Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
—
0,1
Пав. Сарны
131 652
17,2
70,4
9,9
0,4
0,3
—
1,2
0,6
Пав. Столін
96 094
18,5
11,8
7,9
60,7
—
—
—
больш за 1,1
Гэтая статыстыка сёньня ўжо неактуальная, Колькасныя адносіны каталікоў да праваслаўных зьмяніліся на карысьць праваслаўных дзякуючы вяртаньню з Расеі значнай колькасьці апошніх. Акрамя гэтага, падчас перапісу насельніцтва ў 1919 г. няпольскае насельніцтва ўхілялася ад яго, што адсоткава павялічыла колькасьць палякаў.
Рост нацыянальнай сьвядомасьці ў выніку беларускай, літоўскай, савецкай і нямецкай агітацыяў паменшыў колькасьць каталікоў, якія лічаць сябе палякамі альбо хацелі раней імі стаць. Таму пададзеныя адсоткавыя суадносіны палякаў у дачыненьні да іншых народаў зьмяніліся не на іх карысьць.
Разьдзел V
Беларуская мова і яе помнікі
Беларуская мова ўтварылася ў XIII ст. Пасьля шматвяковых эвалюцыяў і разьвіцьця пад многімі ўплывамі яна дайшла да сёньняшняга стану.
Галоўным чынам на яе ўплывалі царкоўна-славянская і польская мовы, акрамя таго — літоўская, фінская і г. д. Апрача беларускай мовы утварыліся дыялекты ў тых мясцовасьцях, дзе беларускі элемэнт сутыкаўся з суседнімі.
Такім чынам утварыліся гаворкі: беларуска-велікароская, беларускаўкраінская, беларуска-польская.
Вышэй ужо адзначалася, што беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Літвы ўжо ў часы Альгерда. Ёй карысталіся літоўскія князі, паны і баяры. Пад уплывам польскай і царкоўна-славянскай дзяржаўная беларуская мова ўсё больш мянялася. Існавалі дзьве беларускія мовы: дзяржаўная і народная. Яны ўсё больш аддаляліся адна ад адной. Урэшце, калі насельніцтва
пачало карыстацца польскай мовай, гэтая дзяржаўная мова, фактычна царкоўна-славянская зь беларускімі напластаваньнямі, мусіла саступіць месца польскай. Польская мова стала дзяржаўнай у 1696 г.
У беларускім пісьменстве засталіся помнікі ад абедзьвюх беларускіх моваў.
Дзяржаўная мова пакінула т. зв. «граматы» смаленскіх, віцебскіх і полацкіх князёў XIII ст., Біблію Скарыны, надрукаваную ў 1517—1519 гг., частку Новага Запавету таго самага Скарыны, надрукаваную ў 1525 г. Самым важным помнікам старой беларускай мовы ёсьць Літоўскі Статут, надрукаваны ў 1588 г.
Народная мова ўжывалася галоўным чынам сялянамі і ва ўніяцкіх вясковых цэрквах, шляхта ж карысталася ёй толькі ў мясцовасьцях, аддаленых ад культурных цэнтраў.
На народнай беларускай мове была выдадзеная гумарыстычная пародыя «Энэіды».
У XIX ст. павялічылася цікавасьць да беларускай мовы. Дзякуючы польскай інтэлігенцыі зьяўляецца польска-беларуская літаратура. Мова была польская, але зьмест — беларускі.
Прадстаўніком гэтага кірунку ёсьць Ян Баршчэўскі (1790—1851), які выдаў па-польску зборнік беларускіх казак і легендаў пад назвай «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданьнях», шэраг вершаў, зь якіх захаваліся толькі два, а таксама ўрывак твору, напісанага на фоне падзеяў 1812 г., пад назвай «Рабункі мужыкоў».
Акрамя Баршчэўскага вядомыя Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які пісаў па-польску і па-беларуску, а таксама Каратынскі і Ўладзіслаў Сыракомля.
Уся гэтая літаратурная дзейнасьць была, аднак, вельмі слабая і далёкая ад беларускага народу.
У 1862 г. зьяўляецца першы беларускі лемантар.
Падчас паўстаньня 1863 г. узьнікае новы від літаратурнай дзейнасьці — польская рэвалюцыйная літаратура на беларускай мове ў выглядзе антыўрадавых брашураў і адозваў. У гэты самы час выходзіць беларускае выданьне пад назвай «Гутарка». Чуюцца антырасейскія рэвалюцыйныя песьні.
