• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    масах узбуджалася жаданьне помсты і адплаты. Пад уплывам умелай агітацыі, якая змагла выкарыстаць зямельны голад сярод сялянства і яго галечу, запалалі панскія двары, палілася панская кроў, пайшлі з дымам стагодзьдзямі зьбіраныя помнікі польскай культуры і мастацтва.
    Польскія памешчыкі мусілі ўцякаць у Польшчу, бо бальшавікі загадвалі ўсіх буйных землеўладальнікаў забіваць разам зь сем’ямі. Гэта рабілася для таго, каб не было нашчадкаў, якія ў выпадку нейкіх зьменаў маглі б успомніць пра захопленую зямлю.
    Бальшавікі выдалі дэкрэт, згодна зь якім землі «паноў» былі нацыяналізаваныя, кіраваньне ж імі аддадзена мясцовым валасным і фальваркавым «саветам». Было інвэнтарызавана ўсё, што не было спалена ціразрабавана.
    Бальшавікі не праводзілі падзелу зямлі паміж сялянамі, як таго сяляне хацелі. У прынятых на карысьць дзяржавы зямельных маёнтках ствараліся т. зв. камуністычныя ячэйкі, у якія ўцягваліся фальваркавыя парабкі. Задачай «ячэек» была супольная праца на вызначанай ім зямлі і супольнае спажываньне ўраджаю зь яе.
    Сяляне не былі задаволеныя такой арганізацыяй. Кожны зь іх жадаў мець хоць бы кавалак зямлі для сябе. Адначасова з гэтым атрады чырвонагвардзейцаў усё часьцей наведвалі вёскі і засьценкі, рэквізуючы збожжа, сена, хлеб, мяса, коней, вазы, даматканае палатно і г. д.
    Штодзённая рэчаіснасьць не спаўняла мараў. Падзел зямлі, які быў найбольшай спакусай для сялянства і асновай, на якую з самага пачатку абапёрся беларускі рух, не надыходзіў. Усё гэта ў сукупнасьці пачало ацьверажаць дагэтуль спачувальнае бальшавікам сялянства.
    Разьдзел XVI
    Заняцьце Вільні і Менску польскімі войскамі. Адозва Галоўнакамандуючага польскага войска. Надзеі і настроі беларусаў. Галасы беларускай прэсы. Прывітаньне Начальніка Пілсудзкага ў Менску. Зьмена настрояў сярод беларусаў. Кіраваньне генэральнага камісара. Падаўленьне беларускага руху польскімі ўладамі. Асьветная палітыка на Белай Русі
    Паход бальшавікоў на Захад сьледам за адыходзячымі нямецкімі войскамі атрымаў, аднак, супраціў з боку польскага войска. Супраціў гэты ўсё больш узмацняўся. Нарэшце 19 красавіка 1919 г. польскія войскі раптоўным і глыбокім выпадам занялі і здолелі ўтрымаць Вільню.
    22.I	V. 1919 г. была абнародаваная наступная адозва Галоўнакамандуючага:
    Ваш край ужо стоколькідзясят гадоў ня ведае свабоды, гнябёны варожым гвалтам расейскім, нямецкім, балыпавіцкім, — гвалтам, каторы, не пытаючыся насяленыія, накідаўчужацкія прымернікі паступкаўзьвязываючы волю, часта ламаючы жыцьцё. Гэтакая безупынная няволя, добра вядомая і мне само.му, як радзіўшамуся на гэтай нешчасьлівай зямельцы, павінна быць урэшце спынена, і на гэтай быццам забытай праз Бога старонцы павінны запанавацьсвабодады правы свабоднай, нічым незьвязанай гутаркі аб жаданьнях і патрэбах.
    Польскае войска, каторае я з сабой прывёў, каб выкінуць гаспадараваньне гвалту і сілы, каб спыніць кіраваньне краем проціў волі жыхароў, гэтае войска нясеўёім Вам свабоду.
    Хачу Ва.м даць магчы.масьць разьвязацьунутраныя нацыянальныя і рэлігійныя справы гэтак, як самі захочаце, безь якога-небудзь гвалтуабо націску з боку Польшчы. Дзеля гэтага, нягледзячы натое, што на Вашай зямлі грымяцьяшчэ гарматы ды льецца кроў, — ня ўводжу Ваенны загад, але цывільны, у каторы паклічу мясцовых людзей, сыноўгэтае зямлі.
    Мэты гэтага Цывільнага Ўраду вось якія:
    1.	Дапамагчы жыхарам гутарыць аб сваім лёсе і сваіх патрэбах праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Выбары гэтыя будуць зроблены на аснове роўнага, тайнага, агульнага, простага, бяз розьніцы полу, галасаваньня.
    2.	Памагчы каму трэба жыўнасьцю, памагчы ў працы вытвараючай, абясьпечыць лад і супакой.
    З.Заапекаваццаўсімі, бяз розьніцы веры і нацыянальнасьці.
    На чале ўраду я паставіў Юра Асмалоўскага171, да каторага проста, або празь людзей ім назначаных, зьвяртайцеся адкрыта і шчыра ў кожнай патрэбе і ў справах, каторыя ляжаць Вам насэрцы і цікавяць Вас.
    /—/ Я. Пілсудзкі
    Вільня, 22 красавіка 1919 г.172.
    На беларускія эсэраўскія колы гэтая адозва не зрабіла ўражаньня. У колах жа, спрыяльных Полыпчы, яна абудзіла вялікія надзеі. Былі спадзяваньні на канчатковае вырашэньне палітычнага лёсу Беларусі ў шчыльным саюзе з Польшчай.
    Акрамя адозвы Начальніка Пілсудзкага таксама зьявіліся адозвы генэрала Рыдза-Сьміглага173 ад 21.IV.1919 г. на чатырох мовах, камандуючага фронтам ген. Шаптыцкага174 на беларускай і польскай мовах, вайсковыя загады і г. д.
    171 Асмалоўскі (Osmolowski) Ежы Марцін (1874 — перад 1954) — польскі палітык, у 1919—1920 гг. генэральны камісар усходніх земляў.
    172 Беларускі тэкст адозвы падаецца згодна з наступнай публікацыяй: Да насяленьня В. Кн. Беларуска-Літоўскага//Звон. 1919.25жніўня. № І.С. 1—2.
    13 Рыдз-Сьміглы (Rydz-Smigty) Эдвард (1886—1941) — польскі вайсковы і палітычны дзяяч. У 1917 г. узначальваў Польскую вайсковую арганізацыю, у 1918 г. вайсковы міністар. У 1920 г. камандзір 2 арміі і Паўднёвага фронту. У 1935—1939 гг. фактычны дыктатар Полынчы.
    174 ПІаптыцкі (Szeptycki) Станіслаў Марыя (1867—1946) — польскі генэрал.у 1920 г. камандзір 1
    і 4 арміі, а таксама Літоўска-Беларускага фронту.
    Адозва генэрала Рыдза-Сьміглага, сярод іншага, казала:
    ... I Іольскае войска ўвайшлоў Літву і ў Беларусь з мэтаю вызваленьня ўсяго насельніцтва гэтага краю з чужынскай няволі. Інтэрвэнцыя польскіхузброеных сілаў не перадвызначае палітычнага вырашэньня пытаньня беларуска-літоўскіх земляў. Мы далёкія ад усялякіх захопніцкіх намераў і гвалтоўнага навязваньня мясцоваму насельніцтву тых або іншых формаў дзяржаўнага палітычнага жыцьця. Будучыню гэтага краю вырашыць нічым не абмежаваная воля насельніцтва на аснове самавызначэньня.
    У Загадзе № 2 сьцьвярджалася, што:
    ...на абшарах, занятых польскімі войскамі, афіцыйнай мовай зьяўлясцца польская мова. Урадавыя распараджэньні будуць выдавацца на польскай мовезадначасовым іх перакладам на беларускую мову. Насельніцтва падчас сваіх адносінаў з уладамі можа карыстацца разам з польскай і беларускай мовай.
    На ўсходніх землях, якія адбіраліся ў бальшавікоў, была створаная Цывільная ўправа ўсходніх земляў на чале з п. Асмалоўскім. Мэты гэтай установы вызначаліся наступным чынам:
    1.	Палягчэньне насельніцтву выказваньня наконт свайго лёсу і патрэбаў праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Выбары гэтыя адбудуцца на падставе роўнага, тайнага, усеагульнага, непасрэднага і бяз розьніцы полу галасаваньня.
    2.	Прадастаўленьне тым, хто мае ў гэтым патрэбу, дапамогі ў здабыцьці харчаваньня, падтрымка вытворчай працы, забесьпячэньне парадку і спакою.
    З.	Ахоп апекай усіх, ня робячы розьніцы паводле прыкметы веравызнаньня ці нацыянальнасьці.
