Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
У першай палове XVI ст. беларусы былі зьмешаныя ў рэлігійным пляне. Частка прыняла хрост паводле каталіцкага абраду, а частка — паводле ўсходняга. У XVII ст. пачало шырыцца сэктанцтва, пераважна кальвінізм і арыянства, асабліва сярод шляхты ўсходняга веравызнаньня. Дзеля здабыцьця рускага насельніцтва для каталіцтва ўзьнікла ідэя уніі, г. зн. аб’яднаньня двох абрадаў у межах адзінай царквы. Гэты лёзунг быў кінуты ксяндзаміезуітамі Скаргам і Хэрбэстам.
Нацыянальным пытаньнем польскі ўрад зусім не займаўся. Яно было кінута на самацёк. Ніхто ня думаў пра тое, якія вынікі будуць атрыманыя з культурнай працы, зь яе разьвіцьця або занядбаньня. Дзяржаўных школаў альбо моўных законаў у той час не існавала. Мовай выкладаньня ў школах была лаціна, а грамадзтва мела поўную свабоду выбару веравызнаньня і нацыянальнасьці. Школы можна было засноўваць каму заўгодна і якія заўгодна, не было ніякай афіцыйнай каталіцкай прапаганды і ніякага прымусу. Вядома, усё сказанае пра школьніцтва датычыла толькі магнатаў і шляхты як прывілеяваных клясаў. Для іншых жа пластоў грамадзтва асьвета была недаступная.
Другая палова XVII ст. — пэрыяд цяжкіх выпрабаваньняў для Русі. Казацкія войны, маскоўскія наезды спустошваюць вёскі і зьнішчаюць край, які бяднее і пачынае хіліцца да заняпаду.
У XVIII ст. Вялікае Княства Літоўскае ў адміністрацыйным пляне падзялялася на 11 ваяводзтваў, прычым Інфлянцкае княства было агульнай уласнасьцю Літвы і Кароны, а леннае Курляндзкае княства намінальна лічылася Смаленскім ваяводзтвам.
Падзел Польшчы адміністрацыйна пераўтварыў землі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і беларускія.
5 жніўня 1772 г. Расея, Прусія і Аўстрыя падпісалі першыя дамовы аб падзеле Польшчы. Паводле іх Расея захапіла наступныя ваяводзтвы: Інфлянцкае, Полацкае (за выняткам малой часткі тэрыторыі на левым беразе Дзьвіны), Мсьціслаўскае, Віцебскае (без Аршанскага павету) і частку Менскага. Агулам да Расеі адышлі 94 354 028 км2 (ці 1692 міляў квадратных).
Паводле другога падзелу Польшчы ў 1793 г. Расея забрала ўсходнюю частку Віленскага і Наваградзкага ваяводзтваў, Менскае, частку Брэст-Літоўскага і Валынскага, Кіеўскае, Брацлаўскае і Падольскае, агулам 253 730 048 км2 (альбо 4550 міляў квадратных). Расейскі забор ішоў з поўначы наступнай лініяй: ад мястэчка Друя на Дзьвіне (Віленскае ваяводзтва) на возера Нарач уздоўж усходняй мяжы Віленскага ваяводзтва да Ракава Менскага, затым амаль праз Стоўпцы, Нясьвіж і Пінск да аўстрыйскай мяжы, нарэшце, па Днястры да вусьця Ягорліка.
Паводле трэцяга падзелу ў 1795 г„ Расея заняла ўсю Літву да Нёмана, межы Берасьцейскага і Наваградзкага ваяводзтваў да ракі Буг і большую частку Жмудзі, а таксама рэшту Валыні і частку Холмшчыны. Разам гэта складала 121 846 004 км2 (альбо 2185 міляў квадратных), з 1 176 590 чал. насельніцтва.
Аўстрыя захапіла, сярод іншага, паўднёвую частку Берасьцейскага і Холмскага ваяводзтваў, а таксама частку Падляшша да Бугу.
Прусія, сярод іншага, — частку Падляшша на правым беразе Бугу, частку Троцкага ваяводзтва і Жмудзі на левым беразе Нёмана разам зь Беластокам.
Пасьля бітвы пад Енай (1806 г.) ваколіцы Беластоку (Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі паветы) увайшлі ў склад Расеі ў якасьці «Беластоцкай вобласьці», рэшта ж — у склад Варшаўскага княства, у Аўгустаўскае ваяводзтва.
Кацярына II пасьля першага падзелу Польшчы стварыла з захопленых земляў два намесьніцтвы: Полацкае і Магілёўскае.
