Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
858 J^drzejewicz,W;Cisek, J.Kalendariumzycia JozefaPilsudskiego.TH. Warszawa, 1998.S.284.
859 Kumaniecki,). Po traktacie ryskim. Stosunki polsko-radzieckie 1921 — 1923. Warszawa, 1971. S. 12; Garlicki, A. Jozef Pilsudzki 1867—1935. Warszawa, 1989. S. 237.
цяжка што-небудзь зразумець, якая з гэтых партый штосьці варта, і, наагул, ці сярод іх хто-небудзь чаго варты»ЙЫ>. Улічваючы гэта, зусім не выпадковым выглядае той факт, што Сыльвэстар Ваявудзкі, які па-ранейшаму заставаўся адным з найбольш зацятых фэдэралістаў, у кастрычніку 1921 г. быў звольнены з вайсковай службы ў запас861.
Несумненна, паўплывала на зьмяншэньне актыўнасьці II аддзелу ў беларускай справе і тое, што неафіцыйная падтрымка ім беларускіх, украінскіх і расейскіх арганізацый не заставалася па-за ўвагай бальшавікоў, якія, карыстаючыся з зацікаўленасьці Польшчы ў прынамсі часовым захаваньні міру з Савецкай Расеяй, ставілі ў гэтай справе свае ўмовы. 7 кастрычніка міністар замежных справаў Польшчы (які перад гэтым быў адным з кіраўнікоў польскай дэлегацыі на мірных перамовах у Рызе) Ян Домбскі і савецкі прадстаўнік Леў Карахан падпісалі пратакол, згодна зь якім да 20 кастрычніка з Польшчы мусілі быць выдаленыя больш за дзесяць антыбалыпавіцкіх лідэраў, у тым ліку генэрал Станіслаў Булак—Балаховіч. Таксама польскі ўрад абавязаўся выдаліць з памежных рэгіёнаў іншаземныя вайсковыя атрады, якія выконвалі грамадзкія працы, і перамясьціць іх у глыб краю. У рамках выкананьня гэтай дамовы восеньню 1921 г. былі арыштаваныя амаль усе беларускія партызаны, якім перад гэтым II аддзел аказваў падтрымку. Адзінае, на што, відаць, у такой сытуацыі хапіла магчымасьцяў II аддзелу — дабіцца нераспаўсюджаньня ўмоваў дадзенага пагадненьня на Булак-Балаховіча, які ў рэшце рэшт застаўся жыць на тэрыторыі Польшчы.
Беларускім жа нацыянальным дзеячам у Вільні ў такіх умовах нічога не заставалася, яктолькі пераходзіць на выразна антыпольскія і часьцей заўсё пралітоўскія пазыцыі, бо Літва на той момант заставалася адзінай афіцыйна прызнанай дзяржавай, якая была зацікаўленая ў актыўным выкарыстаньні «беларускай карты» і вуснамі сваіх найвышэйшых чыноўнікаў абяцала беларусам у выпадку пазытыўнага для сябе вырашэньня віленскага пытаньня шырокія нацыянальныя правы аж да тэрытарыяльнай аўтаноміі. У канцы верасня 1921 г. з ініцыятывы прэм’ера ўраду БНР на эміграцыі В. Ластоўскага ў Празе адбылася Беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя, у якой узялі ўдзел беларускія дзеячы з розных краін. У рэзалюцыях, выдадзеных па выніках гэтай канферэнцыі, усе актыўныя беларускія сілы заклікаліся да «самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі наяўныміў іх спосабамі супроць падзелу Беларусі», а ад Лігі нацый і ўсіх народаў сьвету вымагалася «адкінуць агідны польскі шавінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг і Нарэў». Літва прызнавалася «векавым гістарычным сябрам беларускага народу, зь якім яе звязвае агульнасьць як палітычных, гэтак і эканамічных інтарэсаў»862. Адзінай легітымнай заканадаўчай уладай у Беларусі прызнавалася Рада БНР як «вышэйшы орган беларускага народу, бяручый свой
860 Archiwum PAN. Diariusz М. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 6.1921 r. S. 162.
861 CAW. Kolekcja Akt Personalnych. Sygn. 1177 (Sylwester Wojewodzki). S. 1.
862 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. С. 1220—1221,1224.
пачатак ад Усебеларускага кангрэсу 1917 году». Пастанову аб гэтым сярод іншых падпісалі, хоць і з агаворкамі, і прадстаўнікі Віленскага БНК863.
