• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    115 Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў вылучылася не з аналягічнай расейскай партыі, азь Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Яна пачалафармавацца ў красавіку 19181., а канчаткова арганізацыйна аформілася толькі ўтраўні 1918 г.
    116 Трафімаў Яўсей (1886—1970) — беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў ЬПСР.
    117 У балынавіцкім «Сыіісе ўдзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917—1924 гг.)...» фііуруе нейкі Хаткевіч як «сябра Выканкаму воінаў-беларусаў Паўночнага фронту, сябра Часовай Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады».
    118 Раіуля Васіль (1879—1955) — беларускі палітык і ірамадзкі дзяяч, пэдагог. Да рэвалюцыі працаваў насгаўнікам, быў перакананым праціўнікам беларускага руху. У 1922 г. быў выбраны паслом у польскі сойм як беларускі кандыдат. I Іасольскія абавязкі выконваў у 1922— 1927 гг„ у 1928— 1930 іт. сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу.
    119 111оўкаў(Шаўковы)Раман —беларускі палкоўнік.сажніўня 1918 г. штаб-афіцэрдля камандзіровак пры Радзе Народныхміністраў БНР.у 1918—1919 гг вайсковыдарадцавайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. 3 канца 1919 г. у Менску, адзін з заснавальнікаў «левай групы» ў партыі эсэраў. Супрацоўнічаў з польскай выведкай; згодна зь яе інфармацыяй, падчас адной з паездак у Савецкую Расёю быў арыштаваны, пасьля вынушчаны на волю і камандаваў у бальшавікоў палком. 1 Іаводле стану на жнівень 1925 г. жыў у Літве, дзе займаўся «антыпольскай дзейнасьцю». Характарызаваўся як «энэргічны і адважны чалавек, з практычным розумам, добры прамоўца, які выдатна валодае беларускай мовай» (гл.: Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2680. Podteczk 4).
    Яны стварылі такую атмасфэру, што раскол гэтай арганізацыі быў пытаньнем вельмі кароткага часу. Аднак жа непасрэднай прычынай, якую выкарысталі эсэры і камуністы, было прыняцьце пастановы аб незалежнасьці Беларусі. Адарваньне Беларусі ад Расеі супярэчыла як поглядам беларускіх эсэраў, выхаваных на ідэалах расейскіх рэвалюцыянэраў, так і камуністаў.
    Беларуская Сацыялістычная Грамада распалася на 4 партыі:
    Беларускія эсэры, ранейшыя сябры Расейскай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў і сымпатыкі зь Беларускай Сацыялістычнай Грамады стварылі партыю беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Яе сябрамі былі: 1) Баранаў'20, 2) Бараноўскі121, 3) Бадунова, 4) Хлябовіч', 5) Хадкевіч, 6) Цьвікевіч, 7) Гайдэдэй', 8) Грыб, 9) Езавітаў, 10) Касьцяльніцкі122, 11) Косьцевіч, 12) Козіч123,13) праф. Крачэўскі, 14) Курбскі124, 15) Ластоўскі, 16) Мамонька, 17) Мядзёлка125, 18) Рак-Міхайлоўскі, 19) Міхалевіч126,
    120 Баранаў (Баран) Сяргей (1892—1937?) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, сябра партыі беларускіх эсэраў. У 1922 г. выбраны паслом у польскі сойм. У 1923 і. арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 6 гадоў турэмнага зьняволеньня. Датэрмінова вызвалены ў сьнежні 1926 г. У 1928 г эміграваў у БССР
    121 Бараноўскі Андрэй (1895—1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра БПСР. Дзейнічаў на Случчыне, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г.
    122 Магчыма, маецца на ўвазе Сяргей Касьцяльніцкі, у 1920 г. сябра Беларускагатаварыства прыгожага мастацтва ў Менску.
    123 Козіч Навум (1866—?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра БПСР. ІЗсьнежня 1919 г. быў абраны сакратаром Народнай Рады БНР. У пачатку 1920-х гг. удзельнік антыпольскага партызанскага руху на Гарадзеншчыне, уваходзіў у склад беларускага паўстанцкага штабу Гарадзенскай акругі. Быў «падазроным» падчас працэсу 45-ці ў Беластоку ў траўні 1923 г. Пасьля ўдзельнічаў у працы мясцовых гурткоў БСРГ і ТБШ. Вылучаўся ў польскі сойм ад Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам надчас выбараў у 1930 г.