Павал I у 1797 г. з абодвух гэтых намесьніцтваў стварыў Беларускую губэрню са сталіцаю ў Віцебску.
Пасьля другога падзелу Полыпчы гэты самы Павал I з атрыманых Расеяй часткі Менскага, паўднёвай часткі Полацкага, большай часткі Наваградзкага і ўсходняй часткі Берасьцейскага ваяводзтваў стварыў Менскую губэрню.
У 1795 г., пасьля апошняга падзелу Польшчы, былі створаныя Віленская і Слонімская губэрні.
У 1796 г. абедзьве гэтыя губэрні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню, якую, аднак, Аляксандар I хутка падзяліў на Віленскую і Гарадзенскую, a таксама вярнуў ліквідаванае Паўлам I Магілёўскае намесьніцтва ў выглядзе аднайменнай губэрні.
Полацкая губэрня была перайменаваная ў Віцебскую.
Магілёўская, Віцебская і Менская губэрні называліся беларускімі.
Падчас паўстаньня 1831 г. на Меншчыне кіраўніком паўстаньня быў Радзішэўскі, на Піншчыне — Ціт Пуслоўскі.
Паўстаньне 1863 г. таксама не засталося бяз водгаласу на крэсах. Траўгут быў кіраўніком паўстанцаў Кобрынскага павету.
Пасьля падаўленьня студзеньскага паўстаньня на Беларусі пачаліся бязьлітасныя, суворыя рэпрэсіі, бо расейскі ўрад не прызнаваў ні беларускага народу, ні Ўніяцкай царквы.
Падчас усясьветнай вайны беларускія землі былі арэнай мноства бітваў. Адступаючы перад немцамі ў 1915 г., расейцы страшэнна нішчылі край, палячы гарады, паселішчы, вёскі, эвакуюючы насельніцтва. Немцы паступова прасунуліся ажно да Воршы, дзе заставаліся аж да 1918 г. У пачатку 1919 г. яны пакінулі Беларусь. Большую частку пакінутых імі тэрыторыяў занялі бальшавікі.
ГІасьля завяршэньня ўсясьветнай вайны на землях Беларусі зь пераменным посьпехам вялася польска-бальшавіцкая вайна, у выніку чаго гэтыя землі пераходзілі з рук у рукі. У 1920 г. амаль усю Беларусь занялі бальшавікі, астатнюю частку — літоўцы. Пасьля пераможнай польскай вайны, заключэньня дамовы ў Рызе і акцыі генэрала Жалігоўскага15, якая скончылася даіучэньнем Віленшчыны да Польшчы, частка Беларусі перайшла да Польшчы, а частка — да Савецкай Расеі.
Жалігоўскі (Zeligowski) Люцыян (1865—1947) — польскі палітычны і вайсковы дзяяч, генэрал. Браў удзел у польска-савецкай вайне, у 1920 г. камандзір 1 -й Літоўска-Беларускай дывізіі, якая 9 кастрычніка 1920 г. захапіла Вільню і Віленскі край (менавіта гэтая акцыя маецца на ўвазе ў тэксьце). Да сьнежня 1921 г. быў вярхоўным правіцелем т. зв. Сярэдняй Літвы.
Разьдзел II
Польскія і расейскія ўплывы, пад якімі разьвівалася Беларусь
Як бачна з папярэдняга разьдзелу, Беларусь на працягу свайго гістарычнага разьвіцьця ўваходзіла ў склад Літвы, Польшчы і Расеі. Гэтыя 3 культуры, асабліва польская і расейская, адыгралі вялікую ролю ў гісторыі разьвіцьця Беларусі.
3 найстаражытнейшых часоў на Вялікае Княства Літоўскае, а значыць, і на Беларусь, найбольшы ўплыў меў польскі элемэнт.
Літоўскія плямёны літоўцаў, прусаў і яцьвягаў захоплівалі значную колькасьць польскіх палонных, якія былі піянэрамі польскай культуры, галоўным чынам земляробчай. Яны спрычыняліся да спольшчваньня тэрыторыяў, якія ляжалі на ўсход ад польскай дзяржавы.
Па меры аб’яднаньня Літвы з Польшчай польская культура ўсё шырэй ішла на ўсход. Ішлі туды перш за ўсё польскія асаднікі, а акрамя іх таксама рамесьнікі, бортнікі, рыбакі і г. д.
Пасьля Люблінскай уніі ў 1569 г. уплыў Польшчы распаўсюджваўся на ўсход усё болып: 1) праз наплыў палякаў; 2) праз палянізацыю мясцовых жыхароў. Гарады і магнацкія рэзыдэнцыі былі тымі асяродкамі, зь якіх польскасьць выпраменьвалася на ўсе бакі, прышчапляючы польскія звычаі, культуру і мову.
