• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    98 Злобін I Іавал (1882—?) — расейскі палітычны дзеяч, сябра партыі эсэраў з 1903 г. Прадстаунік велікароскай меншасьці ў Выканаўчым сакратарыяце 1 Усебеларускага зьезду, міністар велікароскіх сі іраваў у Народны.м сакратарыяце БН Р зь лютага па красавік 1918 г„ прадстаўнік земсі ваў у РадзеБНР У 1920—1930-я гг. жыўу Маскве, неаднаразова арыштоўваўся савецкімі ўладамі.
    99 Кароі качасовы арышт бальшавікамі Кастуся Езавітава, Васіля Захаркі і Палуты Бадуновай адбыўся ўстудзені 1918 г.
    чу з 18 на 19 лютага 1918 г. Савет народных камісараў на чале з Ландарам уцёк зь Менску. 3 гэтага скарысталі каля двух дзясяткаў жаўнераў і афіцэраў польскіх вайсковых фармаваньняў, якія знаходзіліся ў Менску ў адпачынку або праездам. Разам са жменькай моладзі зь мясцовай польскай інтэлігенцыі ноччу з 18 на 19 лютага 1918 г. яны раззброілі колькітысячны бальшавіцкі гарнізон, захапілі вайсковыя склады, сховішчы амуніцыі і цалкам авалодалі горадам. Пра зьмену ўлады камэндант гораду палкоўнік Бялінскі' абвясьціў насельніцтву 19 лютага 1918 г., г. зн. на другі дзень. У той жа дзеньужо зусім законна дзейнічала польская камэндатура.
    Нешматлікія малыя патрулі хадзілі па горадзе і раззбройвалі паасобных салдат савецкай арміі, якія сьпяшаліся на станцыю. Добраахвотнікі эскартавалі цэлыя абозы расейскіх запасаў да мясцовых вайсковых складоў.
    Беларусы таксама зарыентаваліся, што надышоў адпаведны час для дзейнасьці. Перш за ўсё Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага зьезду даручыў ротмістру Якубені100, які фармаваў у Воршы эскадрон беларускай коньніцы, арыштаваць народных камісараў, якія накіраваліся туды'01. Аднак гэтая акцыя не ўдалася, а ротмістар Якубені сам быў арыштаваны бальпіавікамі. Выканаўчы камітэт пастанавіў неадкладна стварыць беларускія ўзброеныя сілы, якія б занялі горад і тым самым надалі яму беларускі характар. Але гэта таксама не ўдалося. He было ні грошай, ні арганізацыі.
    Ня могучы стварыць войска, беларусы намагаліся стварыць уласны ўрад з той мэтай, каб нямецкія войскі, наступаючы, апынуліся перад зьдзейсьненым фактам існаваньня цывільнай улады.
    3 гэтай мэтай Рада зьезду дакааптавала шэраг новых асобаў і на паседжаньні ад 20.11.1918 г. вылучыла з Выканаўчага камітэту Рады I Усебеларускага зьезду беларускі ўрад, т. зв. Народны сакратарыят. Старшынём Народнага сакратарыяту стаў Язэп Варонка, які ўзяў таксама на сябе замежныя справы.
    Народным сакратаром унутраных справаў стаў Макрэеў102,
    Якубені Рышард — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, у 19181. сябра Рады БНР ад вайскоўцаў беларускай службы, уваходзіў у дэлегацыю Рады для замежных перамоваў. У пачатку 1918 г. арганізоўваў у Воршы беларускі конны дывізіён. Летам 1918 г. быў камандзірам Беларускага коннага (уланскага) палка, які фармаваўся ў ваколіцах I Іскову.
    101 Перад гэтым Якубені ўсяляк імкнуўся дэманстраваць ляяльнасьць да балыпавіцкіх уладаў. 22 студзеня 1918 г. у газэце «Оршанскнй вестнмк» было надрукаванае падпісанае Якубені («Якобмнм») і інпіымі камандзірамі батальёну прывітаньне «ўлады Саветаў у асобе Аршанскага Савету салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў» з абяцаньнем «сваёй поўнай падтрымкі ва ўсіх яго пачынаньнях на карысьць працоўнага народу» і адначасовай просьбай «аказаць нам сваю дапамогу для як мага хутчэйшага фармаваньня, каб у будучыні мы маглі ўсе разам ісьці рука аб руку».
    102 Макрэеў Іван — эсэр, публіцыст, па нацыянальнасьці ўкраінец, у 1917 г. — старшыня менскага Савету сялянскіх дэпутатаў, зь лютага па красавік 1918 г. — народны сакратар уну траных справаў БНР. Пайшоў у адстаўку ў красавіку 1918 г. у знак пратэсту супраць прыняцьця III Устаўной граматы БНР.
    « « асьветы « Смоліч,
    « « юстыцыі « Бялевіч103,
    « « краёвай гаспадаркі« Серада,
    « « камунікацыяў « інж, Рэдзька104,
    « « фінансаў « Белкінд105,
    « « сацыяльнай апекі « Бадунова,
    « « велікаросаў « Злобін,
    « « поштаў і тэлеграфаў « Карабач106,
    « « дзяржаўнага кантролю « Крачэўскі,
    кіраўніком справаў Народнага сакратарыяту — Заяц.
    21.11.1918 г. Выканаўчы камітэт выдаў Першую Ўстаўную грамату да народаў Беларусі наступнага зьместу:
    Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы. Дзе цяпер уласьць, што тут была, няма ведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі.
    Вы павінны ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі.
    Беларускі Народ павінен зьдзейсьніць сваё права на самавызначэнызе, а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.
    Права нацый павінна знайсьці сваё зьдзяйсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных пачатках Устаноўчага Сойму.
    Але і да скліканьня Сойму ўсяўлада на Беларусі павінна належаць тым народам.якія на ёй жывуць.
    Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду, даданы прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў, зьдзяйсьняючы заданьні Зьезду, абвяшчае сябе тымчасоваю Ўладаю на Беларусі, паходзячаю да кіраванызя
    103 Бялевіч Яфім (1888—?) — беларускі нацыянальны дзяяч. Міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакраіарыяце БНР. Быўдыпляматычным прадстаўніком БНРу Кіеве, Адэсе, Бэрліне і інш.
    104 Рэдзька В. Ф. — інжынэр-чыгуначнік, сакратар шляхоў зносінаў у першым Народным сакратарыяце БНР, пайшоўу адстаўку 26 лютага 1918 г.
    105 Белкінд Г. М. — народны сакратар фінансаў у первіым Народным сакратарыяце БНР, прадстаўляў у ім абласны камітэт партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Пайшоў у адстаўку ў красавіку 1918 г. у знак пратэсту супраць прыняцьця III Устаўной граматы БНР.
    106 Карабач Аляксандар (1878—?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Быў паштовым чыноўнікам, да беларускага руху далучыўся напярэдадні Першай усясьветнай вайны пад уплывам братоў Луцкевічаў. У 1918 г. — сябра Рады БНР, міністар пошты і тэлеграфу. Сябра паліткамісіі Віленскага БНК. Сябра I(К БІІСР, кіраўнік віленскай філіі партыі. Старшыня заходняй групы беларускіх эсэраў. У 1919 г. арыштоўваўся палякамі, каля сямі тыдняў прасядзеў у турме на Лукішках. Дэпартаваны ў лютым 1922 і. польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіхдзеячоўзтэрыторыі Віленшчыны. Пасьля гэтага быў прадстаўніком Віленскага БНК у Коўне, а таксама займаў пасаду кіраўніка справаў у Міністэрстве беларускіх справаў. Старшыня Саюзу беларускіх стральцоў у Літве. Удзельнік ліквідацыйнага зьезду БПСР у 1924 г. у Менску. Далейшы лёс невядомы.
    крае.м і да найхутчэйшага скліканьня Ўсебеларускага Ўстаноўчага Сойму, на аснове агульнага, простага, роўнага, таемнага і прапарцыянальнага выбарнага права, дзеля ўсяго дарослага насяленьня, не рухаючыся з нацыянальнасьцю, рэлігіяй і полам.
    Тымчасовую народную ўладу краю, якая паставіць сабе заданьне абароны і зацьверджаньня здабыткаў рэвалюцыі, будзе зьдзяйсьняць створаны намі Народны Сакратарыят, які з гэтага дня пачаў выпаўняць свае абавязкі. Асабісты склад сакратарыяту будзе апублікаваны потым.
    ДанаўМенску Беларускім21 (8)лютага 1918 року.
    Выканаўчы Камітэт Рады ЎсебеларускагаЗьезду107.
    Вышэйпададзеная адозва распаўсюджвалася па Менску на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай. Назаўтра, 22 лютага, як немцы занялі горад, паўсюль былі разьлепленыя сьпісы зь пералікам поўнага складу Народнага сакратарыяту.
    Прадстаўнікі беларускай правіцы Скірмунт і Аляксюк павіталі немцаў на станцыі. Аляксюк за гэта быў выключаны з Рады зьезду.
    Нямецкая акупацыя не прайшла без уплыву на далейшае разьвіцьцё беларускай справы. Перш за ўсё дзякуючы ёй беларускія землі былі так-сяк аб’яднаныя, а адначасова нямецкая армія адгарадзіла іх ад ранейшай расейскай улады. Нямецкія ўлады не прызнавалі беларускага ўраду. 25 лютага 1918 г. акупацыйныя ўлады дзеля ўласных патрэбаў занялі дом губэрнатара, у якім засядаў Народны сакратарыят, канфіскавалі касу з грашыма, адабранымі ў аднаго з уцякаўшых народных камісараў, зьнялі беларускі сьцяг, замяніўшы яго нямецкім, і вымусілі Народны сакратарыят пакінуць будынак.
    Пратэст Народнага сакратарыяту выніку не прынёс. Праўда, немцы не распусьцілі ні Выканаўчага камітэту, ні Народнага сакратарыяту, але зусім зь імі не лічыліся і не дазвалялі ім аніводнай вонкавай праявы дзейнасьці. Строгія кары за ўдзел у недазволеных сходах і да т. п., абмежаваньні ў сувязях з правінцыяй перадвызначылі, што ўвесь сакратарыят стаў фікцыяй. Уся Беларусь была падзеленая на тры часткі, а насельніцтва, якое яе насяляла, ня мела магчымасьці кантактаваць паміж сабой.
    Акупацыйныя ўлады пачалі грабежніцкую эксплюатацыю краю, зусім ня лічачыся з патрэбамі насельніцтва акупаваных тэрыторыяў.
    Разьдзел XII
    Дзейнасьць Выканаўчага камітэту Рады I Усебеларускага зьезду падчас нямецкай акупацыі. Уступленьне земстваў у камітэт.
    II Устаўная грамата Выканаўчага камітэту ад 9 сакавіка 1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
    Нягледзячы на строгія нямецкія прадпісаньні, сябры Выканаўчага камітэту патаемна зьбіраліся на нарады. Затое Народны сакратарыят у гэты пэрыяд не праяўляў ніякай дзейнасьці. Праявай дзейнасьці Выканаўчага камітэту было ўступленьне ў яго земстваў і гарадзкіх самаўрадаў. Абедзьве гэтыя арганізацыі — прарасейскай арыентацыі — увайшлі ў паразуменьне з Выканаўчым камітэтам, спадзеючыся, што стварэньне моцнай краёвай арганізацыі дазволіць зьменшыць нямецкае самавольства. Выканаўчы камітэт, дзякуючы гэтай кансалідацыі адчуўшы сябе мацнейшым, імкнуўся да палітычнага вырашэньня лёсу Беларусі. 3 гэтай мэтай 9 сакавіка 1918 г. была абвешчаная II Устаўная грамата, якая прадугледжвала як будучы дзяржаўны лад, гэтак і канстытуцыю ў асноўных пунктах.
    У часе сусьветііай вайны, што бурыць адны моцныя дзяржавы і аслабаняе другія, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцьця. Пасыія трох з паловай вякоў няволі ізноў на ўвесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць. Вялікі Народны Збор — Усебеларускі Зьезд 5—17 сьнежня 1917 року, дбаючы аб долі Беларусі, зацьвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю Зьезду і баронячы дзяржаўныя правы народу, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду гэтак пастанаўляеаб дзяржаўным устрою Беларусі і аб правох і вольнасьцях яе грамадзян і народаў:
    1.	Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай.