• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка шведскай мовы

    Кароткая граматыка шведскай мовы


    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 88с.
    Мінск 2009
    12.97 МБ
    3)	Калі будучае дзеянне ўтвараецца з дапамогаю дзеяслова kom­mer, яно нясе значэнне прагнозу, напрыклад: Jag hoppas att de kom­mer att bli nöjda. — Я спадзяюся, яны будуць задаволеныя.
    Звярніце ўвагу на тое, што пасля дапаможнага дзеяслова kommer абавязкова ставіцца інфінітыўная часціца att, а пасля ska(ll) ці tänker яе няма.
    4)	Будучае дзеянне таксама можа перадавацца дзеясловам у цяперашнім часе, кал і на момант дзеяння ў будучым указвае адпаведная акалічнасць ці момант дзеяння зразумелы з кантэксту: Eva flyttar till Lund på torsdag. — Эва пераязджае ў Люнд у чацвер.
    Будучы ў мінулым
    Часавая форма futurum preteritum (будучы ў мінулым) утвараецца шляхам злучэння дапаможнага дзеяслова skola (у форме skulle) і інфінітыва сэнсавага дзеяслова, напрыклад: Jag skulle träffa. — Я сустрэну.
    Будучы ў мінулым абазначае дзеянне, якое павінна адбыцца пасля нейкага моманту ці дзеяння ў мінулым: I morse var Ulla nervös, för hon skulle ha ett test klockan tolv. — Раніцай Ула нервавалася, бо яна павінна была пісаць тэст а 12-й.
    Дапасаванне часоў
    Дапасаванне часоў азначае, што мы пазбягаем пераходаў з адной часавай сістэмы ў другую. Калі ў галоўным сказе выкарыстоўваецца дзеяслоў у форме, якая належыць да адной часавай сістэмы, тады ў даданым сказе рэкамендуецца выкарыстоўваць тую ж часавую сістэму.
    Выкарыстоўванне аднолькавых часоў у галоўным і даданым сказах паказвае на адначасовасць дзеянняў:
    Jag läser tidningen, när jag äter frukost. — Я чытаю газету, калі снедаю.
    När jag kom till Borås, ringde jag Peter. — Калі я прыехаў y Бурос, я патэлефанаваў Петэру.
    Заўвага! У перакладзе на беларускую мову часы дзеясловаў не абавязкова будуць належаць да адной часавай сістэмы, напрыклад: Pia sade att hon mådde illa (preteritum + preteritum). — Пія сказала, што дрэнна сябе адчувае • (прошлы час + цяперашні час).
    Калі адно дзеянне адбываецца раней за другое, выкарыстоўваюцца розныя часы адной часавай сістэмы:
    Vi diskuterar problemet, när Monika har kommit. — Мы абмяркуем праблему, калі прыйдзе Моніка.
    Vi diskuterade problemet, när Monika hade kommit. — Мы абмеркавалі праблему, калі прыйшла Моніка.
    Vi har bestämt att vi ska köpa en billig bil. — Мы вырашылі, што купім танную машыну.
    Föräldrarna sade att de skulle bo kvar på landet. — Бацькі сказалі, што застануцца ў вёсцы.
    Тым не менш пераход з адной часавай сістэмы ў другую магчымы. Дапаможную ролю тут адыгрывае акалічнасць часу, якая з’яўляецца паказальнікам такога пераходу.
    Mårten säger att han läste grekiska på gymnasiet. — Мортан кажа, што вывучаў у гімназіі грэцкую мову.
    Herman undrar om Ulla var på semestern förra året. — Герман цікавіцца, ці была Ула летась у адпачынку.
    Мадальныя і дапаможныя дзеясловы
    Мадальнымі называюцца такія дзеясловы, якія выяўляюць не дзеянне, а стаўленне да дзеяння з боку таго, хто гаворыць; напрыклад: Я магу (жадаю, павінен ...) штосьці зрабіць. Дзеяслоў (інфінітыў), які ідзе за мадальным дзеясловам, ужываецца звычайна без часціцы att, напрыклад: Han kan läsa. — Ён умее чытаць.
    Ніжэй прыводзіцца спіс асноўных мадальных дзеясловаў з каментаром.
    Мадальны дзеяслоў
    Прыклад
    Значэнне
    Skola — skall (ska) / skulle / skolat
    Eva ska åka till Luleå idag. — Эва паедзе сёння ў Лулеа.
    Du ska borsta tänderna innan du lägger dig. — Ты павінен пачысціць зубы, перш чым пойдзеш спаць.
    Man ska inte stjäla. — Красці нельга.
    Skulle du vilja hjälpa mig? — He маглі б Вы мне дапамагчы?