    Надзеі беларусаў узрасьлі пасьля заняцьця палякамі Менску 8 жніўня 1919 г. Ахопленае энтузіязмам пасьля адозвы Начальніка Пілсудзкага насельніцтва ў сваёй большасьці схільнае было лічыць заняцьце краю польскімі войскамі хутчэй як канчатковае і незваротнае ўключэньне ў Польшчу.
    Адлюстраваньнем настрояў насельніцтва могуць служыць выняткі з артыкулаў беларускай прэсы.
    «Звон»175 ад 25.VIII. 1919 пісаў:
    Зьвяртаемся да польскай дэ.макратыі з гэтакімі словамі: колісь, за часоў быўшага Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага, нашы продкі памаглі вашым продкам збавіцца ад нямецкай крыжацкай навалы; колісь супольна мы бараніліся ад нашых ворагаў і былі дужыя і культурныя, але калі Польшча перастала паважаць нашы дзяржаўныя і культурна-нацыянальныя патрэбы, то гэта прывяло да згубы і даўгалетняга палону і нас і вас176.
    11	«Звон» — штодзённая беларуская палітычна-эканамічная і літаратурная газэта, якая выдавалася са жніўня да кастрычніка 1919 г. у Менску. Рэдактарам газэты была Ядвіга Луцэвіч.
    16	Беларускі тэкстцытаты падаецца згодна з: Нашае заданьне//Звон. 1919.25жніўня.№ 1. С. 1.
    У «Звоне» ад 27.VIII.1919 г. мы знаходзім наступныя разважаньні:
    Полыпча павінна дапамагчы Беларусі. Павінна пасунуць свае войскі яшчэ далей на ўсход і адабраць ад бальшавікоў усходнюю Беларусь і злучыць яе ў адно цэлае. Бела^ русь мае права спадзявацца, што Польшча не забыла свайго даўнейшага саюзьніка і кампана. Стары друг лепш новых двух... Няўжо ж дзеля таго, што Беларусь так заняпала і абяднела і не бяз гістарычнай віны з боку Польшчы, дык яна ня мае права на братэрскую помач ад свайго вінавайцы ў гэты рашучы і адпаведны момант? He, разам мы заняпалі, разам нам трэба і вясьці сваё адбудаваньне. Трэба рабіць да канца177.
    На 18 верасьня 1919 г. быў аб’яўлены прыезд Начальніка Пілсудзкага ў Менск. «Звон» ад 17.IX.1919 г. пісаў:
    Гэтымі днямі прыяжджае да Менску Начальнік Польскай Дзяржавы Язэп Пілсудзкі. Гэта дзякуючы яму наш змучаны, абяздолены край збаўляецца ад крывавага панаваньня над намі маскоўцаў. Гэтаён зьвяртаўся да насяленьня Беларусі з адозваю, у каторай абвяпічаў што нясе нам волю і збаўленьнс ад векавой крыўды і няволі.
    Прывет табе, Начальніку Польскай Дзяржавы, на тваей роднай зямельцы — Беларусі178.
    Дэлегацыя Беларускага нацыянальнага камітэту, які арганізаваўся ў Менску, у якую згадзіліся ўвайсьці нават беларускія эсэры, вітала Начальніка ІІілсудзкага ў залі Шляхецкага клюбу. Прадстаўнік Камітэту179 сказаў:
    Вітаю цябе, Начальніку, ад імені нашых беларускіх дэлегацыяў, прадстаўляючых тутака беларускае насяленьне. Выслаўляю гарачую падзяку за звальненвне Менску і Меншчыны ад новага цяжкага нападу маскоўскага імпэрыялізму, каторы на гэты раз нрыбраўся ў балыпавіцкую вопратку.
    Але плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзі ў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, голас абімшэлых званіц Смаленска.
    Веры.м і спадзяемся, што разам з вольным Менскам, Вільняй і Горадняй волыіымі і шчасьлівымі будуць нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск і Магілёў, і стары Смаленск.
    Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы веры.м — а гэтымі верай і надзеяй абдараваў нас братні народ, каторага слаўнаму прадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашае сягоньнешняе «дзякуй», але і заўсёды: «Здароў будзь, прыходзь да нас, госьцю мілы, суседзе дарагі»18".
    177 Беларускі тэкст цытаты падаецца згодна з: Трэба рабіць да канца // Звон. 1919.27 жніўня. № 2. С. 1.
    178 Беларускі тэкст цы таты падаецца згодна з: Прыезд у Менск Начальніка Польскай Дзяржавы П Звон. 1919.17 верасьня.№ 1 l.C. 1.