• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Ў час гэты «спакус»
    На мапу Эўропы Ўзышоў беларус. У лапцях лазовых, Пасьвітцы ручнік, I сьве гам Хрыстовым Зіяеаблік.
    Гэтыя радкі ў самым пачатку 1920-х гг. напісаў адзін зь песьняроў, а пасьля, як гэта звычайна ў нас вялося, і пакутнікаў Беларусі — Уладзімер Жылка. У эпіграф да гэтай працы ягоныя словы вынесеныя зусім не выпадкова.
    На досьвітку XX ст., калі беларуская ідэя, матэрыяльна ўвасобленая ў выглядзе кніжак Багушэвіча, вершаў Цёткі і нячастых нумароў «Нашай Нівы», яшчэ толькі пачынала зьбіраць па вёсках і мястэчках пяці заходніх губэрняў агромністай імпэрыі сваіх першых прыхільнікаў, бадай што ніхто не глядзеў на беларусаў іначай, як толькі праз прызму этнаграфіі. Для царскіх чыноўнікаў, як і для расейскіх ды польскіх навукоўцаў, беларус быў ня больш чым абарыгенам пэўнай тэрыторыі — працавітым, часьцей за ўсё непісьменным, абсалютна абыякавым да сваёй калісьці слаўнай мінуўшчыны «мужыком», які разам з усё больш шпаркім разьвіцьцём капіталістычных адносінаў хутка мусіў непазьбежна растварыцца ў расейскім і польскім этнічным моры. Праз дваццаць гадоў сытуацыя была ўжо прынцыпова іншай. Беларусы, хоць і не дамагліся паўнавартаснай нацыянальнай дзяржаўнасьці, сталі, аднак, канкрэтнай палітычнай праблемай для тых краінаў, дзе яны змушаныя былі жыць пасьля ганебнага Рыскага міру 1921 г. Жылка трапна напісаў, што беларус «узышоў на мапу Эўропы». Як аказалася, узышоў дзеля таго, каб больш зь яе не сыходзіць.
    Палітычныя колы Польскай Рэспублікі, якая пасьля заканчэньня бурлівых ваенных падзеяў завалодала значнай часткай тэрыторыі, дзе беларусы здаўна складалі большасьць насельніцтва, натуральна, зусім ня мог радаваць той факт, што беларускае пытаньне набыло дастаткова значную ў параўнаньні з ранейшымі часамі вагу. Вядома, вастрыня беларускай праблемы не ішла для палякаў ні ў якое параўнаньне з вастрынёй праблемы ўкраінскай, асабліва на землях былога «аўстрыйскага забору», ва Ўсходняй Галіччыне. Але ўсё ж цалкам ігнараваць яе ўжо не выпадала. А гэта значыць — на барацьбу з «падрыўной дзейнасьцю» (а менавіта гэтак найчасьцей ацэньвалася любая праява беларускай нацыянальнай актыўнасьці нават у самай, здавалася б, бяскрыўднай сфэры) трэба было кінуць ня толькі брутальныя вайскова-паліцэйскія, але і інтэлектуальныя сілы. Бо «ворага» для больш пасьпяховага зь ім змагань-
    ня пажадана ўсебакова ведаць, па магчымасьці адсочваючы ўсе больш-менш значныя нрацэсы ў ягоных цэнтрах і лякальных асяродках.
    Матэрыяльным увасабленьнем імкненьня польскіх службаў бясьпекі розных узроўняў як мага глыбей зразумець фэномэн беларускага руху сталі вялікія стосы аналітычных матэрыялаў, зь якімі сёньня старанны дасьледчык мае магчымасьць знаёміцца ў польскіх, беларускіх ды літоўскіх архівах. Калі нават браць датычныя беларускага руху дакумэнты адно толькі польскай контравыведкі без прыцягненьня матэрыялаў іншых падобных структураў — то і тады яны ўражваюць. I ня толькі колькасьцю, але і разнастайнасьцю. Тут ёсьць і агульныя агляды гэтага руху, і шматлікія справаздачы II (выведвальных) аддзелаў за пэўныя пэрыя ды часу (гадавыя, паўгадавыя, квартальныя, месячныя, тыднёвыя і г. д.). Значны комплекс складаюць першасныя матэрыялы, на аснове якіх пасьля складаліся абагульняльныя дакумэнты (даклады і рапарты розных установаў і службовых асобаў, службовае і прыватнае ліставаньне і інш.). Акрамя таго, польскія службоўцы сачылі за беларускай пэрыёдыкай, скрупулёзна яе аналізавалі.
