Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Менавіта з «Кароткага нарысу беларускага пытаньня» пачынала пералік асноўных польскіх публікацыяў на беларускую тэматыку Алена Глагоўская10. Малгажата Мароз таксама пісала пра «каштоўную, але не пазбаўленую памылак працу II аддзелу Генэральнага штабу польскага войска»". Зразумела, што гэтыя і іншыя навукоўцы ня толькі ў цэлым прыхільна згадвалі, але і актыўна спасылаліся на «Кароткі нарыс...», падавалі часам шырокія цытаты зь яго.
Затое няпроста растлумачыць, чаму тады, калі без спасылак на «Кароткі нарыс...» не выходзіла практычна ніводная сур’ёзная навуковая праца на беларускую тэматыку ў Польшчы, у Беларусі гэтая крыніца доўгі час заставалася практычна не задзейнічанай пры дасьледаваньні айчыннай гісторыі. Проста ня ведаць пра яе існаваньне беларускія навукоўцы не маглі, бо шырока карысталіся пры напісаньні сваіх дасьледаваньняў працамі польскіх гісторыкаў. Тым ня менш, факт застаецца фактам: да нядаўняга часу непасрэдна «Кароткі нарыс...» беларускімі гісторыкамі амаль не выкарыстоўваўся. He рабіліся таксама спробы ўвядзеньня яго ў шырокі навуковы ўжытак празь перавыданьне.
Часткова гэтую сытуацыю можна патлумачыць агульнымі тэндэнцыямі разьвіцьця айчыннай гістарыяграфіі: пачынаючы з пачатку 1990-х гг. хуткі і для большасьці яе грамадзянаў неспадзяваны распад магутнай камуністычнай імпэрыі з адной «адзіна правільнай» ідэалёгіяй адкрыў новыя магчымасьці для раней фактычна забароненага вывучэньня гісторыі
9 tatyszonek, О. Biatoruskie formage wojskowe 1917—1923. S. 11 — 12.
'° Glogowska, H. Biaforus 1914—1929: kultura pod presj^ polityki. Bialystok, 1996. S. 8.
" Moroz, M. «Krynica»: ideologia i przywddcy biaforuskiego katolicyzmu. Bialystok, 2001. S. 6.
18 Кароткая прадмова да «Кароткага нарысу беларускага пытаньня» беларускага нацыянальнага руху. Адкрыцьцё раней засакрэчаных частак дзяржаўных і партыйных архіваў, абмежаваны, але ўсё ж такі доступ да калісьці недасяжных архіваў савецкіх спэцслужбаў выклікалі відавочны ўздым беларускай гістарыяграфіі. У працу па выяўленьні, аналізе і друку дакумэнтаўуключыліся шматлікія гісторыкі, адны моманты карэнным чынам пераглядаючы, а дасьледаваньне іншых нааіул распачынаючы практычна з чыстага аркуша. Натуральна, што ва ўмовах такога багацьця і такой нераспрацаванасьці архіўных матэрыялаў нейкія нават бясспрэчна важныя і каштоўныя крыніцы, асабліва тыя, якія знаходзіліся за мяжой, маглі застацца на заднім пляне. He пашанцавала менавіта «Кароткаму нарысу беларускага пытаньня». Падаецца, што немалое значэньне тут мае ў тым ліку і тое, што палітычная дзейнасьць беларусаў у Польшчы (а менавіта ёй прысьвечаная вельмі значная частка «Кароткага нарысу...») чамусьці выклікалаў нашых гісторыкаў куды меншую зацікаўленасьць, чым, напрыклад, спробы беларускага дзяржаўнага будаўніцтваў 1918—1921 гг. ці грамадзка-палітычныя працэсы ў БССР у 1920—1930-х гг.
