Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
I Іольская рада Менскай зямлі — найбуйнейшая польская арганізацыя ў Менску, якая існавала зтраўня 1917 да 1920 г. Яестаршынём быў Г. Кіневіч. Даволі прыязна ставілася дабеларускіх незалежніцкіх памкненьняў.
1'' Кадэты — сябры Канстытуцыйна-дэмакраіычнай партыі (Партыі народнае свабоды), якая дзейнічалаў Расеіў 1905—1917 гг. Выступалі за канстытуцыйна-парлямэнцкую манархію.дэмакратычныя свабоды, прымусовае пазбаўленьне памешчыкаў зямлі за выкуп, заканадаўчае разьвязаньне «рабочага пытаньня».
У кастрычніку 1918 г. Антон Луцкевіч сфармаваў урад, пра склад якога няма дакладных зьвестак. Вядома толькі, што ў яго ўвайшлі Цярэшчанка136 ў якасьці міністра фінансаў, а таксама Лёсік, Смоліч і Бадунова137.
Ужо казалася, што беларускія эсэры 25 сакавіка поўнасьцю выйшлі з Рады і Народнага сакратарыяту. Час да восені яны прысьвяцілі арганізацыі партыі. У палітычных справах яны займалі чакальную пазыцыю, хочучы ахапіць сваім уплывам як вёску, так і горад. За кароткі час яны пакрылі край сеткай сваіх правінцыйных камітэтаў. Яны былі створаныя ў Горадні, Слуцку, Дзісьне, Бабруйску, Барысаве, Менску, Вільні, Ігумене, Рэчыцы, Мазыры, Пінску, Баранавічах, Ашмянах, Кобрыне, Слоніме і іншых, драбнейшых мястэчках.
У правінцыйны камітэт у Горадні ўвайшлі: 1) Баранаў, 2) Якубецкі138, 3) Курбскі, 4) Новік і 5) Разумовіч139.
136 Цярэшчанка Кузьма (1888—1923) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1918— 1919 гг. — міністар унутраных справаў ва ўрадзе А. Луцкевіча. Узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Менску. Са сьнежня 1919 г. — сябра прэзыдыюму Найвышэйшай Рады БНР.
137 Паводле Ф. Турука (Белорусское двнженме: очерк мсторнм нацнональноіо м революцмонного двнження белорусов. Москва, 1921. С. 52),Луцкевіч,акрамя выкананьня прэм’ерскіх абавязкаў, быў і міністрам замежных справаў. В. Іваноўскі быў міністрам народнай асьветы, Т. Грыб — міністрам унутраных справаў, А. Цвікевіч — міністрам юстыцыі, Л. Заяц — дзяржаўным кантралёрам, В. Захарка — міністрам фінансаў, Я. Ладноў — ваенным міністрам, А. Смоліч — міністрам земляробства, Я Варонка — міністрам нацыянальных справаў. Цярэшчанка стаў выконваць абавязкі міністра ўнутраных справаў з 22 лістапада 1918 г. Зьвестак праўдзел ва ўрадзе на чале з А. Луцкевічам Я. Лёсіка і П. Бадуновай ня выяўлена.
138 Якубецкі Андрэй (1892—?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра БПСР. У 1919—1920 п. — намесьнік старшыні і старшыня Беларускай вайсковай камісіі. 17 сьнежня 1920 г. прызначаны Найвыпіэйшай Радай галоўнакамандуючым войскамі БНР. 3 траўня 1922 г. жыўу Дзьвінску ў Латвіі, браў чынны ўдзел у працы мясцовых беларускіх арганізацыяў.
139 Разумовіч Вячаслаў (пс. Хмара) (каля 1886 — пасьля 1937) — беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзяяч. Нейкі Разумовіч падчас усталяваньня савецкай улады ў горадзе ў жніўні 1920 г. быў памочнікам гарадзенскага ваенкома. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў траўні 1923 г. сьцьвярджалася, што В. Разумовіч быў пры балыпавіках у Горадні кайэндантам гораду. Пасьля прыходу польскіх войскаў уцёк з Горадні ў Літву. Атрымаў у верасьні 1920 г. паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гарадзенскай губэрнях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 г. — ад’ютант Беларускага асобнага батальёну літоўскай арміі. Пасьля супрацоўнічаў з польскай дэфэнзывай. Зь верасызя 1924 г. — у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувязьзю з антыпольскай партызанкай. У 1930—1937 гг. выдаў на чэскай мове дакумэнтальна^біяграфічную трылёгію «Grimassy svetove valky: Vzpominki atamana partizanu» («Грымасы ўсясьветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў»).
