• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    А такая кніжка, выдадзеная сакрэтна, у малой колькасьці паасобнікаў, у руках палітыкаў і міністраў магла б быць вялікай дапамогай для арыентацыі...
    ...Ніжэй падпісаны, як актыўны супрацоўнік гэтага руху з 1903 году, які ведае ўсіх дзеячаў асабіста, мае такія матэрыялы, якіх ня мае болып ніхто ў Варшаве4.
    Неабходнасьць такога «дапаможніка для арыентацыі» была канчаткова ўсьвядомленая функцыянэрамі II аддзелу толькі празь некалькі гадоў. I на гэты раз ня толькі ўсьвядомленая, але і рэалізаваная. Пры гэтым непазьбежна ўзьнікае лягічнае пытаньне: хто ж урэшце стаў аўтарам працы?
    У першую чаріу пры акрэсьленьні кола магчымых аўтараў прыгадваецца той самы Р. Зямкевіч. Ці не маглі яму праз чатыры гады паўтарыць прапанову аб напісаньні аналітычнай працы і на гэты раз ня проста прапанаваць, але і забясьпечыць умовы для выкананьня заданьня? Наўрад ці, і на гэта ёсьць важкая прычына. Да часу напісаньня нарысу Зямкевіч канчаткова вычарпаў свой і так ня вельмі вялікі крэдыт даверу ў вачах сваіх шэфаў з II аддзелу. Пры гэтым апошнія ў 1926 г. падазравалі яго ня проста ў тым, што ён за грошы прадае ім не зусім адпаведную праўдзе інфармацыю, але навату тым, што ён «на даручэньне Беларускага камітэту мэтаскіравана ўтрымлівае кантакт з органамі бясьпекі, кабз аднаго боку — арыентавацца, што гэтыя органы ведаюць ці хочуць ведаць пра беларускую акцыю, а з другол — хоча скіраваць органы бясьпекі на памылковы шлях, адхіліць непажаданых людзей, каб гэтым самым прыкрыць акцыю беларускіх падрыўных элемэнтаў»5. Наўрад ці чалавека з такім іміджам маглі дапусьціць да стварэньня сакрэтнага выданьня, якое пасьля мелася стаць крыніцай зьвестак, фактычна, для вызначэньня палітычнага курсу ў дачыненьні да беларусаў. Ды, зрэшты, для таго, каб пераканацца, што да напісаньня «Кароткага нары-
    Чарноцкі Віктар( 1886—1925) — кіраў, ^нацыянальнагасэктару II аддзелу Іёнзральнага штабу.
    CAW. Oddziai II Sztabu Generainego.Sygn. 1.303.4.2501.
    Тамсама.
    су...» Зямкевіч наўрад ці меў нейкае дачыненьне, дастаткова прачытаць некалькі невялікіх уводных разьдзелаў, прысьвечаных гістарычнаму шляху беларусаў са старажытных часоў да Першай усясьветнай вайны. Занадта шмат у гэтай частцы працы элемэнтарных факталягічных памылак, каб дапусьціць, што пісаў яе чалавек, які справядліва лічыцца выдатным знаўцам беларускай гісторыі і культуры, ды які, урэшце, і сапраўды браў удзел у беларускім руху ледзьве ня з самых ягоных вытокаў, маючы асабістыя знаёмствы з галоўнымі яго лідэрамі. Ці мог Зямкевіч, напрыклад, згадаць пры пераліку беларускіх дзеячоў-«нашаніўцаў» Якуба Коласа і Тараса Гушчу як двух розных дзеячаў? Ці аналягічна зрабіць з Властам і Вацлавам Ластоўскім? Ці пераблытаць Яўхіма Карскага з Браніславам Эпімахам-Шыпілам? Пытаньні хутчэй рытарычныя.
    Калі ж не Зямкевіч, то хто? Беластоцкі гісторык Алег Латышонак выказваў меркаваньне, што аўтарам «Кароткага нарысу...» зьяўляецца адзін зь вядучых спэцыялістаў у беларускім пытаньні сярод супрацоўнікаў II аддзелу Станіслаў Блонскі-Ліс6. Аргумэнтацыя ягоная грунтуецца на тым, што ў некаторых сытуацыйных рапартах са стопрацэнтна ўстаноўленым аўтарствам С. Блонскага (напрыклад, рапарт аб атрадзе С. Балаховіча для II аддзелу 3 арміі ад 30 жніўня 1920 г„ рапарты аб стане беларускай справы ад 6 сьнежня 1920 і 3 сакавіка 1921 гг. і г. д.) можна заўважыць «падабенства стылю і ацэнак» з разгляданай працай. Да таго ж С. Блонскі зьяўляецца аўтарам іншай аналітычнай машынапіснай працы — «Балахоўцы», якая сёньня захоўваецца ў Бібліятэцы Нацыянальнага інстытуту імя Асаліньскіх у Вроцлаве і пра якую піша ўсё той самы Латышонак.
