Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
26 I Іытаньненацыянальнай прыналежнасьці і ўсьведамленьня Каліноўскагадасёньняшнягадня дыскусійнае нават у беларускай гістарыяграфіі, аднак трэба ўлічваць, што па-беларуску гэты дзяяч пісаў ня толькі агітацыйныя матэрыялы, але і перадсьмяротныя вершы.
27 У дадзелым выпадку відавочная памылка аўтараў працы. Яўхім Карскі пераблытаны з Браніславам Эпімахам-Шыпілам.
“ «Загляне сонца і ў наша аконца» было першым беларускім легальным выдавецтвам, якое дзейнічала ў I іецярбургу ў 1906—1914 гг. У 1890-х п. дзсйнасьць падобнай арганізацыі была немагчымая праззабарону на друкаваньне кнігаў на беларускай мове.
29 Тут маецца на ўвазеСтанкевіч Станіслаў(1886— 1964) — беларускі нацыянальны дзяяч, стрыечны брат кс. Ад. Станкевіча. Актыўна працаваўу культурна-асьветніцкай сфэры. У пач. XX ст. жыў у Пецярбургу, супрацоўнічаў з выдавецтвам «Загляне сонца і ў найіа аконца». Займаўся распаўсюдам беларускай кнігі, разам з Зоськай Верас у 1920—1930-х гг. выдаваў беларускія адрыўныя календары. Аўгар дзьвюх кніжак паэзіі.
сабе за фармальную задачу таварыскае збліжэньне асобаў беларускага паходжаньня і пашырэньне сярод іх культу роднай мовы, прыхаванай жа мэтай было выданьне і распаўсюд газэтаў і брашураў беларускіх аўтараў, што было забаронена ўладамі.
На той час у Менску пачала нелегальна выходзіць радыкальная беларуская газэта «Гоман», якая праяўляла навонкі беларускі рэвалюцыйны рух30.
У 1902 г. студэнцкая моладзь, выгадаваная на польскай культуры, арганізавала ў Менску таварыства пад назвай «Беларуская рэвалюцыйная партыя». У яе ўвайшлі вядомыя ўжо нам па «Загляне сонца...» Антон і Іван Луцкевічы, беларускі пісьменьнік Казімер Кастравіцкі (Каганец), рабочы Віктар Зелязей31 і іншыя.
У Вільні і Пецярбургу былі заснаваныя аддзелы партыі, прычым да стварэньня віленскага аддзелу мелі дачыненьне студэнт Францішак Умястоўскі (псэўд. Дзядзька Пранук) і вучань гімназіі Аляксандар Бурбіс (Піліп). Пецярбурскі аддзел арганізавалі студэнт Вацлаў Іваноўскі (Вацюк Тройца) і студэнтка Алёйзія Пашкевіч (Цётка). Выконваючы пастаўленыя задачы, партыя выдала ў Лёндане «Песьню» Багушэвіча32, а таксама першую праклямацыю, напісаную па-польску Лявонам Малецкім зь Вільні і размножаную на гектографе33.
У тым самым 1902 г. партыя памяняла назву на «Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду». Гэта была партыя з радыкальнай сацыяльнай праграмай, якая знаходзілася пад уплывам расейскіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.
Уступілі ў Грамаду і бралі вельмі актыўны ўдзел у яе працы студэнты Фэлікс Стацкевіч (Аганёк), Матушэвіч' і А. Уласаў.
У 1903 г. утварыўся друкаваны орган Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады — беларуская газэта пад назвай «Свабода»34. У тым самым годзе адбыўся першы агульны зьезд партыі, на якім яна прыняла палітычную праграму ППС35, а таксама, дэманструючы перавагу сацыялістычных
30 Гл. зацем 24.
31	Зелязей Віктар (1881—пасьля 1951) — беларускі нацыянальны дзяяч. У 1905 г. адзін з кіраўнікоў
БСГ. На ягонай кватэры ў Менску ў студзені 1906 г. адбыўся II зьезд БСГ. На пачатку 1908 г. арыштаваны. Быўу высылцы, вярнуўся ў Менск пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. У 1920-я гг. працаваўу Інбелкульце. У 1951 г. жыўу Ратамцы каля Менску. Далейшы лёс невядомы.
32 Маецца на ўвазе зборнік «Пес’ні», выдадзены ў 1904 г. У яго ўвайшлі ня толькі творы Ф. Баіушэвіча, алетаксама A. IІашкевіч (Цёткі) і К. Каганца. Друкаваньне выданьня адбывалася ня ў Лёндане, а ў Кракаве.
”	Маецца на ўвазе адозва Беларускай рэвалюцыйнай партыі «Да інтэлігенцыі», якая выйшлаўвосень
1902 г. і была пасьля перадрукаваная лёнданскай газэтай «Przedswit» — органам III ІС. Аўтарства Лявона Малецкага, студэнта Пецярбурскага тэхналягічнага інс тытуту, да канца не даказанае.
