Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
II аддзел польскага Генштабу ніяк ня мог застацца ўбаку ад гэтай кампаніі. 3 аднаго боку выбары, натуральна, выклікалі абвастрэньне ўнутранай сытуацыі ў краіне, а значыць, патрабавалі да сябе пільнай увагі з боку органаў дзяржбясьпекі; з другога ж — II аддзел, а дакладней, некаторыя былыя афіцэры з гэтай установы, самі ўзялі актыўны непасрэдны ўдзел у палітычнай гульні, выступаючы ў большасьці сваёй як прыхільнікі Ю. Пілсудзкага і праціўнікі эндэцка-хадэцкага лагеру. М. Касьцялкоўскі, В. Чарноцкі, В. Славэк, Т. Крук-Стшэлецкі і іншыя афіцэры «двуйкі», якія тым ці іншым чынам у сваёй ранейшай прафэсійнай дзейнасьці сутыкаліся
869 ДАБВ. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 22. С. 3-4.
s “ I Іадрабязьней пра ўдзел беларусаў у выбарах у польскі парлямэнт у 1922 г. гл.: I Іашкевіч, A. В. Удзел заходнебеларускіх нацыянальных арганізацый у выбарах польскага парламента (1922 г.) Ц Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2006. № 1. С. 58—64.
зь беларускім пытаньнем, балятаваліся ў Сойм ад розных прыхільных да палітыкі Ю. Пілсудзкага партый і арганізацый. Актыўна ўключыўся ў перадвыбарчую барацьбу і Сыльвэстар Ваявудзкі, які пасьля сваёй адстаўкі ў канцы 1921 г. стаў адным зь лідэраў Польскай народнай партыі «Вызваленьне» і рэдактарам яе віленскага друкаванага органу «Wyzwolenie Ludu» (які меў і беларускамоўную вэрсію — «Вызваленьне народу»). Пры гэтым ён неафіцыйна карыстаўся фінансавай падтрымкай II аддзелу польскага Генштабу. Кантакты С. Ваявудзкага з II аддзелам у гэты пэрыяд насілі характар асабісты, але разам з тым — і напаўслужбовы. Пазьней Ваявудзкі даводзіў, што наяўнасьць адзначаных кантактаў тлумачылася ягонай ранейшай прыхільнасьцю да асобы Ю. Пілсудзкага і сьцьвярджаў, што на неафіцыйным узроўні захоўваў сувязь з Генэральным штабам да канца 1923 г.871.
Падчас парлямэнцкіх выбараў 1922 г. Ваявудзкі прыклаў вялікія намаганьні дзеля таго, каб здабыць падтрымку лідэраў беларускага руху ў Польшчы872. Пры гэтым, як выглядае, ён зусім не хаваў, што працягвае падтрымліваць неафіцыйныя адносіны з II аддзелам.
У канцы зімы 1922 году, — чытаем мы ў паказаньнях Б. Тарашкевіча, — посьлс выбараў у віленскі сойм у Вільні паявіўся Ваявудзкі. Ён выдаваў сабе за вельмі радыкальна настроенага і прыхільна настаўленага да беларускага руху... Гаварыў, што ў другім аддзеле штабу ёсьць цэлая група рэвалюцыйна настроеных афіцэраў, назваў, прыкладам, прозьвішча Дэнгаф-Чарноцкага: мы б, маўляў, бордза навялі ў I Іольшчы парадкі і разагналі рэакцыйную эндэкаўскую навалач, але бяда тое, піто «камэндант» (Пілсудзкі) ужо ня гэткі, якім быў раней. Ваявудзкі заявіў, што ягоная праца афіцэрам другога аддзелу — гэта чыста фармальная камандзіроўка, а галоўная задача — падрыхтаваць выбары ў варшаўскі сойм873.