    Аднак латышонкава вэрсія пра аўтарства Блонскага цалкам адпадае пасьля ўважлівага азнаямленьня зь біяграфіяй апошняга. 3 гэтага азнаямленьня вынікае, што Станіслаў Блонскі працаваў у II аддзеле Генэральнага штабу толькі да студзеня 1925 г., пасьля чаго перайшоў на звычайную вайсковую афіцэрскую службу і служыў у пэрыфэрыйных вайсковых акругах (нават не на тэрыторыі Заходняй Беларусі), аж пакуль у 1934 г. ня быў адпраўлены ў адстаўку праз кепскі стан здароўя. Да таго ж ягонае звальненьне з II аддзелу было ня добраахвотным, а вымушаным: загад аб вызваленьні яго ад пасады быў выдадзены шэфам II аддзелу яшчэ 20 кастрычніка 1923 г., а пасьля на працягу больш чым году Блонскі быў вымушаны проста змагацца за тое, каб яму дазволілі застацца на вайсковай службе7. Дзеля ўсяго гэтага ягоны ўдзел у 1928 г. у напісаньні «Кароткага нарысу...» выглядае ня толькі сумнеўным, але ўвогуле немагчымым.
    6	Latyszonek, О. Biatoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1995. S. 19.
    Блонскі-Ліс (Btohski-Lis) Станіслаў( 1890—1939) — польскі вайсковец. 3 1915 г. праводзіўдзейнасьць у межах Польскай вайсковай арганізацыі наЛюбліншчыне.зьлістапада 1918 г. у польскім войску, у 1920 г. быў кіраўніком сэкцыі дэфэнзывы Камандаваньня 7 арміі. Зь ліпеня 1920 г. і ірацаваў у штабе Галоўнага камандаваньня афіцэрам сувязі з фармаваньнямі генэрала Ставіслава Булак-Балаховіча.улістападзе 1920—студзені 1921 гг. кіраўнік П аддзелубалаховіцкай арміі. У студзені—жніўні 1921 г. рэфэрэнт «Крэсовага» аддзяленьня II аддзелу Галоўнага камандаваньня.сажніўня 1921 дакастрычніка 1923 гг. рэфэрэнтнацыянальнагааддзяленыія II аддзелу Генэральнагаштабу. У 1925—1934 гг.служыўу розныхпяхотныхчастках полілкага войска. IІадчас верасьнёўскай кампаніі 1939 г. браў удзел у абароне Любліна, загінуў у кастрычніку 1939 г.
    7 CAW. Kolekcja Akt Personalnych. Sygn. 1.481 .B.8723. S. 1.
    Але нават калі б Блонскі і ў 1928 г. працягваў працаваць у II аддзеле, па-ранейшаму займаючыся ў ім беларускімі справамі, то і тады падабенства стылю і ацэнак вырашальным аргумэнтам на карысьць ягонага аўтарства не было б. Калі параўноўваць зьмест «Нарысу» са зьместам сытуацыйных справаздачаў II аддзелу за розныя прамежкі часу, часам можна заўважыць амаль што стопрацэнтнае супадзеньне асобных сказаў ці нават цэлых абзацаў. Дзеля гэтага можна зь вялікай доляй верагоднасьці прыпусьціць, што непасрэдны аўтар «Кароткага нарысу...» мог атрымаць ад свайго кіраўніцтва заданьне падрыхтаваць ня цалкам новую працу, але абагульненьне-кампіляцыю з шматлікіх ужо наяўных. Пераносячы ж у тэкст абагульненай працы цэлымі кавалкамі элемэнты працаў ранейшых, аўтар, натуральна, гэтым самым пераносіў і ранейшы стыль, і ранейшыя ацэнкі.
    У такім выпадку ня так ужо і важна, хто канкрэтна рабіў, ня выключана, толькі чыста тэхнічную працу па зборы тэксту і ягоным кампанаваньні. Такіх асобаў магло быць і некалькі, і калі так, то цалкам лягічным і адпаведным рэчаіснасьці зьяўляецца акрэсьленьне на вокладцы «Кароткага нарысу.што гэта «праца II аддзелу Генэральнага штабу». Менавіта II аддзелу ў цэлым, а ня нейкага аднаго канкрэтнага ягонага супрацоўніка.
