Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
14 НА РЬ. Ф. 4. Воп. 21. Спр. 31. А. 3-60.
іншых біяграфічныя даведкі не складаліся. Выключэньні рабіліся толькі ў тым выпадку, калі ў распараджэньні аўтараў меліся зьвесткі, якія значна пашыралі ці наагул аспрэчвалі інфармацыю, раней зьмешчаную ў агульнадаступных энцыкляпэдычных і даведкавых выданьнях. Асобы, пра якіх ніякіх дадатковых біяграфічных зьвестак аўтарам публікацыі высьветліць не ўдалося, пазначаюцца ў тэксьце зорачкай (*).
У камэнтарах пазначаюцца таксама некаторыя выяўленыя фактаграфічныя недакладнасьці і пры неабходнасьці падаецца дадатковая інфармацыя. Даюцца тлумачэньні некаторым спэцыфічным зьявам тагачаснага жыцьця ў Польшчы. Частка I «Гістарычнае разьвіцьцё Беларусі» камэнтавалася зусім мінімальна з увагі на тое, што самі яе складальнікі наўрад ці ставілі сабе задачу асьвятліць гэты аспэкт вельмі глыбока і дакладна. Для нас жа наагул значэньне мае не факталяі ічнае напаўненьне гэтай часткі (у факталёгіі там дапушчана надзвычай шмаг нават элемэнтарных памылак), а тыя агульныя ўяўленьні, якія мелі польскія службоўцы пра паходжаньне і папярэдні гістарычны шлях таго народу, справамі якога ім воляю лёсу давялося на пэўным этапе займацца.
Усе дыяграмы, схемы і пляны, якія фігуруюць у тэксьце, перазьнятыя з арыгіналу. Апрача таго, публікатарамі быў дадаткова падабраны шэраг дадатковых ілюстрацыяў да тэксту, у большасьці сваёй малавядомых, а часам нават і ўнікальных.
На заканчэньне застаецца назваць тых людзей, без ласкавага спрыяньня якіх падрыхтоўка «Кароткага нарысу...» да друку была б значна абцяжараная. У першую чаргу тут трэба згадаць прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту, доктара габілітаванага Шымана Рудніцкага. Менавіта зь ягонай уласнай ксэракопіі аўтарамі цяперашняй публікацыі ў свой час была зьнятая яшчэ адна адбітка, зь якой пасьля рабіўся пераклад крыніцы на беларускую мову. У працэсе перакладу пасільную дапамогу аказваў гісторык Янка Лялевіч з Горадні. Пры падрыхтоўцы камэнтароў, падборы ілюстрацыяў і напісаньні аналітычнага артыкула былі скарыстаныя матэрыялы, кансультацыйныя парады, перакладчыцкія і пасярэдніцкія паслугі гісторыкаў Уладзімера Ляхоўскага, Анатоля Сідарэвіча і Алега Гардзіенкі зь Менску, Юрася Грыбоўскага і Іааны Героўскай-Калаўр з Варшавы, Алега Латышонка зь Беластоку, этнолягаў Юрася Ўнуковіча зь Менску і Алены Івановай з Прагі, доктара палітычных навук Гулбата Рцхіладзэ з Тбілісі. Усім гэтым людзям — шчырая падзяка ад аўтараў публікацыі.
Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч.
Частка I
ГІСТАРЫЧНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСІ
Разьдзел I
Тэрыторыя, якую займалі плямёны, ад якіх паходзяць беларусы. Характарыстыка плямёнаў. Пэрыяд княстваў. Літоўская заваёва. Вялікае Княства Літоўскае. Адукацыя на Беларусі ў XVI і XVII стагодзьдзях. Рэлігійныя і нацыянальныя адносіны. Падзелы Польшчы. Удзел Беларусі ў польскіх паўстаньнях. Усясьветная вайна. Нямецкая акупацыя. Заняцьце Беларусі польскімі і бальшавіцкімі войскамі.
Бальшавіцкая акупацыя. Рыская дамова і Сярэдняя Літва
Абшар, які сёньня займаюць беларусы, у IX і X стст. займалі рускія плямёны: 1) дрыгавічоў — паміж Прыпяцьцю і Дзьвіной, 2) крывічоў — у верхнім цячэньні Дзьвіны, Волгі і Дняпра і 3) радзімічаў — на Сожы.
Пра перадгісторыю гэтых плямёнаў мы ведаем наагул мала.