Пакуль прыпушчалася магчымасьць супольнага з «Вызваленьнем» выстаўленьня сьпіскаў, — адзначаў далей Б. Тарашкевіч, — ад Ваявудзкага я атрымаў некалькі разоў ладныя сумы для пакрыцьця зробленых мною падгатоўчых да выбарчай кампаніі выдаткаў, як выклік людзей, паездкі ў Варшаву874.
Адначасова Сыльвэстар Ваявудзкі паспрабаваў (праўда, беспасьпяхова) паўплываць на польскія кіроўныя колы з тым, каб польскі ўрад выдзеліў асыгнаваньні на падтрымку асобнага беларускага сьпісу, з мэтаю ўнесьці раскол у Блёк нацыянальных меншасьцяў.
871 Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszalkowskim. S. 31,35,53.
872 Трэбаадзначыць, іігговыбарыўпольскіпарлямэнтадбывалісянепасрэднапасьлячарговагаабвасгрэньня адносінаў начальніка польскай дзяржавы Ю. 1 Іілсудзкаіа са сваімі апанэнтамі з нацыянал-дэмакратычнага лягеру, якое адбылося ў ліпені 1922 г. Востры ўзаемны канфлікт тады фактычна скончыўся нічыёй, і вынікі парлямэнцкіхвыбараў 1922г.павінныбылістацьдля краіны лёсавызначальнымі. Менавітадзеля таго для I Іілсудзкага падтрымка на выбарах збоку прадсгаўнікоў нацыянальных меншасьцяўстала нас голькі важнай, што ён проста мусіў выходзіць на іх зь нейкімі прапановамі.
873 Аўгабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча... С. 122—124.
874 Тамсама.С. 126.
Я намагаўся, — сьведчыў ён пазьней, — каб урад разьбіў 16-ку, каб не дапусьціў да стварэньня блёку беларусаў і габрэяў зь немцамі, каб «Беларусь» была фінансавана Польшчай, а не габрэя.мі і немцамі... Я ездзіўу Бэльвэдэр, сустракаўся, раіўся*'
Акрамя гэтага, празь ініных асобаў, а часам непасрэдна сам Ваявудзкі падаваў інфармацыю ў выглядзе справаздач і рэфэратаў (прытым за грошы, якія пазьней аддаваў на палітычную дзейнасьць) у II аддзел Генштабу аб кірунку, у якім разьвіваецца беларускі рух. У іх ён адстойваў свой пункт погляду на беларускую справу. Для ягоных знаёмых зь ліку беларускіх дзеячоў гэта апошняе таксама не зьяўлялася сакрэтам. «Ваявудзкі чытаў мне некалькі разоў свае даклады Пілсудзкаму аб беларускім руху, — сустракаем мы згадку ў Б. Тарашкевіча. — Прасіў інфармацый і парадаў, каб мець магчымасьць асьвятліць сытуацыю выгадней для беларусаў»^6.