У правінцыйны камітэт у Слуцку ўвайшлі: 1) Бараноўскі, 2) Бярдзюк', 3) Асьвяцімскі, 4) Паўлюкевіч140, 5) Пракулевіч141, 6) Русак142, 7) Жаўрыд143.
У правінцыйны камітэт у Дзісьне ўвайшлі: 1) Гіршман’, 2) Кудрыцкі’, 3) Мятла144, 4) і 5) браты Пашкевічы145, 6) Зысман'.
У правінцыйны камітэт у Бабруйску ўвайшлі: 1) Разанаў*, 2) Шантыр, 3) Шыла146.
У правінцыйны камітэт у Барысаве ўвайшлі: 1) Гунько', 2) Кушаль147, 3) Кранікоўскі’.
140 Паўлюкевіч Арсень (1889 (паводле іншых зьвестак 1892)—1941) — беларускі палітычны дзяяч, лекар. Далучыўся да беларускага руху ў пачатку 1920 г. У лістападзе 1920 г. узначаліў адноўлены Слуцкі БНК.кіраўнікягомэдычна-санітарнагааддзелу.Падчасзбройнагачынузагадваўшпіталем паўстанцаў. Удзельнічаў у I Іраскай канфэрэнцыі ў верасьні 1921 г. У красавіку 1922 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1920-х гг. жыўу Вільні. У сярэдзіне 1920-х гг. быў сгваральнікам і кіраўніком піэрагу беларускіх палянафільскіхарганізацыяў: Часовай беларускай рады, «Прасьветы», «Беларускай хаткі», Беларускага камітэту для справаўсамакіраваньня, Беларускай нацыянальнай рады, Беларускай нацыянальнай партыі. У 1927 г. данамагаў Барысу Кавэрду ў падрыхтоўцы замаху на савецкага пасла Пятра Войкава. У 2 й палове 1930-х гг. быўарыпітаваны польскімі ўладаміза шпіянаж на карысьцьСССЕу 1939 г. знаходзіўся ў Картуз-Бярозе. Пасьля пачатку Другой усясьветнай вайны браў удзел удзейнасьці польскай падпольнай вайсковай арганізацыі « Wilki» («Ваўкі»), У канцы 1940 г. арыштаваны немцамі, 4красавіка 1941 г. накіраваныўканцлягерАсьвенцым,дзейзагінуў20касгрычніка 1941 г.
141 Пракулевіч Уладзімер (1887—1938) — беларускі нацыянальны дзяяч, сябра БПСР, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня. 3 1923 г. — дзяржаўны сакрагарураду БНР.
142 Русак Васіль (1896 — 1954) — беларускі ірамадзка-палітычны дзяяч, сябра БПСР Актыўны ўдзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. 3 1923 г. — у ГІразе на вучобе, адзін з кіраўнікоў Замежнага бюро БПСР
141 Жаўрыд Павал (1889—1939) — беларускі палітычны дзяяч. Дэлегат I Усебеларускага зьезду. У канцы 1920 г. — камісар Случчыны, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г. 3 1921 г. працаваў у Віленскім БНК. 3 1923 г. — у Менску.
144 Мятла Пятро (1890—1936) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч. У 1922— 1927 гг. — дэпутат польскага сойму. Адзін са стваральнікаў і лідэраў Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ). У 1927 г. арыштаваны і зьняволены. У 1930 г. датэрмінова вызвалены, выехаўу БССР, дзебыўрэнрэсаваны.
145 Пашкевічы, браты. Такое напісаньне прозьвішча гэтых дзеячоў сустракаецца на працягу ўсяі о «Кароткага нарысу...Хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе браты Пашковічы: Пашковіч Мікалай (1893—1938(?)) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сябра ЦК БПСР. Пашковіч Іван (1898—1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сябра БПСР
146 ІПыла Мікола (1888—1948) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сябра ЦК БПСР У беларускім руху з «нашаніўскай» пары. У 1917 г. быў адным зь лідэраў Беларускай цэнтральнай вайсковай рады. Дэлегат 1 Усебеларускага зьезду ў Менску. 3 1918 г. сябра ЦК БПСР. Падчас польскасавецкай вайны 1920 г. удзельнічаўу антыпольскім падпольным руху. У 1920 г. быў інсгруктарам БНКМенііічыны наСлуцкі павет.З 1921 г. — уВільні.уваходзіўусклад ВіленскагаБНК,рэдактар шэраіу віленскіх беларускіх газэтаў левага кірунку. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Пасьля Другой усясьветнай вайны эміграваў, з канца 1944 г. жыў у Заходняй Нямеччыне.
|1' КуіпальФранцііпак (1895—1968) — беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч. У 1919— 1921 гг. уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. 3 1922 г. на службе ў польскім войску. Падчас Другой усясьве тнай вайны ўдзельнічаў у стварэньні беларускіх вайсковых фармаваньняў, Пасьля вайны жыўу эміграцыі.
У правінцыйны камітэт у Менску ўвайшлі: 1) Багданаў', 2) Грыб, 3) Езавітаў, 4) Касьціцкі', 5) Крачэўскі, 6) Мамонька, 7) Міхалевіч, 8) Шыла, 9) Трафімаў, 10) Захарка, 11) Заяц.
У правінцыйны камітэт у Вільні ўвайшлі: 1) Цьвікевіч, 2) Краскоўскі148, 3) А. Луцкевіч.
Праграмай беларускіх эсэраў было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі ў этнаграфічных межах і ў шчыльным саюзе з Савецкай Расеяй. У гэтым кірунку эсэры праводзілі энэргічную кампанію. Аднак у той самай ступені, як інтэлігенцыя падпадала пад уплыў эсэраўскай ідэалёгіі, настолькі ж беларускі селянін надалей заставаўся абыякавым. Агітацыя, якая з прычыны акупацыі павінна была праводзіцца ў беларускім народзе асьцярожна, не трапляла на ўрадлівы грунт. Таму дзейнасьць беларускіх эсэраў праз абыякавасьць і пасіўнасьць масаў мусіла абмежавацца набыцьцём уплываў сярод інтэлігенцыі і заснаваньнем мясцовых правінцыйных камітэтаў з мэтаю пашырэньня сьвядомасьці ў народзе.
Гэта былі межы, за якія праца беларускіх эсэраў у той час ня выйшла.
Разьдзел XIV
Адступленьне немцаў зь Беларусі. IV Устаўная грамата (Рады Беларускіх Народных міністраў) ад 29.XI. 1918 г. Уцёкі Рады міністраў у Вільню, Горадню і Прагу Чэскую. V Устаўная грамата ад 8.XII.1918 г.
У лістападзе 1918 г. пасьля паразаў на заходнім фронце ў Нямеччыне выбухнула рэвалюцыя. Акупацыйная нямецкая армія ў Беларусі, стварыўшы на расейскі ўзор уласныя саветы, сьпешна вярталася на сваю радзіму. Вызваленыя немцамі тэрыторыі пачалі займаць бальшавікі.
Рада Беларускай Рэспублікі разам з Радай Народных міністраў прызнала гэты момант адпаведным для ўзяцьця ўлады ў краі ў свае рукі. Ня маючы ніякіх сілаў для стрыманьня бальшавікоў, якія наступалі сьледам за адступаўшымі нямецкімі войскамі, яна выдала IV Устаўную грамату наступнага зьместу:
Ад Рады Народных міністраў.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымаўшая свае паўнамоцтвы ад Беларускага Народу на Ўсебеларускім Зьезьдзе, у граматах з 9 і 25 марца 1918 году апавесьціла,
148 Краскоўскі Іван (1880—1955) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пэдагог. У 1918 г. уваходзіўускладураду Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. У 1920 г. — старшыня БНК у Вільні. 3 1922 г. дырэктар Дзьвінскай беларускай гімназіі ў Латвіі. 3 1925 г. у Менску. Арьшітаваны і высланы. Пасьля вайны жыўуЧэхаславаччыне.
піто ўся ўласьць на Беларускай зямлі пераходзіць у рукі народу. Зямля, лясы і прыроднае багацьце краю былі аб’яўлены народным меньнем.
Усьлед за гэтым Рада прыступіла да будаваньня незалежнай Беларускай Дзяржавы на асновах, устаноўленых Устаўной Граматай з 25 марца г. г.
Нямсцкая акупацыя прыпыніла гэту работу і зрабіла немагчымай перадачу ўласьці ў рукі народу і разьвязку зямельнага пытаньня на справядлівых асновах.