У курганы клаліся прадметы, якія, на думку дадзенага народу ці племені, памерлы чалавек павінен быў мець у замагільным жыцьці. Зразумела, што ў старажытных народах памерламу чалавеку клалі ў магілу прадметы, якія ён ужываў пры жыцьці. Таму ўсё тое, што знаходзяць у перадгістарычных магілах, характарызуе жыцьцё тых часоў.
Зброю ў беларускіх курганах знаходзяць рэдка. Часьцей у іх знаходзяць сельскагаспадарчыя інструмэнты, вагі, рамесныя прылады і г. д. Гэта сьведчыць аб тым, што плямёны, пра якія ідзе гаворка, мелі не ваяўнічы, а хутчэй спакойны характар. Займаліся яны пераважна земляробствам, у значнай ступені жывёлагадоўляй. Даволі разьвітыя былі гандаль і рамёствы: ткацтва, бондарства і ганчарства.
Вельмі часта ў курганах знаходзяць рознага кшталту ўпрыгожаньні, a менавіта нашыйнікі, вырабленыя з срэбра, бронзы, шкла, амэтыстаў і іншых дарагіх камянёў. Некаторыя з гэтых аздобаў — вельмі майстэрскай работы і сьведчаць пра добрае пачуцьцё прыгажосьці ў цікавых для нас плямёнаў. Даволі часта знаходзяць пярсьцёнкі і бранзалеты, што сьведчыць пра дабрабыт жыхароў.
Перадгістарычны нарыс згаданых трох плямёнаў цяжка дакладна ўкласьці ў акрэсьлены храналягічны парадак. Празь сёньняшнюю этнаграфічную беларускую тэрыторыю перасоўваліся розныя славянскія плямёны, якія
імкнуліся на поўнач і на ўсход. Частка зь іх заставалася ў гэтай мясцовасьці і асымілявалася з ужо аселымі плямёнамі, частка ж ішла далей у адзначаных кірунках. Наступныя захопнікі зноў пакідалі жменьку сваіх супляменьнікаў, і так паступова, памалу зьбіралася вялікая колькасьць насельніцтва. Фармаваліся паселішчы. Паселішчы гэтыя выбіралі сабе ўладара, які імі кіраваў, бараніў ад захопнікаў і ўсталёўваў парадак. Часам найбольш энэргічным і разумным асобам з моцнай і нязломнай воляй самім удавалася ўзяць уладу ў свае рукі, захапіць навакольныя паселішчы і стварыць удзельнае княства. Такое княства ў залежнасьці ад пэўныхумоваў і здольнасьцяў свайго ўладара ўзмацнялася і выклікала зайздрасьць і нянавісьць суседніх князёў або, наадварот, дзеля няздольнасьці і недалужнасьці свайго князя занепадала, бяднела, пакуль нарэшце не рабілася здабычай мацнейшага.
У выніку ў X ст. існавалі наступныя княствы: Менскае, Тураўскае, Друцкае, Слуцкае, Наваградзкае, Нясьвіскае, Пінскае, Сьвіслацкае і іншыя, больш дробныя. Паступова ўсё больш пачынаюць вылучацца два наймацнейшыя: на паўночным захадзе Полацкае і на паўднёвым захадзе Кіеўскае.
Кіеў паступова стаў цэнтральным пунктам усходняга гандлю, да якога сьцякаліся ўсе багацьці. Абодва гэтыя княствы ў XI ст. вялі барацьбу, не без удзелу Польшчы (II паход Баляслава Храбрага на Кіеўу 1018 г.). У 1054 г. кіеўскі трон заняў Ізяслаў, сын Яраслава. У 1069 г. ён пацярпеў паразу ў бітве з полаўцамі і быў выгнаны сваім братам Усеваладам, полацкім князем, які аб’яднаў пад сваёй уладай Друцкае, Менскае, Аршанскае, Слуцкае, Віцебскае і іншыя княствы, і замахнуўся нават на кіеўскі трон. Баляслаў Сьмелы да* памог, аднак, князю Ізяславу і пасадзіў яго як польскага леньніка на кіеўскі трон. Гэтая барацьба цягнулася да 1132 г.
Тым часам полацкі трон занялі літоўскія князі. Першым зь іх быў Мінгайла, якога ў 1190 г. выбралі на трон самі палачане. Па нейкім часе Полацкае княсгва зусім занепадае, і ў 1238 г. уладу над ім і іншымі суседзямі забірае наваградзкі князь Міндоўг. Ён аб’ядноўвае пад сваёй уладай Полацкае, Смаленскае, Тураўскае, Пінскае, Друцкае, Віцебскае і іншыя княствы.