Але, нягледзячы на ўсё гэта, сваіх мэтаў Ваявудзкаму дасягнуць у той час не ўдалося. Мала таго, што ягоныя канцэпцыі не знайшлі поўнага разуменьня ў польскіх уладаў, але і некаторыя аўтарытэтныя беларускія дзеячы адкрыта выступілі супраць яго. Найболыл выразна менавіта супраць асабіста Ваявудзкага, а ня толькі супраць ягонай партыі, выступіў ксёндз Адам Станкевіч, які наважыўся на адкрытую палеміку з гэтым дзеячом на старонках прэсы. Пры гэтым распачаў яе сам С. Ваявудскі, надрукаваўшы ў газзце «Вызваленьне народу» артыкул «Дрэнна робіць кс. Ад. Станкевіч», дзе абвінавачваў апошняга ў супрацоўніцтве з габрэйскай і нямецкай буржуазіяй і імкненьні падпарадкаваць ІІраваслаўную царкву інтарэсам Каталіцкага касьцёлу. Станкевіч адказаў Ваявудзкаму вялікім артыкулам пад назвай «Мой адказ п. Ваяводзкаму». Ваявудзкі ў інтэрпрэтацыі кс. Станкевіча належаў да «правакатараў і інтрыгантаў проціў беларускага хоць бы культурнага і сацыяльнага адраджэньня», які «праз увесь час апошніх некулькі гадоў праціскаўся ў беларускія справы, прыкідваючыся нашым прыяцелем, і заўсёды шкодзіў нам, як толькі мог». Сярод іншага Станкевіч прыгадаў і службу Ваявудзкага ў II аддзеле, адзначыўшы, што «тады n. С. Ваявудзкі, прыкінуўшыся яшчэ большым прыяцелем беларусаў, вядомай мне дарогай, пралез у нашы справы дужа блізка і займаўся проціўбеларускай работай». Праўда, трэба прызнаць, што асабліва пераканаўчых доказаў Станкевіч у пацьверджаньне сваіх словаў не прывёў, адзначыўшы толькі, што «калі ў 1919 г. з дазволу Начальніка Гаспадарства ГІілсудзкага Вайсковая Беларуская Камісія пасылала на вёскі сваіх агентаў дзеля набору ахвотнікаўу Беларускае войска, а гэтых агентаў усё ж такі арыштавалі — дык гэта ўсё, каб не сказаць больш, было пану С. Ваяводзкаму добра ведама і ён мог бы перашкодзіць,
Sylwester Wojewodzki przed S^dem Marszatkowskim. S. 155.
Далеіі y сваіх паказаньнях Б. Гарашкевіч нісаў пра roe, iu ю пасьля канчатковай яю адмовы разам зь іншымі беларусамі ад перадвыбарчага саюзу з «Вызваленьнем» і пераходу да арганізацыі Блёку нацыянальных меншасьцяў ягоныя асабістыя адносіны з Ваявудзкім цалкам сапсаваліся, аж да таго, што «mw перасталі сустракацца». Гл.: Аўтабіяграфія Браніслава ЛдамавічаТарашкевіча... С. 125—126.
ды вось інакш паступаў». Сам артыкул Ваявудзкага быў ацэнены як спроба ўцягнуць А. Станкевіча ў палеміку, падчас якой апошні павінен быў нібыта адкрыць свае псэўданімы, бо «ён [Ваявудзкі — аўтары], як быўшы супрацоўнік 11-га аддзела (палітычнай разьведкі) мусіць гэта ведаць»877. Урэшце ксёндз Станкевіч рабіў агульную выснову:
Мэта гэтых закідаў — апаганіць маё добрае імя як беларускага працаўніка-людоўца, каб на выпадак маей кандыдатуры ў Сой.м я ня змог набраць сабе галасоў, каб п. С. В„ захапіўшы ў свае брудныя рукі беларускую справу і ня маючы насупроць сумленных абаронцаў гэтай справы, мог зь ёй зрабіць, што яму падрыхтуе той бог, якому ён служыць!
Цяжка дакладна сказаць, чым была выклікана такая рашучая пазыцыя Станкевіча, скіраваная менавіта супраць Ваявудзкага. У абарону добрага імя апошняга неўзабаве выступілі ягоныя паплечнікі па партыі — беларусы паводле паходжаньня, якія выдалі адмысловы калектыўны ліст. У ім яны, у прыватнасьці, адзначалі:
Што быў ён [Ваявудзкі — аўтары] афіцэрам — гэта праўда, але дай Божа больш гэткіх афіцэраў у кожнай арміі. Вось жа таму, што быў ён вядомы як прыяцель беларускага руху, прыслаў яго ў Менск Начальнік Дзяржавы Язэп Пілсудзкі дзеля абароны й падмогі беларускаму народу. Бясстыдна маніць кс. Станкевіч, калі піша, што не перашкаджаў ён арыштам беларускіх інструктароў. Якраз за тое, што бараніў іх, за тое, што змагаўся, як мог, з польскай дэфэнзывай, заўсёды пісалі на яго даносы ў Варшаву, аж R.O.P. (Rada Obrony Panstwa) пастанавіла арыштаваць яго, й калі б не Язэп Пілсудзкі, які яго абараніў, сядзеў бы грам. Ваяводзкі і ў польскім астрозе. Адзін раз толькі не перашкодзіў грам. Ваяводзкі арышту беларуса, але беларусам гэтым быў зьняслаўлены «жулік» Аляксюк878.