Наколькі, аднак, пашыралася сфэра ўплываў Польшчы, настолькі шырылася і беларуская культура. Гэтыя два працэсы адбываліся адначасова. Польская культура пераважны ўплыў рабіла на мяшчанскія і шляхецкія пласты, ніжэйшыя ж, народныя пласты, падпадалі пад уплыў беларускай культуры. Мяжа паміж літоўскай і беларускай масамі пастаянна перасоўвалася на захад і поўнач такім чынам, што літоўскі элемэнт зьмяншаўся, а беларускі рос. Зьмяняліся культура і мова — народ зь літоўскага ператвараўся ў беларускі.
Беларуская мова хутка стала дзяржаўнаю моваю Літвы (XIV ст.). Сьпярша на ёй размаўлялі баяры і шляхта. Пашырэньне беларушчыны працягваецца яшчэ і сёньня, хоць абуджэньне літоўскай нацыянальнай сьвядомасьці значна яго затармазіла.
На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага суперніцтва польскай і беларускай культураў трымалася доўга. Толькі ў 1696 г. беларуская мова была выцесьненая з установаў польскай мовай і лацінай.
У пэрыяд дзейнасьці Віленскага ўнівэрсытэту (XIX ст.) польскі ўплыў дасягнуў апагею. Рэшта беларускай шляхты ў гэты час канчаткова спалянізавалася. Захавалася ў яе толькі пачуцьцё правінцыйнай адметнасьці.
Як адзначалася вышэй, беларуская культура выцясьняла літоўскую. Гэта спрыяла пашырэньню польскай культуры, якую лягчэй мог успрыняць чалавек, які размаўляў на блізкай да польскай беларускай мове, чым на літоўскай, якая ад польскай зусім адрозная. У якасьці пацьверджаньня
можна прывесьці факт, што перад усясьветнай вайной існавалі вёскі, дзе самыя старыя жыхары ўмелі размаўляць па-літоўску, сярэдняе пакаленьне карысталася беларускай мовай, а маладзейшыя ўжо ўсьведамлялі сябе палякамі і лічылі польскую мову роднай.
XIX стагодзьдзе — гэта сутыкненьне на тэрыторыі Беларусі польскай і расейскай культураў. Польская культура пашыралася на тэрыторыі Беларусі добраахвотна, як лягічны гістарычны вынік, расейская ж уводзілася шляхам прымусу і рэпрэсіяў. Перш за ўсё яе ўводзіла Праваслаўная царква. Беларускае насельніцтва ўсходняй часткі краю робіцца апірышчам праваслаўя. Заходняя частка краю — гэта каталіцкі элемэнт.
Мікалай I у 1839 г. рашыўся на прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Гэты акт вельмі раззлаваў беларускае насельніцтва і скіраваў яго супраць Расеі, у выніку чаго польскія ўплывы ўзрасьлі.
Акрамя царквы расейскую культуру пашырала чынавенства.
Польская культура, традыцыйна абапертая на адукаваныя і заможныя пласты, выцясьняецца ў сфэру асабістых зносінаў расейскай культурай, падтрыманай урадам.
Беларускай інтэлігенцыі ў той час не было. Быў цёмны, абыякавы селянін, які не разьбіраўся ў нацыянальных адносінах, а таксама польская і расейская інтэлігенцыя. Абуджэньне народу адбудзецца трохі пазьней, пра што будзе гаворка пасьля. 3 прычыны таго, што нацыянальная сьвядомасьць беларусаў была не абуджаная, пра мінулае гэтага народу можна казаць хутчэй як пра мінулае этнаграфічнае, а не нацыянальнае.
Пасьля паўстаньня 1863 г., калі кіраваў граф Мураўёў, прымяняліся ўсе сродкі, якія павінны былі надаць Беларусі чыста расейскі характар, бо расейцы не прызнавалі беларускага народу.
Расейскія ўлады з аднаго боку выцясьнялі польскасьць праз стварэньне буйной расейскай уласнасьці замест польскай, прызначэньне на ўсе пасады праваслаўных расейцаў, забарону на набыцьцё зямлі асобамі польскага паходжаньня, сэквэстар маёнткаў удзельнікаў паўстаньня 1863 г., закрыцьцё каталіцкіх касьцёлаў, высылку асобаў, якіх падазравалі ва ўдзеле ў паўстаньні. 3 другога боку, стваралася ўсё больш новых асяродкаў расейскай культуры.