Кароткая граматыка шведскай мовы
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 88с.
Мінск 2009
2 спр.: beställd (аснова на звонкі ці санант) kokt (аснова на глухі зычны)
3 спр.: sydd
4 спр.: stulen
Пры ўтварэнні дзеепрыметніка II ад дзеясловаў, якія маюць пры сабе часціцы, гэтая часціца выносіцца наперад і становіцца прэфіксам; напрыклад: Tycka om — omtyckt.
Дзеепрыметнік II змяняецца, як звычайны прыметнік, адзінае, што дзеепрыметнік II, утвораны ад дзеясловаў 1 спражэння, мае ў форме множнага ліку і ў азначальнай форме канчатак -е, замест характэрнага -а.
Спражэнне Прыклад
Неазначальная форма
Азначальная форма
1 спр.:
Lasta — грузіць
Bussen är lastad.
Tåget är lastat.
Bilarna är lastade.
Den lastade bussen.
Det lastade tåget. De lastade bilarna.
2 спр., аснова на звонкі ці санант: Stänga — зачыняць
Affären är stängd.
Huset är stängt. Dörrarna är stängda.
Den stängda affären. Det stängda huset. De stängda dörrarna.
2 спр., аснова на глухі зычны:
Köpa — купляць
Bilen är köpt.
Huset är köpt. Böckerna är köpta.
Den köpta bilen. Det köpta huset. De köpta böckerna.
3 спр.:
Bebo — насяляць
Stugan är bebodd.
Huset är bebott.
Husen är bebodda.
Den bebodda stugan.
Det bebodda huset. De bebodda husen.
4 спр.:
Skriva — пісаць
Boken är skriven.
Brevet är skrivet.
Breven är skrivna.
Den skrivna boken. Det skrivna brevet. De skrivna breven.
ЗАЙМЕННІК
Займеннік — гэта часціна мовы, што мае больш агульнае, менш абмежаванае значэнне, замяняе ў сказе імя або прыслоўе і адказвае на пытанне той часціны мовы, якую замяняе. Шведскія займеннікі можна падзяліць на асабовыя, указальныя, пытальныя/адносныя, адмоўныя, зваротныя, прыналежныя і неазначальныя.
Асабовыя займеннікі
Я—jag
Мы — vi
Ты — du
Вы — ni
Ён — han
Яна — hon
Яно — den, det
Яны — de
Як відаць з табліцы, у 3-й асобе адзіночнага ліку маюцца чатыры займеннікі. Займеннікі han/hon паказваюць на асобы паводле іх полу, а не граматычнагароду. Займеннікі den/det паказваюць на прадметы, паняцці і на жывёл без уліку іх полу і замяшчаюць назоўнікі агульнага і ніякага родаў. Займеннік det вымаўляецца як [дэ:], a de — як [дом].
Шведскія асабовыя займеннікі маюць форму суб’ектнага (або назоўнага) склона, формы якога былі пададзеныя вышэй, і форму аб’ектнага склона (ён адпавядае беларускаму давальнаму і вінавальнаму склону), у якой ужываецца дадатак. Аб’ектны склон асабістых займеннікаў (напрыклад: мяне, мне, цябе, табе і г. д.) выглядае так:
Jag — mig [мэй]
Vi — oss
Du — dig [дэй]
Ni — er
Han — honom Hon — henne Den — den Det — det [дэ:]
De — dem [дом]
Прыналежныя займеннікі
Jag — min, mitt, mina*
Vi — vår, vårt, våra
Du — din, ditt, dina
Ni — er, ert, era
Han — hans Hon — hennes Det, den — dess
De — deras
У 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку ўжываюцца таксама прыналежныя займеннікі sin/sitt/sina (свой), якія паказваюць на прыналежнасць асобе, што выконвае ў сказе функцыю дзейніка: Peter älskar sin fru. — Петэр кахае сваю жонку.
Параўнайце з наступным сказам: Peter älskar hans fru. — Петэр кахае ягоную жонку (жонку кагосьці іншага).
* Формы прыналежных займеннікаў даюцца ў наступным парадку: адзіночны лік агульнага і ніякага роду, множны лік.
Зваротныя займеннікі
Jag — mig
Jag tvättar mig. — Я мыюся.
Vi — oss
Vi tvättar oss. — Мы мыемся.
Du — dig
Du tvättar dig. — Ты мыешся.
Ni — er
Ni tvättar er. — Вы мыецеся.