Рэвалюцыйная літаратура, пашыраная палякамі, выклікала процідзеяньне, падтрыманае расейскім урадам. Зьявіліся адозвы, брашуры зусім процілеглага духу, чым згаданыя вышэй.
Рэпрэсіі, якія выклікала паўстаньне 1863 г., забарона на ўжываньне лацінскага шрыфту, імкненьне да зьнішчэньня польскасьці на Беларусі перарвалі літаратурную дзейнасьць, прымушаючы палякаў, якія ёй займаліся, да намаганьняў, скіраваных на абарону польскасьці.
Толькі этнаграфічныя выданьні — дасьледаваньні беларускага насельніцтва на польскай і расейскай мовах, сьведчылі тады пра пэўнае існаваньне жыцьця гэтага народу.
Літаратурная дзейнасьць канчаткова ня зьнікла, аднак толькі ў апошнім дзесяцігодзьдзі XIX ст. яна выходзіць на новую стадыю.
Сваім абуджэньнем беларуская творчасьць абавязаная галоўным чынам дзейнасьці студэнтаў беларускага паходжаньня, якія вучыліся ў Пецярбургу, Маскве і Харкаве. Мэтай гэтай творчасьці была народная асьвета.
У 1891 г. у Кракаве выходзіць «Дудка беларуская», а ў Познані «Смык беларускі» Багушэвіча.
Новы этап у разьвіцьці беларускай літаратуры — нацыянальна-беларуская літаратура, прадстаўнікамі якой былі палякі Аляксандар Ельскі і Ян Неслухоўскі.
На тэрыторыі краю выдалі «Вязанку» Неслухоўскага на беларускай мове, бо цэнзару паведамілі, што напісаная яна на баўгарскай мове23.
У Менску выходзіць нелегальная радыкальная газэта пад назвай «Гоман»24.
Як відаць з вышэйпададзенага, беларуская літаратура грунтавалася толькі на дзейнасьці польскага элемэнту, які знаходзіўся на тэрыторыі Белай Русі.
Беларускі рух пачынае набываць больш канкрэтныя формы толькі на пачатку XX ст. Беларуская моладзь, галоўным чынам зь беларускага навуковага асяродку, бярэцца за культурную працу сярод народных масаў. Толькі тады беларускі рух пачынае пранікаць у масы і толькі тады робіцца рухам нацыянальна-беларускага характару.
23 «Вязанка» Янкі Лучыны была выдадзеная ў Пецярбургу ў 1903 г„ г. зн. яшчэ да зьняцьця забароны на друк выданьняў ыа беларускай мове ў Расейскай імпэрыі.
24 Нелегальны часопіс «Гоман» выдаваўся беларускай фракцыяй народніцкай арганізацыі «Народная воля» ў Пецярбурі у ў 1884 г. Часопіс выходзіў на расейскай мове.
Частка II
РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСКАГА РУХУ АД ЯГО ПАЧАТКУ ДА НЯМЕЦКАЙ
АКУПАЦЫІ ПАДЧАС УСЯСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Разьдзел VI
Аснова беларускага руху. Першая палітычная праява «Мужыцкая праўда». Русіфікацыя Беларусі і рэпрэсіі пасьля задушэньня паўстаньня 1863 г. Беларускія арганізацыі: «Загляне сонца...» і яе наступныя пераўтварэньні; Беларуская рэвалюцыйная партыя ў Менску; Беларуская Рэвалюцыйная Грамада; Беларуская Сацыялістычная Грамада. Краёвыя камітэты. Зьезды. Разьвіцьцё беларускага руху падчас расейска-японскай вайны. Газэты «Наша Доля» і «Наша Ніва»
Падмуркам беларускага руху ёсьць зямельнае пытаньне. Акрамя яго на разьвіцьцё беларускага руху ўплывае падтрымка дзейнасьці розных элемэнтаў звонку, дзякуючы якой зазначаецца пастаянны, хоць і павольны прагрэс у нацыянальным усьведамленьні беларускіх масаў. Тое, што менавіта зямельнае пытаньне зьяўляецца адной з найгалоўнейшых асноваў беларускага руху і тым пытаньнем, якое ўскладняе польска-беларускія адносіны, робіцца зразумелым, калі ўлічыць, што 75 % беларускага насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, а каля 90 % жыве зь зямлі. Ураджайнасьць зямлі тут у некалькі разоў меншая, чым у Познанскім ваяводзтве. Зямельны голад, які пануе на Беларусі, можна добра ўявіць, калі ведаць, што сялянская зямля раздробленая, і на чалавека прыпадае каля 1,6 га (1,5 дзесяціны, 2,9 моргаў25). Можна таму зразумець, што бальшавіцкая і антыпольская агітацыя знаходзіць спрыяльны грунт у асяродку беларускіх сялянаў, бо яна зьвяртае іхную ўвагу на буйную польскую зямельную ўласнасьць, якая складае 45 % маёнткавай зямлі. 3 больш чым 13 000 000 га маёнткавай зямлі ў руках палякаў знаходзіцца каля 5 900 000 га.
