Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Гэтую актыўнасьць у працы ў разьвіцьці беларускага руху можна патлумачыць перш за ўсё вельмі ўдалым гістарычным момантам — расейска-японскай вайной, якая, як ужо вышэй адзначалася, абудзіла нацыянальныя рухі ўсіх прыгнечаных народаў.
Неўзабаве, аднак, рэчаіснасьць паказала немагчымасьць рэалізацыі ўсіх шырока акрэсьленых плянаў. Таму беларускі рух, прыстасоўваючыся да ўмоваў, спыняецца на культурна-асьветніцкай дзейнасьці і на далейшым пашырэньні сьвядомасьці беларускага народу.
Вынікам гэтай дзейнасьці і здабыткам вялікага значэньня становіцца штотыднёвік «Наша Доля», першы нумар якога выйшаў у верасьні 1906 г. Гэтая газэта мела два выданьні: для беларусаў-праваслаўных яна друкавалася расейскім шрыфтам, а для каталікоў — польскім.
Аднак для тагачасных умоваў кірунак «Нашай Долі» быў яшчэ залішне радыкальны. Таму ўжо пасьля выданьня шасьці нумароў, зь якіх пяць былі канфіскаваныя, штотыднёвік перастаў выходзіць.
На яго месцы стварыўся народны штотыднёвік пад назвай «Наша Ніва» пад рэдакцыяй Антона Луцкевіча43, які, як і «Наша Доля», выходзіў у двух выданьнях.
Хутка «Наша Ніва» згуртавала вакол сябе ўсю айчынную інтэлігенцыю народнага паходжаньня, якая разумела народ і хацела працаваць для яго.
41 Магчыма, маецца наўвазеСкандракоўСяргей( 1876—1953) —беларускі навуковец, журналіст, грамадзкі дзяяч. ІІадчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. сябра Менскага камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады, рэдактар-выдавец газэты «Голос Белоруссмм» (у 1906 г. выйшау адзін нумар, канфіскаваны пасьля царскімі ўладамі), у якой зьмясьціў матэрыялы на беларускай мове. Адзін ззаснавальнікаўкніжнаіатаварыства «Мінчук». Пасьля 1917 г. займаўся навуковай і пэдагагічнай працай.
42 ІПабуня Антон (1876—1920) — беларускі нацыянальны дзяяч, адзін з заснавальнікаў БСГ. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт, працаваў адвакатам у Менску. Ягоныя кватэра ў Менску і фальварак на Ігуменшчыне выкарыстоўваліся дзеячамі БСГ для паседжаньняў і сховішча ад уладаў, асабліва падчас рэвалюцыі 1905—1907 п.
43 Ангон Луцкевіч, нягледзячы натое, штоактыўнасупрацоўнічаўз«Нашай Нівай» і зьяўляўся адным зь яе асноўных публіцыстаў, у дарэвалюцыйны пэрыяд ніколі ня быў афіцыйным рэдактарам газэты. Гэтую пасадуўрозны часзаймалі С. Вольскі, А. Уласаўі Я. Купала.
Яна стала асяродкам усяго беларускага руху, які ўвасабляўся ў дзейнасьці Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У «Нашай Ніве» дружна працавалі маладыя пісьменьнікі, паводле паходжаньня сяляне, рабочыя, рамесьнікі, народныя настаўнікі і г. д. Яны выдавалі газэту вельмі старанна, умела прыстасоўваючы яе да разумовага ўзроўню сялянства і яго зацікаўленасьцяў. Гэта былі Казімер Кастравіцкі (Каганец), вядомы ўжо нам як сябар Беларускай рэвалюцыйнай партыі, Аляіза Пашкевіч (Цётка), сябра пецярбурскага аддзелу Беларускай рэвалюцыйнай партыі, Ядвігін Ш., Леўчык, Я. KoBa44, Т. Гушча45, Ян Луцэвіч (Янка Купала), М. Багдановіч, 3. Бядуля, А. Гарун, Ф. Аляхновіч, а таксама публіцысты Вацлаў Ластоўскі, (А. Навіна)46, Власт47, Я. Лёсік і іншыя. У сваіх артыкулах згаданыя пісьменьнікі патрабавалі шанаваньня народнай мовы, увядзеньня яе ў школы, у цэрквы абодвух вызнаньняў, а таксама стварэньня ўмоваў для нацыянальнага і культурнага разьвіцьця Беларусі.
Як ужо зазначалася, «Наша Ніва», як і «Наша Доля», друкавалася
лацінскім шрыфтам для беларусаў-каталікоў і кірыліцай — для беларусаўправаслаўных. Аднак зь цягам часу, галоўным чынам пад уплывам фінансавых цяжкасьцяў, «Наша Ніва» стала выдавацца толькі кірылічным шрыфтам.
Разьдзел VII
Пазыцыя палякаў адносна разьвіцьця беларускай справы.
Арганізацыя Рамана Скірмунта. Пэрыяд 1906-1915 гг.
Беларускае школьніцтва падчас усясьветнай вайны. Нямецкія мерапрыемствы. Вільня і Менск як два цэнтры беларускага руху
Польскае грамадзтва мусіла заняць пэўную вызначаную пазыцыю адносна разьвіцьця беларускага рэвалюцыйнага руху. Пазыцыя гэтая, аднак, мусіла быць нэгатыўнай, хоць бы з гае прычыны, што разьвіцьцё беларускага руху ў той форме, у якой ён выяўляўся, пагражала зьнішчэньню польскага землеўладаньня на Беларусі. Акрамя гэтага, для польскасьці на крэсах даволі пагражальнай была зьява, што да беларушчыны пачалі далучацца многія ранейшыя палякі. Магчымасьць беларуска-польскага канфлікту разумелі як палякі, так і беларусы. Для зьмякчэньня супярэчнасьцяў у 1908—
44 Кола Я. — хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Якуб Колас.
45 Гушча Тарас — адзін з псэўданімаў Якуба Коласа.
46 Навіна Антон — адзін з псэўданімаў Антона Луцкевіча.
4' Власт — адзін з псэўданімаў Вацлава Ластоўскага.
1909 гг. была ўтвораная арганізацыя, на чале якой стаў Раман Скірмунт48. Мэтай гэтай арганізацыі было апанаваньне беларускага руху, а затым яго выкарыстаньне ў духу беларуска-польскага сужыцьця.
Эпахальнымі ў гісторыі свайго разьвіцьця беларусы лічылі пасьлярэвалюцыйныя гады 1906—1915 да выбуху ўсясьветнай вайны, а дакладней да нямецкай акупацыі. Па праўдзе кажучы, з прычыны перасьледу, які прымяняўся расейскім урадам да беларускіх дзеячоў, палітычная праца ў гэты пэрыяд амаль зусім не вялася. Тым ня менш, існаваньне беларускай газэты («Наша Ніва»), а таксама культурна-асьветніцкая праца мелі свой уплыў на рост нацыянальнай сьвядомасьці сярод беларусаў. Хоць у параўнаньні з часам расейска-японскай вайны гэта быў пэрыяд высьпяваньня, ён меў, тым ня менш, сваё значэньне.
Толькі выбух усясьветнай вайны і акупацыя Беларусі нямецкімі войскамі ў 1915 г. стварылі зноў больш прыдатныя ўмовы для разьвіцьця беларускіх нацыянальных памкненьняў.
Немцы, аточаныя практычна з усіх бакоў, мусілі хапацца за ўсе сродкі для аслабленьня сваіх ворагаў. Яны намагаліся падарваць згуртаванасьць Расеі праз падтрымку сэпаратысцкіх і рэвалюцыйных імкненьняў паасобных народаў і партыяў, якія знаходзіліся пад расейскай уладай. Менавіта таму яны пачалі падтрымліваць разьвіцьцё літоўскага, беларускага і ўкраінскага народаў. Вядома, у такой ступені, у якой гэта адпавядала іхным уласным інтарэсам.
Каб зацікавіць беларускія масы і ўцягнуць іх у працу, беларускія дзеячы ў такіх выключных умовах з дапамогай нямецкіх акупацыйных уладаў пачалі ствараць беларускія школы.
Яны мусілі пераадолець шмат цяжкасьцяў, напрыклад, адсутнасьць прыдатнай мовы. Граматыкі беларускай мовы папросту не існавала. Слоўнікавы запас народных гаворак быў вельмі бедны і ня меў словаў для акрэсьленьня больш складаных паняткаў. Акрамя таго, немагчыма было праводзіць заняткі на мове, якая ня мела самай элемэнтарнай спэцыяльнай і тэхнічнай тэрміналёгіі. Вялікай праблемай быў таксама недахоп адукаваных людзей, якія маглі б выкладаць па-беларуску.
3 дапамогай значнай патэнцыйнай энэргіі, накопленай беларускімі дзеячамі, недахопы і перашкоды, якія паўставалі пры рэалізацыі пастаўленай мэты, удалося пераадолець. Праблему адсутнасьці прыдатных для навучаньня беларускай мовы, граматыкі, навуковай тэрміналёгіі вырашылі такім чынам, што пачалі спачатку выкладаць на расейскай мове. Другой праблеме — адсутнасьці адпаведных настаўнікаў, якія выкладалі б па-беларуску, далі рады праз прыцягненьне настаўнікаў з былых расейскіх школаў. Такім чынам, беларускае школьніцтва існавала толькі як мэта, магчымая для да-
48 Маецца на ўвазе Краёвая партыя Літвы і Белай Русі, спроба стварэньня якой была зробленая ў 1907 г. Паводле праекту Скірмунта, яна мусіла стаць пэўнага кшталту Краёвым саюзам з трыма пар тыйнымі філіямі — польскай, літоўскай і беларускай, кожная зь якіх мела б высокі ўзровень самастойнасьці. Да канца гэты праект Р Скірмунту давесьці неўдалося.
44 Разьвіцьцё беларускага руху ад яго пачатку да нямецкай акупацыі... сягненьня, але толькі ў будучыні. Зь цягам часу настаўнікі, у большай ці меншай ступені авалодаўшы мовай, пачалі ўводзіць яе ў школы. Пры дапамозе акупацыйных уладаў былі ўтвораныя некалькі гімназіяў і некалькі соцень звычайных школаў. Акрамя таго, нямецкія ўлады фінансавалі і спрыялі распаўсюду беларускай прэсы, а таксама распачалі зацятую антыпольскую прапаганду пад закулісным кіраўніцтвам нямецкіх вайсковых рэфэрэнтаў.
Каб мець магчымасьць зарыентавацца ў далейшым разьвіцьці беларускага руху, трэба адразу паказаць тыя ўплывы, якія яго фінансавалі і кіравалі ім і якія прывялі да таго, што рух, створаны і выгадаваны жыўшымі на Беларусі палякамі, вырваўся з-пад іхных уплываў і ўрэшце павярнуўся супраць Полыпчы.
Беларускі рух, нягледзячы на ўсе намаганьні ўжо вядомых нам дзеячоў, быў залішне слабы, каб нават пры такіх спрыяльных умовах, як усясьветная вайна і расейская рэвалюцыя, мець магчымасьць пасьпяхова разьвівацца самастойна. Ён мусіў мець дастаткова моцную і ўмелую замежную дапамогу, каб падштурхнуць беларускі народ у цьвёрда акрэсьлены кірунак дзейнасьці. Такіх апекуноў беларусы знайшлі. Беларускі рух знаходзіўся ў такіх «шчасьлівых» умовах, што мог выкарыстоўвацца для дасягненьня дзьвюх мэтаў. Пачаткова ён мог паслужыцч для падрыву суцэльнасьці вялікай расейскай дзяржавы, пасьля, дзякуючы г.адзелу беларускіх земляў паміж Расеяй і Польшчай, мог стаць агменем незадаволенасьці і ачагом бунту на тэрыторыі таго, хто даваў горшыя ўмовы для побыту і нацыянальнага разьвіцьця. Вышэй ужо неаднаразова адзначалася, што зямля была той справай, якая добра падыходзіла для эксплюатаваньня з гледзішча супярэчнасьці інтарэсаў беларускага сялянства і польскага грамадзянства. I ў пазьнейшым апісаньні мы неаднаразова сустрэнемся з патрабаваньнем падзелу зямлі зь вялікіх маёнткаў паміж малазямельнымі і безьзямельнымі ды пераканаемся, што вырашэньне зямельнай праблемы было тым стымулам, які ўплываў на нацыянальнае ўсьведамленьне і пранікненьне беларускага руху ў сялянскі асяродак. Зямельная праграма пазьней эксплюатавалася бальшавікамі і выклікала шмат выступленьняў, падчас якіх нават пралілася кроў, выразна прадэманстраваўшы, хто падштурхоўвае да дзеяньняў спакойны і лагодны беларускі народ.
Акрамя гэтага, для дзяржавы, якая хацела б выкарыстаць беларускі народ, ён быў зручны таму, што амаль ня меў інтэлігенцыі. Яе можна было стварыць, а стварыўшы ў сабою ж падрыхтаваных умовах, настроіць такім чынам, каб можна было ёю кіраваць.
Беларускім рухам першымі зацікавіліся немцы, а пасьля Савецкая Расея і Літва.