Han — sig Hon — sig Den, det — sig
De — sig
De tvättar sig. — Яны мыюцца.
Звярніце ўвагу на тое, што ў асабовых займеннікаў 3-й асобы маецца асаблівая зваротная форма sig [сэй]. Яна выкарыстоўваецца, калі суб’ект і аб’ект дзеяння супадаюць: Hon tvättar sig. — Яна мыецца.
Параўнайце: Hon tvättar henne. — Яна мые яе.
Указальныя займеннікі
Да асноўных указальных займеннікаў адносяцца den, det (гэты, той) i de (гэтыя, тыя).
Займеннікі den här ((вось) гэты), den där (той), denna (гэты) маюць наступныя формы:
Den här (адз. л., аг. род), det här (адз. л., н. род), de här (мн. л.) Den där (адз. л., аг. род), det där (адз. л., н. род), de där (мн. л.) Denna (адз. л., аг. род), detta (адз. л., н. род), dessa (мн. л.).
Пытальныя/адносныя займеннікі
Vem? —хто?; каму?; каго?, ужываецца толькі ў адзіночным ліку, а ў множным — vilka?
Vems? — чый?
Vad? — што?; які?; чаго?
Vem som — xmo, vad som — uimo — гэта дзейнікі ва ўскосных пытаннях:
Jag vet inte, vad som har hänt. — Я не ведаю, што здарылася.
Vilken?/vilket?/vilka? —які?; якія?, скланяецца як прыметнік.
Hurdan?/hurdant?/hurdana? — які?-, якія? (пра якасць або ўласцівасці чаго-небудзь), скланяецца як прыметнік.
Vad for? — што за...?; які? (Vad går du för en kurs? — Ha якія курсы ты ходзіш?)
Неазначальныя займеннікі
Мап — неазначальна-асабовы займеннік, які ўжываецца як дзейнік у 3-й асобе адзіночнага ліку.
Man läser tyska i skolan. — У школе вывучаюць нямецкую мову.
Неазначальны займеннік någon/något/några ў функцыі дзейніка перакладаецца як нехта, хтосьці, а ў функцыі азначэння — як нейкі, пэўны, некаторы.
Några — некалькі, ужываецца, калі гаворка ідзе больш, чым аб двух прадметах.
Någonting — нешіпа.
Var/vart, varenda/vartenda, var och en/ett, varje — кожны, yce яны ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.
Varannan — кожны другі.
Sådan/sådant/sådana — такі, можа скланяцца як прыметнік.
Dylik/dylikt/dylika — падобны, можа скланяцца як прыметнік.
Själv — сам, ужываецца для ўзмацнення.
All/allt/alla — увесь, усё, усе.
Hela —увесь, напрыклад: hela dagen — увесь дзень.
Allting —усё.
Vem som helst — хто заўгодна.
Vad som helst — што заўгодна.
Vilken som helst —які заўгодна.
Båda, bägge — абодва.
Flera — шматлікія, некалькі.
Få — нешматлікія.
Annan/annat/andra, (den, det, de) andra — іншы, іншыя.
Адмоўныя займеннікі
Ingen/inget/inga — ніякі Inte någon — ніякі. Ingenting — нішто, нічога.
Адносны займеннік som
Адносны займеннік som (які) уводзіць даданы азначальны сказ.
Hon har en dotter som heter Eva-Lena. — У яе ёсць дачка, якую завуць Эва-Лена.
ГІРЫСЛОЎЕ
Прыслоўе — незмяняльная часціна мовы, якая ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння або на акалічнасці, пры якіх гэтае дзеянне адбываецца.
У сказе прыслоўі функцыянуюць як акалічнасці ці азначэнні, а паводле свайго значэння могуць удакладняць характар дзеяслоўнага дзеяння (1), уласцівасць, пазначаную прыметнікам (2) або якойнебудзь іншай акалічнасцю (3), а таксама служыць азначэннем да назоўніка (4) або ставіцца да ўсяго выказвання (5). Напрыклад:
1. Prata högre! — Гавары гучней!
2. Det är en väldigt intressant film. — Гэта надзвычай цікавы фільм.
3. Han sprang mycket fort. — Ён бегае вельмі хутка.
4. Dagen därpå reste han. — Назаўтра ён з’ехаў.
5. Tyvärr har hon inga barn. — Ha жаль, y яе няма дзяцей.
Групы прыслоўяў паводле іх значэнняў
I. Прыслоўі месца. Яны паказваюць, дзе адбываецца дзеянне: hemma — дома, nära — блізка, här — тут. У гэтай групе вылучаюцца тры падгрупы суадносных прыслоўяў.