34 На самай справе адзіны нумар газэты «Свабода» быў падрыхтаваны В. Іваноўскім, В. Валейкам, Р. Мілерам і А. Пашкевіч (Цёткай) у 1902 г. Аднак выпусьціць яго ў сьвет тады ня здолелі.
35 Польская сацыялістычная партыя (ППС) (Polska PartiaSocjalistyczna — PPS) — левая палітычная партыя ў Польшчы, заснаваная ў 1893 г. Да 1918 г. дзейнічала ў асноўным на тэрыторыі Каралеўства Польскага. Адным зьяелідэраўбыў Юзаф I Іілсудзкі. У міжваенным часедзейнічала на ўсёй тэрыторыі Полыйчы і заўсёды мела даволі значны ўплыў.
уплываў, зьмяніла сваю назву на «Беларускую Сацыялістычную Грамаду»36. Паводле даступных крыніцаў, найважнейшымі пунктамі праграмы былі патрабаваньне аўтаноміі Беларусі з соймам у Вільні і правядзеньне зямельнай рэформы на аснове канфіскацыі ўсіх зямельных маёнткаў бяз выкупу з падзелам атрыманай такім чынам зямлі паміж малазямельнымі і безьзямельнымі.
Тым часам прыйшлі 1904—1905 гг„ расейска-японская вайна і вызваленчы рух сярод народаў, што знаходзіліся ў расейскай няволі. У 1904 г. адбыліся зьезды краёвай інтэлігенцыі з удзелам беларусаў37. Увесь беларускі рух пачынае ажываць, ператвараючыся ў нешта больш сур’ёзнае і прыцягваючы да сябе ўжо карэнную беларускую інтэлігенцыю і напаўінтэлігенцыю. У 1904 г. Беларускай Сацыялістычнай Грамадой ствараюцца Першы краёвы камітэт у Менску і Другі краёвы камітэт у Вільні.
Параза Расеі ў вайне на тэрыторыі Маньчжурыі ажывіла надзеі на зьвяржэньне ненавіснага царскага ўраду і заахвоціла да больш актыўнай рэвалюцыйнай кампаніі. У 1905 г. выдаюцца першыя ўжо друкаваныя праклямацыі, адбітыя ў Вільні ў друкарні ППС. Пры канцы 1905 г. партыя стварае ўласную друкарню ў Менску, якой кіраваў Ф. Стацкевіч (Аганёк), папярэдне пасланы ў Галіччыну для вывучэньня наборнай справы.
Пра адзінства праграмы Беларускай Сацыялістычнай Грамады з ГІПС сьведчыць ня толькі факт друкаваньня праклямацыяў у друкарні згаданай партыі, але таксама і факт распаўсюджваньня беларускай арганізацыяй брашураў ППС, надрукаваныху Лёндане, пад назвамі «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу», «Як зрабіць, каб людзям добра стала на сьвеце», «На што ідуць мужыцкія грошы» і г. д.38.
Вышэй ужо адзначалася, што каля 90 % беларускага насельніцтва жылі зь зямлі. Гарадзкога пралетарыяту амаль не было, бо прамысловасьць была разьвітая слаба. Хочучы аказваць хоць бы які палітычны ўплыў, дзеячы Беларускай Сацыялістычнай Грамады мусілі былі абаперціся на які-небудзь пласт насельніцтва. Яны стараліся абаперціся на самы шматлікі — на вёску. Свае ўплывы сярод вясковага люду яны хацелі ўмацаваць шляхам высоўваньня лёзунгу, які мусіў падзейнічаць з прычыны ўжо апісанага вышэй зямельнага голаду. Гэты лёзунг, высунуты зьездам у 1903 г., абяцаў канфіскацыю зямельных маёнткаў бяз выкупу на карысьць малазямельных
16 Пытаньне, калі Беларуская Рэвалюцыйная Грамада была перайменаваная ў Беларускую
Сацыялістычную Грамаду, застаецца дыскусійным. Паводле ўснамінаў А. Бурбіса, гэта адбылося на I зьезьдзе партыі ў 1903 г„ паводле сьведчаньняў А. Луцкевіча і Я. Хлябцэвіча — на Пзьезьдзеўпачатку 1906 г. У той самы часу партыйныхулётках, выдадзеныху 1904—1905 гг„ сустракаюцца абодва варыянты.
37 Гэтыя зьезды адбываліся ў 1905 г„ і на іх, сярод ініпага, абмяркоўвалася пытаньне формы магчы.май будучай аўтаноміі краю.