Такім чынам, у XIII ст. цяперашнія беларускія землі часткова добраахвотна, часткова праз заваёвы адышлі пад уладу Літвы, а ў XIV ст. увайшлі ў яе склад.
Літоўцы хутка паддаліся вышэйшай беларускай культуры, у выніку чаго ўсе тыя, хто выйшаў з народных асяродкаў і ўвайшоў у склад прывілеяваных колаў, — беларусізаваліся.
У 1386 г. літоўскія князі прымаюць хрост. У тым самым годзе адбываецца каранацыя князя Ўладзіслава Ягайлы на караля Польшчы. Была падпісаная Крэўская унія, паводле якой Літва і Беларусь аб’ядналіся з Польшчай у фэдэрацыю. Пачынаецца росквіт гарадоў, настае мір, лад і парадак. Падчас панаваньня Казімера Ягелончыка ў 1457 г. шляхце былі дадзеныя прывілеі, якія вызвалялі яе ад даніны і павіннасьцяў. Разьвіваецца жыцьцё земляўласьнікаў. У 1492 г. Казімер Ягелончык выдае т. зв. нешаўскае заканадаўства, у першую чаргу скіраванае супраць магнатаў. Нельга было караць без судовага сьледзтва, судзьдзі выбіраліся. Адбывалася гэта наступным чынам:
земляўласьнікі прадстаўлялі з кожнага павету чатырох кандыдатаў, а кароль прызначаў аднаго зь іх судзьдзём. Дзякуючы заканадаўству земляўласьнікі здабылі ўплыў на палітыку. У гарадах уводзілася магдэбурскае права. Пачаў разьвівацца ў поўную сілу гандаль ня толькі з найбліжэйшымі гарадамі прылеглай Русі — Масквой і Ноўгарадам, але нават з аддаленымі.
У 1500 г. зьніклі ўдзельныя княствы, замест іх узьніклі ваяводзтвы.
Вялікае Княства Літоўскае ўсё больш аб’ядноўвалася з Польшчай. Нарэшце, у 1569 г. у выніку Люблінскай уніі адбылося злучэньне Польшчы зь Вялікім Княствам Літоўскім у адзіную Рэч Паспалітую. У акце уніі гаварылася, што:
«Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае ўжо зьяўляюцца адным непадзельным і неадрозным целам, а таксама неадрознай і адзінай супольнай Рэччу Паспалітай, якая зь дзьвюх дзяржаваў і народаў у адзін народ зьлілася і змацавалася».
Павінен быў быць адзін кароль, які абвяшчаўся каралём польскім, вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, падляскім і інфлянцкім. Рада і соймы ў далейшым мусілі быць агульнымі для Польшчы і Літвы. Скасоўваліся асобныя літоўскія соймы, а таксама ўсе абмежаваньні для палякаў у Літве і ліцьвінаў у ГІольшчы. Усе пасады, якія існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім перад уніяй, захоўваліся. Кожны трэці сойм Рэчы ІІаспалітай мусіў адбывацца ў Літве, у Горадні. На кожны трэці сойм Літва таксама давала соймавых маршалкаў.
Вялікае Княства Літоўскае было падзелена на 10 ваяводзтваў. ГІры гэтым розныя часткі тэрыторыі княства насілі гістарычныя назвы. Віленскае ваяводзтва разам з паўночнай часткай Троцкага лічыліся сапраўднай Літвой. Полацкае, Віцебскае, Мсьціслаўскае і ўсходняя частка Менскага складалі Белую Русь. Наваградзкае ваяводзтва разам з разьмешчанай на поўдзень ад Горадні часткай Троцкага ваяводзтва і заходняй часткай Менскага называліся Чорнай Русьсю. Нарэшце, паўднёвыя ўскраіны Брэст-Літоўскага і Менскага ваяводзтваў мелі назву Палесьсе.
У 1580 г. кароль Стэфан Баторый засноўвае ў Полацку езуіцкі калегіюм. Такі самы калегіюм быў створаны Мікалаем Крыштафам Радзівілам у Нясьвіжы, у 1585 г. — у Воршы, у 1600 г. — у Дынабургу, а ў 1616 г. — Пятром Пацам у Мсьціславе. У 1635 г. князь Станіслаў Альбрыхт Радзівіл заснаваў калегіюм у Пінску, у наступныя гады Гансеўскі — у Віцебску, a ў 1657 г. біскуп ксёндз Геранім Сангушка — у Менску. У 1696 г. Станіслаў Ляшчынскі адкрыў калегіюм у Слуцку. Усе гэтыя калегіюмы ўжывалі практычна аднолькавую сыстэму навучаньня.