    Відаць, у нейкі момант адказныя супрацоўнікі галоўнай варшаўскай управы II аддзелу Гёнэральнага штабу польскага войска і самі адчулі, што перас гаюць належным чынам даваць сабе рады з гэтым папяровым морам. Тым больш што посьпехі ў барацьбе з «крэсовымі змоўцамі» зусім не былі проста : ірапарцыйнымі ў адносінах да колькасьці ствараных папераў. У лістападзе 1922 г. адбыліся першыя выбары ў польскі парлямэнт з удзелам беларусаў, падчас якіх апошнія, аб’яднаўшыся зь іншымі нацыянальнымі меншасьцямі краіны, нечакана правялі ў сойм і сэнат ажно (у тых умовах менавіта «ажно», а не «ўсяго толькі») 11 паслоў і 3 сэнатараў. Ды нават ня ў колькасьці праведзеных парлямэнтараў была справа (у сойме, які складаўся з 444 паслоў, і сэнаце з 111 сэнатараў яны былі б лёгка нэўтралізаваныя), а ў тым, што, як зь непрыхаванай трывогай адзначалі аналітыкі II аддзелу, адбылося «завязаньне беларускай выбарчай сеткай шырокага і сталага кантакту з народнымі масамі — зьява, якая першы раз сустракаецца ў гісторыі адраджэнцкага беларускага руху: народ і палітызаваная інтэлігенцыя непасрэдна сутыкнуліся і пачалі ўзаемадзейнічаць паміж сабой». Разьвіваючы думку далей, тыя самыя аналітыкі рабілі выснову: «Распачалася новая эра ў разьвіцьці беларускай справы, эра, якую можна назваць дзяржаўнай, бо беларускі незалежніцкі рух здабыў шырокі грунт і адначасова з тым — значныя фінансавыя сродкі з ураду ўласнай дзяржавы (Савецкай Беларусі). Сфэдэравапы ж з роднасным у памкненьнях і структуры ірэдэнтысцкім украінскім рухам і абапіраючыся на памежныя дзяржавы, ён робіцца сур’ёзнай пагрозай для цяперашняга маёмаснага стану Польшчы наўсходзе»'.
    Далейшая хада падзеяў таксама не дадавала польскім службоўцам аптымізму. Разьвіцьцё беларускага руху ў Польшчы не спынялася, і дынаміка гэтага працэсу трывожыла палякаў усё больш. Асабліва небясьпека стала адчувацца тады, калі бальшавіцкія ўлады ў суседнім СССР канчаткова наважыліся на правядзеньне беспрэцэдэнтнага экспэрымэнту ў сфэры нацыянальнай палітыкі. У БССР
    Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2659. K. 287.
    гэта знайшло адлюстраваньне ў пачатку ажыцьцяўленьня вельмі супярэчлівай, але ўсё ж такі не зусім «папяровай» палітыкі беларусізацыі. Сярод яе практычных мерапрыемстваў адным з найбольш гучных і вызначальных стала т. зв. «узбуйненьне» (а фактычна проста вяртаньне часткі раней адлучаных земляў) тэрыторыі БССР у сакавіку 1924 г. Для беларускіх дзеячоў у Полынчы, якія доўга вагаліся і не маглі канчаткова вызначыцца з палітычнай арыентацыяй, гэта стала сапраўдным «момантам ісьціны». Пасьля гэтага Менск у сьвядомасьці болыпасьці зь іх стаў успрымацца як своеасаблівы «беларускі П’емонт», а Польшча — як безумоўна варожая сіла, зь якой немагчыма дамовіцца, а застаецца толькі весьці бескампрамісную барацьбу. Хто тады мог думаць, што за гэтае самае антыпольскае (і адначасова прасавецкае) змаганьне многія заходнебеларускія дзеячы заплацяць уласным жыцьцём ня ў польскіх турмах і лягерах, але акурат у савецкіх. У той час такое разьвіцьцё падзеяў здавалася неверагодным, і перасьцярогі найбольш абачлівых адзінак (як, напрыклад, старшыні Рады БНР у эміграцыі Пятра Крачэўскага2) успрымаліся як малаверства, баязьлівасьць, а часам нават і як наўпроставая здрада нацыянальным ідэалам.
    Прадстаўнікі польскіх спэцслужбаў уважліва сачылі за гэтымі працэсамі і, натуральна, думалі, як ім супрацьстаяць. Хутчэй за ўсё, канчаткова ідэя пра неабходнасьць нейкага ўнармаваньня дагэтуль расьцярушаных зьвестак пра працэс гістарычнага разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху высьпела ў гало-
    2	1 Іятро Крачэўскі ў сваім эмацыйным лісьце, дасланым да паслоў Беларускага пасольскага клю-
    бу 28 траўня 1924 г„ у адказ на іірапанову апошніх урачыста здаць мандаты ўраду БНР на карысьць ураду БССР, пісаў:
    Вы хочаце нас, прысягаўшых на вернасьць народу і народапраўству супраць гвалтаў палякаў
    і камуністаў, зрабіць служкамі саветаў прадаўшы і чэсьць і інтарэсы народу за помпу, пасьля якой я ня ведаю, чым мы маглі б стацца, мусіць, зьменатычнікамі, боў камуністы ні нас, ні Вас ня прымуць. А што станецца з Вамі і зь беларускім народам пад польскай акупацыяй, калі мы дамоў польскія рукі галоўны аргумэнт абвінавачаньня беларускага руху, што мы сапраўды бальшавікі і носім у сабе тую заразу, якую праз IІолыйчу хочам перакінуцьу Эўропу? Бо толькі гэтымі довадамі супроць нас, але і Buc, а беларускае сялянства вынішчаць дашчэнта, як гэтага хочацца ім даўно... Вас проста баламуцяць і больш нічога.
    ...Вы ведаеце, штоу Б.С.С.Р. аб беларусаўу Саўнаркоме іполькі два чалавекі, а рэшта палякі, жыды і расейцы. Ці ж гэта беларускі ўрад? Эканамічныя засабы vce ў руках чужых. Беларускіх школменш, ніжчужых, іг. д.
    Ня думайце, што за беларусаў Масква пойдзе на разрыў Рыскай умовы з палякамі / Маскоўскай 12 ліпеня зьЛітвінамі. Яны карыстаюцца наміякзаспбам, алс ніколі якмэтай. А ці ж ня пішуць яныў№ 1 «Жйзнь Нацйоналыіостей», што аўтаномныя рэспублікіўжо не патрэбныя, досыць самаадзначэньня, прадстаўніцтва ў саюзеўжо яны цяпер нямаюць — цэнтралізованыя. Чаму ж заўтра гэтага ня могуць зрабіць і з так званым СССР з цэнтрам у Маскве? Гарантыіі ніякіх няма, і голасу навсіт сваіх камуністаў зь Менску мы ня чуем, апрача тых, хто мяняе вехі, але для іхусёроўна, бо яны будуць служыць хоць чорту, абы плацілі грошы. (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь(НА РБ). Ф. 325. Воп. 1. Спр. 217. А. 93—94.)
    Як з пазыцыі сёньняшняга дня — дык на дзіва прарочыя словы. Але ж няма, як вядома, прарокаў у сваёй айчыне.
    вах адказных супрацоўнікаў II аддзелу Генэральнага штабу тады, калі ў сярэдзіне 1920-х гг. беларускі pyx у II Рэчы Паспалітай выліўся ў нешта новае, чаго раней не было, што называлася Беларускай рабоча-сялянскай грамадой. Наўрад ці выпадкова тое, што хоць сам твор датаваны 31 студзеня 1928 г., падзеі ў ім апісваюцца толькі за час, які папярэднічаў студзеню 1927 г., калі польскія ўлады распачалі адкрытыя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадоўскага кіраўніцтва.
    Аднак жа ёсьць дакумэнтальныя сьведчаньні, што задумы стварэньня падобнай працы ўзьнікалі ў кіраўніцтва II аддзелу і раней. Так, у 1924 г. вядомы (далёка не заўсёды зь лепшага боку) беларускі дзяяч Рамуальд Зямкевіч жаліўся ў чарговым сваім рапарце ў гэтую ўстанову:
    У мінулым 1923 годзеў II аддзеле Штабу маёр Чарноцкі' прапанаваў ніжэй падпісанаму напісаі іь кніжку пра Беларусь, зьместам якой павінна была быць: гісторыя, літаратура, грамадзкі рух, палітычныя партыі і пэрспэктывы рэалізацыі нацыянальна-палітычных пастулятаў.
    Мне абяцалася дастаўка савецкіх, літоўскіх і нямецкіх выданьняў і ўсемагчымая дапамога. Нічогаз гэтага ня зроблена.