавацца рознымі шляхамі, у залежнасці ад характару будучага дзеяння і таго, як успрымаецца яго верагоднасць тым, хто гаворыць.
1) Будучае дзеянне можа ўтварацца шляхам злучэння дапаможнага дзеяслова skola (у форме skall/ska) і сэнсавага дзеяслова ў форме інфінітыва, напрыклад: Maria ska söka jobb. — Марыя будзе шукаць працу.
Будучае дзеянне, утворанае пры дапамозе ska(ll), часта выяўляе дадатковыя мадальныя адценні намеру ці абяцання: Vi ska åka till Borås på söndag. — У нядзелю мы паедзем y Бурос.
2) Дзеянне, якое ўтвараецца з дапамогаю мадальнага дзеяслова tänker, таксама ўказвае на намер і можа перакладацца на беларускую мову дзеясловам «збірацца»; напрыклад: Jag tänker besöka teatern. — Я збіраюся наведаць тэатр.