38 Гэтыя брашуры былі надрукаваныя ў лёнданскай друкарні ППС пры канцы 1902—пачатку 1903 гг. у адпаведнасьці з рэзалюцыямі VI зьезду ПІІС у Любліне (чэрвень 1902 г.), якія прадугледжвалі наданьнеболынай увагі нацыянальнай спэцыфіцы ў партыйнай працы ў Літве і Беларусі.
і безьзямельных. I таму, кінуты ў масы ўпершыню, ён трапіў на спрыяльны грунт і паволі пачаў на ім пускаць парасткі.
Вядома, што напрыканцы 1905 г. адбыўся вясковы зьезд39. Ён павінен быў зацікавіць праграмай і прыцягнуць да палітычнай працы беларускія сялянскія масы.
На гэтым зьезьдзе дзеячы Беларускай Сацыялістычнай Грамады паінфармавалі сялянаў пра задачы партыі і пазнаёмілі іх са справай будучай аграрнай рэформы, паводле пастановы 1903 г. Акрамя гэтага на зьезьдзе быў утвораны Беларускі вясковы саюз, які меў за мэту дамаганьне аграрнай рэформы паводле прынятай пастановы і партыйных пастулятаў. Дзякуючы посьпехам рэвалюцыі і зьмякчэньню кіроўнага рэжыму ў 1905 г. у Фінляндыі адбыўся зьезд рэвалюцыйных партыяў паасобных нацыянальнасьцяў расейскай дзяржавы. Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду на гэтым зьезьдзе прэзэнтаваў Іван Луцкевіч40.
У студзені 1906 г. у Менску адбыўся II зьезд Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Гэты зьезд пастанавіў:
І.	Стварыць Краёвы беларускі фонд зямлі, адабранай ад паноў і ўраду.
2.	Адабраную зямлю аддаць безьзямельным і малазямельным у пажыцьцёвае валоданьне.
3.	Дзяржаўны фонд зямлі прызнаць уласнасьцю краю.
4.	Зямлю адбіраць у паноў бяз выкупу, спосабам, вызначаным мясцовай краёвай дзяржаўнай арганізацыяй.
Як бачна з прыведзенага, на зьезьдзе імкнуліся вызначыць пастуляты ў зямельнай справе.
Акрамя таго, зьезд, падобна на тое, выказаўся за аўтаномію Беларусі з соймам у Вільні. На зьезьдзе адбыліся выбары ў Цэнтральны камітэт партыі. У яго ўвайшлі: Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі і Аляксандар Бурбіс.
У гэты час Беларуская Сацыялістычная Грамада пачынае партыйную агітацыю сярод народных настаўнікаў і школьнай моладзі, імкнучыся да ўвядзеньня беларускай мовы ў школьную адукацыю, а таксама арганізуе Беларускі саюз настаўнікаў і Беларускі саюз настаўніцкіх сэмінарыяў. Акрамя гэтага Беларуская Сацыялістычная Грамада, жадаючы атрымаць уплыў на рабочых, арганізуе прафэсійныя рабочыя саюзы ў Менску. Летам 1906 г. партыя арганізавала сялянскія забастоўкі ў Менскай губэрні. Разьвіцьцём сваёй дзейнасьці арганізацыя абавязана С. Кукелю',
” Тут ідзе гаворка пра першы сялянскі зьезд, які адбыўся ў сакавіку 1905 г. у Менску. БСГ арганізоўвала яго супольна з партыяй эсэраў.
40 Канфэрэнцыя сацыялістычных рэвалюцыйных партыяў Расеі праходзіла ў Фінляндыі на пачатку 1905 г. Сярод іншага, на ёй у супольнай дэклярацыі Польскай сацыялістычнай партыі і БСГ абвяшчалася неабходнасьць «выдзяленьня тэрыторыі гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) разам зусімі нацыянальнасьця.мі, іпто яе насяляюць, у асобны палітычны арганізм».
К. Янкоўскай’, А. Бурбісу, Ф. Стацкевічу, Ф. Скандратаву41, А. Шабуню42, К. Кастравіцкаму і інш.
3	вышэйпададзенага відаць, што беларускі рух праяўляе ў гэты час вялікую актыўнасьць. Калі пачаткова ён быў рухам палякаў і расейцаў — сымпатыкаў беларушчыны, то цяпер ён пачынае пранікаць у сялянскія і работніцкія масы і набывае форму адраджэнскага народнага руху, ужо нацыянальна беларускага. Мы бачым, што Беларуская Сацыялістычная Грамада намагаецца прыцягнуць да сваёй працы з аднаго боку сялянскія масы, а з другога — карэнную беларускую інтэлігенцыю і напаўінтэлігенцыю, якая выйшла з гэтых масаў. Акрамя таго, беларуская інтэлігенцыя мясцовага паходжаньня пачала беларусізавацца. Дзякуючы гэтаму беларускі рух набыў братоў Антона і Івана Луцкевічаў, знакамітага беларускага паэта Івана Луцэвіча (Янку Купалу) і г. д.