Такім чынам, да восені 1921 г. адбылася фактычная кансалідацыя беларускага нацыянальнага асяродку ў Вільні і аб’яднанне яго вакол Рады БНР з рэзыдэнцыяй у Коўне. Адпаведна дзеячы, якія перад гэтым былі заангажаваныя ў супрацоўніцтва з II аддзелам польскага Генэральнага штабу, цяпер ад яго сталі ўхіляцца. Так, кіраўнік віленскай дэфэнзывы ў канцы 1921 г. у адной са справаздачаў згадваў пра «Беларускі паўстанцкі камітэт вызваленьня Бацькаўшчыны» як пра «арганізацыю, якая была заснаваная зь ведама экспазытуры II аддзелу ў Вільні».
Арганізатары гэтага камітэту Пракулевіч, Жаўрыд, Тарашкевіч, — гаварылася ў дакумэнце, — зьяўляюцца канфідэнтамі экспазытуры і даюць вельмі сур’ёзныя і правераныя (асабліва гэты апошні) гарантыі ляяльнага стаўленьня да Польшчы.
На жаль, — гаварылася ў рапарце далей, — акрамя сапраўды кашюўныхданясеньняў аб палітычнай сытуацыі на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, арганізацыя гэта не праявіла сябе больш нічым карысным у сфэры вайсковай выведкі, а ў апошні час... яны пачалі весьці тактыку гульні на два франты... У сувязі з гэтым дамова з кіраўніцтвам Камітэту была мною анулявана, і ўжо з 4 кастрычніка I Іаўстанцкі камітэт не карыстаецца падтрымкай Экспазытуры і тым самым перастаў існаваць864.
Прапольскую арыентацыю ў рэшце рэшт захавала толькі «Краёвая сувязь» Паўла Алексюка. Супраць апошняга ў віленскай беларускай прэсе распачалася інтэнсіўная прапагандысцкая кампанія, якая ў выніку канчаткова зьнішчыла і без таго небездакорную рэпутацыю гэтага дзеяча. Выбары ў Віленскі Сойм беларускія дзеячы, аб’яднаныя вакол Віленскага БНК байкатавалі865. Улады ж Сярэдняй Літвы падчас выбарчай кампаніі паранейшаму ўвесь час дэманстратыўна падкрэсьлівалі сваю незацікаўленасьць хоць бы ў часовай падтрымцы з боку беларускіх нацыянальных дзеячоў, пра што сьведчаць, напрыклад, ліквідацыя з 1 студзеня 1922 г. дэпартамэнту беларускай асьветы пры Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы866 ці адмова Галоўнага выбарчага камісара прыняць заяву БНК на беларускай мове86'. Больш за тое — новы кіраўнік Часовай кіроўнай камісіі Сярэдняй Літвы Аляксандар Мэйштовіч у сваіх сакрэтных рапартах, пісаных польскаму ўраду, выстаўляў беларускіх дзеячоў, нават тых, якія працавалі выключна ў культурна-асьветных і дабрачынных арганізацыях, як небясьпечных літоўскіх дывэрсантаў, значна пры гэтым перабольшваючы іхныя рэаль-
863 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т.1. Кн. 2. С. 1229.
864 CAW Oddzial 11 Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.5169.
865 Падрабязьней пра выбары ў Віленскі сойм гл.: Пашкевіч, А. Выбары ў Віленскі сейм у 1922 г. і адносіны да іх беларускай грамадскасці II Беларускі гістарычны агляд. 2005. Сіп. 12. Ч. 2. С. 111-131.
866 Gomotka. К. Polskie ugrupowania polityczne wobec kwestii bialoruskiej. 1918—1922. Warszawa, 1994. S: 201.
867 HA РБ. Ф. 325. Bou. 1. Адз. зах. 111. A. 19.
ныя ўплывы і магчымасьці. Паводле рапартаў выглядала, што любая, нават самая бяскрыўдная форма беларускай нацыянальнай актыўнасьці мае антыдзяржаўны характар. На думку беларускага дасьледчыка зь Беластоку Я. Мірановіча, Мэйштовіч гэтым самым сьвядома ствараў атмасфэру беларускай пагрозы, каб атрымаць ад польскіх дзяржаўных уладаў падтрымку пры правядзеньні супраць беларусаў шырокамаштабных рэпрэсіяў868.
Пік такіх рэпрэсіяў прыпаў на час ужо пасьля выбараў у Віленскі сойм 8 студзеня 1922 г., якія прынесьлі, паводле афіцыйных зьвестак, пазытыўныя для палякаў вынікі (64,4% яўкі выбарнікаў і выбраньне цалкам польскага складу Сойму). У ноч з 19 на 20 студзеня 1922 г. у Вільні па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з замежнымі, варожымі Польшчы, урадамі, былі арыштаваныя 33 беларускія і літоўскія дзеячы, якія вылучаліся сваёй актыўнасьцю. Сярод арыштаваных аказаліся беларусы Максім Гарэцкі, Аляксандар Kapa634, Уладзімер Пракулевіч, Андрэй Якубецкі і інш. Хоць ніякай віны арыштаваных даказаць не ўдалося, іх, тым ня менш, без суда ноччу з 4 на 5 лютага вывезьлі на тэрыторыю нэўтральнай зоны паміж Сярэдняй Літвой і Ковенскай Літвой і там пакінулі бяз права вяртаньня ў Польшчу. Фактычна гэтай акцыяй быў нанесены моцны ўдар па Віленскім БНК. Хутка пасьля гэтага, 20 лютага 1922 г., Віленскі сойм прыняў рашэньне аб далучэньні Віленшчыны да Польшчы.
V.
Афіцыйнае ўключэньне Віленшчыны ў склад Польшчы стала чарговым рубяжом у польска-беларускіх адносінах. Пасьля гэтай падзеі беларускае пытаньне фактычна траціла міжнароднае значэньне (прынамсі ў вачах заходніх вялікіх дзяржаваў) і ператваралася ва ўнутраную праблему Польшчы і ў пытаньне польска-савецкіх двухбаковых дачыненьняў. Спачатку беларуская праблема не падавалася палякам надта складанай, 6о большасьць польскіх палітыкаў, у тым ліку і кіраўніцтва спэцслужбаў, былі адзіныя ў даволі невысокай ацэнцы маштабу ўплываў беларускага руху ў паўночнаўсходніх ваяводзтвах Полыпчы.
S6S Mironowicz, Е. Aresztowanie bialoruskich oficerow w Wilnie w styczniu 1922 r. // BialoruskieZeszyty Historyczne. 2007. № 27. S. 183.1Іасьля Мэйштовіч адзначыўся ангыбеларускімі дзеяньнямі і ў іншай палітычнай сытуацыі: у 1927 г., зьяўляючыся міністрам юстыцыі Польшчы, ён стаў адным з галоўных ініцыятараў і рэпрэсіяў супраць Беларускай сялянска-работніцкай
грамады.
Мясцовае аселае насельніцтва, — гаварылася ў рэфэраце II аддзелу аб беларускім рухуза Івліпеня 7922 г.,— ужомаедосыцьусялякай няпэўнасьці.тады як пэрспэктыва новай вайны ці нейкіх хваляваньняў на гэтым грунце пагражаюць яму канчатковым зруйнаваньнемтаго, што яму пасьля ўсіх войнаўзасталося, ці штояны пасьпелі аднавіць. Хаця ранейшае кіраваньне краем «польскімі панамі», як гэта пераконваюць агітатары, не выклікае захапленьня, а нават наадварот, прыводзіць да глухога незадавальненьня масаў, аднак найгоршым для іх была б нестабільнасьць. Тутэйшыя сяляне не маглі падтрымаць такія пляны, якія ідуцьсупраць іхных жыцьцёвых інтарэсаў, у той час як этнаграфічная іх беларускасьць давала нуль з матэрыяльнага пункту гледжаньня... Такім чынам, уся заплянаваная шырокамаійтабная акцыя скончылася тым, чым павінна была скончыцца — кампрамэтацыяй тых, хто ўзяўся яе выконваць... Аналіз агульнай сытуацыі паказвае беларусам адсутнасьць рэальных падставаў для іх працы і пэрспэктыву захаваньня такога стану прынамсі на некалькі гадоў. Гэта падштурхоўвае беларускіх дзеячоў да «арганічнай працы» над нацыянальнай самасьвядомасьцю беларускіх масаў і павелічэньнем беларускіх культурных здабыткаў. Мара пра Незалежнасьць, пра Незалежную Беларусь сыходзіць з парадку дня, губляючы адпаведнасьць сучаснаму моманту869.
Хутка, аднак, польскім службоўцам давялося пераканацца, што беларускі рух усё ж цалкам ігнараваць і выключаць з разьлікаў нелыа. Гэта яскрава выявілася падчас выбараў у польскі парлямэнт у лістападзе 1922 г. Кіраўнікі створанага 9 жніўня 1922 г. Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту (БЦВК), разглядалі розныя варыянты сваёй перадвыбарчай тактыкі, сярод іншага — атрыманьне субсыдыяў з боку польскага ўраду ці пагадненьне з адной з польскіх левых партый. У рэшце рэшт яны, аднак, схіліліся да супрацоўніцтва з аналягічнымі ўкраінскім, габрэйскім, нямецкім і расейскім выбарчымі камітэтамі, што прывяло да стварэньня 17 жніўня 1922 г. на канфэрэнцыі ў Варшаве перадвыбарчага Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, сьпіс якога атрымаў № 16. У складзе гэтага аб’яднаньня беларускія нацыянальныя дзеячы і правялі першую ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху паўнавартасную выбарчую кампанію870.