На гэтым адкрытая дыскусія паміж Ваявудзкім і Станкевічам была спыненая — відаць, абодва бакі палічылі немэтазгодным у тых умовах яе працягваць. Аднак жа думкі сваёй адносна Ваявудзкага Станкевіч не зьмяніў ніколі: на працягу наступных гадоў лідэр беларускіх хадэкаў пасьлядоўна крытыкаваў усе пачынаньні Ваявудзкага, засьцерагаючы заходнебеларускую грамадскасьць ад супрацоўніцтва зь ім. Ня выключана, што ўжо ў тыя часы кс. А. Станкевіч меў большую інфармацыю пра Ваявудзкага ў параўнаньні зь іншымі беларускімі дзеячамі879.
877 Stankiewic, A. MojadkazpanuS.Wojawodzkamu//Krynica. 1922.30wierasnia. №5.S. 1—2.
878 Галавач, Ф.; Шакун, У; Ігнатовіч, Б.; Бальлін,С. У абароне праўды // Вызваленьне народу. 1922.
15 кастрычніка. № 7. С. 3.
879 Паводле пазьнейшых успамінаў Васіля Рагулі, «кс. Адам меў сваю разьведкуў другім аддзеле Міністэрства Нутраных Справаў, нейкага прыяцеля беларусаў». Гл.: Рагуля, В. Успаміны. Менск, 1993. С. 48.
Як вынікае з вышэйсказанага, Ваявудзкі падчас выбараў дзейнічаў на беларускім кірунку са згоды II аддзелу Генэральнага штабу і нават пры яго матэрыяльнай падтрымцы. Але разам з тым (магчыма, у якасьці запаснога варыянту) польскія спэцслужбы падчас выбараў не адмаўляліся і ад непасрэднай падтрымкі прадстаўнікоў палянафільскай арыентацыі ў беларускім руху, апазыцыйных у дачыненьні да іншых беларускіх дзеячоў. Так, II аддзел прафінансаваў выданьне расейскамоўнай кнігі Я. Ладнова «Огнем н мечом, голодом н болезнямм», якая выйшла ў Варшаве ў 1922 г. пад шыльдай Варшаўскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У ёй, пры дапамозе тэндэнцыйна падабраных фактаў, даказвалася, што толькі дзякуючы нямецкім інтрыгам была зьнішчана Расея, а цяпер можа быць разбурана і Польшча. Акрамя гэтай кнігі, Ладнову ў той жа самы час дапамаглі выдаць прапагандысцкую брашуру на польскай мове «Супраць блёку зь немцамі» падобнага зьместу, надрукаваную ў Баранавічах. Наагул жа Ладнову ў той час адводзілася фактычна ключавая роля ў забесьпячэньні супрацьдзеяньня выбарчай кампаніі Блёку нацыянальных меншасьцяў: ледзьве ня ў кожным антыблёкавым мерапрыемстве, арганізаваным з удзелам беларусаў прапольскай арыентацыі», фігуравала прозьвішча гэтага дзеяча. Акрамя яго, адзначыліся ў працы прапольскіх выбарчых арганізацыяў (Дзяржаўнае аб’яднаньне на крэсах і Аб’яднаньне беларускіх актывістаў і «Зялёнага дубу») такія зьвязаныя з II аддзелам беларускія дзеячы, як Станіслаў Булак-Балаховіч, бацька і сын Вячаславы Адамовічы, Арсень Паўлюкевіч, Рамуальд Зямкевіч, Яўген Міткевіч, Янка Шурпа і іншыя.880