Прапаганда, пра якую ніжэй будзе больш падрабязная гаворка, даводзіць сялянам, што трэба імкнуцца да падзелу панскай зямлі паміж сялянамі бяз выкупу. Такім чынам, зямельнае пытаньне злучаецца з нацыянальным і ўскладняецца з прычыны польскага стану землеўладаньня. Імкненьне да валоданьня зямлёй абуджана сярод беларусаў часткова натуральна, часткова штучна. Натуральнай абудзіцелькай стала галеча, прычына якой хава-
Разьніцьцё беларускага руху ад яго пачатку да нямсцкай акупацыі...37 ецца ў раздрабленьні сялянскай зямлі, слабым разьвіцьці прамысловасьці, якая ня можа паглынуць лішку вясковага насельніцтва, слабой эміграцыі, адсутнасьці сэзонных заробкаў, што выклікана прамысловым застоем, і пасьляваенным зьнішчэньні. Штучнай абудзіцелькай ёсьць агітацыя вонкавых элемэнтаў — бальшавіцкіх, літоўскіх і нямецкіх, якія ва ўласных мэтах хацелі зрабіць немагчымым супольнае жыцьцё Польшчы і Беларусі.
Грамадзкі дзяяч Каліноўскі, паляк26, удзельнік паўстаньня 1863 г., выдаваў беларускую газэту пад назвай «Мужыцкая праўда», мэтай якой было падбухторваньне беларускага народу да барацьбы з Расеяй. Дзейнасьць Каліноўскага — гэта першая праява беларускай палітычнай дзейнасьці. Расея пасьля задушэньня паўстаньня рабіла ўсялякія высілкі, каб процідзейнічаць разьвіцьцю беларускага руху. Як ужо адзначалася вышэй, з мэтаю русіфікацыі беларусаў забаранялася друкаваньне кніжак і пэрыядычных выданьняў на беларускай мове, забараняліся гутаркі ў грамадзкіх месцах па-беларуску, уніятаў змушалі пераходзіць у праваслаўе.
Зьнішчаючы рэпрэсіямі ўсялякія праявы беларускасьці, расейскі ўрад ствараў да сябе варожыя настроі сярод насельніцтва. Аднак па нейкім часе ў нацыянальнай палітыцы Расеі пазначыўся пэўны паварот. Хочучы зрусіфікаваць беларусаў, трэба было стварыць сярод іх атмасфэру настолькі прыхільную да сябе, каб любая антыдзяржаўная праца стала беспасьпяховай. Таму сяляне надзяляліся зямлёй, ім быў адкрыты доступ у школы, натуральна, расейскія, і да т. п. Дзякуючы гэтаму павялічылася заможнасьць беларускіх масаў і пачала стварацца адсутная дагэтуль сялянская напаўінтэлігенцыя, выхаваная ў расейскім духу і поўнасьцю адданая Расеі. Пра тое, што палітыка мірнай русіфікацыі дала на беларускай глебе добры плён, сьведчыць той факт, што да пачатку вайны нацыянальная сьвядомасьць сярод беларусаў наагул адсутнічала.
Беларускі рух узьнік, адпаведна, позна. Яго стварыла нованароджаная беларуская інтэлігенцыя. У дзевяностых гадах мінулага стагодзьдзя некалькі студэнтаў пецярбурскіх вышэйшых навучальных установаў з прафэсарам Карскім27 на чале стварылі культурна-асьветніцкую суполку «Загляне сонца і ў наша аконца»28. Сябрамі гэтай суполкі былі: браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Станкевіч29 і іншыя. Арганізацыя паставіла