    Другое цікавае і немалаважнае пытаньне — у колькі службовых сэйфаў гэтая нраца мусіла трапіць пасьля яе падрыхтоўкі і выданьня, г. зн., які быў ейны наклад? Праўда, пра клясычны друкарскі наклад у нашым выпадку казаць не выпадае: праца друкам ніколі не выдавалася і існуе толькі ў машынапісе. Сам спосаб памнажэньня — яскравае сьведчаньне таго, што колька.ьць паасобнікаў не была асабліва вялікай.
    Сёньня мы можам дакладна казаць пра пяць вядомых нам арыгінальных паасобнікаў, тры зь якіх захоўваюцца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбэртаве (Полыпча), а два — у бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту. Ёсьць таксама асабіста ня спраўджаная, але дастаткова верагодная інфармацыя пра наяўнасьць яшчэ аднаго фаліянту «Кароткага нарысу...» у літоўскіх архівах. Што ж тычыцца Беларусі, дык публікатарам пакуль не ўдалося выявіць на яе тэрыторыі ніводнага паасобніка, аднак гэта зусім ня сьведчыць, што ён тут нідзе не захоўваецца8. Кожны з паасобнікаў «Кароткага нарысу бела-
    У 1956і:уМаскоўскімдзяржаўнымпэдагагічнымінстытуцебылаабароненая кандыдацкая дысэртацыя
    В. 11.1 Іанамарэнкі «Каталіцкая царква Заходняй Беларусі — зброя каляніяльнай палітыкі буржуазнаі іамепічыіжайПолыпчы (1919—1939 п'.)».Саманазваяскравасьведчыцьііраболыііідэалягічную,чымнавуковуюмэтудасьледаваньня.алеўнаіііымвьіпадкуважнейіііьімзьяўляеццаініііае.Нас. Юаўтарэфэрату да дьюріацыі ёсьць спасылка на «Карозкі нарыс беларускага пытаньня», і і іры іэтым, як з таго самага аўгарэфэратувынікае.упольскіхархівахібібііятэкахаўгарнепрацаваў.ЗатоеіірацаваўёнуЛітоўскімцэнгральным дзяржаўнымархіве,архівеЦэнфальнайбібліятакіАкадэміінавукЛггоўскайССРБфасьцейскім, 1 Іінскім і Іарадзенскім абласных архівах. Дзеля іэтага можна меркаваць, што прынамсі ў адны.м з гаі ых архіваўзахоўваецца(цізахоўваўся)яшчэадзінпаасобнік«Картткаганарысу...». Невыключаецна,аднак, inто аўгар мог знаёміцца з гэтай крыніцай і ў самой Маскве. Ібс, што ў архівах маскоўскіх «кампэтэнтных усгановаў» можна знайсьці самыя нечаканыя рэчы, пацьвярджае хоць бы той факі, што прагаколы Маршалкоўскага суду над лідэрам 1 Іезалежнай сялянскай і іаргыі (іыльвэсі рам Ваявудзкім (дарэчы, каштоўную крыніцу па гісгорыі беларускага нацыянальнага руху), якія іпмат гадоў лічыліся незваротна сграчанымі, варіяаўскі іісторык Шыман Руднё^хі выявіуменавітатам.
    рускага пытаньня» быў пранумараваны. Напрыклад, той, зь якога рабіўся пераклад, мае № 3. Так ці іначай, можна безь вялікай рызыкі памыліцца прыпусьціць, што ў самым лепшым выпадку ў свой час было выраблена ня больш за 1—2 дзясяткі паасобнікаў гэтай працы.
    Варта сказаць колькі словаў пра «Кароткі нарыс...» як пра гістарычную крыніцу і адначасова здабытак міжваеннай польскай гістарыяграфіі. Менавіта так ацэньвалі гэты твор польскія гісторыкі-беларусісты (нярэдка беларусы паводле паходжаньня), якія пачалі ўводзіць яго ў шырокі навуковы ўжытак дзесьці ў канцы 1980-х гг. Іхная ацэнка твору была ў цэлым станоўчая, хоць прысутнічала таксама разуменьне ягонага спэцыфічнага характару і неабходнасьць крытычнага стаўленьня. Алег Латышонак ужо ў самым пачатку сваёй кнігі, прысьвечанай гісторыі беларускіх вайсковых фармаваньняў, заўважаў:
    Найболыя вартая праца, прысьвечаная беларускай праблематыцы, якая ўзьнікла ў міжваенны пэрыяд, — гэта «Кароткі нарыс беларускага пытаньня», які быў створаны ў II аддзеле Іёнэральнага штабу польскага войска і прызначаны «толькі для службовага карыстаньня». Гэтая праца дае на.м шмат цікавых фактаў, якія датычаць беларускага нацыянальнага руху»’.