• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Усясьветная вайна змусіла Нямеччыну, якая змагалася з мацнейшымі супернікамі, да выкарыстаньня ўсіх іхных слабых бакоў. Нас цяпер цікавіць выкарыстаньне слабасьцяў Расеі. Беларускі рух быў адной зь іх. Першапачаткова ўзгадаваны замаскаванай пад беларускасьць польскай ірыдэнтай (польска-беларускай арганізацыяй Р. Скірмунта), падтрыманы
    Разьвіцьцё беларускага руху ад яго пачатку да нямецкай акупацыі...45 рэвалюцыйнымі расейскімі сфэрамі, што імкнуліся да зьвяржэньня царызму, беларускі рух добра падыходзіў для нямецкіх мэтаў. Таму падчас акупацыі яны пачалі падтрымліваць інтэлігенцкі рух, засноўваць школьніцтва і ствараць такім чынам прыхільную для сябе атмасфэру сярод беларускіх палітычных дзеячоў.
    Ад моманту, калі Польшча рашуча адхіліла нямецкія дамаганьні, калі стварыла на ўсходніх ускраінах польскую вайсковую адзінку ў выглядзе корпусу генэрала Доўбара-Мусьніцкага49, беларускі рух пачаў выкарыстоўвацца як процівага для народатворчых польскіх задумаў. (У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што корпус генэрала Доўбара-Мусьніцкага неаднаразова выступаў як абаронца буйной польскай зямельнай уласнасьці. Арганізаваныя корпусам карныя экспэдыцыі супраць сялянаў сталі прычынаю, што палякі зрабіліся найбольш ненавісным элемэнтам, што паняцьце «паляк» стала раўназначным паняцьцю «пана», які выступае супраць народных памкненьняў. Гэтая нянавісьць да палякаў пасьля эксплюатавалася немцамі ў іхнай антыпольскай палітыцы.)
    3 часу стварэньня корпусу ген. Доўбара-Мусьніцкага беларускі рух пачынае ўключацца ў гульню ў якасьці фактару, выкарыстаньне якога супраць Польшчы давала шмат магчымасьцяў. Гэта зразумелі і Нямеччына, і Расея, і нават Літва. Для немцаў беларуская справа была важнай, бо магла стрымліваць кансалідацыю Польшчы і аслабляць яе. Аслабленьне Польшчы магло быць дасягнутае хоць бы шляхам адарваньня ад яе беларускіх земляў. Менавіта тут сышліся інтарэсы Нямеччыны, Савецкай Расеі і Літвы. Гэта трэба мець на ўвазе пры разглядзе далейшай гісторыі Беларусі.
    Пераходзячы цяпер да разгляду далейшага разьвіцьця беларускага руху, трэба падкрэсьліць, што падчас усясьветнай вайны і расейскай рэвалюцыі яно ішло ў двух незалежных адзін ад аднаго кірунках. Першы зь іх меў асяродак у Вільні і арыентаваўся на фэдэрацыю зь Літвой, другі ж канцэнтраваўся ў Менску і па чарзе хіліўся да Польшчы, да Расеі і да поўнай незалежнасьці.
    49 Доўбар-Мусьніцкі (Dowbor-Musnicki) Юзэф (1867—1937) — польскі вайсковы дзяяч, генэрал, правадыр выступленьня супраць Савецкай Расеіў 1918 г. У 1917—1918 іт. быў арганізатарам і камандуючым I Польскага корпусу ў Расеі. I эты корпус вёў актыўныя ваенныя дзеяньні на тэрыторыі Беларусі, праводзячы падчас іх рэпрэсіі супраць мясцовага сялянства.
    Частка III
    РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСКАГА РУХУ ПАДЧАС УСЯСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
    Разьвіцьцё беларускага руху на Віленшчыне
    Разьдзел VIII
    Антон Луцкевіч. Нямецкая палітыка адносна акупаванага краю. Адносіны з палякамі, беларусамі і літоўцамі. «Гоман». Беларуская дэклярацыя да акупацыйных уладаў, Стварэньне літоўскай Тарыбы. Адозва ад 11.XII.1917 г.
    Беларуская справа ў віленскім асяродку зьвязаная з постацьцю Антона Луцкевіча, несумненна, аднаго з самых выдатных беларускіх дзеячоў. Ён паходзіў з польскай сям’і з засьценку ў Шаўляўскім павеце ў Літве. Быў стрыечным братам вядомага менскага польскага патрыёта д-ра Яна Офэнбэрга50. Скончыў гімназію ў Шаўлях, потым паехаў у Пецярбург, дзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт. Зь ягонай асобай мы ўжо сутыкаліся, бо ён быў адным зь сяброў студэнцкага гуртка «Загляне сонца...», адным з заснавальнікаў арганізацыі «Беларуская рэвалюцыйная партыя», разам зь якой перажыў унутраную эвалюцыю і стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Акрамя гэтага, ён быў адным з галоўных дзеячоў, што задавалі тон і кірунак газэце «Наша Ніва». У пачатку сваёй дзейнасьці трымаўся польскай арыентацыі.
    Трохі выклаўшы вышэй супольнасьць нямецка-беларускіх інтарэсаў, пяройдзем цяпер да разьвіцьця беларускай справы ў віленскім асяродку.
    Палітыка Нямеччыны ў дачыненьні да паступова акупаваных тэрыторыяў Літвы не была аднароднай. Гэта вынікала зь няведаньня тых адносінаў, якія акупанты засьпелі на захопленых тэрыторыях.
    Разьлічваючы апынуцца ў расейскай краіне, немцы апынуліся ў краі, польскасьць якога адразу кідалася ў вочы, бо ўсё расейскае прышлае насельніцтва, чыноўнікі зь сем’ямі пакінулі край разам з адступаўшымі
    50 Офэнбэрг (Ofenbcrg) Ян Якуб (1867—1953) — польскі грамадзкі дзяяч. Працаваў лекарам у Радапікавічах, з 1898 г. у Менску. У 1902— 1903 гг. быў кіраўніком Менскага таварыства лекараў, з 1903 г. — галоўным лекарам шпіталю Менскага дабрачыннага таварыства. Пасьля ўсталяваньня ў Менску балыпавіцкай улады жыў у Варшаве. Сымпатызаваў беларускаму нацыянальнаму руху, быў знаёмы з многімі беларускімі дзеячамі. Браты Луцкевічы былі ягонымі стрыечнымі пляменьнікамі.
    расейскімі войскамі51. На месцы ж засталіся галоўным чынам палякі, габрэі, літоўцы і каталіцкая частка беларусаў, якія хінуліся да Польшчы.
    ГІалякам за кароткі прамежак часу ўдалося арганізаваць школьнае навучаньне і вылучыцца як дамінантны элемэнт, які мог прадстаўляць большасьць насельніцтва і адыгрываць кіраўнічую ролю.
    Нямецкія войскі, увайшоўшы ў Вільню, былі ўражаныя яе польскасьцю і прадэманстравалі сваю ўражанасьць адозвай, падпісанай графам Пфэйлем’ і апублікаванай 18.IX. 1915 г., выняткі зь якой прыводзяцца:
    Нямецкія збройныя сілы выгналі расейскія войскі з тэрыторыі гюльскага гораду Вільні і ўвайшлі ў гэты славуты і поўны традыцыі іорад. Ён быў заўсёды жамчужынай у слаўным Польскім Каралеўстве. Гэтае Каралеўства — сябар нямецкаму народу. Нямецкае войска горача сначуваепольскаму насельніцтву, выстаўленаму натакія цяжкія выпрабаваньні...
    Нямецкія збройныя сілы жадаюць прыкласьці ўсе намаганьні, каб аблегчыць насельніцтву Польшчы цяжкасьці навязанай яму вайны. Так будзе і ў Вільні...
    Клопат пра бясьпеку і дбаньне пра парадак і спакой у горадзе павінны застацца ў вопытных руках ранейшага гарадзкога начальства...
    Няхай Бог дабраславіць Польшчу.
    Літва павінна была стаць здабычай нямецкай анэксійнай палітыкі. Пра гэта казаў у сваёй прамове канцлер Райху Бэтман-Гольвег52 5 красавіка 1916 г., гаворыць нам таксама пра гэта «Europas Zukunftskarte»53 ад 1912 г. (гл.: Ладнов, Е. Огнем і Мечом, голодом м болезнямн. С. 22554). Паводле гэтай мапы, «Deutsches Kaiserreich»55 павінна было цягнуцца ўздоўж Балтыйскага мора, займаючы Пецярбург, затым ніжэй за Дзьвінск і Вільню, вылучаючы невялікае
    Тут аўтары працы замоўчваюць той факт, што асноўная маса ўцекачоўз тэрыторыі Беларусі падчас Першай усясьветнай вайны былі праваслаўнымі беларусамі — карэннымі жыхарамі гзгых земляў, а прынілы расейскі элемэнт складаў адносна невялікую частку.
    '2 Бэтман-Гольвег (Bethmann Hollweg) 'Іэабальд (1856—1921) — германскі дзяржаўны дзяяч. У 1909—1917 гг. быў райхсканцлерам Германскай імпэрыі і міністрам-прэзыдэнтам Прусіі, адыграў значную ролю ў разьвязваньні Першай усясьветнай вайны.
    5’ «Мапа будучай Эўропы» (ням.).
    34 Маецца наўвазе кніга Яўгена Ладнова «Огнем н мечом, голодом н болезнямм», якая выйшла ў Варшавеў 1922 г. пад шыльдай Варшаўскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Яе выданьнебыло прымеркаванаеда парлямэнцкіхвыбараўу Полыпчы ў 19221„ на якія заходнебеларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі ішлі ўскладзе Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі. Актыўны ўдзел у арганізацыі гэтага агульнадзяржаўнага блёку бралі прадстаўнікі нямецкай нацыянальнай меншасьці ў IІольшчы. Я. Ладноў, зьвязаны зь беларускім рухам і адначасова супрацоўнічаючы з II аддзелам Іёнэральнага штабу, намагаўся ў гэтай працы, пры дапамозе тэндэнцыйна падабраных фактаў, даказаць, штотолькі дзякуючы нямецкім інтрыгам была зьнішчаная Расея і можа быцьразбураная Польшча. Акрамя гэтай кнігі Ладноў у той самы перадвыбарчы час выдаў прапагандысцкую брашуру на польскай мове «Przeciwko blokowi z Niemcami» («Супраць блёку зь немцамі»), надрукаваную ў Баранавічах, а трохі пазьней, у 1923 д, у Варшаве — францускамоўную брашуру «Les protocoles de Ludendorff-Stinnes-Tchitcherine» («Пратаколы Людэндорфа-Стынэса-Чычэрына»),
    33 «Германская імпэрыя» (ням.).
    «Konigreich Роіеп» (Deutscher Bundesstaat)56. На поўдзень ад нямецкага абшару, ахопліваючы польскую выспу, павінны былі цягнуцца абшары «OesterreichUngarn»57, некуды далёка на поўнач і ўсход, амаль пад Пецярбург.
    Прыгадаць вышэйзгаданую мапу трэба таму, што нямецкая экспансія імкнулася на ўсход, а таксама таму, што ў адносінах да беларускіх і літоўскіх тэрыторыяў мапа 1912 г. адпавядала вайсковай кампаніі 1915—1918 гг.
    Немцы хутка зарыентаваліся, што «палякі ў Віленскай адміністрацыйнай акрузе зьяўляюцца адзіным народам, які мае дзяржаватворчыя якасьці» (ліст фон Бэкерата58, былога начальніка ўправы Вільні, да генэрала Людэндорфа59). Яны разумелі, што палякі, імкнучыся да аднаўленьня Польшчы, будуць, натуральна, процістаяць нямецкім анэксійным дамаганьням. Таму «галоўнакамандуючы на ўсходзе выдаў распараджэньне, каб у падуладных яму акругах змагаліся з польскімі ўплывамі і процістаялі ім, а таксама падтрымлівалі іншыя народы (літоўцаў, беларусаў і габрэяў)»60.
    Немцы зьвярнуліся перш за ўсё да беларусаў. Яны ў гэты час сталі самым прывілеяваным народам. Разам з польскай, літоўскай і жаргонам беларуская мова стала афіцыйнай мовай. Як ужо вышэй згадвалася, нямецкія ўлады пачалі падтрымліваць і ствараць беларускае школьніцтва. Акупацыйныя ўлады стварылі беларускую газэту пад назвай «Гоман»61, у якой сярод іншых працавалі Іван і Антон Луцкевічы і Вацлаў Ластоўскі. У гэтай газэце Антон Луцкевіч разгарнуў кампанію ў кірунку стварэньня беларуска-літоўскай дзяржавы. У гэтай справе дарэчным будзе цытаваньне артыкулу, у якім думка пра аднаўленьне былога Вялікага Княства Літоўскага як незалежнай дзяржавы выказваецца зусім выразна.
    У апошні год жыцьця, калі справа вызваленьня Літвы і прынамсі часткі Беларусі, занятай нямецкімі войскамі, пастаўлена на парадак дня, грамадзкая думка беларусаў і літоўцаў стварыла палітычную ідэю, якая зусім выразна кажа пра незалежнае існаваньне былога В. кн. Літоўскага. Новая краёвая палітычная формула адкідае пры гэтым усе тыя абмежаваньні, якія нам хочуць навязаць чужыя для нас людзі, што прыехалі з суседняй Полыпчы; ні бе-