    Будучае дзеянне, план, намер.
    «Павінен»; парада, патрабаванне (мяккая форма), неабходнасць штосьці зрабіць.
    3 адмоўнай часціцай — забарона.
    Ветлівая форма просьбы.
    Måste (ц. ч.) / måste (пр. час)
    Jag måste stiga upp nu. —
    Мне трэба падымацца.
    Igår måste jag jobba över. — Учора я быў павінен затрымацца на працы.
    Ni måste vara tysta nu! —
    Змоўкніце зараз жа!
    Varför kommer de inte?
    Det måste ha hänt något. —
    Чаму яны не прыйшлі? Heшта, відаць, здарылася.
    «Неабходна, павінен, абавязаны», выяўляе маральна-этычную неабходнасць штосьці зрабіць.
    Патрабаванне.
    Верагоднасць.
    Böra — bör/ borde
    Du bör läsa lite mer om du vill ha bra betyg. — Табе трэба болын займацца, калі ты хочаш атрымліваць добрыя адзнакі.
    Klockan bör vara tio nu. — Ужо, напэўна, дзесяць.
    Det borde du nog förstå! — Табе трэба было б гэта зразумець!
    Парада.
    Верагоднасць.
    Форма прошлага часу выяўляе неабходнасць нерэалізаванага дзеяння.
    Kunna — kan / kunde/kunnat
    Jag kan simma 1000 me­ter. — Я магу праплыць 1000 метраў.
    Jag kunde inte ringa dig igår. — Я не магла табе ўчора патэлефанаваць. Kan jag hjälpa dig? — Я магу Вам дапамагчы?
    Здольнасці, уменні.
    Магчымасць.
    Прапанова.
    Vilja — vill / ville / velat
    Jag vill gå hem nu. — Я хачу пайсці дамоў.
    «Хацець, жадаць».
    Få —får / fick /fått
    Du får ta bilen idag! — Moжаш узяць сёння машыну. Man får inte röka här. — Тут забаронена паліць. Igår hade jag glömt nyck­eln, så jag fick sitta ute och vänta i två timmar. — Я забыў учора ключы i быў вымушаны прасядзець дзве гадзіны звонку.
    Får jag bjuda på en kopp kaffe? — Mary я пачаставаць Bac кавай?
    Få se, få veta, etc. — убачыць, даведацца (параўнайце: se — бачыць, veta — ведаць)
    Дазвол.
    3 адмоўнай часціцай — забарона.
    Вымушанасць.
    Магчымасць, ветлівая форма прапановы.
    3 некаторымі дзеясловамі — закончанае трыван-
    не.
    Lär (толькі цяперашні час)
    Den nya filmen lär vara mycket bra. — Кажуць, новы фільм вельмі неблагі.
    Det lär ingen tvivla. —
    Ніхто, пэўна, y гэтым не ўсумніцца.
    Здагадка, заснаваная на інфармацыі з нейкай крыніцы.
    «Змякчальнае» сцвярджэнне.
    Behöv/a -er, -te, -t
    Vi behöver öva mycket på verben. — Нам трэба шмат працаваць над дзеясловамі. Mamma, behöver jag äta upp allt? — Мама, ці я павінен з’есці ўсё?
    Неабходнасць.
    Патрабаванне, неабходнасць.
    Ork/a -ar, -ade, -at
    Jag orkar inte jobba mer nu. — Я больш не магу працаваць.
    Jag orkar inte se dig mer! —Я больш не магу цябе бачыць!
    Фізічная ці псіхічная магчымасць нешта рабіць.
    Дапаможныя дзеясловы
    Дапаможны дзеяслоў
    Прыклад
    Значэнне
    Låta -låter, lät, låtit
    Jag lät honom låna min bil. —
    Я дазволіла яму ўзяць машыну.
    Дазвол.
    Bruk/a -ar, -ade, -at
    Helena brukar stiga upp klock­an sju. — Хелена падымаецца звычайна a 7-й.
    Звычка.
    Våg/a -ar,
    -ade, -at
    Annika vågate starta en dansskol. — Аніка наважылася / рызыкнула адкрыць танцавальную школу.
    Прыняцце рызыкоўнага рашэння.
    Töras -törs, tordes, torts
    Ni torde vända er till herr Berg. — Звярніцеся, мабыць, да спадара Берга.
    Здагадка або ветлівае сцвярджэнне.
    Börj/a -ar, -ade, -at
    Vi börjar arbeta kl. 8. — Мы пачынаем працаваць а 8-й.
    Пачынанне.
    Slut/a -ar, -ade, -at
    De slutar jobba efter kl. 17. —
    Яны сканчваюць працаваць пасля 17:00.
    Заканчэнне.
    Hinna — hin­ner, hann, hunnit
    Jag hann inte ringa dig igår. — Я не паспела табе ўчора патэлефанаваць.
    Своечасовасць выканання дзеяння.
    Tänk/a -er, -te, -t
    Vad tänker du göra imor­gon? — UIto ты збіраешся рабіць заўтра?
    Намер.
    Försök/a -er, -te, -t
    Jag försöker alltid komma i tid. — Я імкнуся заўсёды прыходзіць своечасова.
    Імкненне.
    Slippa — slip­per, slapp, sluppit
    Du slipper diska idag. — Сёння табе не давядзецца мыць посуд.
    Пазбяганне або адсутнасць неабходнасці нешта рабіць.
    Råk/a -ar, -ade, -at
    Jag råkade köra på en fågel. — Так здарылася, што я наехаў на птушку.
    Выпадковы характар зробленага.
    Hålla på — håller på, höll på, hållit på
    Samhället höll på att för­ändras. — Грамадства знаходзілася ў працэсе змен.
    Працягласць дзеяння.
    Зваротныя і дэпанентныя дзеясловы
    У шведскай мове існуе клас зваротных дзеясловаў. Гэтыя дзеясловы размеркаваныя па ўсіх чатырох відах змянення. У беларускай мове гэта дзеясловы з суфіксам -ся (цца); напрыклад: падымацца, збіраюся, імкнецца.
    Зваротныя дзеясловы заўсёды маюць пры сабе зваротную часціцу sig у інфінітыве і ў 3 асобе ці асабовы займеннік у аб’ектным склоне ў 1-2 асобах, напрыклад:
    tvätta sig — мыцца:
    jag tvättar mig — я мыюся,
    du tvättar dig — ты мыешся,
    han tvättar sig — ён мыецца.
    Іншыя прыклады: gifta sig — жаніцца, resa sig — падымацца, raka sig — галіцца, lära sig — вучыцца.
    У дэпанентных дзеясловаў усе формы заканчваюцца на -s. 1х нельга блытаць з іншымі дзеясловамі, у якіх -s можа быць паказчыкам залежнага стану. Вось як выглядаюць асноўныя формы гэтых дзеясловаў:
    1	спр.: lyckas / lyckas / lyckades / lyckats (атрымоўвацца)
    2	cnp.: trivas / trivs / trivdes / trivts (ладзіць)
    3	cnp.: brås (på)/ brås / bråddes / bråtts (быць падобным)
    4	cnp.: finnas / finns / fanns / funnits (знаходзіцца)
    У загадным ладзе -s далучаецца да асновы дзеяслова, напрыклад: Hoppas på det bästa! — Спадзявайся на лепшае!
    Стан дзеяслова
    У шведскай мове, як і ў беларускай, дзеяслоў можа мець форму незалежнага і залежнага стану. У сказах, дзе дзеянне накіраванае ад дзейніка, гэта значыць дзейнік з’яўляецца суб’ектам дзеяння, дзеяслоў стаіць у форме незалежнага стану:
    Vi vill hyra ut vår lägenhet. — Мы хочам здаваць кватэру.
    У сказах, дзе дзеянне накіраванае на дзейнік, гэта значыць дзейнік з’яўляецца аб’ектам дзеяння, дзеяслоў стаіць у форме залежнага стану:
    Lägenheten uthyrs. — Кватэра здаецца.
    У шведскай мове існуе некалькі фармальных тыпаў залежнага стану.
    1.	Флектыўны залежны стан утвараецца пры дапамозе флексіі -s, якая далучаецца да простых формаў незалежнага стану (да інфінітыва, цяперашняга і прошлага часу, да формы супіну). Пры гэтым у цяперашнім часе адсутнічае характэрнае -r, а для дзеясловаў 2-га спражэння можа знікаць -е-. Напрыклад:
    Jag frågar (я запытваю) —jag frågas (мяне запытваюць);
    jag anställer (я наймаю) —jag anställ(e)s (мяне наймаюць).
    У дзеясловаў з асновай на -s канчатак цяперашняга часу залежнага стану заўсёды -es: lyser — lyses.
    Выканаўца дзеяння ў сказе з залежным станам уводзіцца
    прыназоўнікам av:
    «Hamlet» skrevs av
    Шэкспірам.
    Shakespeare. — «Гамлет» быў напісаны
    Ніжэй прыводзяцца прыклады флектыўнага залежнага стану дзеясловаў чатырох спражэнняў:
    Спражэнне
    Інфінітыў
    Цяп. час
    Прошлы час
    Супін
    Пераклад
    1
    öppnas
    öppnas
    öppnades
    öppnats
    адчыняцца
    2
    införas
    inför(e)s
    infördes
    införts
    уводзіцца