1. Прыслоўі, якія абазначаюць месцазнаходжанне: där — там; här — тут; var — дзе; borta — у іншым месцы, далёка; inne — усярэдзіне, унутры; ute — звонку; nere — унізе; uppe — наверсе; hemma — дома.
2. Прыслоўі, якія абазначаюць месца, да якога скіраваны рух: dit — туды; hit — сюды; vart — куды; bort — прэч, у іншае месца; іп — унутр; ut — вонкі, прэч; ner/ned — уніз, долу; upp — уверх, угару; hem — дадому.
3. Прыслоўі, якія абазначаюць адпраўны пункт руху: därifrån — адтуль; härifrån — адсюль, адгэтуль; varifrån — адкуль; bortifrån — сюды (з іншага месца); inifrån — знутры; utifrån — звонку; nerifrån — знізу; uppifrån — зверху; hemifrån — з дому.
II. Прыслоўі часу. Яны лакалізуюць, з той або іншай ступенню канкрэтнасці, падзеі ў часе: sent — позна; förr/förut — раней; nu/numera — цяпер; då — тады; idag — сёння; i vintras — мінулай зімою і інш.
Сюды ўваходзяць прыслоўі, якія паказваюць на паўтаральнасць падзеі: ofta — часта; sällan — рэдка; ibland — часам, сяды-тады; а таксама на сталую наяўнасць альбо адсутнасць: alltid — заўсёды, aldrig — ніколі.
III. Прыслоўі спосабу дзеяння (якасныя прыслоўі): bra — добра; annorlunda — іншым чынам; hastigt — спешна; högt — гучна; långsamt — павольна; sakta — няспешна, павольна і інш.
IV. Прыслоўі колькасці і ступені: mycket — вельмі; lite(t) — трохі; ganska — досыць; särskilt — асабліва; väldigt — надзвычай; nästan — амаль і інш.
Ступені параўнання
Шэраг прыслоўяў месца, часу і спосабу дзеяння ўтвараюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую.
1. У прыслоўяў, якія ўтвораны ад прыметнікаў з дапамогай суфікса -t, ступені параўнання тыя самыя (паводле формы), што і ў адпаведных прыметнікаў. Вышэйшая ступень утвараецца пры дапамозе суфікса -are/-re, а найвышэйшая — пры дапамозе суфікса -ast/-st. Напрыклад: vackert (прыгожа) — vackrare — vackrast, lågt (ціха) — lägre — lägst.
У прыслоўяў fjärran (далёка) i nära (блізка) суфіксы ступеняў параўнання пашыраныя з дапамогай зычнага -ш-. Нарыклад: fjärran — fjärmare — fjärmast, nära — närmare — närmast.
2. У некаторых прыслоўяў ступені параўнання ўтвараюцца ад іншых каранёў: bra/väl — bättre — bäst, gärna — hellre — helst, illa — värre — värst, lite(t) — mindre — minst, mycket — mera — mest.
Займенныя прыслоўі
Незалежна ад вышэйпададзенай класіфікацыі, сярод прыслоўяў асобна вылучаецца група «займенных» прыслоўяў. Як і займеннікі, яны маюць абстрактныя значэнні, зразумелыя толькі ў кантэксце і ў сувязі з дадзенай сітуацыяй.
Вылучаюцца наступныя групы займенных прыслоўяў:
1. Указальныя: простыя (där — там; dit — туды; här — тут; hit — сюды; då — тады; så — так, такім чынам і інш.); складаныя з прыназоўнікамі (härav — з гэтага; därtill — да таго ж і інш.).
2. Пытальныя: простыя (var? — дзе?; vart? — куды?; när? — калі?; hur? — як? і інш.); складаныя з прыназоўнікамі (varför? — чаму?; varifrån? — адкуль? і інш.).
3. Неазначальныя: annorlunda — інакш; någonstans — дзенебудзь; någonsin — калі-небудзь; någorlunda—да некаторай ступені і інш.
4. Абагульняльныя. Гэтыя займенныя прыслоўі аналагічныя займеннікам, утвораным шляхам злучэння vem, vad, vilken з som helst; напрыклад: var som helst — дзе заўгодна; när som helst — калі заўгодна; hur som helst — як заўгодна i інш. Прыклад ужывання: