Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Нам жа падаецца больш вераемным, што правал місіі Я. Ладнова быў вынікам уплыву на сытуацыю шматлікіх незалежных ад волі беларускіх дзеячоў палітычных абставінаў. У першую чаргу тут можна згадаць супрацьдзеяньне з боку польскага Міністэрства замежных справаў, Прадстаўніцтва польскага ўраду ў Сярэдняй Літве і чыноўнікаў Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, якія ў дадзеным выпадку выступалі праціўнікамі II аддзелу і ня бачылі пэрспэктываў у далейшай рэалізацыі «фэдэралісцкай канцэпцыі» ў любой яе форме. Тое, што гэтыя сілы былі настроеныя вельмі рашуча, каб не дапусьціць паўтарэньня сытуацыі 1920 г., добра відаць з мэмарандуму аб разьвіцьці беларускага руху, складзенага ў ліпені 1921 г. і падпісанага выканаўцам абавязкаў Дэлегата польскага ўраду ў Вільні палкоўнікам Тупальскім (які неаднаразова цытаваўся вышэй). У ім адносна наяўнай палітычнай сытуацыі сярод іншага гаварылася:
841 Каліноўскі, В. Дзьве Полыпчы II Беларускі звон. 1921.28 красавіка. № 5. С. 6.
842 Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча... 0121 —122; Луцкевіч, А. Да гісторыі 6еларускагаруху. 0 211.
Польскі ўрад унутры свайго дзяржаўнага арганізму церпіць элемэнт, супярэчны ягоным уласным дзяржаўным памкненьням. Розныя органы ўлады, атрымаўшыя паўнамоцтвы з розных крыніц, уплываюць у двух розных напрамках і выдаюць розныя рашэньні ў адной справе. Такім чынам, атрымліваецца сумная, ужо створаная і ствараная надалей, карціна сутыкненьня палітыкі польскага ўраду з палітыкай II аддзелу Галоўнага Камандаваньня.
Выклікала раздражненьне з боку адміністрацыйных уладаў Сярэдняй Літвы і адзначанае вышэй спрыяньне II аддзелу пастаянным непасрэдным кантактам віленскіх беларусаў з урадам Вацлава Ластоўскага ў Коўне. Пішучы пра гэта, складальнік дакумэнту зазначаў, што
гэтыя паездкі палягчае II аддзел Генэральнага штабу выдачай пропускаў на праезд у Коўна і назад паасобным дзеячам варожага нам беларускага лягеру... Калі II аддзел мае поўнасьцю сплянаваныя намеры, згодна зь якімі палягчае камунікаваньне паміж сабой віленскіх паплечнікаў Ластоўскага зь ягоным цэнтрам у Коўне, то трэба было 6 зьвярнуць увагу, што залішне частае паўтарэньне падобных манэўраў прыносіць дзяржаве вялікую шкодў*43.
Увогуле Дэлегат ураду асабліва зазначаў, што і на момант падрыхтоўкі рапарту
сымпатыя II аддзелу Галоўнага Камандаваньня да паасобных сяброў Рады ня зьнікла. II аддзел у Вільні не перастае праяўляць пэўнай паблажлівасьці у адносінах да Віленскага беларускага камітэту, старшыня якога пан Ярэміч у момант падрыхтоўкі гэтага дакладу знаходзіццаў Варшаве і праводзіць, падобна на тое, нейкія перамовы з тамтэйшым II аддзелам Галоўнага камандаваньня844.
Урэшце ў самым канцы вялікага мэмарандуму кіраўніцтвам Сярэдняй Літвы выразна фармулявалася тэза, што адной з асноўных прычын фактычнага банкруцтва польскай нацыянальнай палітыкі ў Сярэдняй Літве, акрамя «індэфэрэнтнасьці нацыянальна несьвядомых і змучаных вайною народных масаў» і «адсутнасьці ідэйных беларускіх дзеячоў, на якіх можна было б абаперціся», зьяўляецца таксама «асобнасьць і супярэчнасьць праводзімай незалежна адзін ад аднаго палітыкі органамі Ўраду Рэчы Паспалітай і ІІ-мі аддзеламі Галоўнага камандаваньня». Таму, на думку аўтара дакладу, «ранейшая палітыка, якая праводзілася ў дачыненьні да беларусаў, павінна быць прызнана шкоднай і істотна зьмяніцца», а дзеля гэтага «неабходным
м> Таксама ў мэмарандумезнайшоў адлюстраваньне наступны факт: «Пэўны кароткі прамежак часу згаданы II аддзел субсыдыяваў беларускі тыднёвік «Беларускі звон», які выходзіў у Вільні... ІІры зьнешнеўгадовых пачынаньнях «Беларускі звон» аказваў на чалавека, які не арыентаваўся ў рэчаіснасьці, уражаньне органа беларускіх незалежнікаў, які проста ўнікае сур’ёзных сутыкненьняў з урадам Польскай Рэспублікі» (AAN. TSK. Sygn. 44. К. 36).
844 AAN.TSK. Sygn. 44. К. 39.
зьяўляецца фактычнае спыненьне правядзеньня якой-небудзь палітыкі ІІ-мі аддзеламі Галоўнага камандаваньня»М5.
Цывільныя ўлады не абмяжоўваліся толькі канстатацыяй фактаў і рабілі канкрэтныя крокі, скіраваныя на супрацьдзеяньне беларускай палітыцы II аддзелу. Так, 3 траўня 1921 г. палітычная паліцыя арыштавала ў Вільні беларускіх дзеячоў Антона Аўсяніка і Ўладзімера Пігулеўскага, празь якіх галоўным чынам забясьпечваліся сталыя кантакты паміж віленскімі і ковенскімі беларусамі. Праведзенае сьледзтва паказала, што абодва дзеячы мелі пры ажыцьцяўленьні сваёй дзейнасьці спрыяньне з боку II аддзелу (28 красавіка 1921 г. яны прыехалі ў Вільню з Коўна, маючы пропускі, выдадзеныя гэтай інстытуцыяй). У выніку 11 траўня 1921 г. было прынята рашэньне А. Аўсяніка як грамадзяніна Польшчы з-пад варты вызваліць, але ўзяць пад пільны нагляд, у той час як У. Пігулеўскага, асобу зь няпэўным грамадзянствам, інтэрнаваць і накіраваць у канцэнтрацыйны лягер для ваеннапалонных і бежанцаў з Расеі з мэтай далейшага яго абмену з Савецкай Расеяй на польскіх палонных846.
У той жа час цывільныя ўлады імкнуліся на ўсялякі выпадак мець і свае рычагі ўплыву на ўласна беларускі рух праз утрыманьне падкантрольнай сабе арганізацыі. Стварыць такую арганізацыю ўзяўся вядомы беларускі дзеяч Павал Аляксюк, які, праўда, ня меў асаблівага аўтарытэту сярод іншых беларусаў праз свой пастаянны ўдзел у розных афэрах, у тым ліку і фінансавага характару. Аляксюк, які прыехаў з Варшавы ў Вільню ў пачатку 1921 г., быў, магчыма, закліканы на польскую службу з ініцыятывы Дэлегата польскага ўраду ў горадзе Вільні Ўладзіслава Рачкевіча, зь якім ён цесна і бесперапынна супрацоўнічаў яшчэ з 1919 году, з таго часу, як Рачкевіч займаў пасаду кіраўніка Менскай акругі ЦУУЗ. Пры падтрымцы Дэлегатуры ўраду Аляксюк у канцы красавіка 1921 г. заснаваў новую беларускую арганізацыю выразна палянафільскага кірунку пад назвай «Краёвая сувязь» і пачаў выдаваць газэту «Jednasc». Апанэнты цывільных віленскіх уладаў зь ліку афіцэраў II аддзелу пабачылі ў гэтых дзеяньнях пэўную небясьпеку для ўласных палітычных плянаў і дзеля гэтага паспрабавалі аказаць ім рашучае супрацьдзеяньне.
У пачатку чэрвеня 1921 г. II. Аляксюк быў нечакана арыштаваны па афіцыйным абвінавачаньні ў грашовых злоўжываньнях, якія мелі месца яшчэ ў тыя часы, калі гэты дзеяч узначальваў Беларускую вайсковую камісію. Фактычна ж гэта была, як выглядае, спроба II аддзелу і асабіста С. Ваявудзкага, які ў гэты час яшчэ заставаўся на службе ў дадзенай структуры ў якасьці кіраўніка палітычна-нацыянальнага рэфэрату пры Віленскай экспазытуры II аддзелу Генэральнага штабу, вывесьці з гульні непажаданага палітычнага канкурэнта. Так, 6 чэрвеня 1921 г. па дарозе з Вільні ў Варшаву, дзе павінна было абмяркоўвацца пытанне ўнутранай палітыкі на Віленшчыне, М. С. Касакоўскі запісаў у сваім дзённіку наступную заўвагу:
845 AAN.TSK.Sygn. 44.
846 LCVA.E21.Ap. 1.B.7.L.42-44.
«Пару дзён таму ён [С. Ваявудскі — аўтары] прыгразіў арыштаваць Алексюка, а ўжо ў Вільні мы даведаліся, што Аляксюк, насуперак засьцярогам з бокуўраду, ужо арыштаваны»м7.