    121 Курбскі-Кузызяцоў Уладзімер (1898—?) — беларускі нацыянальны дзяяч, сябра БНСР. Дзейнічаў у Ібрадні, у 1918—1920 гг. сябра шэраіу мясцовых беларускіх арганізацыяў. Восеньню 1920 г. быў вэрбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гарадзенскім навеце. У 1921 —1922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гарадзеншчыне. У сярэдзіне 1920-х гг. шчыльна супрацоўнічаў з КІІЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928—1931 гг. уваходзіў у склад палянафільскага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Ібрадні. Восеньню 1930 г. супрацоўнічаў з гарадзенскай беларускай газэтай «Беларуская думка» палянафільскага кірунку. Падчас Друі ой усясьветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газэце «Новая дарога».
    125 Мядзёлка Паўліна (1893—1974) — беларуская грамадзкая і кулыурная дзяячка, пэдагог.
    126 Міхалевіч Уладзімер — беларускі нацыянальны дзяяч, сябра БПСР У 1920 г. быў кіраўніко.м пэрсанальнага аддзелу Беларускай вайсковай камісіі, паводле іншых зьвестак — кіраўніком агульнага аддзелу ці справаводам БВК. У 1921 г. адміністратар віленскай беларускай газэты «Беларускі звон». Сакратар сходу замежнай групы БГІСР у Коўне 7 ліпеня 1921 г. У лютым 1922 г. высланы польскімі ўладамі зь Вільні. ІІаводле стану на 1925 г. жыў у Менску.
    20)	Муха’27, 21) Новік128, 22) Асьвяцінскі129, 23) Сямёнаў130, 24) Сяргееў', 25) Сакалоўскі131, 26) Шантыр, 27) Трафімаў, 28) Захарка, 29) Заяц і іншыя.
    Цэнтральны выканаўчы камітэт беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў складалі: 1) Баранаў, 2) Бадунова, 3) Цьвікевіч, 4) Грыб, 5) праф. Крачэўскі, 6) В. Ластоўскі, 7) Мамонька, 8) Мядзёлка.
    Варонка стварыў партыю беларускіх сацыялістаў-фэдэралістаў. Акрамя гэтага, утварылася партыя незалежных сацыялістаў'32.
    Некаторыя дзеячы зь Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якія да гэтага падавалі сябе як сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, але былі бальшавіцкімі агентамі і праводзілі камуністычную працу, утварылі камуністычную партыю'”. Да яе належалі: 1) Хадкевіч, 2) Муха, 3) Асьвяцінскі, 4) Шантыр і 5) Рагуля. Першыя чатыры адназначна былі агентамі бальшавікоў і сябрамі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.
    127 Муха Васіль (1889—?) — беларускі дзяяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянэр. Паходзіў зь сялян Менскай губэрні. У 1917 г. матрос Балтыйскага флёту, сябра абласнога камітэту арміі, флёту і рабочых Фінляндыі. Удзелыіік 3 га зьезду БСГ ў кастрычніку 1917 г, абраны ў склад яе ЦК. Быў кандыдатам ва Ўстаноўчы сход па выбарчай акрузе Заходняі а фронту, высгаўлены БСГ і Першым зьездам воінаў-беларусаўЗаходняга фронту. Быў намесьнікам старшыні апоіпняга зьезду. Дэлегат 1 Усебеларускага зьезду, сябра яго Рады.
    128 Новік Станіслаў — беларускі нацыянальны дзяяч, паручнік. Сябра БПСР. Жыўу Горадні. Восеньню 1919 г.быўсябрам Таварыствабеларускіх вайскоўцаўу Горадні. Ёсьць інфармацыя, што ў 1920 г. быўсябрам БВК. Магчыма, удзельнічаўу Слуцкім паўстанні. Летам 1921 г„ магчыма, быў адным з кіраўнікоў Іарадзенскага беларускага прытулку. Сябра Гарадзенскага беларускага правінцыйнага камітэту. Вясной 1924 г„ паводлезьвестак польскай дэфэнзывы, браўудзел у кансьпірацыйных паседжаньнях мясцовай беларускай арганізацыі ў будынку беларускай школы. 11 кастрычніка 1924 г. абраны сакратаром 1 Іавятовага камітэту беларускіх справаў у Горадні, a 23 лістападатаго ж году — старшынём Гарадзенскага беларускага дабрачыннагатаварыства. У кастрычніку 1924 г. супраць С. Новіка была ўзбуджаная крымінальная справа за спробу стварэньня ў 1920 г. арганізацыі «Работніцка-сялянская сувязь».
    129 Асьвяцінскі — такое напісаньне прозвішча у тэксьце тут і далей у некаторых іншых месцах. Маецца на ўвазе Асьвяцімскі Марк (1888—1938) — беларускі палііычны дзяяч, сябра ЫІСР, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г.
    130 Сямёнаў — згодна з бальшавіцкім «Сьпісам удзельнікаўбеларускага нацыяналістычнага руху (1917—1924 гг.). »усвой часзьяўляўся сябрам Выканкаму Часовай Цэнтральнай беларускай вайсковай рады.
    Магчыма, маецца на ўвазе А. Сакалоўскі, які ў 1920 г. узначальваў Менскае беларускае спажывецкае таварыства «Залатагорская хаўрусная крама». Акрамя таю, нейкі Сакалоўскі у бальшавіцкім «Сьпісе ўдзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917—1924 гг.)...» фігураваў як «сябра Выканкаму I Іэнтральнай беларускай вайсковай рады».
    132 У 1918 г„ акрамя БІ1CP і БСРФ, узыіікла Беларуская сацыял-дэмакратычная паріыя (БСД11), у якуюўваходзілібраты Луцкевічы, В. Іваноўскі, Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі і ініпыя. Беларуская партыя незалежныхсацыялістаў(БПНС)быластвораная Сымонам Рак-Міхайлоўскім толькі ў 1922 г. у выглядзе левага крыла БСДП, прытым, як падасцца, насамрэч гзтая партыя існавала толькі на паперы.
    133 Дадатковых зьвестак пра ўтварэньне ў 1918 г. беларускай камуністычнай партыі ня выяўлсна.
    Так распалася Беларуская Сацыялістычная Грамада — гэты канглямэрат разнастайных палітычных, сацыяльных і нацыянальных кірункаў і адценьняў. Кожная са створаных партыяў пачала ісьці сваім уласным, адметным шляхам у адпаведнасьці са сваёй ідэалёгіяй.
    ІІасьля абвяшчэньня пастановы аб незалежнасьці Беларусі прадстаўнікі земстваў, гарадзкіх самаўрадаў і кансэрватыўных партыяў выйшлі з Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Усе згаданыя прадстаўнікі далучыліся да групы актывістаў польска-нямецкай арыентацыі, Беларускага народнага прадстаўніцгва, старшынём якога быў Раман Скірмунт, а сакратаром IlaBan Аляксюк.
    Дзякуючы гэтаму, а таксама дзякуючы распаду Беларускай Сацыялістычнай Грамады Рада Беларускай Народнай Рэспублікі была ў вельмі значнай ступені аслабленая, узрасло ж значэньне Беларускага народнага прадстаўніцтва. Хочучы засьцерагчыся ад канчатковага заняпаду, Рада Рэспублікі пастанавіла на адным са сваіх паседжэньняў прапанаваць Раману Скірмунту ўступіць разам з усёй партыяй у Раду, а таксама прыняць пасаду старшыні Народнага сакратарыяту. Гэтыя пляны, аднак, не былі рэалізаваныя з прычыны супраціву ранейшага старшыні, Варонкі, які не хацеў скласьці сваіх паўнамоцтваў. Раз Рада Беларускай Народнай Рэспублікі не валодала сілай, якая б прымусіла Варонку выконваць пастановы Рады, то вымушаная была адступіць і запрапанавала кампраміс — парлямэнцкі ўрад.
    Усе партыі, прадстаўленыя ў Радзе, павінны былі дэлегаваць у Народны сакратарыят сваіх прадстаўнікоў. Аднак да гэтага не дапусьцілі эсэры, адна з найбольш шматлікіх груповак Рады. Таму старшынём быў прызначаны Іван Серада. Урад Серады, аднак, доўга не пратрымаўся, бо ў кастрычніку 1918 г. мусіў пайсьці ў адстаўку, а місія фармаваньня кабінэту была даручаная Антону Луцкевічу. Серада ўвесь час свайго ўрадаваньня стараўся павялічыць значэньне ўсяго беларускага руху. Перш за ўсё Народны сакратарыят з Радаю намагаліся здабыць папулярнасьць сярод насельніцтва, a таксама сярод польскай буржуазіі і грамадзянства. Дабіваючыся падтрымкі Беларускага народнага прадстаўніцтва, Рада мусіла зрушыцца направа. Дзякуючы гэтаму тады ў Раду ўвайшлі прадстаўнікі Польскай рады Менскай зямліІМ, памешчыкаў, расейскіх кадэтаў135, гарадзкога магістрату і г. д. Народны сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных міністраў. Урад Серады таксама праводзіў перамовы з бальшавікамі ў справе прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Бальшавікі згаджаліся прызнаць акт незалежнасьці, але толькі пры той умове, што ў Беларусі будзе ўведзены савецкі лад.