Як бы там ні было, факт застаецца фактам: да нядаўняга часу «Кароткі нарыс...» выкарыстоўваўся беларускімі гісторыкамі толькі апасродкавана, праз працы гісторыкаў польскіх. I трэба прызнаць, што сёныія публікацыя ў Беларусі гэтага твору наўрад ці мае гэткае самае значэньне, якое яна магла б мець у пачатку 1990-х гг. Перавыдадзены ў той час, «Кароткі нарыс...» непазьбежна стаў бы ў першую чаргу крыніцай фактычных зьвестак пры напісаньні новых працаў па найноўшай гісторыі Беларусі (як гэта адбылося, напрыклад, з такімі неадназначнымі крыніцамі, як сьледчыя паказаньні Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча12). Гэтае ягонае значэньне да канца ня страчанае і цяпер, бо многія з закранутых афіцэрамі II аддзелу падзеяў да гэтай пары не дасьледаваліся ці дасьледаваліся павярхоўна. Але пры гэтым трэба ўлічваць, што ў апошнія пятнаццаць гадоў у Беларусі створаная даволі салідная гістарыяграфія беларускага нацыянальнага руху. Па гэтай тэматыцы пісаліся манаграфіі і артыкулы, абараняліся дысэртацыі, выдаваліся зборнікі дакумэнтаў зь беларускіх і замежных архіваў (сярод апошніх можна асабліва адзначыць грунтоўнае выданьне — «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі»13). Таму далёка ня ўся зьмешчаная на старонках «Кароткага нарысу...» фактычная інфармацыя сёньня будзе для беларускіх гісторыкаў адкрыцьцём. Тыя самыя веды, якія мы ўжо маем, дазваляюць нам зірнуць на гэтую крыніцу больш крытычна, супастаўляючы зьмешчаную ў ёй інфармацыю зь іншай, часта больш верагоднай. А вынікі гэтага супастаўленьня нярэдка сьведчаць пра тое, што крыніца сапраўды, кажучы словамі Малгажаты Мароз, «не пазбаўленая пэўных памылак».
Антон Луцкевнч: матермалы следственного дела IІКВД БССР / Подгот. к печатн. введенне н комментармн В. Н. Мнхнюка, 11. М. Клммовнча н A. Н. Іесь. Мннск, 1997; Валахановіч, A. I.; Міхнюк, У. М. Споведзьу надзеі застацца жывым. Мінск, 1999.
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Г. 1. Кн. 1—2. Вілыія—Менск—I Іью-Йорк— Прага, 1998.
Больш таго — памылкі польскія службоўцы маглі рабіць вельмі сур’ёзныя, прытым часам аж да такой ступені, што іхнае бачаньне сытуацыі ня мела аніякай сувязі з сапраўднай рэчаіснасцью.
Ці азначае гэта, што час «Кароткага нарысу...» прайшоў, а зьвесткі, якія ён утрымлівае, для беларускай гістарычнай навукі на сучасным этапе — другарадныя, састарэлыя, занадта ідэалягізаваныя, перакручаныя і, як вынік, — малакаштоўныя? Зусім не, бо «Кароткі нарыс...» важны для нас ня толькі як прадмет чыста гістарыяграфічнага ці крыніцазнаўчага аналізу. Нават зробленыя ў ім памылкі нельга ўспрымаць як звычайныя хібы гісторыка-дасьледчыка. Ня трэба забывацца, што «Кароткі нарыс...» — праца выключна для службовага выкарыстаньня, якая пасьля, можна меркаваць, знайшла практычны ўжытак пры выпрацоўцы плянаў дзеяньняў польскіх службаў бясьпекі ў дачыненьні да беларускага нацыянальнага руху. Прадугледжаны яшчэ перад пачаткам яго стварэньня непублічны характар твору ае падставу прыпусьціць, што ягоныя аўтары (ці аўтар) пры ягонай падрыхтоўцы прынамсі імкнуліся да праўдзівага адлюстраваньня рэальнай сытуацыі, бо ў адваротным выпадку яны ашуквалі б саміх сябе. Пра гэта ўскосна сьведчыць і тое, што «Кароткі нарыс...» — зусім не панэгірык афіцыйнай палітыцы польскага ўраду адносна беларусаў. На ягоных старонках пракідаюцца і вельмі крытычныя ў адносінах да гэтай палітыкі ацэнкі і высновы. I калі ў такой сытуацыі аўтары «Нарысу...» памылкі ўсё ж рабілі, то гэта ў значнай ступені было адбіткам агульных стэрэатыпаў мысьленьня тагачасных польскіх кіроўных колаў. Няздольнасьць пераадолець гэтыя стэрэатыпы стала адным з тых фактараў, якія сярод іншага перадвызначылі юе, што польска-беларускія адносіны ў II Рэчы Паспалітай цяжка было назваць прыязнымі да самага заканчэньня існаваньня гэтай дзяржавы. Акрамя таго, дапушчаныя ў тэксьце факталягічныя недакладнасьці (асабліва ў дачыненьні да тых падзеяў, інфармацыя пра якія не публікавалася ў адкрытым друку) маглі быць вынікам сьвядомай і, як вынікае, цалкам пасьпяховай дэзынфармацыі II аддзелу з боку зацікаўленых у гэтым дзяржаваў, палітычных і грамадзкіх арганізацыяў ці асобных людзей.
Такім чынам, сёньня «Кароткі нарыс...» можна разглядаць у трох аспэктах:
І.Як дагэтуль не напісаную беларускімі гісторыкамі абагульненую працу па гісторыі беларускага нацыянальнага руху. «Кароткі нарыс...» быў практычна першай настолькі маштабнай ягонай хронікай.
2 .Як каштоўную, хоць пры гэтым неадназначную і супярэчлівую крыніцу па гісторыі беларускага руху. Так, тут пад адной вокладкай сабраныя праграмныя дакумэнты галоўных беларускіх партыяў (Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР) і інш.), шэраг іншых дакумэнтаў, у тым ліку такіх, якія да гэтага часу ня ўведзеныя ў шырокі навуковы ўжытак.
З.Як працу, дзе выкладзены спэцыфічны погляд супрацоўнікаў польскіх спэцслужбаў на гісторыю Беларусі ў цэлым і гісторыю беларускага нацыянальнага руху ў прыватнасьці.
Асаблівую спэцыфіку і пікантнасьць «Кароткаму нарысу беларускага пытаньня» надае тое, што ягонаму стварэньню папярэднічала, можа, і ня вельмі доўгая ў катэгорыях часу, але надзвычай насычаная і цікавая гісторыя ўзаемных адносінаў беларускага нацыянальнага руху і польскай вайсковай выведкі — II аддзелу Генэральнага штабу польскага войска. Гэтая старонка ў нашай гісторыі — даволі неадназначная і спрэчная, калі не сказаць — балючая. Відаць, менавіта дзеля гэтага яе да сёньняшняга дня, сьвядома ці несьвядома, але амаль не закраналі беларускія гісторыкі. Аўтарамі гэтай публікацыі зроблена спроба навуковага асэнсаваньня дадзенай зьявы, практычным вынікам чаго стаў вялікі артыкул на тэму гісторыі ўзаемаадносін II аддзелу і беларускага нацыянальнага руху ў 1919-1923 гг., зьмешчаны ў заключнай частцы гэтага выданьня. Пакуль жа варта коратка акрэсьліць тыя асноўныя прынцыпы, якімі кіраваліся аўтары пры падрыхтоўцы да друку тэксту «Кароткага нарысу беларускага пытаньня».
Тэкст «Кароткага нарысу...» падаецца цалкам, у перакладзе на беларускую мову. У тых выпадках, калі ў арыгінале працы па-польску цытуецца дакумэнт, першапачаткова напісаны па-беларуску, — у перакладзе ён прыводзіцца ў адпаведнасьці зь беларускім арыгіналам, адно што толькі ягоная артаграфія і пунктуацыя адаптаваныя да сучаснага беларускага клясычнага правапісу. Усе падобныя выпадкі разам з пазначэньнем першакрыніцы агаворваюцца ў камэнтарах. Калі беларускамоўнага арыгіналу аўтарам з той ці іншай прычыны выявіць не ўдалося — пераклад рабіўся з польскага тэксту, зьмешчанагаў «Кароткім нарысе...». У выпадку, калі дакумэнт першапачаткова пісаўся па-расейску — на беларускую мову ён перакладаўся з «Кароткага нарысу...», але пры наяўнасьці такой магчымасьці зьвяраўся з арыгіналам.
У тэксьце «Кароткага нарысу...» згадваецца шмат прозьвішчаў беларускіх, польскіх, літоўскіх і іншых дзеячоў. Многія зь іх малавядомыя ці нават зусім невядомыя ня толькі для шырокага чытача, але нават і для адмыслоўцаў. Дзеля гэтага было прынятае рашэньне даць у камэнтарах пра такіх асобаў больш ці менш падрабязныя біяграфічныя даведкі. Пры гэтым асабліва трэба падкрэсьліць, што пэўныя факты жыцьця і дзейнасьці некаторых зь іх узноўленыя на аснове архіўных дакумэнтаў усё тых самых польскіх спэцслужбаў. Прыцягваліся да гэтага таксама іншыя даступныя аўтарам дакумэнты зь беларускіх, польскіх, літоўскіх і расейскіх архіваў, выдадзеныя дакумэнтальныя зборнікі, матэрыялы пэрыядычнага друку, айчынныя і замежныя энцыкляпэдычныя даведнікі. Пры гэтым у асобных выпадках маглі выкарыстоўвацца даволі неадназначныя, суб’ектыўныя і нават тэндэнцыйныя крыніцы, як, напрыклад, «Сьпіс удзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917— 1924 гг.), складзены паводле падабраных матэрыялаў з архіву БНР», створаны савецкімі спэцслужбамі ў 1920-х гг.14. Аднак выпадкі, калі тая ці іншая крыніца зьвестак для камэнтатараў была адзінай і яна падавалася ім самім дастаткова сумнеўнай, адмыслова адзначаюцца. На агульнавядомых беларускіх дзеячоў, накшталт братоў Луцкевічаў Вацлава Ластоўскага, Браніслава Тарашкевіча і