Са словаў самога П. Алексюка, падзеі разгортваліся наступным чынам:
Я зьяўляўся адзіным прадстаўніком таго кірунку, які вядзе працу на карысьць саюзу з Польшчай. У мяне былі найлепшыя адносіны зь Міністэрства.м замежных справаў, з генэралам Л. Жалігоўскім. Аднаго дня прыходзіць дэпеша Галоўнакамандуючага; у мяне адбываецца ператрус, мяне арыштоўваюць і адвозяць у Варшаву... Пазьней справу высьветлілі, і праз два дні я паехаў дахаты. У гэты час якраз зьяўляюцца артыкулы, абвінаваўчыя, што менавіта той, які стаіць за саюз, займаецца гэткімі справамі. Зрабілася з гэтага праблема. Адзін з маіх супрацоўнікаў сустрэў Ваявудзкага ў Галоўным «амандаваньні, і Ваявудзкі яму сказаў, што хаця ператрус у Алексюка нічога ня даў і справа пакуль закрыта, аднак, з другога боку, ён бы радзіў каб той спыніў сваю акцыю і выехаў з Польшчы, а інакш будзе зь ім кепска.. .м8
Аляксюк да гэтай парады не прыслухаўся і працягваў сваю працу ў Вільні далей. Як выявілася, ягоныя нядобразычліўцы ў II аддзеле нічога больш ня здолелі гэтаму супрацыластавіць. Увогуле выглядае на тое, што ў другой палове 1921 г. цывільныя ўлады Сярэдняй Літвы канчаткова перахапілі ў II аддзелу Генэральнага штабу ініцыятыву ў справе вызначэньня палітыкі ў дачыненьні да беларускага пытаньня, у выніку чаго ўсе «беларускія праекты», якія так ці іначай імкнуўся правесьці II аддзел у Сярэдняй Літве, адзін за адным праваліліся. Справа з арыштам Алексюка была ці не апошняй і няўдалай спробай II аддзелу штосьці ў гэтым пляне кардынальна зьмяніць.
Другая палова 1921 г. вызначаецца агульным наступам уладаў Сярэдняй Літвы на ўсе праявы беларускай дзейнасьці на Віленшчыне. Гэтыя ўлады не спыняліся ў выпадку патрэбы і перад адкрытымі рэпрэсіямі, прытым ня толькі ў дачыненьні да прыхільнікаў радыкальных плыняў. Як адзін з найбольш яскравых прыкладаў непрыхаванага і наўпроставага стрымліваньня беларускага руху ў Сярэдняй Літве шляхам рэпрэсіяў супраць яго актыўных удзельнікаў можна згадаць арышт адміністрацыйнымі ўладамі Ашмянскага павету беларускага ксяндза, пробашча ў Барунах Міхала Пятроўскага 24 чэрвеня 1921 г. Ксёндз Пятроўскі быў спачатку пазбаўлены волі, а пасьля ў ёй абмежаваны ажно да самых выбараў у Віленскі сойм, якія адбыліся ў студзені 1922 г. Быў таксама адданы пад хатні арышт другі беларускі ксёндз — Канстанцін Стаповіч (Казімер Сваяк). Адначасова з гэтым ад адміністрацыйнага перасьледу цярпела газэта беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў «Кгупіса», выхад якой дзеля надуманых фармальных дачэпак да канца 1921 г. увогуле быў спынены849.
847 Archiwum PAN. Diariusz М. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 6.1921 r. S. 149.
848 Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszatkowskim. S. 106— 107.
849 Станкевіч, A. Беларускі хрысьціянскі pyx (гістарычны нарыс) 11 Станкевіч, A. 3 Богам для Беларусі. Вільня, 2008. С. 521 —523,545,548.
У жніўні 1921 г. віленскай палітычнай паліцыяй (падпарадкаванай Дэлегату польскага ўраду) была праведзена акцыя, скіраваная супраць генэрала Булак-Балаховіча і афіцэраў ягонага былога войска, якія знаходзіліся ў Вільні850. Падставай для гэтага паслужыла афіцыйна тое, што
Сьледзтва, праведзенае Палітычнай паліцыяй Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, не даючы рэчавых доказаў міждзяржаўнай дзейнасьці, высьветліла, аднак, што ў Вільні пад кіраўніцтвам б. генэрала Юзафа Балаховіча сабралася група б. афіцэраў арміі былога генэрала Станіслава Балаховіча і што дзейнасьць гэтых людзей авантурнага характару можа выклікаць цяжкія наступствы для Польскай дзяржавы, у выніку іх правакацыйнага нападу на Ковенскую Літву, бальшавіцкую Беларусь ці магчымага правядзеньня новага габрэйскага пагрому падфірмай беларускага паўстаньня на Віленшчыне ці ў паветах калідору (нэйтралынай зоны паміж Ковенскай Літвой і Сярэдняй Літвой — аўтары^'.